Мой свет растае
Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер
Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
Фрыцьёфу і Корэ Нансенам і блізка так не шанцавала. Ім выпала шмат штормаў, тума-
наў і лёду. Іх матор даў працечку, а потым загарэўся.
«На падлозе кнігі, вопратка, боты, пантофлі, вінтоўкі, драбавікі, тытунёвыя люлькі, шкляныя трубкі, бутэлькі, прабіркі, інструменты — перамяшана ўсё з усім. Прымус перакуліўся, і газа пралілася на пантофлі і адзенне. Але горш за ўсё было тое, што грамафон выпаў з месца, дзе ён быў прымацаваны перад кніжнымі паліцамі, і паляцеў проста на палубу, труба грымнулася ў адным баку, сам апарат — у супрацьлеглым, металічная пласцінка апынулася ля мачты і амаль правалілася ў адтуліну для баласту», — пісаў Нансен у кнізе.
Палярны герой і рыбак
Яшчэ адзін палярны герой пазірае на беспарадак у пакоі з партрэта на сцяне. Хельмер Хансен, у гонар якога называецца карабель, быў адным з тых, хто разам з Руалам Амундсенам здзейсніў першую паспяховую экспедыцыю праз Паўночна-Заходні праход з 1903 па 1906 год. У 19101911-м ён разам з Амундсенам спаборнічаў з брытанскім капітанам Робертам Скотам за тое, каб быць першым чалавекам на Паўднёвым полюсе. 14 снежня 1911 года Хансен напісаў у сваім дзённіку: «Я сам лічыў, што Амундсен павінны быць першым чалавекам на
Паўднёвым полюсе, таму, калі паводле маіх разлікаў, нам заставалася каля васьмі кіламетраў, я спыніў сваю сабачую запрэжку і адчапіў аднаго сабаку з вупражы, каб ён проста бег збоку. Я крыкнуў Амундсену, што ён мусіць весці паперадзе. — Чаму? — спытаў той. — Я не магу прымусіць сабак бегчы, калі ніхто не вядзе паперадзе, — адказаў я. Калі такім чынам мы прайшлі восем кіламетраў, я крыкнуў Амундсену, што мы ўжо павінныя быць на Паўднёвым полюсе. Усе чацвёра саняў спыніліся. Гэта быў урачысты момант для нас усіх».
На знак пашаны за доўгую і верную службу ў 1918-м Хансена запрасілі быць капітанам на новае судна Амундсена «Мод». Планавалася, што карабель, дрэйфуючы з лёдам, як мага бліжэй падыдзе да Паўночнага полюса. Атрымалася так сабе. Хансена спісалі на бераг, бо Амундсен палічыў, што капітанскі статус ударыў таварышу ў галаву, і той зрабіўся невыносным. Праз некалькі гадоў Амундсен прадаў «Мод», і ў 1930-м судна затанула ў Кэмбрыдж-бэй на поўначы Канады. Там карабель і ляжаў, пакуль яго не паднялі са дна ў 2016-м. За два тыдні да нашай паездкі на «Хельмер Хансен» «Мод» адбуксіравалі назад у Волен, што ў муніцыпалітэце Аскер, дзе пачалося яго падарожжа сотню гадоў таму.
«Хельмер Хансен» спусцілі на ваду як крэветкавы траўлер у 1988 годзе. Праз чатыры гады
судна састарэла. З’явіліся караблі з двайнымі і трайнымі траламі, і ўладальнікі вырашылі здаць карабель для даследчыцкіх мэтаў. Там, дзе цяпер лабараторыя, аўдыторыя і гасцявыя каюты, раней была фабрыка. Калі ў 2011-м уладальнікам судна зрабіўся ўніверсітэт Тромсё, караблю змянілі назву з «Ян Маен» на «Хельмер Хансен».
Ян-Руал Далсбё працуе тут з моманту, як карабель спусцілі з верфі. Ад здабычы рыбы — да даследаванняў. Калі я бачу яго, ён сядзіць на крэсле перад стырном па правым борце і разгадвае судоку.
— У першы год пасля таго, як мы перайшлі да даследчыцкай працы, мне было складана. PaHeft мы заўжды шмат завіхаліся, усё мусіла быць эфектыўна, і мы павінныя былі зарабіць як мага болей грошай. I раптам мы перайшлі да таго, каб наліваць некалькі бутэлек вады для вучоных. Але ж мы разумелі, што і гэта можа быць важным, — кажа ён.
