Мой свет растае Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене Лінэ Нагель Ільвісокер

Мой свет растае

Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер

Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
44.28 МБ
Я ніколі не п’ю ваду з ручаёў у ваколіцах Лонг’іра і дбаю пра тое, каб дзеці не елі снег. Прычына гэтаму — вадзяная палёўка і смяротны паразіт Echinococcus multiocularis, стужачны гліст. Палёўкі з паразітамі, верагодна, прыбылі з кормам для свойскіх жывёл з Расіі ў пачатку XX ст. і замацаваліся на захадзе ад Лонг’іра каля колішняга паселішча вуглекопаў Грумант. Палёўкі, магчыма праз мяккія зімы, распаўсюджваюцца ўсё болей ва ўсіх кірунках. Пясцы і сабакі паядаюць заражаных палёвак і разносяць яйкі глістоў праз выпаражненні, а праз яйкі могуць заражацца людзі. Яйкі доўга застаюцца жывымі ў тундры і пад снегам. У тых, хто заразіўся, могуць развівацца кістападобныя пухліны, звычайна ў пячонцы і галаўным мозгу. Страшна тое, што вы не заўважыце, што ў вас паразіт, пакуль не пройдзе 5-15 гадоў. А тады ўжо запозна. Няясна, якая частка палёвак — пераносчыкі
паразітаў. Вучоныя цяпер ставяць пасткі, каб зменшыць папуляцыю палёвак у Лонг’іры і разам з тым рызыку заразіцца. 3 2014 да 2017 года Нарвежскі ветэрынарны інстытут правяраў палёвак, сабачы кал і пясцоў у ваколіцах горада, каб высветліць, ці дасягнуў паразіт Лонг’іра. Яны нічога не знайшлі ў палёўках і кале, але адзін пясец быў пераносчыкам. Колькі разоў ён мог выпаражніцца каля горада, страшна падумаць.
Пару гадоў таму, калі дзіцячы садок разам з бацькамі ездзіў кацерам збіраць смецце, мы выйшлі на бераг у Коўлсбукта непадалёк ад Груманта. Розумам я была супраць, але мы з дачкой пайшлі за натоўпам, і потым я намагалася выціраць яе пальчыкі дызінфекцыйнымі сурвэткамі як найлепш.
Рызыкуючы падацца істэрычкай, я расказала Энвік Педэшэн пра тое, што мяне непакоіць думка пра гэтага паразіта. Сабак у пасёлку ўсё болей. Многія палярныя сабакі застаюцца на дварэ без нагляду і могуць есці заражаных палёвак. Уладальнікі абавязаныя праводзіць сабакам дэгельмітызацыю, але ж на гэта лёгка забыцца, ці не так? I далёка не ўсе дбаюць прыбіраць кал за сваімі жывёламі.
Mae нервы крыху супакоіліся пасля таго, як я пагаварыла з ёй. Энвік Педэшэн рабіла
ў бальніцы аналіз крыві, каб даведацца, ці не заразілася яна — на шчасце, не. Яна лічыць, што разумна рабіць такі аналіз, каб быць абсалютна пэўнай. Бо, калі вынік станоўчы і хвароба на ранняй стадыі, ёсць лекі, якія могуць спыніць рост паразіта. Я падумваю пра тое, каб здаць аналізы ўсёй сям’ёй.
Мяне турбуе не толькі паразіт палёвак. Я думаю і пра «гішпанку». У 1918 годзе, роўна за сто гадоў да таго, як я гэта пішу, адзінаццаць чалавек памерлі ў Лонг’іры праз гэты моцны грып. Сямёра з іх пахаваныя на цвінтары ў Лонг’іры, тым самым, які ў апошнія гады некалькі разоў ледзь не знеслі апоўзні.
Гішпанка забрала жыцці ад 50 да 100 мільёнаў чалавек у свеце.
У1998 годзе пасля хвіліны маўчання канадская прафесарка Кірсці Дункан, апранутая ў касцюм, падобны да скафандра, каб запабегнуць інфекавання, ускрыла шэсць магіл. Яна спадзявалася, што вечная мерзлата захавала целы і разам з імі генетычны матэрыял «гішпанкі». Даследчыкі ўзялі 50 пробаў тканак лёгкіх і трахей, каб даведацца пра той вірус. Мэтай была распрацоўка новах прышчэпак ад грыпу.
