Мой свет растае
Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер
Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
3 «Эфект даміно ў кліматычных падзеях можа ператварыць Зямлю ў “цяпліцу”» (англ.).
Упершыню каралеўская пара наведала Шпіцберген у 1980 годзе. Пазней і яны, і кронпрынц з кронпрынцэсай рабілі некалькі візітаў як афіцыйна, так і прыватным чынам. Каля дзесяці гадоў таму кронпрынц са сваімі калегамі з паўночных краін рабілі тур, прысвечаны клімату, каб зразумець і праліць святло на змены. Пасля тры наследнікі напісалі кнігу пра свой досвед.
«Арктыка нагадала мне, што я ёсць часткай прыроды, і яе датклівасць — адлюстраванне маёй уласнай датклівасці», — напісаў наш кронпрынц.
Ён лічыць, што, каб перамагчы скрайнюю беднасць у свеце, трэба звярнуць увагу на Арктыку. Змены клімату можна разглядаць як «асноўную сацыяльную трагедыю». Яны могуць знішчыць усё, што было зроблена для таго, каб дапамагчы людзям выбрацца з галечы, але яны ж могуць зрабіцца і адпраўным пунктам для супрацоўніцтва, якога свет раней не бачыў. Паводле кронпрынца, мы маем агульную задачу і мусім супрацоўнічаць як мага шырэй, каб даць рады. He толькі праз дзяржаўныя межы, але і міждысцыплінарна, і стоячы на розных палітычных пазіцыях, і трымаючыся розных поглядаў на тое, што працуе лепш.
Наследны прынц неаднойчы прывозіў сюды сваю сям’ю. У 2009-м яны прабавілі некалькі тыдняў доўгіх летніх вакацый на старой па-
ляўнічай стаянцы Віла Фрэдхайм тут у Ісф’ёрдзе. Гэта была галоўная стаянка Хільмара Нёйса, «караля Сасэна». Нарвежац зімаваў тут трыццаць восем разоў з 1909 па 1963 год. Яго галоўная зімоўка — у Фрэдхайме з відам на магутную гару Тэмпельф’еле. У яго было яшчэ каля дваццаці дадатковых зімовак, якімі ён карыстаўся падчас доўгіх пераходаў, каб праверыць пасткі на ліс альбо для іншага палявання. На зімоўцы з ім таксама была жонка Хельфрыд. Галоўную стаянку часта называюць замкам у параўнанні з меншымі хацінкамі. Гэта невялікі двухпавярховік у пустцы, з флагштокам і хатнімі раслінамі ў вазонах, шторамі і фіранкамі.
Мы з Трондам былі тут на Раство пасля сям’і наследнага прынца, хадзілі ў тую ж прыбіральню на двары і бачылі іх імёны ў гасцявой кнізе. Я пякла булачкі ў дравяной печы і думала пра кронпрынцэсу і Хельфрыд. Падчас нашага каляднага адпачынку дзьмуў добры такі вятрыска, і марская пена плёскала ў шыбу. Праз мяккае надвор’е і даўжэйшыя перыяды без лёду на ф’ёрдзе берагавая лінія зрушваецца ўсё бліжэй да сцяны дома. Каб хата не апынулася ў моры, яе перасунулі на 50-60 метраў далей ад вады ў 2015 годзе.
I падчас гэтага прыезду наследны прынц з прынцэсай сходзілі на бераг каля старой паляўнічай стаянкі і выказвалі жаданне яшчэ раз там пабываць.
Паляўнічая стаянка знаходзіцца праз ф’ёрд проста насупраць Мядзведжай бухты, дзе першы раз зімаваў Харальд Солейм. Звералоў называе каралеву Соню «мая добрая сяброўка каралева», і нават сам ад яе атрымаў мянушку Кароль Кап Віка. Мне цікава, ці наведала яна яго цяпер, бо раней дакладна заязджала. Аднойчы ў 2006-м, калі Солейм хадзіў на паляванне на дваццаць пяць зарэзерваваных за ім у Сасэндален паўночных аленяў, яму пазваніў губернатар з паведамленнем пра тое, што каралева хацела б заехаць да яго ў госці. Ён адказаў, што ласкава яе запрашае, але ёсць дробная недарэчнасць. Сам ён не там, а палюе паблізу Лонг’іра. Ён не быў дома два тыдні і перадаў, што не мае ў Кап Віку нават кавы, каб ёй прапанаваць. To гэта хай яна возьме з сабой. Скончылася гісторыя тым, што ён паехаў на снегаходзе да пасёлка, а адтуль яго разам з каралевай Соняй верталётам даставілі на паляўнічую стаянку.