Цяпер на даследчыцкіх падарожжах таксама трэба завіхацца. Раней даследчыкам акіяна не бракавала часу, каб стаць на якар і выйсці на бераг. Але няма таго, што раньш было. Таксама ў апошнія гады менш лёду, болып паўднёвазаходняга ветру і дажджоў.
— Але выклікана гэта чалавекам ці не — спрэчнае пытанне. Зямля заўжды мянялася, — кажа рыбак.
Ён прыгадвае выпадак з сярэдзіны 1990-х. Тады адзін карабель не дайшоў да Лонг’іра праз лёд. Карабель захрас на ледзяным беразе, і адзіны ў горадзе супермаркет даслаў туды фургон з правіянтам. Гараджане былі раззлаваныя праз тое, што судна часткова паламала лёд і сапсавала шлях для снегаходаў.
Марская хімія, Трамп і працоўныя перспектывы
У той час як «Хельмер Хансен» ідзе да Стурф’ёрда, некаторыя студэнткі і студэнты ўручную бяруць пробы вады з вадазборніка. Ім трэба быць пэўнымі, што лічбавыя прыборы адкалібраваныя. Даан Кіфіц з Нідэрландаў вымярае ўзровень утрымання кіслароду.
Калі цяжкая вада апускаецца тут на дно, яна нясе з сабой кісларод марскім арганізмам. Вада, якая нядаўна была на паверхні, утрымлівае больш кіслароду, чым тая, што ўжо даўно на глыбіні. Такім чынам, утрыманне кіслароду дапамагае вучоным зразумець, наколькі старая вада на глыбіні. Кісларод крытычна неабходны для акіянічнага жыцця, але ў выніку ўскоснага ўздзеяння зменаў клімату яго ўзровень зніжаецца. Цяплейшая вада на паверхні можа дзейнічаць як вечка для вады пад ёй і перашкаджаць пранікненню кіслароду ўніз на глыбіню. Да таго
ж цяплейшае мора мае горшую здольнасць утрымліваць кісларод, і тэмпература шкодзіць арганізмам, якія ўдзельнічаюць у фотасінтэзе. 3 1960 года плошча адкрытага акіяна без кіслароду павялічылася на 2%, і выяўляецца ўсё больш мёртвых зонаў. Некаторыя вучоныя асцерагаюцца, што нястача кіслароду можа прывесці да масавага вымірання ў акіяне.
У колбу з чымсьці, што нагадвае яблычны сок, Кіфіц змяшчае мерную палачку і боўтае ёй, пакуль вада не робіцца празрыстай. На экране з’яўляюцца лічбы па ўтрыманні кіслароду. Кіфіц збольшага вучыцца ў Нідэрландах, але, калі даведаўся пра магчымасць прайсці курс для бакалаўрэата ва ўніверсітэцкім цэнтры на Шпіцбергене, ухапіўся за гэтую магчымасць.
— Калі б я чакаў дзесяць гадоў, каб трапіць сюды, тут бы, магчыма, ужо не было ледавікоў ці чаго-небудзь іншага арктычнага, — кажа ён.
Нідэрландзец лічыць, што ўсіх студэнтаў гэтай экспедыцыі непакоіць клімат. Найперш таму, што вучоным так складана паўплываць на палітыкаў. Ва ўсё большай колькасці краін уладу атрымліваюць партыі папулістаў, а грамадзяне ЗША выбралі прэзідэнтам Трампа, які адмаўляе кліматычныя змены. Кіфіц лічыць важным, каб палітыкі разумелі, што мы награем нашу планету, і ў вучоных ёсць доказы гэтага. У той жа час у будучыні паўстане шмат звязаных
з кліматам праблем, якія людзям давядзецца вырашаць.
— Мне ж гэта дае лепшыя працоўныя перспектывы, — кажа Кіфіц.
Яго вочы смяюцца, але я думаю, што яны хутка могуць зрабіцца сур’ёзнымі.
Акіян не толькі распаўсюджвае цяпло і кісларод. Ён паглынуў больш за чвэрць СО2, які мы, людзі, выкінулі ў атмасферу, пачынаючы з XIX стагоддзя. Калі вада ў Арктыцы робіцца дастаткова цяжкай, каб апусціцца на дно, яна забірае з сабой на глыбіню СО2. Халодная цяжкая вада пазбаўляла атмасферу СОо некалькі сотняў гадоў. Кепска тое, што паглынанне вуглякіслага газу зрабіла акіян кіслейшым у сярэднім на 27% за апошнія дзвесце гадоў.
