Мой свет растае
Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер
Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
Сёння даследчыкі мяркуюць, што ўвесь сусветны акіян зазнае награванне.
Метэастанцыя «Майк» была створаная ў 1948 годзе. На караблі вымяраліся і запісваліся параметры надвор’я. Некалькі дальнабачных акіянографаў універсітэта Бергена стварылі праграму акіянічных вымярэнняў на станцыі «Майк».
Сістэма метэаралагічных судоў з’явілася з пачаткам цывільнага паветранага руху праз Паўночную Атлантыку. Узнікла патрэба ў рэгулярных назіраннях за надвор’ем, навігацыйных і камунікацыйных станцыях і ратавальных пунктах на выпадак аварыі. Было створана 13 метэастанцый. Потым, калі метэакараблі перасталі быць патрэбнымі авіяцыі, яны пачалі выкарыстоўвацца для патрэб міжнароднай метэаралогіі. У 1990 годзе міжнародная дамова аб метэакараблях была скасаваная. Толькі Нарвегія і Шатландыя працягнулі працу сваіх вымяральных станцый. 31998 года засталіся толькі «Майк» і карабель «Палярны фронт».
Метэакарабель быў важны, таму што даследчыкі выкарыстоўвалі тыя самыя метады вымярэння з 1948 года і былі ў іх цалкам упэўненыя. Ніколі раней ніхто не рабіў бесперапынных вымярэнняў у глыбокіх слаях акіяна так доўга.
— Надзвычай важна мець такія доўгія серыі вымярэнняў, — тлумачыць Гамельсрод.
«Майк» зачынілі ў 2010-м, калі Метэаралагічнаму інстытуту не вылучылі сродкі на тое, каб утрымліваць станцыю. Ніхто больш не хацеў плаціць за тое, каб «Палярны фронт» працягваў плаваць, хоць кліматолагі і акіянографы пратэставалі і нагадвалі, што доўгатэрміновая серыя была ўнікальнай і важнай. Працу карабля замянілі аўтаматычнымі замерамі з буёў.
Ва ўніверсітэцкіх калідорах жартавалі, што Нарвегія не хоча інвеставаць у вымярэнні, якія паказалі б, што нарабіла нафтавая авантура з планетай.
Гамельсрод лічыць, што ёсць дзве прычыны награвання глыбокіх слаёў акіяна. Адна з іх — тое, што вада, якая апускаецца на дно, цяпер цяплейшая, чым раней. Другая — гэта тое, што больш не ўтвараецца столькі ж доннай вады. Гучалі перасцярогі, што ўтварэнне меншай колькасці марскога лёду і меншай колькасці доннай вады прывядзе да таго, што Гальфстрым на другім канцы помпы замарудзіцца і ўрэшце спыніцца. Тады на нарвежскім узбярэжжы і ў астатняй паўночнай Атлантыцы значна пахаладнее. На гэтым быў заснаваны сцэнар фільма The Day After Tomorrow4 2004 года, y якім y Нью-Ёрку пачынаецца новы ледавіковы перыяд.
Верагодна, цёплыя плыні з поўдня і раней спынялі свой рух. Керны з Грэнландыі паказваюць, што, калі апошні ледавіковы перыяд наблізіўся да таго, каб усё растала, раптам пачалося пахаладанне. Між тым у той час Зямля набліжалася да сонца, павінна было пацяплець, аднак здарылася наадварот, Чаму? Паводле асноўнай
4 Паслязаўтра (англ.).
тэорыі, калі лёд пачаў раставаць, на ПаўночнаАмерыканскім кантыненце ўтварылася велізарнае возера. Калі вада з яго вылілася ў акіян, яна пайшла за Гальфстрымам на поўнач і ўтварыла накрыўку прэснай вады над паўночнай часткай Атлантыкі. У выніку вада на паверхні была ані дастаткова салёнай, ані цяжкай, каб апусціцца на дно, і помпа плыняў спынілася. Навукоўцы не могуць сказаць, ці здарыцца гэта зноў. У гульні зашмат складаных фактараў. Апроч іншага, вялікая частка акіяна можа ахаладзіцца і замерзнуць увосень і ўзімку, калі летняга лёду не будзе, каб ізаляваць цёплую ваду ад халоднай атмасферы.
— Мы не бачым ніякіх прыкметаў таго, што Гальфстрым саслабеў тут на поўначы, хутчэй ён яшчэ болей дамінуе. Магчыма, атлантычнай вады не прыбывае болей, але яна робіцца цяплейшай і застаецца ў вышэйшых слаях акіяна, — кажа Гамельсрод.
