• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой свет растае Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене Лінэ Нагель Ільвісокер

    Мой свет растае

    Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
    Лінэ Нагель Ільвісокер

    Выдавец: Пфляўмбаўм
    Памер: 220с.
    Вільня 2023
    44.28 МБ
    Набор для даследавання вады ходзіць угару і долу падчас таго, як мы абыходзім станцыю за станцыяй. На металічнай разетцы дыяметрам каля паўметра размешчаныя вымяральны прыбор і бутэлькі, якія закаркоўваюцца на рознай глыбіні. Арыгінал такіх калектараў вады быў распрацаваны Фрыцьёфам Нансенам у 1910 годзе. Ён перасоўваў адкрытую бутэльку ўніз па тросе, і, калі яна дасягала глыбіні, з якой ён хацеў браць пробы вады, уздоўж таго ж троса ён спускаў свінцовы адвес. Калі той даязджаў да бутэлькі, яна рэзка перакульвалася і закаркоўвалася. Унутры яе быў тэрмометр, які паказваў тэмпературу ў перакуленай бутэльцы. Гэты тэрмометр змяшчаўся ў ёмістасці, на якую не дзейнічаў ціск. Акрамя таго, быў яшчэ адзін
    тэрмометр без абарончай капсулы для таго, каб магчыма было вылічыць ціск, параўнаўшы дзве тэмпературы.
    Нансен апісвае сваю працу наступным чынам: «...спачатку пагрузіць прыборы на патрэбную глыбіню. Потым запусціць іх і чакаць як найменш пяць-дзесяць хвілін, каб вымяральнікі плыняў зарэгістравалі хуткасць плыні, і столькі ж — на кожнае вымярэнне тэмпературы, — тады спыніць прыборы, выняць, зняць паказнікі з пробаў вады, калі яны ўжо дастаныя, пераліць пробы, пазначыць дакладныя глыбіню, час назірання, зняць паказнікі хуткасцей і напрамкаў плыні, тэмператур — наклеіць цэтлікі на бутэлькі з пробамі вады — тады падрыхтаваць прыборы для новых вымярэнняў, зноў іх пагрузіць і г. д. Да гэтага можна дадаць, што нас часта прыпыняў рух лёду, так што нам трэба было дбаць пра нашае судна».
    Цяпер жа мы сядзім з кавай у папяровых кубачках, пакуль вымяральныя прыборы працуюць на глыбіні.
    Я падымаюся на мост, каб паглядзець на астравы на ўсходзе і Шпіцберген на захадзе. Нейкім цудам ф’ёрд абсалютна спакойны. Паміж аблокамі — прасветы. На ўсход ад мяне знаходзіцца востраў Эдж. Многія паляўнічыя жылі на ім, бо там было шмат белых мядзведзяў. Такса-
    ма там знаходзяцца дзве нафтавыя свідравіны. Адну выбурылі арганізацыі Fina group і Norsk Polarnavigasjon, другую — амерыканская Caltex у супрацоўніцтве з французскай Forasol, абедзве ў 1972 годзе.
    Мала хто ведае, што нарвежская нафтавая гісторыя пачалася на Шпіцбергене. Яшчэ да таго, як у 1965 годзе быў праведзены першы раўнд выдачы ліцэнзій у Паўночным моры, кампанія Norsk Polarnavigasjon A/S прабурыла свідравіну, шукаючы нафту, у ваколіцах Ні-Олэсуна. 3 1961 па 1994 год на архіпелагу было зроблена васямнаццаць пошукавых свідравін, але ніхто не знайшоў нафты ў колькасці, дастатковай, каб пачаць распрацоўку. Вуглездабыча працягвала заставацца галоўнай галіной у прамысловасці.
    Калі Фрыцьёф Нансен наведаў Шпіцберген у 1912-м, ён пабываў у Ісф’ёрдзе і разважаў пра радовішчы вугалю: «У іх сабрана так шмат сонечнага цяпла з тых далёкіх часоў, што гэтай колькасці было б даволі, каб растапіць увесь той снег і лёд, што цяпер пакрывае гэтыя землі, а таксама нагрэць вялікія прасторы акіяна навокал».
    На стале ляжыць марская карта наваколля. Я знаходжу на ёй ледавікі, горы і бухты. Усходнія астравы раней я бачыла толькі на карце, але некаторыя бухты Шпіцбергена я наведвала на снегаходзе: Монбукта, Агардбукта і Квальвоген.