Праз павышаную кіслотнасць у моры меншае колькасць карбанату кальцыю, альбо кальцыту, таго самага, які шматлікія арганізмы выкарыстоўваюць для будоўлі ракавін. Аднаклетачныя арганізмы з кальцытавымі абалонкамі важныя для канчатковага выдалення вугляроду. Калі арганізмы гінуць, іх абалонкі, што ўтрымліваюць вуглярод, аказваюцца на марскім дне. Яны асаджаюцца і робяцца часткай грунту. Калі мора зробіцца вельмі кіслым, кальцытавыя абалонкі будуць распускацца раней, чым апусцяцца на марское дно, і вуглярод будзе вяртацца ў ваду.
У найгоршым выпадку малюскі, крэветкі, марскія зоркі, марскія вожыкі, халаднаводныя каралы і некаторыя віды планктону могуць вымерці, калі кальцыт распадзецца. Аднаклетачныя арганізмы з абалонкамі з’яўляюцца кормам для многіх відаў рыб, а таксама для марскіх птушак і марскіх сысуноў. Калі адзін з іх вымрэ або знікне, зменіцца ўся экасістэма.
Мора вакол Нарвегіі асабліва датклівае. Халодная вада паглынае больш СО2, чым цёплая, да таго ж прэсная вада з рэк і талая ад ледавікоў ускладняе нейтралізацыю кіслаты.
Калі скарачаецца плошча марского лёду, усё большая частка мора падпадае пад уздзеянне СО„ Акіян можа ўтрымліваць абмежаваную колькасць вуглякіслага газу. Робячыся ўсё цяплейшай і кіслейшай, вада ўсё меней і меней здольная ўбіраць СО2, у найгоршым выпадку яна будзе больш выпускаць СО„ чым звязваць. Гэта асабліва кепская навіна для тэмпературы на планеце. Пацяпленне паскорыцца, калі акіян дарэшты насыціцца вугляродам. Каб гэтага не здарылася, ад нас патрэбныя хуткія змены.
Вечар люляе «Хельмер Хансен». Top Гамельсрод у лабараторыі дастае гітару. Студэнты, якія гулялі ў карты, дурэлі і фліртавалі, сціхаюць.
Ганаровы прафесар надзяе акуляры, раздае буклеты са словамі песень, садзіцца на пра-
цоўны стол і грае першыя акорды. «And it’s no nay never. No nay never no more, will I play the wild rover, no never, no more7». Студэнты далучаюцца. Спачатку троху нерашуча, потым з усмешкамі і вясёлымі вачыма, яны адбіваюць такт па стале.
— Нехта мо спіць ужо! — кажа хтосьці, але Гамельсрод працягвае граць.
Гітара амаль правільна наладжаная, мора роўнае, мы набліжаемся да Стурф’ёрда, а на дварэ залатое святло.
«And the children go to school, and the children go to summer camp, and then to the university, where they all are put in boxes, and they all come out the same»8, — спяваем мы.
Ледавікі
Склаўшы карту вады ў Ісф’ёрдзе і Заходняй Шпіцбергенскай плыні, мы перайшлі да Стурф’ёрда, дзе раней вучоныя выявілі самую цяжкую ваду ў свеце. Стурф’ёрд можна разглядаць як лабараторную мадэль таго, што адбываецца далей на поўнач у Баранцавым моры: і мора, і ф’ёрд неглыбокія, таму ў халоднае надвор’е з пэў-
7 1 не, ніколі. He, ніколі, ніколі больш я не буду ўдаваць з сябе пірата, ніколі, больш не (англ.).
8 I дзеці ідуць у школу, і дзеці едуць у летнік, і потым ва ўніверсітэт, дзе іх усіх саджаюць у скрыні, і ўсе яны выходзяць аднолькавымі (англ.).
ным ветрам вада можа астыць і зрабіцца салёнай за некалькі цыклаў. У той час як Стурф’ёрд, верагодна, не моцна ўплывае на клімат, з Баранцавага мора штосекунду ў сярэднім выцякае 2 мільёны кубаметраў цяжкай доннай вады. 3 усяе Арктыкі штосекунду выцякае ў сярэднім 8 мільёнаў кубаметраў доннай вады — у трыццаць разоў болып, чым водныя масы ракі Амазонкі. Найцяжэйшая вада — з Баранцавага мора. Таму вучоныя цяпер працуюць з тэорыяй, паводле якой Баранцава мора, магчыма, ёсць найважнейшая крыніца доннай вады з Арктыкі.