Сіла і цяпло Гальфстрыма і Заходняй Шпіцбергенскай плыні, натуральна, змяняюцца з часам. Гэта варыяцыі цягам дзесяцігоддзяў, так працягваецца стагоддзямі. Прычына гэтаму, верагодна, у тым, што вялікая помпа акіянічных плыняў мяняе хуткасць, але чаму гэта адбываецца, дагэтуль ніхто не зразумеў. 3 1930 года быў цяплейшы перыяд, які доўжыўся да 1960-га.
Цяплейшая вада на паверхні растапіла больш марскога лёду, і тэмпература паветра павысілася, калі халоднае паветра ўступіла ў кантакт з цяплейшай вадой. Пасля 1960-га тэмпература пайшла на спад, і лёд зноў пачаў класціся. Перыяд з 1962 па 1998 год можна лічыць халодным. Тады як цяпер мы, імаверна, знаходзімся напрыканцы чарговага натуральнага цёплага перыяду.
Калі сістэма плыняў зараз увойдзе ў свой халаднейшы перыяд, гэта найхутчэй часткова ўраўнаважыць пацяпленне, справакаванае чалавекам. Але наступны цёплы перыяд можа быць цяплей, чым што-кольвек з таго, што мы ведалі.
Ледзяны ф’ёрд без лёду
3 вадой у Ісф’ёрдзе нешта здарылася пасля 2005 года. За выключэннем перыядаў, калі частка ф’ёрда замярзала ў 2009 і 2011-м, трывалы лёд клаўся толькі ў меншых рукавах. Мне ніколі не даводзілася з’ездзіць да паляўнічага ў Кап Віку на снегаходзе.
Тлумачэнне таму, што ф’ёрд не замярзае, такое: цёплая салёная атлантычная вада з Заходняй Шпіцбергенскай плыні замяніла сабой халодную мясцовую прэсную арктычную ваду ў ф’ёрдзе. У мінулым цёплая вада цякла ракой па краі глыбокай падводнай даліны з заходняга боку вострава Шпіцберген.
Цяпер пры пэўных умовах надвор’я яна трапляе ў больш плыткі Ісф’ёрд. Калі з поўначы дзьме сівер, вярчэнне Зямлі гоніць халодную мясцовую паверхневую ваду на захад, ад Ісф’ёрда і заходняга берага Шпіцбергена. Наўзамен прыбывае цяплейшая атлантычная вада, калі яна знаходзіцца дастаткова высока, каб пераадолець кантынентальны шэльф і трапіць у Ісф’ёрд.
Паколькі Ісф’ёрд заглыбокі для таго, каб паветра магло ахалодзіць усю цёплую ваду за адну
зіму, грузавыя судны могуць хадзіць з мацерыка і назад збольшага круглы год. Халоднымі днямі над паверхняй мора танчыць вадзяная пара.
Штаб-кватэра экспедыцыі знаходзіцца ў рубцы на палубе над сталовай. Цягам дня студэнты павінныя маніторыць дванаццаць камп’ютарных экранаў, якія паказваюць, што там на глыбіні. Побач з клавіятурай ляжыць марская карта з россыпам чырвоных кропак. Імі пазначаныя станцыі, дзе трэба зрабіць вымярэнні. Мы робім вымярэнні на станцыях па ўсёй даўжыні Ісф’ёрда. Пазней мы накіруемся ў мора на захад да вострава Шпіцберген і памераем па ўсёй Заходняй Шпіцбергенскай плыні, а пасля ў плыткім Стурф’ёрдзе, што на паўднёвым усходзе.
Мне вельмі цікава, якую тэмпературу пакажуць экраны ў Ісф’ёрдзе цяпер. Ці будзе гэтай зімой трывалы лёд?
На адным з экранаў мы бачым, як аператары кранаў перамяшчаюць вымяральныя прыборы за парэнчы. Там яны зарэгіструюць цячэнні, тэмпературы і ўтрыманне солі. На экранах пачынаюць з’яўляцца лічбы і крывыя. На 80 метрах глыбіні — мінус 1,5 градуса. На паверхні вады — плюс 6,3 градуса, паветра — плюс сем градусаў.
Уніз, угору, уніз, угору ходзяць прыборы станцыя за станцыяй. Калі карабель праходзіцца па ўсіх чырвоных кропках на Ісф’ёрдзе, робіцца ясна: ф’ёрд поўны вады з Атлантычнага акіяна. Тэмпература вады на другім месцы пасля самай высокай, што была тут зарэгістраваная.
