Мой свет растае Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене Лінэ Нагель Ільвісокер

Мой свет растае

Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер

Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
44.28 МБ
3 XIX ст. на паўночных аленяў вялося інтэнсіўнае паляванне. Калі ў XX ст. была распачатая вуглездабыча, паляванне ўзмацнілася — часткова таму, што вугальныя кампаніі выкарыстоўвалі працу паляўнічых, каб тыя здабывалі аленіну для рабочых. У 1925 годзе, калі Нарвегія атрымала суверэнітэт над Шпіцбергенскім архіпелагам, паўночныя алені былі ўзятыя пад ахову. Папуляцыя аднавілася, і ў 1989 годзе губернатар
даў магчымасць пастаянным жыхарам падавацца на атрыманне дазволу на адстрэл.
3 80-х гадоў XX ст. пагалоўе аленяў падвоілася. Нягледзячы на тое, што шпіцбергенскія алені звыклыя да холаду, падобна, што цяплейшы клімат ідзе ім на карысць. Снег кладзецца пазней і растае раней, чым колісь, так што ў аленяў падаўжаецца кармавы перыяд. Выглядае, што гэта кампенсуе тую праблему, што праз зімовыя дажджы ежа ўсё часцей аказваецца пад коркай лёду.
Два алені перад намі перажылі амаль цэлы сезон палявання. Засталося два дні — і ў Адвентдален на жывёл нельга будзе паляваць. Лотэ з нецярпеннем чакала, калі яе і іншых будучых першакласнікаў з дзіцячага садка возьмуць на здабычу паўночных аленяў. Гэта традыцыя. Дзецям падабаецца ўдзельнічаць у паляванні, глядзець, як разбіраюць тушу, як выглядаюць розныя органы і што жывёла ператвараецца ў ежу. Забітую жывёлу яны забіраюць з сабой у дзіцячы садок, каб і малодшыя дзеці маглі паглядзець. 3 мяса гатуюць суп, які прадаюць нам, бацькам, у падтрымку тэлевізійнага збору. Гэтай восенню паляванне для дзіцячага садка адмянілі. На Шпіцбергене здараюцца выпадкі смяротнай хваробы — шаленства, сёлета было некалькі. Шаленства знайшлі ў аднаго аленя ў Ні-Олэсуне і ў чатырох
пясцоў. Людзей, не прышчэпленых супраць шаленства, упраўленне аховы здароўя перасцерагае ад удзелу ў паляванні. Паляваць можна толькі на жывёл, якія паводзяцца нармальна, і пры разборцы тушы паляўнічым рэкамендуецца выкарыстоўваць тоўстыя пластыкавыя пальчаткі і пажадана быць у ахоўных акулярах.
Шаленства прыйшло з пясцамі, якія пераходзілі па марскім лёдзе з іншых кантынентаў. Акурат у гэтым выпадку кліматычныя змены маюць станоўчы эфект. Калі лёд не будзе злучаць кантыненты, хворыя на шаленства пясцы не прыйдуць сюды.
Дакладнейшае вымярэнне
— Гэй-га! От тут мы паставім новую метэастанцыю! — Энвік Педэшэн паказвае на некалькі буйных валуноў.
Мы дайшлі да вяршыні Янсанхаўген. Неба афарбаванае ў ружовы, бэзавы і блакітны. У нас расчырванеліся шчокі. Новая метэастанцыя будзе часткай нацыянальнай сістэмы метэастанцый Метэаралагічнага інстытута. Яна будзе штогадзіны рэгістраваць тэмпературу паветра і зямлі, сілу і кірунак ветру, глыбіню снегу, вільготнасць паветра і глебы, ціск і ўзровень радыяцыі, і паказнікі будуць дасяжныя ўсім у рэжыме сапраўднага часу.
Метэастанцыя будзе знаходзіцца прыкладна за паўтара кіламетра ад той, што ўніверсітэцкі цэнтр мае ў яме Ісаксена ў вечнай мерзлаце. Паставяць на новым месцы, бо на старым — нара пясца, якую навукоўцы хочуць лішні раз не турбаваць. Ісаксен спадзяецца, што розніца ў месцазнаходжанні не паўплывае на амаль дваццацігадовую серыю вымярэнняў у Янсанхаўген. Дзеля пэўнасці Метэаралагічны інстытут і ўніверсітэцкі цэнтр цягам года будуць рабіць паралельныя вымярэнні, каб параўнаць вынікі.
