Мой свет растае
Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер
Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
— Гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, як людзі падарожнічаюць сёння. Думаю, наша пакаленне зазнала болыіі за ўсё зменаў. Але з Taro часу, як вы былі дзецьмі, і да сённяшняга дня таксама шмат што памянялася, — кажа бабуля.
Я атрымала срэбную карту авіякампаніі SAS. Спачатку я ганарылася тым, што мяне цэняць. Цяпер мне сорамна за ўсе паездкі за апошні год. Але, калі я хачу ездзіць дадому да сям’і, іншай альтэрнатывы, як лётаць, няма.
Часткова парушаючы закон, паркуемся каля залы вылету. Калі праважаеш бабулю ў шторм, гэта мусіць быць законна. Калі я бачу, што яна знікае за пунктам дагляду, самалёт усё яшчэ не прызямліўся. Самалёт Norwegian некалькі разоў аблятае аэрапорт. Яшчэ адно кола — і ён бярэ курс на поўдзень.
Мы з бабуляй садзімся ў машыну і едзем дадому. He дужа ў гуморы. Ці можа так здарыцца, што самалёту SAS, які мусіць адправіцца праз дзве гадзіны, дазволяць сесці, хоць Norwegian развярнулі? Я тэлефаную Элі Аннэ дзеля экспертнай ацэнкі. Яна адкрывае на камп’ютары метэаралагічную карту і дадзеныя з назіранняў. Прычына, па якой не змог прызямліцца самалёт Norwegian, не снежныя наносы, а бакавы вецер на пасадачнай паласе.
Элі Аннэ просіць мяне пачакаць і робіць званок метэаролагу на кантрольнай вежы. Вецер
мусіць павярнуць у лепшы бок, але гэта адбываецца марудней, чым спачатку прадказвалі прагнозы.
— Я б сказала, што шанцы пяцьдзясят на пяцьдзясят, — гаворыць яна, калі перазвоньвае.
Я дзякую і купляю білет на SAS. На шчасце, пяцьдзясят працэнтаў былі на бабуліну карысць.
Зімовыя буры мяняюцца
Акурат у той самы дзень пасля абеду ў мяне была гутарка з метэаролагам Сіры Вікстром. Яе светлыя валасы да плячэй спадаюць на вязаны швэдар колеру мора, яна паказвае на паркоўку ўніверсітэцкага цэнтра за акном.
— Снегу выпала столькі, што гэта проста crazy10, — гаворыць яна на сваёй няўпэўненай нарвежскай.
Вікстром працавала сіноптыкам у фінскім метэаралагічным інстытуце. У 2016 годзе яна пачала пісаць дысертацыю па арктычнай метэаралогіі. Яна вывучыла ўсе цыклоны на Шпіцбергене з 1979-га па 2016-ы і выявіла, што колькасць зімовых бураў вырасла ў апошнія гады. Цыклоны — вобласці нізкага ціску — больш лютыя, цяплейшыя і вільготнейшыя, чым раней.
10 Вар’яцтва (англ.).
Цыклон, у якім мы цяпер, сыпле снег ужо трэці дзень запар. Гэта незвычайна.
Ягоны цэнтр — у Баранцавым моры на ўсход ад нас. Гэта адкрытая вада, якая трымаецца тэмпературы чатыры градусы. Цёплая вада падсілкоўвае буру, а паветра ўтрымлівае шмат вадзяной пары. Як быццам прырода паставіла над Лонг’ірам снежную гармату.
Надвор’е — гэта змены ў тэмпературы, ападках, ветры, вільготнасці, атмасферным ціску і выпраменьванні за кароткі перыяд. Атмасфера дасягае ста дваццаці кіламетраў у вышыню. Слой, бліжэйшы да зямлі, называецца трапасферай. У Арктыцы трапасфера дасягае васьмі кіламетраў у вышыню, тады як у тропіках — шаснаццаці кіламетраў. Менавіта тут праяўляецца надвор’е.
Змены ў надвор’і адбываюцца праз розніцу тэмператур у тропіках і прыпалярных зонах і абумоўліваюць рух цяпла поперак шыротаў.
