Мой свет растае Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене Лінэ Нагель Ільвісокер

Мой свет растае

Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер

Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
44.28 МБ
— А ў наступную экспедыцыю вы не паедзеце? Геолагі будуць складаць карту марскога дна, пэўна, каб даведацца, ці ёсць там нафта і газ. Лепей жа іх дастаць, пакуль мы можам.
У яго вачах з’яўляецца кплівы бляск раней, чым ён кажа, што не дужа верыць у тое, нібыта глабальнае пацяпленне выклікана чалавекам.
Матрос лічыць, што многія са змагароў за клімат проста хочуць падзарабіць. А што наконт электрамабіляў, хіба вытворчасць акумулятараў добрая для экалогіі? Што наконт здачы на металалом старых аўтамабіляў?
Хальснес з жонкай трымаюць маленькі гатэль з фермай на востраве Квалёя пад Тромсё, дзе разводзяць коз, курэй і трусікаў. У непасрэднай блізіні будуецца ветраковы парк.
— Яны называюць гэта экалагічным. Гэта проста лухта, — абураецца ён.
Калі ветракі проста стаяць і выпрацоўваюць электраэнергію, яны не ствараюць ніякіх выкідаў, але што наконт іх вытворчасці, абслугоўвання і адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе? Нямецкія турысты проста ў шоку, бо ў Германіі настолькі жорсткія патрабаванні да будоўлі ветракоў, што яна амаль прыпынілася. Цяпер нямецкім кампаніям дазволена знішчаць нарвежскую прыроду.
— Просты чалавек з вуліцы ніяк не можа гэтаму запабегнуць. Я губляю павагу да ўсяе гэтай галіны, хоць мо я і памыляюся, — кажа Хальснес.
Сёння прынята павялічваць абароты, больш зарабляць, пашырацца. Як па мне, то мы павінныя прыпыніць гэта, сусветныя палітыкі мусяць усталяваць для нас правілы, спыніць нас, бо самі мы не спынімся.
Я пытаюся ў Хальснеса, якія меры, на яго думку, варта прыняць.
— Вы паглядзіце хоць бы толькі на адзін архіпелаг Шпіцберген, на турыстычную індустрыю тут. Чыстае вар’яцтва. Дзесяць гадоў таму амаль не было нікіях турыстычных суднаў. А цяпер, куды ні паедзь, паўсюль убачыш вялікія і малыя лайнеры з турыстамі. Ці возьмем, напрыклад, гідраэнергію. Я чуў па тэлевізары, што калі б мы абнавілі і паставілі новыя турбіны на гідраэлектрастанцыі, то маглі б атрымаць нашмат больш энергіі з кожнай, — адказвае ён.
Пластык і смог, што вісіць над гарадамі, матрос лічыць шкоднымі. Ёсць іронія ў тым, што такое судна, як «Хельмер Хансен», прадукуе шмат смецця. Тут і пластыкавыя прыборы, і кардонныя талеркі і кубкі. Тут жа маленечкія запакоўкі варэння, масла, ікры, маянэзу, пячоначнага паштэту і скумбрыі ў тамаце. Раней на судне былі вялікія пачкі масла і звычайныя кубкі, якія віселі на гапліках. Але ў людзей на кухні няма часу мыць посуд цэлы дзень, а калі наймаць болей людзей, то гэта каштуе болей грошай.
Калі я ўваходжу ў каюту, Элі Аннэ займаецца тым, што піша сваю дысертацыю пра прыліўную ваду, Заходнюю Шпіцбергенскую плынь і шэльф, які тая павінна пераадолець блізу паўночна-заходняга берага вострава Шпіцберген. Я дзялюся з ёй меркаваннем, што супраць
часткі таго, што кажа Хальснес, складана прывесці аргументы. Я згодная, што не ўсе так званыя прыродаахоўныя меры добра прадуманыя і што складана быць пэўнымі ў тым, што ўсе меры ў дапамогу планеце сапраўды слушныя. Для мяне тое, што кажуць і пішуць вучоныя, гучыць пераканаўча, але ў той жа час шмат што застаецца нам невядомым. Ці сапраўды клімат можа зрабіцца настолькі гарачым і нестабільным, што чалавецтва сутыкнецца з пагрозай самазнішчэння?
