Мой свет растае Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене Лінэ Нагель Ільвісокер

Мой свет растае

Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер

Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
44.28 МБ
карціну ён назіраў і ў наступным годзе. Яго азарыла, што гэтыя перапады адлюстроўвалі поры года, дыханне зямлі, бо большая частка расліннасці знаходзіцца ў паўночным паўшар’і. Больш за ўсё дыяксіду вугляроду ў атмасферы ўвесну, да таго як дрэвы ўдыхнуць яго і выкарыстаюць вуглярод для пабудовы лісця. Позняй восенню шмат вугляроду знаходзіцца ў звязаным выглядзе — у расліннасці як на зямлі, так і ў акіяне. 3 апалай лістоты некаторая частка вугляроду вяртаецца ў атмасферу.
Крывыя паказалі яшчэ нешта. Утрыманне CO., у атмасферы ўзрастала штогод, сістэма была разбалансаваная. Кілінг прадказаў наступствы для клімату.
Запіс вымярэнняў СО2 нагадвае кардыяграму: уверх, уніз, уверх, уніз разам з дыханнем зямлі, але крывая падымаецца ўсё вышэй, як быццам узбіраецца па схіле гары, які робіцца ўсё круцейшым, а вяршыні гэтай гары ніхто не можа ўбачыць. Калі параўнаць крывыя росту тэмпературы і СО2, то яны карэлююць. Абедзве працягваюць расці.
Навукоўцы могуць адрозніць атамы вугляроду, якія паходзяць з яго прыроднага кругазвароту, ад атамаў вугляроду, вызваленых пры згаранні. Даследаванні паказваюць, што рост крывых абумоўлівае менавіта вуглярод ад згарання.
Мы ўцягваем выкапневы вуглярод, які ў іншым выпадку сотні тысяч гадоў захоўваўся б у зямной кары, у хуткі кругазварот вугляроду, у якім удзельнічаем мы, людзі, расліны і атмасфера.
За вымяральнай станцыяй на Гаваях паступова з’явіліся станцыі па ўсім свеце. Усе паказваюць адно. На Шпіцбергенскім архіпелагу таксама ёсць падобная станцыя-сястра. Яна знаходзіцца на гары Цэпелінф’елет, на 500 метраў вышэй за навуковы гарадок Ні-Олэсун. Каб трапіць туды, спачатку трэба сесці на самалёт альбо карабель у Лонг’іры, потым у вагон канатнай дарогі, які гудзе і вібруе, узнімаючыся на гару. На горным хрыбце знаходзіцца дамок, абсталяваны апаратурай шэрагу інстытутаў з усяго свету. У 2017 годзе шпіцбергенская станцыя зарэгістравала рэкордна высокі сярэдні ўзровень выкідаў СО9 — 402 часцінкі на мільён часцінак паветра (ppm). Гэта больш за максімальнае значэнне, рэкамендаванае экспертнай групай ААН па клімаце для ўсяго свету, каб запабегнуць награвання зямлі на 2 градусы.
У атмасферы таксама павялічваецца колькасць метану. Метан — парніковы газ, як мінімум у дваццаць тры разы болып шкодны за вокіс вугляроду, але ўсяго за дзесяць гадоў ён раскладаецца, апроч іншага, да CO,. На тое, каб расклаўся СО„
ад моманту выхлапу патрабуецца сама меней сто гадоў, але болей за тысячу гадоў можа прайсці перш, чым ён выйдзе з хуткага кругазвароту вугляроду. Нават калі мы больш не будзем выкідаць СО„ ад сёння, праз інерцыю сістэмы тэмпература працягне павышацца. Каб пазбегнуць награвання больш за 2 градусы і разам з тым шэрагу ўзмацняльных механізмаў, размаху якіх мы не ведаем, неабходна знайсці спосабы вымання газу з атмасферы і захавання яго дзе-небудзь яшчэ.
Гара
Сукертопэн знаходзіцца за цэнтральнай часткай Лонг’іра і ўзвышаецца на 371 метр над морам. 18 ліпеня 2018 года летнім днём, настолькі цёплым, што мы з Элі Аннэ абедзве скінулі ваўняныя легінсы, мы пайшлі на гару, каб паглядзець на дзве новыя, толькі ўзведзеныя загароды ад снегу. Гэта першыя пастаянныя бар’еры бяспекі, пабудаваныя пасля лавіны. Канструкцыі мусяць спыняць снег, які наносіць вецер з усходу, і такім чынам не даваць яму збірацца на схіле гары над раёнам Лія.