У 2016 годзе некалькі чалавек у Сібіры па~ мерлі ад сібірскай язвы. Споры бактэрый пра-
ляжалі ў зямлі некалькі дзесяцігоддзяў і ажылі, калі ў вечнай мерзлаце расталі паўночныя алені, якія палі падчас буйной эпідэміі. У нас на Шпіцбергене і ў паўночнай Нарвегіі такіх эпідэмій аленяў не было, але ці не магло падобнае здарыцца з «гішпанкай» ці іншымі вірусамі альбо бактэрыямі, якія спалі ў зямлі?
Мікрабіёлаг Лісэ Эўрэос не думае, што вірус «гішпанкі» можа абудзіцца. Прычына ў тым, што яго геном складаецца з адналанцужковай РНК. Яе лёгка пашкодзіць, і яна не можа жыць без свайго гаспадара. А вось геном бактэрый якраз двухланцужковы. У замарожаным стане ён можа пражыць некалькі тысяч гадоў. На большасць бактэрый мы, людзі, ніколі не ўплывалі, і яны на нас таксама. Большасць для нас бяспечная, але як вірусы, так і бактэрыі могуць падвяргацца мутацыям і рабіцца патагеннымі.
Яшчэ не выяўленыя бактэрыі ў зямлі і старых ледавіках могуць паўплываць на нашае жыццё і адваротным чынам. Яны могуць быць выкарыстаныя ў медыцыне. Бактэрыі абараняюць сябе, вылучаючы біялагічныя рэчывы, якія могуць быць таксічнымі ці прыгнятальнымі для іншых. Прыклады гэтага — антыбіётыкі і хіміятэрапія. Можа быць, гэта куфры са скарбамі.
Я знаходжу крыху большы ручай і прабіваю ў ім лёд. Цячэ вада, і яе даволі, каб напоўніць чай-
нік. Я разглядаюся: неба блакітнае, насоўваюцца прыцемкі. 3 трубы хацінкі ўдалечыні курыцца дым. Даношу сякеру і чайнік з вадой да хацінкі і адчуваю дрыготку ў біцэпсах. Энвік Педэшэн ставіць чайнік на пліту. Перш чым наліць сабе кавы ў кубак, я пераконваюся, што яна пракіпяціла ваду належным чынам. Двойчы.
Амаль ласунак для мішак
Апошнія гады паляўнічага Харальда Солейма пастаянна пераследуюць белыя мядзведзі. Калі я вярнулася з Янсанхаўген, ён расказаў мне, што ледзь не зрабіўся ласункам для мішак. Ён усё лета ламаў галаву над тым, як умацаваць і адрамантаваць меншыя хацінкі пасля таго, як іх разграмілі мядзведзі. Да хацінак ён выправіўся на лодцы. Каб выцягнуць лодку на бераг, яму трэба было змазаць колы лодачнага вазка. Тут давялося паваждацца, а калі ён даў рады і падняўся, проста ў вочы яму глядзеў белы мядзведзь. Той рушыў да яго ад берага недзе за дзесяць метраў.
Паляўнічы прызвычаіўся да сустрэч з мядзведзямі. Калі мішка лезе ў вітальню альбо грукаецца ў акно падчас паабедзеннага сну, Солейм падымаецца, узнімае рукі ўгару і «раве дурным голасам». Г эта заўжды працавала. Вось гэты «дзяцюк у белым» падаваўся адносна міралюбным, Солейм не хацеў выклікаць да сябе непатрэбнай увагі. Усё, чым быў узброены паляўнічы, — гэта Leatherman, кішэнны мульці-інструмент. Ён заняў такую пазіцыю, каб лодка апынулася паміж ім і мядзведзем. Яны паглядзелі адзін аднаму ў вочы перш, чым мядзведзь пайшоў сабе далей
уздоўж кармы. Солейм разумеў, што гонку да галоўнай хацінкі яму ў мядзведзя не выйграць. Таму ён узяў курс на старую хацінку Оксааса, якая знаходзілася троху бліжэй, там у яго была сякера. Ён паклыпаў туды і не адважваўся азірнуцца, пакуль не схапіўся за клямку на дзвярах. Мядзведзь, на шчасце, быў за сто пяцьдзясят метраў і рушыў у кірунку Лонг’іра.
Паляванне на белых мядзведзяў было важнай крыніцай прыбытку для паляўнічых да 1973 года, але падчас жыцця Солейма на архіпелагу мядзведзі знаходзіліся пад абаронай.