— Я разумею, што могуць быць такія думкі. Падвох у тым, што гэтыя аргументы будуюцца на эмоцыях, а не на фактах. Аднак жа калі ў некага рак і ўрачы кажуць, што даследаванні паказалі, што вось правільнае лекаванне ад яго, то што тады будзеш рабіць? — пытаецца Элі Аннэ і працягвае:
— Ніхто не ведае, якім будзе надвор’е ў будучыні, але, калі звесці ўсе наяўныя факты разам, атрымаеш найбольш верагодны сцэнар: што будзе цяплей, больш штормаў, больш ападкаў, больш засух і больш навадненняў. I чым болей мы будзем выкідаць СО2, тым будзе горай. Пра гэта сведчаць кавалачкі пазла, якія ў нас ёсць, і нашыя веды ў фізіцы. Чаму людзі абіраюць не верыць гэтаму? — пытаецца яна.
— Бо гэта непрыемная праўда, — адказваю я.
Штармавы вецер дзьме нам у карму, калі мы набліжаемся да Ісф’ёрда. Дождж сячэ шэрае паветра. Маё цела прызвычаілася да гайдання, і я не дужа цярплю ад яго.
Але мне не даспадобы тое, што мы выявілі падчас экспедыцыі. Што Ісф’ёрд поўны цёплай вады, што цёплая вада з Заходняй Шпіцбергенскай плыні — на самай паверхні вадзянога слупа з заходняга боку Шпіцбергенскага архіпелага, дзе раней яна знаходзілася пад мясцовай арктычнай вадой. Што ў Стурф’ёрдзе болып не рэгіструецца цяжкой вады. Верагодней за ўсё гэтай зімой лёд утвараўся тут не так добра, паветра і вецер былі для гэтага недастаткова халоднымі.
Перш чым узяць курс на Лонг’ір, мы змясцілі два камплекты прыбораў з кожнага боку вусця Ісф’ёрда. Прыборы замацаваныя на розных вышынях на двухсотметровым ліні. Лінь добра трымаецца на дне пры дапамозе дзвюх двухтаўровых бэлек, злучаных разам. Буйкі дапамагаюць ліню трымацца вертыкальна. Элі Аннэ мацуе розныя прыборы і адпраўляе іх уніз на глыбіню. Там яны будуць рэгістраваць плыні, тэмпературы і салёнасць цягам наступнага года. Мы працягваем свой шлях, гайдаючыся на хвалях, заходзім у Адвентф’ёрд і швартуемся пры чорных дзюнах вугальнага порта.
«Палярны фронт» заходзіць у порт
Штодня ў Адвентф’ёрд заходзяць і выходзяць з яго круізныя і грузавыя судны, кацеры для аднадзённых экскурсій, рыбацкія шлюпкі, паруснікі і іншы марскі транспарт. Звычайна я толькі мімаходзь заўважаю іх, але аднойчы ў сярэдзіне верасня маё вока чапляецца за адзін з караблёў. Ці гэта не метэакарабель Тора Гамельсрода, той самы, замеры з якога ўпершыню паказалі, што глыбокі акіян награецца? Я спраўджваю праз сетку «Марскога трафіка». Гэта «Палярны фронт».
Судна ходзіць свой першы сезон вакол Шпіцбергена, перавозячы французскіх турыстаў. На сваёй інтэрнэт-старонцы яго ўласнікі пішуць пра гісторыю карабля і пра тое, што panep метэаролагі перайшлі на выкарыстанне буйкоў.
Я апранаю пухавік і іду да прыстані. На календары 14 верасня. Ноччу пасёлак замяло снегам. Мой сын узрадаваўся, калі паглядзеў у акно, у прадчуванні, як будзе гуляцца ў садку. Цяпер снег растаў тут, у даліне, але схілы гор усё яшчэ блішчаць белым.
На пафарбаваным шэрым корпусе, які paHeft быў чырвоны, дагэтуль тлустымі літарамі напісана «Weathership» (метэаралагічны карабель). Я падымаюся па трапе і вітаюся з капітан-
кай, якая стаіць на палубе, пытаюся, ці можна мне зайсці і паглядзець. Яна дазваляе і просіць гіда павадзіць мяне і паказаць мне ўсё.
На «Палярным фрронце» ёсць бібліятэка, а таксама гасцёўня з абцягнутымі скурай лавамі, якія мне знаёмыя па старых паромах дома ў Согне. Гід тлумачыць, што ўладальнікі хочуць захаваць як мага больш аўтэнтыкі на караблі. На юце паставілі саўну і джакузі. На пярэдняй частцы палубы — два жоўтыя катамараны, якімі могуць карыстацца госці.
Па калідорах спяшаюцца члены каманды з пасцельнай бялізнай і мяшкамі са смеццем. Сёння змена гасцей. Новыя прылятаюць, старыя адлятаюць.