Развітанне з лёдам
Увечары мы заходзім у Білеф’ёрд, дзе знаходзіцца закінуты расійскі шахцёрскі пасёлак Піраміда. Гэта адзін з нешматлікіх плыткіх рукавоў ф’ёрда, на якім можа быць трывалы лёд узімку. У ім ёсць шэльф, альбо парогі, якія могуць перашкаджаць пранікненню цёплае салёнае вады. Калі лёд узімку стане, то мясцовыя жыхары і турысты, што прыязджаюць катацца на снегаходах, змогуць ездзіць з Лонг’іра да закінутых дамоў і гасцініцы, якую расіяне аднавілі на беразе.
Пасёлак размешчаны пад гарой, якая нагадвае піраміду, і ад яе атрымаў сваю назву. У гарах можна лёгка разгледзець уваходы ў шахты. Проста ў даліне знаходзяцца скамянелыя парэшткі найстарэйшага ў свеце лесу.
Я лічу, што з усіх паселішчаў на Шпіцбергене Піраміда знаходзіцца ў самым прыгожым месцы. 3 дамоў і прамых вуліц у цэнтры расійскія і ўкраінскія жыхары пасёлка бачылі ледавік Нурдэншэльда на іншым баку заліва. Раней
увесь лёд абрынаўся ў ф’ёрд, цяпер з краю паказалася зямля. 31896 года ледавік адступіў болып чым на 2,3 км.
На горы вакол ф’ёрда ліецца залатое, амаль аранжавае сонечнае святло. Набліжаецца поўнач 23 жніўня. Гэта апошні дзень, калі сонца можа трымацца над гарызонтам круглыя суткі. Элі Аннэ і я апранаем касцюмы-паплаўкі і сонечныя акуляры і выходзім на пярэднюю палубу. Мы таксама робімся залатымі і кажам «да пабачэння» лету. Ад сёння на нас пачне вялікімі крокамі наступаць цемра і ахутае нас палярнай ноччу ў лістападзе. Дні зробяцца цёмнымі, як ночы.
Каюта, якую мы дзелім з Элі Аннэ, знаходзіцца ў канцы калідора ўнізе судна. Цяжкія сінія дзверы пастаянна бразгаюць так, што дрыжаць ложкі. Нехта прыляпіў цыдулку з просьбай да ўсіх зачыняць дзверы ціха, але тыя, хто жывуць далей па калідоры, і тыя, хто кіруюцца ў канферэнц-залу, лабараторыю ці да лічыльнікаў вады, пра гэта забываюць. Элі Аннэ эвакуюецца на верхні ложак у каюце прыяцелькі, якая працуе ў іншую змену. Я раблю свае нататкі, перш чым залезці пад коўдру з кнігай «Бывай, лёд» брытанскага акіянографа Пітэра Уодэмса.
Ён даследаваў мора ў палярных рэгіёнах з 1970 года і спускаўся на падводнай лодцы пад палярны лёд, каб вызначыць яго таўшчыню. 3 1976-га па 1999-ы ледзяное покрыва ў Аркты-
цы скарацілася на 43%. У пачатку гэтага перыяду шматгадовы лёд таўшчынёй да 4 метраў мог фармаваць кіль да 50 метраў уніз ад паверхні. Цяпер, як правіла, гэта лёд першага года максімальнай таўшчынёй у 1,5 метра. Такі лёд можа цалкам растаць за адно лета праз павышаную тэмпературу паветра і мора. Хвалі, што фарміруюцца на адкрытай вадзе, будуць з лёгкасцю ламаць тонкі аднагадовы лёд. Узімку хвалі будуць змешваць цёплую ваду з халоднай паверхневай вадой і тапіць лёд перш, чым ён паспее ўзяцца як след.
У дадатак да таго, што лёд танчэе, скарачаецца і пакрытая ім плошча. Калі ў 1979-м пачаўся спадарожнікавы маніторынг марскога лёду, палярны лёд пакрываў 8 мільёнаў кв. км. У 2005-м, прыкладна ў той самы час, калі ў Ісф’ёрд прыйшла цёплая вада, зніклі і вялікія плошчы марскога лёду. Тады засталося 5,3 мільёна кв. м лёду. У 2012-м была зарэгістраваная новая рэкордна малая плошча — 3,2 мільёна кв. км. Калі намаляваць колы, якія пазначаюць межы ледзянога покрыва вакол Арктыкі з 1970 года да сёння, то гэта будзе спіраль, што рухаецца да свайго цэнтра. Уодэмс называе яе смяротнай спіраллю для лёду.