У першую зімоўку ў Мядзведжай бухце ён падстрэліў двух мядзведзяў і быў блізкі да таго, каб гэтым зарабіць адваротны білет на мацярык. Спачатку ён застрэліў мядзведзіцу, што ласавалася мясам, якое ён падвесіў. Праз некалькі дзён ён застрэліў яшчэ аднаго. Губернатар быў гэтым зусім не ўсцешаны. Солейму выпісалі штраф, з чым ён не пагадзіўся. Паводле ягонага меркавання, ён меў права абараняць здабытае на паляванні мяса і ацэньваў сітуацыю як небяспечную. Справа дайшла да Вярхоўнага суда і скончылася штрафам у 150 крон і двума гадамі ўмоўна. У сваю чаргу Солейм накіраваў губернатару рахунак за зняцце скуры, транспарт і матэрыялы і атрымаў ад дзяржавы дастаткова грошай, каб застацца ў плюсе. Паляўнічы
круціць галавой на такую логіку, але болей на сваім сумленні мядзведзяў не мае, нягледзячы на тое, што яны чыняць усё большую шкоду.
Ён лічыць, што сустрэты каля лодкі мядзведзь — той самы, які прыходзіў тыдзень таму і «задраў» мяшок са смеццем. Гэта мог быць адзін з дзяцей мядзведзіцы з Тэмпельф’ёрда. Галоўным чынам яе ён вінаваціць у разгроме ягоных меншых хацінак.
Ані ў дадатковых хацінках, ані ў галоўнай, што ў Кап Віку, паляўнічы не зрабіў так шмат, як спадзяваўся ўлетку.
—	Прасцей усяго было б падняць на дах каністру бензіну, выліць і кінуць запалку. Тады б я пазбыўся ўсёй гэтай блядскай праблемы. Але, мусіць, атрымаў бы па шыі ад прыродаахоўнай службы губернатара за адсутнасць дазволу на выкід CO
Ён ухмыляецца і дадае, што ў доўгатэрміновай перспектыве больш COQ ён выкідае, палячы печку вугалем, чым калі б ён спаліў усё гэтае дзярмо.
Тут я ўспомніла пра каралеву, якая таксама бачыла белага мядзведзя. Ці заехала яна да яго ў госці?
—	Слухай, не заехала, мая добрая сяброўка мяне смяротна пакрыўдзіла. Яна тут была
з візітам, я лазню натапіў, ажно не. Хоць бы хто мне дзынкнуў.
Мама сустракае маму
На другія выходныя кастрычніка мы ўсёй сям’ёй прачнуліся ў Мядзведжай бухце, той самай, дзе Харальд Солейм зімаваў упершыню. Неба ярка-блакітнае. На зямлі ляжыць тонкае покрыва снегу, а паверхня ф’ёрда гладкая, як люстэрка. За намі — горная сцяна з невысокімі пікамі. Восеньскае святло працуе як фільтр рэзкасці ў фаташопе. Усё робіцца крыштальна ясным, абрысы выяўляюцца лепш. Магчыма, дзякуючы свежаму снегу, які кантрастуе з чорнай гарой.
У гэтым і ёсць сэнс жыцця на Шпіцбергенскім архіпелагу. Выйсці і ўбачыць бялугу ў ф’ёрдзе, буравеснікаў, якія лятуць за кацерам, кайраў, якія даюць нырца пры нашым набліжэнні, і тупікаў, якія плывуць, заграбаючы ваду лапкамі. Каб погляд адпачываў на абрысах гары, што імкнецца да неба і нагадвае храм. Распаліць агонь у печцы халоднай хацінкі і насыпаць какавы для двух малых, што сядзяць у спальных мяшках. Гэта пякельная праца — пакаваць ежу, спальнікі, адзежу, цацкі, гульні, лекі, зброю, ратавальныя наборы, аварыйныя радыёмаякі і дровы. Але штораз яно таго варта — пабыць разам, папаліць свечкі,
трошкі памерзнуць, падыхаць і вярнуцца дадому да душа, ванны, сваёй асобнай прасторы, мабільнай сувязі і падлогі з падагрэвам.
Хацінку, якую мы знялі ў Мядзведжай бухце, пабудавала кампанія AB Spetsbergen svenska kolfalt у 1920-м, з 1923 года як часовую стаянку яе выкарыстоўваў паляўнічы Хільмар Нёйс. Яго галоўная стаянка Фрэдхайм знаходзіцца акурат насупраць на процілеглым беразе ф’ёрда. Хацінка перайшла дзяржаве, калі Нёйс пайшоў на пенсію. Цяпер кацерны і снегаходны клуб «Тотактарэн» здае хацінку сваім чальцам, такім, як мы. Далей па заліве знаходзяцца дзве прыватныя хацінкі. У адной з іх зімаваў Солейм.
У гасцявой кнізе я прачытала, што нядаўна ў хацінцы былі мядзведзі, таму мы парамантавалі засаўку на дзвярах і паклалі бразготкі каля сценаў і вокнаў, каб пачуць, калі мядзведзі прыйдуць уночы.