Каля 60 градусаў паўночнай шырыні трапічнае паветра сустракаецца з халодным арктычным. Гэта называецца палярным фронтам. Халоднае паветра прабіваецца пад цёплым. Разам з кручэннем зямлі гэта стварае моцны заходні вецер, так званую палярную рэактыўную плынь. Паколькі на сваім шляху вакол зямнога шара вецер сустракае горы, ён рухаецца
хвалепадобна, ад Шпіцбергенскага архіпелага на поўначы да Міжземнага мора на поўдні. У хвалях утвараюцца меншыя спіралі, як віры ў вадзе за караблём. На самым версе — цёплае паветра, якое прыходзіць на поўнач у выглядзе зон нізкага ціску, тады як унізе — халоднае паветра, якое ўтварае зоны высокага ціску.
Увосень і ўзімку тэмпературная розніца паміж Арктыкай і субтропікамі — найбольшая. Адпаведна, палярная рэактыўная плынь тады наймацнейшая, і ў Паўночнай Еўропе штормаў болып і яны мацнейшыя. Паколькі Арктыка награецца хутчэй, чым субтропікі, розніца тэмператур робіцца ўсё меншай і меншай. Паводле адной навуковай тэорыі палярная рэактыўная плынь слабее і замаруджваецца, яе хвалі робяцца большымі і сягаюць далей на поўнач і поўдзень. Большая павольнасць палярнай рэактыўнай плыні можа прывесці да таго, што пэўны тып надвор’я будзе трымацца даўжэй, чым paHeft: працяглыя халодныя перыяды ўзімку, хвалі спякоты ўлетку, больш тыдняў з ападкамі і часцейшыя перыяды экстрэмальнага надвор’я.
Паводле вымярэнняў, хуткасць рэактыўнай плыні — да 100 метраў на секунду, 360 кіламетраў на гадзіну.
У звязку з гэтым мне згадваецца тое, што Элі Аннэ расказала мне раней увосень у пахо-
дзе пад паўночным ззяннем. Падчас яе працы авіяцыйным метэаролагам у Тромсё рэактыўная плынь аднойчы выгнулася так, што дзьмула проста ад Лонг’іра ў кірунку Тромсё з хуткасцю прыкладна 70 метраў на секунду.
— Вецер дзьме гэтак жа хутка, як я лячу, — паведаміў пілот, які быў з ёй на сувязі. Яму давялося адкласці свой рэйс хуткай дапамогі, пакуль рэактыўная плынь не перасунулася.
Цыклон з нізкім ціскам, які закручваецца над Арктыкай узімку, — быццам цёплы вільготны язык, які ліжа яе ў кірунку на поўнач. Падчас палярнай ночы, калі сонечныя промні не даходзяць сюды, менавіта цыклоны разам з адкрытым морам з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі цяпла.
Шлях цыклонаў, штармавых зон нізкага ціску, істотна ўплывае на мясцовасць. Для сваёй дысертацыі Вікстром склала дыяграму, якая гэта адлюстроўвае. Раней цёплыя цыклоны зазвычай рухаліся па маршруце ад Ісландыі да раёна бліжэй да ўсходу вострава Шпіцберген. Гэтыя «старыя добрыя» цыклоны з нізкім ціскам пераносілі халодныя паўночныя паветраныя масы з Сібіры праз пакрыты лёдам Ледавіты акіян і ахалоджвалі Шпіцбергенскі архіпелаг і праліў Фрама.
Даследаванні Вікстром паказваюць, што рэактыўная плынь дасылае ўсё болыіі цыклонаў
больш заходнім маршрутам. Яны нясуць з сабой цёплае вільготнае паветра з Атлантычнага акіяна на поўдні. Калі такое закручваецца над Лонг’ірам, растуць шанцы на тое, што ўвосень і ўзімку будуць ісці дажджы. Імаверна, гэта таксама дапамагае цёплай атлантычнай вадзе на захадзе архіпелага падняцца наверх вадзянога слупа і павялічвае верагоднасць таго, што з наступным паўночным ветрам у Ісф’ёрд прыйдзе цёплая вада.
Вобласці нізкага ціску з усходу таксама прыносяць у Лонг’ір больш дажджу і снегу, чым раней, прыкладам чаго з’яўляецца сённяшняя завіруха за акном офіса Вікстром. Віной таму брак лёду. Накрыўка паміж цёплай вадой і халодным паветрам знятая. Вадзяная пара з мора перадае энергію і цяпло ў атмасферу і працуе як матор для штормаў.
Выглядае, што цыклоны рухаюцца залёдам, кажа Вікстром. Калі ён адступае, следам адступаюць і яны. Цёплае паветра пранікае ўсё далей і далей на поўнач у Арктыку.