Рулявую рубку ўпрыгожвае ярка-чырвоны дыван. Прыборная панэль, падобна што, аўтэнтычная, рычагі заканчваюцца вялікімі драўлянымі шарыкамі. Тут стаялі капітан і памочнік капітана і дбалі, каб судна стала ў дакладным месцы, каб пробы паветра і марской вады рабіліся аднолькава штогод. Якую тэмпературу паказалі б вымяральныя прыборы сёння?
Расліны ў вечнай мерзлаце
Тундра пакрытая тонкім слоем снегу, калі 18 верасня 2018 года я еду ў Адвентдален на сваёй таёце ярыс. Неба ярка-блакітнае, а ў цэнтры даліны круціцца карычнева-шэрая пясчаная бура. Раптам надышла восень. У даліне перасохлі рэкі, і дзьме ўсходні вецер. Гэтак сапраўды адчуваецца, што мы жывем у арктычнай пустыні.
Кліматолаг Кеціль Ісаксен, ростам метр дзевяноста восем, сядзіць наперадзе, падціснуўшы ногі да жывата і трымаючы паміж каленямі тры вінтоўкі. На заднім сядзенні — даследчыца паўночных аленяў Осіль Энвік Педэшэн з Нарвежскага палярнага інстытута. Гэтыя двое — адны з многіх вучоных, якія назіраюць за тым, як змена клімату ўздзейнічае на тутэйшую экасістэму. Што адбываецца з раслінамі, паўночнымі аленямі, белымі курапаткамі, гусямі і пясцамі, калі робіцца цяплей, снежныя сезоны скарачаюцца і ўсё больш зімовых ападкаў выпадае ў выглядзе дажджу?
Мы кіруемся да Янсанхаўген, каб паставіць у тундры рэгістратары тэмператур. Менавіта на
гэтай гары ў Ісаксена станцыя вечнай мерзлаты, стометровая яма, дзе вядзецца маніторынг таго, як цеплавая хваля пракладае шлях уніз.
Рэгістратары мусяць паказваць, калі на пашу кладзецца снег, ці былі ўзімку адлігі і калі паша растае. Таксама яны павінны сказаць, ці ёсць розніца ў тым, што адбываецца на схілах, якія скіраваныя на поўнач, поўдзень, усход і захад. Яшчэ нам трэба з’ездзіць паглядзець на месца, дзе збіраюцца паставіць новую метэастанцыю.
Тундра храбусціць пад нашымі нагамі. Сонца свеціць нізка над гарамі, і паветра крыштальна чыстае. Мы трымаемся краю даліны, і пясчаная бура нас не закранае.
У нашых заплечніках — спальныя мяшкі і рыштунак для начоўкі ў хацінцы, што за восем кіламетраў адсюль. Вада ў ручаях, рэках і балотах ператварылася на лёд, хіба толькі дзе-нідзе плюхае.
Мы праязджаем паўз дамкі зоны адпачынку на вольным паветры ў Фоксдален і перасякаем дзве замерзлыя рэчкі. Энвік Педэшэн дастае бінокль, каб пераканацца, што жывёлы са светлай скурай там наперадзе — гэта сапраўды паўночныя алені. Штогод у чэрвені яна праходзіць шмат кіламетраў па'далінах, каб падлічыць паўночных аленяў, паглядзець, колькі леташніх цялят выжыла і колькі нарадзілася новых.
Паўночныя алені трапілі на Шпіцберген адным зімовым днём прыкладна пяць тысяч гадоў таму. Маленькі статак перайшоў мора па лёдзе з астравоў альбо цяперашніх Канады, альбо Расіі. Яны дабраліся да сушы і засталіся недзе на вялікай раўніне ўздоўж берага. Лёд на архіпелагу пачынаў раставаць, а леты прапаноўвалі багатае харчаванне. Целы аленяў паступова прыстасоўваліся да холаду, і так з’явіўся новы від. 3 маленькім вушкамі, пакрытымі ўнутры мехам, даўжэйшай, чым у мацерыковых аленяў, поўсцю, меншым целам і карацейшымі нагамі. Hoc, падобны да ракавіны, дапамагае жывёле захоўваць цяпло. За адну секунду ён здольны нагрэць паветра з мінус сарака градусаў да тэмпературы цела. На выдыху ён імкліва астуджае паветра, каб жывёла не губляла цяпло. Hoc таксама дапамагае выдыхаць як мага меней вільгаці, каб не даводзілася есці халодны снег, кампенсуючы страту.