Менавіта каралева Соня часцей за ўсіх наведвала Лонг’ір за апошнія гады. Пасля лавіны ў 2015 годзе яна села на самалёт на поўнач. Каралева хадзіла па мясцінах, што пацярпелі, і пазней гаварыла з тымі, каго бяда закранула найбольш. На прэс-канферэнцыі яна сказала, што гісторыі Элі Аннэ, Эльке, Мальтэ і дзяцей глыбока яе ўзрушылі.
«Цэлая сям’я і іх сяброўка, якая прыйшла ў госці, апынуліся пад заваламі снегу. Тое, як атрымалася вызваліцца і паступова пракапаць ход да іншых, у тым ліку двух маленькіх дзяцей, — гэта гісторыя, якая не пакідае абыякавымі. Яна пра тое, што адбываецца ўнутры нас, калі мы трапляем у экстрэмальныя сітуацыі», — сказала каралева для газеты «Svalbardposten».
Праз год яна адкрыла культурны фонд Артыка Свальбард, адной з ініцыятарак якога з’яўляецца яна сама.
«Шпіцберген — гэта тэрмометр, які паказвае, як справы ў свету [...] I тут мы сочым за кліматычнымі зменамі. Тут, на далёкай поўначы, яны найболын наглядныя і лепш паддаюцца вымярэнню, чым у многіх іншых мясцінах свету. 3 неспакоем мы назіраем за тым, як змяняюцца ўмовы жыцця жывёл, і адступленнем лёду. 1 ў душы разумеем, што гэта мы, людзі, нясем адказнасць за многае, што адбываецца. Тут, на Шпіцбергене, мы шчыльна судакранаемся з жыццём і светам. Даволі парадаксальна, што гэта адбываецца ў такой далечыні ад сусветных цэнтраўулады. Але мы, зачараваныя Шпіцбергенем, адчуваем, што мусім зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб абараніць гэтую планету, якую мы падзяляем з сямю мільярдамі чалавек», — сказала каралева ў сваёй прамове.
Дзве машыны плаўна пад’язджаюць да ўніверсітэцкага цэнтра. Спачатку чорны аўтамабіль са знакам VIP1 на заднім шкле, потым белы са знакам VIP2.
У калідоры проста каля сталовай вісіць фота ледавіка. Гэта падарунак каралевы ўніверсітэту на юбілей. Яна зрабіла гэты здымак у 2006 годзе, наведваючы пячору ў ледавіку Скота Тэрнэра, што ў Болтэрдален, за пару кіламетраў на ўсход ад Лонг’іра. Журналістам, што сабраліся, яна расказвае пра спуск у глыбокі канал з талай вадой у ледавіку, абсалютную цемру і святло ад выбліску камеры, што выхапіла ўзоры на лёдзе.
Мэтай прыезду «Нарвегіі» на Шпіцберген гэтым летам было тое, каб дзеці каралеўскай сям’і паглядзелі на архіпелаг і пазнаёміліся з ім. Яны ўбачылі цюленяў і бялух, і нават белых мядзведзяў на бяспечнай адлегласці. Яны пазбіралі пластык і паглядзелі на ледавікі, якія растаюць.
Падарожжа каралеўскай сям’і на адпачынак — у вялікай ступені парадокс. На Шпіцбергене ўсё больш наведнікаў. Многія прыязджаюць засведчыць кліматычныя змены, раставанне ледавікоў. Ці яно таго варта? Ці такі досвед настолькі расплюшчыць вочы, што чалавек зменіць лад жыцця і зменшыць свой след на планеце, калі вернецца дадому?
Мора, ф'ёрды і зніклы лёд
— Калі збіраецеся вывучаць клімат, вам давядзецца ныраць у мора. Яго не закранае ніякае надвор’е. У той час як надвор’е ледзьве памятае, як было ўчора, мора памятае, як было тысячу гадоў таму, — кажа ганаровы прафесар акіянаграфіі Top Гамельсрод і ўсміхаецца з-пад кусцістых белых броваў.
Набліжаецца канец жніўня, а я плыву па Ісф’ёрдзе на навукова-даследчым судне «Хельмер Хансен». Я і шаснаццаць магістрантаў будзем слухаць лекцыі пра мора і ф’ёрды. Пра тое, чаму робіцца цяплей і што адбываецца з лёдам. Мая сяброўка метэаролаг і акіянограф Элі Аннэ Эшдал — адна з лектарак і дзеліць са мной каюту. Гамельсрод — яе куратар. Ён назірае за акіянам на Шпіцбергене 20 гадоў. Раней ён выязджаў са студэнтамі на снегаходах, яны свідравалі лёд на ф’ёрдзе і апускалі прыборы, якія вымяралі плыні, тэмпературу і салёнасць. Цяпер так ужо нельга, лёд не кладзецца, як раней.