Аблокі робяцца цяплей
Вучоныя мяркуюць, што адкрыты і цяплейшы акіян у Арктыцы прывядзе да таго, што вадзяной пары і аблокаў будзе болей. Наогул менавіта вадзяная пара, а не СО.? найбольш уплывае на
планетарны клімат. Але ў адрозненне ад СО2 вадзяная пара толькі ўскосна залежыць ад выкідаў, прадукаваных чалавецтвам. Калі мы напампоўваем атмасферу СО2 і растуць выкіды метану, робіцца цяплей. У выніку ўтвараецца яшчэ болей вадзяной пары, ад чаго робіцца яшчэ гарачэй.
Пара збіраецца і фарміруе аблокі.
Я заўжды думала, што аблокі робяць свет прахалоднейшым, бо гэта ж так адчуваецца, калі я сяджу на вуліцы і гадую рабацінкі, а воблака захінае сабой нашу распаленую зорку. Пакуль свеціць сонца, верхняя частка аблокаў адбівае частку сонечнай энергіі назад у космас, гэта аказвае астуджальны эфект.
Але тут, у Запаляр’і, паўгода доўжыцца палярная ноч. Сонечныя промні нас не дасягаюць. Тут бы нашай зямлі і ахалодзіцца. Аднак калі паміж зямлёй і атмасферай ляжыць шмат аблокаў у якасці ізаляцыі, цяпло не сыдзе.
Аблокі ўплываюць таксама на раставанне снегу і лёду. Снег растае найхутчэй у воблачнае ветранае надвор’е. Увесну сонца вяртаецца на неба Арктыкі. Сонца дасылае кароткахвалевае выпраменьванне, і ў пагоду снег адлюстроўвае яго назад у космас. Зямля дасылае даўгахвалевае выпраменьванне. Калі паміж зямлёй і сонцам знаходзяцца аблокі, яны адлюстроўваюць даўгахвалевае выпраменьванне, вяртаючы яго назад да зямлі. Гэтая даўгахвалевая энергія
топіць снег. Чым мацнейшы вецер, тым хутчэй ён гоніць паветра і топіць снег. Менавіта гэта адбылося сёлета ўвесну, калі снег і лёд на вуліцы расталі звышхутка, і дзеці раптам змаглі ездзіць на роварах па голым асфальце.
Вучоныя з нямецкага інстытута Альфрэда Вегенера ў ліку іншых працуюць над тым, каб даведацца болей пра аблокі. У 2017 годзе ў Лонг’іры яны запускалі праз аблокі чуллівыя прыборы, якія рэгістравалі вільготнасць, паветраны ціск, тэмпературу і турбулентнасць. У дадатак яны фатаграфавалі кроплі вады і запісвалі памер крышталікаў лёду. Навукоўцы выявілі, што ў аблоках у паветры да мінус трыццаці градусаў могуць быць кроплі вады, а ў аблоках у цёплым паветры — крышталікі лёду. Іншыя аблокі ўтрымлівалі сумесь вады і лёду. Розныя тыпы аблокаў па-рознаму адбіваюць энергію, таму баланс энергіі ў Арктыцы залежыць ад таго, якія менавіта тут аблокі.
Вікстром адкладае карту зон нізкага ціску, якую яна мне паказвала. Я расказваю ёй, што забраніравала падарожжа ў адпачынак на Каба-Вердэ, праз што ў мяне нячыстае сумленне. Я пачынаю разумець маштаб праблем, якія могуць паўстаць перад маімі дзецьмі і іх дзецьмі, і я ведаю, што наш пералёт у тэорыі растопіць
колькі квадратных метраў летняга лёду. Мы можам страціць Арктыку, а я збіраюся пераляцець праз палову зямнога шара, бо лічу, што ва ўсёй нашай сям’і лёгкая ступень дэпрэсіі праз палярную ноч. Калі зашмат турыстаў прыязджаюць у Лонг’ір, я адчуваю фобію. Цяпер жа я сама збіраюся ўварвацца ў паўсядзённае жыццё іншых. Адзіны станоўчы момант нашага падарожжа ў тым, што мы настолькі бела-блакітныя, што будзем адлюстроўваць усё сонечнае святло, якое на нас упадзе.
Вікстром суцяшае мяне:
— Мне тут вельмі падабаецца, прынамсі тады, калі ідзе такі цудоўны снег, як цяпер, але сонца мне таксама даспадобы. Разважаючы пра клімат, мы мусім шукаць такія спосабы вырашыць праблему, вынікам якіх не будзе адчуванне нячыстага сумлення на індывідуальным узроўні.