Сукертопэн знаходзіцца на самым усходзе вусця даліны Лонг’ірдален. Ля падножжа стромкага заходняга боку гары знаходзіцца Лія, тады як будаўнічая зона Груведален знаходзіцца ля падножжа больш спадзістага паўночнага боку. Туды мы звычайна кіруемся, калі хочам падняцца на вяршыню.
Проста за дамамі ў Груведален цёмнааранжавы экскаватар капае і прабівае вялікую рану ў тундры і вечнай мерзлаце. Уздоўж канавы ідзе грунтавая дарога, якой раней тут не
было. Тут робяць дрэнажны канал. Па ім будзе адводзіцца талая вада ад снегу, які будуць збіраць загароды. У выпадку неабходнасці ён зможа спыніць ці аслабіць меншыя снежныя селі. Канава такая глыбокая, з крутымі сценкамі і мокрая, што выглядае на благую ідэю пераходзіць яе і ісці нашым звычайным маршрутам.
Мы шпацыруем дарогай да канца, а адтуль назад угару да загароды. Яе вышыня — чатыры метры, зробленая яна з гальванізаванай сталі. Падобныя секцыі выкарыстоўваюцца ў дарожных агароджах, тут яны мацуюцца палоскамі адна па-над іншай. Элі Аннэ лічыць, што было б лепей, каб яны былі драўляныя, у ідэале з сібірскай лістоўніцы, якая сівее. Тады з выгляду яны нагадвалі б канатныя дарогі, якія раней выкарыстоўвалі для перапраўкі вугалю з гары ўніз да порта. «Магчыма, дрэва не было б такім трывалым?» — пытаю я.
«Пэўна было б, — адказвае Элі Аннэ, — але каштавала б даражэй». Яна папраўляе блакітную шапачку з лагатыпам службы папярэджання пра лавіны, троху стукае па сталёвых сегментах, і мы рушым далей угару да наступнай агароджы.
Ад каменя да каменя падымаемся мы па схіле. Горы вакол Лонг’іра — нагрувашчванне камянёў. Усё зводзіцца да пошуку трывалай апоры для
нагі. Там-сям растуць высокія кусты шчаўя, паляўнічыя колісь елі яго, каб падтрымліваць неабходны ўзровень вітаміну С і не хварэць на шкорбут.
На вяршыні гары мы запісваемся ў кнігу наведванняў, што ляжыць у паштовай скрыні, і бачым, што гэтай раніцай да нас тут ужо пабывалі дзве турысткі. Рух паветра прыносіць з сабой пах акіяна. Мы садзімся на асобныя камяні, нам пахне кавай і раніцай. Элі Аннэ паказвае на ф’ёрд унізе. Выразная розніца заўважная паміж мясцовай карычневай мутнай талай вадой ад ледавікоў і блакітнай атлантычнай вадой, якая дайшла з Мексіканскага заліва. Напрыканцы жніўня ў экспедыцыі мая сяброўка пачне чытаць студэнтам лекцыі пра акіян і клімат. Яна зарэзервавала месца і для мяне. Там я паспрабую высветліць, што адбываецца з акіянам, чаму лёд знік і дазваляе вадзе награваць тут паветра ўзімку.
3 нашых камянёў адкрываецца від амаль на ўвесь Лонг’ір. Ён расквечаны ва ўсе колеры вясёлкі. Колеравы план горада быў распрацаваны ў 1970-я. Усе дваццаць сем дамкоў-«спісхуса» ўнізе маюць свой уласны колер. Той чырвона-карычневы дамок, дзе два з паловай гады таму Элі Аннэ чакала каву, знеслі. Тое самае здарылася з дзесяццю іншымі дамкамі, якія пацярпелі ад лавіны, а таксама з блакіраваным домам крыху далей.
На адваротным шляху мы выходзім на грэбень крутога схілу, дзе ў 2015-м сабралася гурба. На гэтым усхоне таксама пабудуюць супрацьлавінавыя агароджы, а пакуль ляжаць мяхі з цэментам і каністры. Насустрач нам ідзе мужчына ў спецоўцы. Я пытаюся ў яго, ці можа ён расказаць, як паставяць загароды, але замест гэтага ён дае мне тэлефон свайго начальніка.
Праз пару дзён я зноў караскаюся на ўсхон. Працай над бар’ерам тут кіруе Рэнэ Вальсэр. Ён махае мне вялікай рукой, каб абазначыцца. Я ўздрыгваю, калі бур пачынае свідраваць гару проста побач са мной.
Вальсэр спускаецца і вітае мяне. Паводле яго слоў, тут паставяць тры шэрагі агароджаў па пяць метраў вышынёй пад вуглом у сорак пяць градусаў да паверхні гары.
Канструкцыі будуць стрымліваць снег, які ападае на ўсхон, і не даваць яму ўшчыльняцца. Такім чынам бар’ер прадухіліць рух наносаў і іх абвальванне ў выглядзе лавіны.