Сёння Метэаралагічны інстытут мае ўсяго васямнаццаць метэастанцый на Шпіцбергене, якімі распараджаецца самастойна ці ў супрацоўніцтве. Яны раскіданыя па архіпелагу ад вострава Карла XII на поўначы да Мядзведжага вострава на поўдні, большасць — на ўзбярэжжы. Даследаванні ў іншых раёнах Арктыкі паказваюць, што адрозненні ў тым, як мяняецца клімат далей ад мора і на ўзбярэжжы, могуць быць значныя. 3 гэтай прычыны даследчыкі падалі заяўку, каб паставіць некалькі метэастанцый для назірання за тым, што адбываецца ў цэнтральных частках і далінах, а таксама ў гарах.
Мы шпацыруем далей. Цяпер у пошуках кусцікаў дрыяды васьміпялёсткавай, нацыянальнай кветкі Ісландыі, у якіх мы маглі б змясціць
рэгістратары дадзеных. Маленькія градуснікі павінныя стаяць у розных тыпах тундры. Такім чынам вучоныя могуць убачыць розніцу паміж тым, што адбываецца ў зямлі ў вільготных заімшэлых зонах і на сушэйшых тэрыторыях, дзе растуць згаданыя кветкі.
—	От, вось гэтая харошая, — кажа Энвік Педэшэн і паказвае на некалькі кусцікаў з тоўстым лісцем і сухенькімі сцяблінамі. Яшчэ нядаўна галоўкі кветак цягнуліся да сонца вялікімі белымі пялёсткамі і ярка-жоўтымі сярэдзінкамі.
Энвік Педэшэн дастае з воданепрамакальнай торбы два рэгістратары, дзве спіцы і журнал назіранняў. Рэгістратары падобныя да тампонаў — невялікія ёмістасці з вяровачкай. Ісаксен дастае компас і вызначае пазіцыю і вугал нахілу купіны. Каляжанка іх запісвае. Пасля Ісаксен выцягвае адпілаваны кавалак трубы ад пыласоса з ручкай і ўціскае яго ў зямлю, каб зрабіць адтуліну для тундравага тампона. Ён вытрасае рэшту раслін і глебы, што захраслі ў трубцы ад пыласоса, і спрабуе затаўчы гэта назад у дзірку над тампонам.
—	Давайце я трошкі нагрэю, тады яно лягчэй пойдзе, — кажа Энвік Педэшэн і перацірае мёрзлую зямлю голымі рукамі.
Крыху далей яна паказвае на вялікі ўчастак зямлі, які цалкам зрабіўся шэрым. Расліны памерлі, напэўна, таму, што снег, які звычайна
ляжаў коўдрай як ізаляцыя, мінулай зімой ператварыўся ў ледзяны панцыр. Магчыма, праз лёд расліны не атрымалі дастатковую колькасць кіслароду?
Бактэрый болей, чым зорак
У зямлі мы ясна бачым яміны, а ў некаторых месцах зямля над вечнай мерзлатой ссунулася. Праблема не толькі ў хісткасці зямлі, якую выклікае раставанне вечнай мерзлаты. Замерзлая зямля захоўвала ў сабе парніковыя газы тысячагоддзямі. Калі растае вечная мерзлата, вызваляюцца СО2 і метан.
3	часоў прамысловай рэвалюцыі канцэнтрацыя метану ў атмасферы павялічылася на 150%.
Некаторыя даследчыкі апасаюцца, што пацяпленне планеты самаўзмацняецца. Па-першае, скарачаецца колькасць марскога лёду, адпаведна, адкрыты акіян паглынае больш энергіі ад сонца і награецца. Па-другое, растае вечная мерзлата і вызваляе парніковыя газы як у акіяне, так і на сушы. Мяркуецца, што ў вечнай мерзлаце захоўваецца ад 1460 да 1600 мільярдаў тон звязанага вугляроду ў форме COQ альбо метану, галоўным чынам у Сібіры і паўночных частках Канады. Гэта ўдвая болей вугляроду за тую колькасць, што сёння цыркулюе ў атмасферы.
Гэтым летам разам з Лісэ Эўрэос, прафесаркай мікрабіялогіі ўніверсітэта Бергена і мясцовага ўніверсітэцкага цэнтра, я наведала Сведрупбіен у Лонг’ірскай даліне. Там у зямлі адкрылася велічэзная мокрая «рана». Калі растаў лёд, зямля страціла ўстойлівасць, і газы, якія там былі інкапсуляваныя, выйшлі. У той жа час бактэрыі атрымалі доступ да арганічнага матэрыялу, які яны маглі разбураць.