    Тады я ганяла на ўсёй хуткасці праз ледавікі дзеля бяспекі, каб не праваліцца ў расколіну пад снегам, нягледзячы на тое, што маршрут быў добра прадуманы да нашага адпраўлення. Тое падарожжа адбывалася халоднымі ружова-бэзавымі зімовымі днямі. Дзіўнае гэта адчуванне — стаяць на мосце і глядзець на бухты з мора: маленькія завітушкі з белымі плямамі там, куды дацягваюцца ледавікі.
    Капітан кажа, што хацеў бы завезці нас у Хамбергбукта, адзін з самых паўднёвых заліваў на ўсходзе Шпіцбергена, але даследчыкам бракуе часу. У заліве ўзвышаецца магутная сцяна ледавіка, аднак ён растае. Цяпер толькі чатыры кіламетры лёду перашкаджаюць таму, каб паміж Хамбергбукта на ўсходзе і Хорнсунам на захадзе адкрыўся праліў. 3 боку Хорнсуна знаходзіцца польская даследчая станцыя. Вучоныя там высветлілі, што за сто гадоў ледавік адступіў на сямнаццаць кіламетраў. Яны падлічылі, што, калі адыход ледавіка працягнецца, як сёння, Шпіцберген раздзеліцца на дзве часткі праз трыццаць пяць — сорак пяць гадоў. А магчыма, гэта здарыцца і раней.
    Новы праліў зменіць акіянскія плыні і разам з тым транспарціроўку цяпла вакол Шпіцбергена. 3 заходняга боку панавала цёплая вада з Заходняй Шпіцбергенскай плыні. 3 усходняга
    паступае толькі трошкі салёнай атлантычнай вады. Тут дамінуе больш прэсная халодная арктычная вада. Адпаведна, з усходняга боку нашмат халадней, чым з заходняга. Калі ад цёплай Заходняй Шпіцбергенскай плыні праз новы праліў пойдзе новая галінка на ўсход Шпіцбергена, яна і там нагрэе ваду і сушу. Калі плынь пойдзе збольшага іншым шляхам, так, што халодная прэсная вада пацячэ праз гэты праліў і на поўнач да Ісф’ёрда, гэта створыць лепшыя ўмовы для прамярзання заходняга боку.
    Шпіцбергенскі архіпелаг, называны ў Нарвегіі Свальбард, абавязаны сваёй назвай менавіта лёду. «Svalbardi fundinn» («Свальбард знойдзены»), — напісана ў ісландскіх сагах ад 1194-га года. Свальбард значыць «халодны бераг» альбо «край». Невядома дакладна, ці гэта менавіта Шпіцберген знайшлі вікінгі. Цалкам магчыма, што яны высадзіліся ў паўночных частках Грэнландыі, але назва прыжылася тут, і яна да гэтага часу пасуе. Свальбард усё яшчэ застаецца зямлёй лёду. 60% архіпелага пакрытыя ледавікамі, але, калі накласці сённяшнюю спадарожнікавую карту Шпіцбергена на карту сушы, можна ўбачыць, што востраў змяншаецца ў памерах. Практычна ўсе ледавікі на Шпіцбергене меншаюць. Толькі некалькі ледавікоў на паўночным усходзе патрапляюць захоўваць стабільны аб’ём лёду.
    Крыху болей за палову ледавікоў, такіх як Хамберг, падступаюцца сваімі высокімі бірузовымі ледзянымі сценамі ў прыгожых трэшчынах да ф’ёрдаў. Для такіх ледавікоў цёплая атлантычная вада — кепская навіна. Яны растаюць як над вадой, так і пад ёй. Ледавікі звязваюць прэсную ваду і да ўсяго маюць важнае значэнне для цыркуляцыі вады ў ф’ёрдах, куды ўпадаюць. Рэкі талай ледавіковай вады цякуць з-пад ледавікоў, якія ўдаюцца ў мора. Паколькі гэтая вада болып прэсная і лёгкая, чым тая, якой напоўнены ф’ёрд, яна падымаецца на паверхню і нясе з сабой пажыўныя рэчывы з глыбіні. Акрамя таго, прэсныя падводныя плыні ўзмацняюць цыркуляцыю ў ф’ёрдах так, што марская вада з ускраінаў уцягваецца ў сярэдзіну. Гэта робіць пярэднюю частку ледавіка важнай зонай харчавання для марскіх птушак і сысуноў. Калі пярэдняя частка ледавікоў адступае так далёка, што заканчваецца на сушы, гэта мае свае наступствы для экасістэмы ф’ёрдаў.