Гэтыя так званыя апорныя ўмацаванні будуць трымацца на сяміметровых балтах, закручаных у актыўны слой, вечную мерзлату і горную пароду.
Каб актыўны слой не ціснуў на якары, што будуць трымаць бар’ер, дадаткова ўкруцяць га-
рызантальныя балты. Усяго рабочыя мусяць прабурыць 644 свідравіны для балтоў і якараў. Кожны якар можа ўтрымліваць 29 тон.
— Усё перабольшана і разлічана на значна мацнейшыя нагрузкі, чым будзе насамрэч, — кажа Вальсэр.
Асноўную падрыхтоўку завершаць праз тры-чатыры тыдні. Потым застанецца толькі дачакацца карабля са сталёвым бар’ерам і верталёта, які паставіць яго на месца. Паводле плана, гэта зробяць у кастрычніку прыкладна за 350 пад’ёмаў.
У Аўстрыі ўжо даўно мацуюць горныя схілы такім чынам, тады як Нарвегія толькі ў апошнія гады ўпершыню пачала выкарыстоўваць падобныя агароджы. Кампанія, на якую працуе Вальсэр, сярод іншага паставіла снегавыя агароджы і бар’еры ўздоўж Бергенскай чыгункі і ў Хамерфэсце, расказвае ён.
Проста пад намі шнар ад адзінаццаці дамоў, разбураных лавінай у 2015-м. Чорныя квадраты ў тундры.
—	А калі б гэтыя бар’еры ўжо былі падчас снежаньскага шторму? — пытаюся я.
—	Тады б тыя дамы дагэтуль стаялі. Цяпер на месцы, дзе памерла дзіця, стаіць наш кантэйнер.
Мы спрабуем шмат пра гэта не думаць, — кажа ён і стаіць моўчкі некаторы час.
—	Мы ўпершыню ставім умацаванні пасля таго, як нехта загінуў пад лавінай. Звычайная справа, калі мы іх ставім пасля сходу лавіны, але да таго дня ніхто не цярпеў ад яе.
Дрэва ў камені
2 жнгўня 2018 г:. Метэаралагічны інстытут змяшчае meim, пра надвор'е на Шпгцбергенскгм архіпелагу: «Таксама ў Арктыцы ліпень быў адметным — рэкордна цёплым, але г рэкордна вгльготным. На востраве Хопэн сярэдняя тэмпература — плюс 4,9 градуса — на 0,1 градуса выгйэй за папярэдні максімум. У Ні-Олэсуне пабіты рэкорд месячнай колькасці ападкаў — 99,4 мм. Мінулы быў 79,4 мм!
#Svalbard #JanMayen»
На Шпіцбергенскім архіпелагу не расце дрэваў. Няма ані глыбокіх каранёў, якія б звязвалі зямлю, ані лесу, які б затрымліваў снег на стромкіх схілах. Адзінае, што падпадае пад вызначэнне дрэва, — танюткая карлікавая бяроза, якая чапляецца за зямлю ў некаторых раёнах, дзе пацяплей.
Але ўважліва разглядаючы камяні ў марэне і гарах, бачыш сляды верхавін дрэў. Гэта яскравае сведчанне таму, што клімат заўжды мяняўся.
Шпіцберген — унікальная геалагічная кніга па гісторыі. Даследчыкі могуць адгартаць яе на 800 мільёнаў гадоў таму. Тады архіпелаг знаходзіўся ў паўночнай частцы Паўднёвага акіяна. Пазней ён перамясціўся на цяперашняе месца, падабраўшыся да паўночнага полюсу. Астравы ўсё яшчэ рухаюцца на поўнач на 2,5 см за год, прыблізна з той жа хуткасцю, як адрастаюць мае пазногці на нагах.
Па каменні геолагі і палеантолагі могуць прасачыць ход эвалюцыі ад прымітыўных водарасцей да раслін, яшчараў, дыназаўраў і развітых сысуноў.
У закінутым расійскім шахцёрскім пасёлку Піраміда ёсць скамянелыя камлі дрэў першага ў свеце лесу. Ён рос 380 млн гадоў таму. Тады клімат быў цяплейшы, а ўзровень мора — вышэйшы за цяперашні. На Зямлі тады было толькі тры кантыненты, і тое, што цяпер ёсць Шпіцбергенскім архіпелагам, знаходзілася побач з экватарам. Дрэвы нагадвалі пальмы з папараццю на верхавінах. Яны размножваліся спорамі, маглі дасягаць чатырох метраў у вышыню і раслі шчыльна адно да аднаго. Лес паглынаў CO., з атмасферы і дапамагаў ахалоджваць планету.