У іншых месцах Арктыкі даследчыкі рэгіструюць вялікія выкіды метану, калі растае вечная мерзлата. У раёне Адвентдален, які даследавала Эўрэос, усё інакш. Менавіта тут яна не знайшла ніякага метану, але выявіла даволі высокія выкіды CO,,. Прычына ў тым, што бактэрыі спажылі метан і ператварылі яго ў CO,,.
Разам узятыя бактэрыі ў зямлі важаць больш, чым уся іншая арганіка на планеце. Бактэрый больш, чым зорак у нашай галактыцы. Усё болып навукоўцаў пачынаюць вывучаць ролю бактэрыі ў экасістэме Арктыкі і выкідзе парніковых газаў. Пра гэта нам вядома няшмат.
Многія мікробы знаходзяцца ў анабіёзе. Якія менавіта з іх прачнуцца, залежыць ад таго, да якога арганічнага рэчыва — метану ці СО2 — яны атрымаюць доступ пры раставанні вечнай мерзлаты. Некаторыя бактэрыі ядуць метан і прадукуюць СО2. Іншыя, якія жывуць у бес-
кіслародных кішэнях, могуць спажываць вадарод і СО„ прадукуючы метан.
Эўрэос выняла керны вечнае мерзлаты з Адвентдален і культывавала бактэрыі, якім прыкладна 6000 гадоў. Навукоўцы не маюць адказу, ці былі гэтыя бактэрыі актыўнымі ў глыбіні зямлі, але ведаюць, што тыя могуць абудзіцца да жыцця.
Некаторыя кліматычныя мадэлі, у тым ліку сфармуляваную на кліматычнай дыскусіі ААН, крытыкавалі за тое, што яны ў недастатковай ступені ўлічвалі выкід парніковых газаў ад раставання вечнай мерзлаты на дне акіяна і ў зямлі.
Бактэрыі і тое, як яны могуць дзейнічаць у цяплейшым клімаце, таксама не ўлічвалі.
Вывучэнне біялогіі вечнай мерзлаты — даволі новая з’ява. Керны, якія даследавала Эўрэос, былі ўзятыя ў 2012 годзе. Толькі цяпер яна атрымала першае ўяўленне аб тым, што там адбываецца. Веды пра тое, што ў вечнай мерзлаце жывуць арганізмы, якія актыўна ўдзельнічаюць у пераўтварэнні газаў і важныя ў вялікіх глабальных цыклах, — новыя. Пакуль у даследчыкаў больш пытанняў, чым адказаў.
Спачатку ў навукоўцаў атрымлівалася вырасціць менш, чым 0,1% ад усіх мікробаў і бактэрыяў з пробаў зямлі. У апошнія гады яны
пачалі ўжываць новыя метады, дзе выкарыстоўваюцца генетычныя профілі, падобныя да тых, што вы бачыце ў дэтэктыўных серыялах. Паводле генаў можна сказаць, якія ўласцівасці маюць бактэрыі і якую ежу яны спажываюць. Паколькі бактэрый так шмат і яны прадукуюць такую вялікую колькасць газу, важна правесці вымярэнні, каб пазбегнуць памылак, распрацоўваючы кліматычныя прагнозы.
Бактэрыі існуюць на планеце 3,6 мільярда гадоў. Яны перажылі экстрэмальны холад і экстрэмальную гарачыню. Найважнейшай падзеяй для жыцця на зямлі было тое, што 2,7 мільярда гадоў таму цыянабактэрыі пачалі прадукаваць кісларод.
—	Было б супер, калі б нейкая бактэрыя змагла спыніць выкід парніковых газаў. Ці яна існуе? — спыталася я.
—	Ніколі не ведаеш, але я думаю, што эвалюцыя адбывалася так доўга, што не можа быць нейкага quick fix9, — адказала Эўрэос.
Вячэра, вірус і смертаносны паразіт
Энвік Педэшэн і Ісаксен паўтараюць працэдуру з тампанажам тундры. Час набліжаецца да сёмай, самая пара вячэраць. Энвік Педэшэн пры-
9 Хуткае вырашэнне праблемы (англ.).
гатуе пасту з ласосем, Ісаксен запаліць печку, а я прынясу вады. Па вечарах на дварэ ўсё яшчэ светла. Я бачу тонкія цёмныя палоскі, дзе цякла вада, але вялікіх ручаёў няма. Я ламаю лёд у маленькім. Б’е аранжавая вада. Я іду далей і спрабую ў новым месцы. У мяне троху скептычнае стаўленне да перспектывы здабывання вады, і я ўзяла яе з сабой, колькі мне трэба. Тут, на Шпіцбергене, пітной вады спажываеш больш, чым на мацерыку, бо паветра сухое і халоднае, але я падумала, што тры літры мне хопіць.