    На Шпіцбергене ёсць і іншы тып ледавікоў — далінныя ледавікі, якія не дасягаюць мора, такія самыя, як у мацерыковай Нарвегіі. Каля Лонг’іра ёсць некалькі такіх, якія ляжаць на сушы і найчасцей умёрзлыя ў зямлю праз вечную мерзлату. Летам талая вада пракладае каналы ў лёдзе. Калі ўзімку яны замярзаюць, то ператвараюцца
    ў ледзяныя пячоры. Адна з першых рэчаў, што я зрабіла, прыехаўшы ў Лонг’ір, — пазычыла налобны ліхтар і выправілася ў ледзяную пячору Лонг’іра. Я хадзіла па тунэлях, сцены якіх выглядалі мармуровымі. У лёдзе былі жвір і парэшткі раслін. У вялікіх ільдзяных залах са столі звісалі ледзяшы. У некаторых месцах са сцяны выступалі тонкія пласціны і раслі буйныя крышталі лёду, якія, магчыма, утварыліся ад дыхання людзей, што сюды прыходзілі.
    Далей — болей паездак і болей ледавікоў. Часам я пачувалася нібыта ўнутры мульціка «Ледавіковы перыяд». Я шпацыравала і чакала, што зараз у святле налобнага ліхтара ў лёдзе пакажацца вавёрка, арэх ці мамант.
    Калі выключаеш ліхтар, цемра робіцца апраметнай. Бывала, мяне наведвала думка пра тое, што б я рабіла, калі б тунэль абваліўся, ці што, калі б у маім ліхтары села батарэйка, а запасны ліхтар не працаваў.
    Акурат такія самыя пытанні задаваў мне брат, калі яны са сваёй дзяўчынай прыязджалі ў 2012-м. Я параіла ім звярнуцца ў адну з мясцовых турыстычных фірм і схадзіць на экскурсію ў ледзяныя пячоры Лонг’ірскага ледавіка. Мы думалі паехаць на снегаходах у хацінку, але давялося гэта адмяніць, бо пасля мяккага надвор’я за пару тыдняў да таго тундра пакрылася коркай лёду. Прайшлі залевы, схадзілі снежныя
    селі, адмяняліся рэйсы самалётаў і закрываліся дарогі.
    Брат скептычна паставіўся да ідэі лезці ў ледавік, але я сказала, што гэта цалкам бяспечна. За тыя гады, што я тут пражыла, няшчасных здарэнняў ніколі не было, і я ніколі не чула, каб ледавіковыя тунэлі абрыналіся. Найболылай праблемай было тое, што людзі там сікалі альбо разбуралі крохкія ледзяныя структуры. Праз дзень пасля таго, як мой брат паляцеў самалётам на поўдзень, у Лонг’ірскім ледавіку абрынуўся тунэль. Я была неверагодна радая, што нікога не зачапіла глыбамі лёду. Праз тыдзень я брала інтэрв’ю датычна здарэння ў прафесара гласеалогіі. Ён расказаў, што ў ледавіку Скота Тэрнера, які шэсць гадоў таму сфатаграфавала каралева Соня, таксама абрынуўся тунэль. Верагоднай прычынай былі вялікія перапады тэмператур.
    Цяпер я не наведваю пячораў пасля перыядаў адлігі. I з дзецьмі я ніколі не хадзіла ў ледзяныя залы, зрэшты, пячоры не будуць вечнымі. Я мушу звадзіць дзяцей пад лёд, пакуль ёсць такая магчымасць.
    3 2011 па 2017 год ледавікі ў сярэднім штогод танчэюць на палову метра. Разлікі паказваюць, што раставанне ўзмацніцца ў бліжэйшае дзесяцігоддзе. Калі мы працягнем выкідаць такую ж колькасць СО2, як сёння, таўшчыня шпіцбергенскіх ледавікоў з 2071-га па 2100-ы ў сярэднім
    будзе скарачацца на 2,4 метра. Ніхто не можа сказаць, за які час яны знікнуць цалкам. Магчыма, мае дзеці — апошняе пакаленне, якое заспее ледзяныя пячоры тут, у пасёлку. А потым ледавікі ператворацца на малекулы вады, што будуць павольна рухацца па планеце разам з акіянскімі плынямі.
    Раставанне ледавікоў Арктыкі і Антарктыкі падымае ўзровень мора. Награючыся, акіян пашыраецца. У выніку гарады і нават цэлыя краіны могуць быць затопленыя. Астраўная дзяржава Кірыбаці ў Ціхім акіяне праз пяцьдзясят гадоў найхутчэй апынецца пад вадой. Калі вага ледавікоў зменшыцца, Шпіцберген падымецца з мора.
    Матрос супраць ветракоў
    Спускаючыся ў каюту, я праходжу міма пакоя адпачынку для матросаў і рыбакоў. Мяне спыняе матрос Эйвінд Хальснес. У працоўнай вопратцы ён сядзіць перад тэлевізарам, паклаўшы ногі на канапу.