Акурат перад тым як сесці на даследчы карабель, я прачытала, што паводле Метэаралагічнага інстытута такой малой колькасці лёду
на архіпелагу не назіралася з пачатку вымярэнняў 51 год таму.
Акіян займае больш за 70% зямнога шара. Менавіта ён паглынае амаль усю энергію глабальнага пацяплення, больш за 90%. Ён можа захоўваць значна больш цяпла, чым астатняя зямная паверхня і атмасфера. Энергія, неабходная для нагрэву ўсёй атмасферы на 1 градус, здолее нагрэць на столькі ж усяго 2,5 верхніх метра акіяна, але яго сярэдняя глыбіня — 3,7 км.
Акіянскія плыні разносяць цяпло па ўсім зямным шары. За свой мяккі клімат Нарвегія і архіпелаг Шпіцберген могуць дзякаваць Гальфстрыму. Ён нясе цёплую атлантычную ваду з Мексіканскага заліва ўздоўж нарвежскага ўзбярэжжа і далей на поўнач да заходняга берага вострава Шпіцберген. Яго самае паўночнае адгалінаванне называецца Заходняя Шпіцбергенская плынь.
3 Арктыкі і Антарктыкі ідуць халодныя глыбокія плыні, якія закручваюцца ў тоўшчы цяплейшай вады. Прадукаванне гэтай халоднай «доннай» вады — тая помпа, што рухае акіянскія плыні. Менавіта гэтаму Гамельсрод прысвяціў значную частку свайго жыцця.
Акіян стратыфікуецца паводле тэмператур і ўтрымання солі. Чым халаднейшая і салёнейшая вада, тым яна цяжэйшая. Замярзанне па-
верхневай акіянскай вады — самы эфектыўны спосаб утварэння цяжкой доннай вады. Марская вада пачынае замярзаць пры мінус 1,9 градуса. Крышталі лёду не здольныя ўтрымліваць соль і выціскаюць яе ў выглядзе расолу праз поры ў лёдзе. У выніку вада на паверхні робіцца настолькі салёнай і цяжкай, што апускаецца на дно.
Донная вада, што ўтварылася ў вялікім Баранцавым моры, некалькі дзесяцігоддзяў цыркулюе ў Арктыцы перш, чым накіравацца ў тысячагадовае падарожжа праз Атлантычны, Індыйскі, Ціхі акіян і назад у Атлантыку. Па дарозе, пакрысе награючыся і змешваючыся з навакольнай вадой, яна падымаецца па вадзяным слупе і дае заняць сваё месца новай халоднай доннай вадзе.
Першы заўважыў пацяпленне
Top Гамельсрод разам са сваім калегам, верагодна, былі першымі, хто сцвердзілі, што тэмпература акіяна расце. Прыйшоўшы ва ўніверсітэт Бергена ў 1971 годзе, Гамельсрод пачаў сачыць за тэмпературай у глыбокіх слаях акіяна. Вымярэнні вяліся з метэакарабля «Палярны фронт» на станцыі «Майк» на 66 градусе паўночнай шырыні ва ўсходняй частцы Нарвежскага мора. 3 1985 года яго вымярэнні паказалі, што
глыбокія слаі сістэмна награюцца. Гэта была сенсацыя.
— Спачатку мы меркавалі, што гэта тычыцца толькі Нарвежскага мора, але потым высветлілі, што гэта адбываецца паўсюль, і мы пачалі думаць у кірунку глабальнага пацяплення, — кажа ён.
Спярша яны ўбачылі, што цяплеюць глыбокія слаі акіяна, але потым цяплейшымі зрабіліся і верхнія слаі. У 2010 годзе на глыбіні 1000 метраў вада пацяплела на 0,1 градуса.
Якая велізарная колькасць энергіі патрэбная для гэтага, Гамельсрод паказвае праз такі прыклад: калі б акіян не паглынуў гэтую энергію, паветра зрабілася б на 40 градусаў цяплей.
— У сапраўднасці гэтага б ніколі не здарылася, бо, калі б зрабілася так горача, выпраменьванне ад зямлі таксама б вырасла, але гэта наглядная ілюстрацыя колькасці цяпла, — кажа ён.