Мой свет растае
Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Лінэ Нагель Ільвісокер
Выдавец: Пфляўмбаўм
Памер: 220с.
Вільня 2023
Ён хадзіў па вуліцах у ваўнянай бялізне, гумовіках і штанах з ватолы.
Паляўнічую стаянку ў Кап Віку пабудаваў Артур Оксаас (1888-1974 гг.) Той таксама згадвае марозныя зімы і пакрыты лёдам ф’ёрд. На Вялікдзень 1936 года рабочыя з Лонг’ірскай шахты ў вольны час каталіся па лёдзе на каньках і буерах. Многія ездзілі на фінскіх санях і далёка падарожнічалі па лёдзе — расказвае ён у сваёй кнізе «Шпіцберген быў маім светам». Адзін мужчына перасёк на фінскіх санях увесь Ісф’ёрд, 42 кіламетры па прамой, і наведаў суседнюю з Оксаасавай хацінку. Там ён пакінуў цыдулку, пазней прачытаную Оксаасам: «Спачатку я даехаў да Груманта, потым праехаўся да Свенскхусет. Даехаўшы сюды, я выпіў як найменш тры літры вады і спустошыў пляшку каньяку. Так што цяпер пачуваюся добра».
Паводле ўспамінаў Солейма, тоўсты лёд клаўся на Ісф’ёрдзе кожны адзінаццаты год, гэтаксама кожны адзінаццаты год быў багаты на бе-
лых курапатак. Абедзве з’явы, вельмі верагодна, звязаныя з цыклам сонечных плямаў, — кажа адмысловец у біялогіі. Інтэнсіўнасць сонечнага выпраменьвання расце, калі на сонцы шмат чорных плямаў, а колькасць сонечных плямаў мяняецца паводле адзінаццацігадовага цыкла. Калі выпраменьванне слабейшае, лёду больш.
У іншыя гады лёд клаўся практычна па ўсіх рукавах і ўсёй унутранай частцы Ісф’ёрда. Гэта было яшчэ да майго прыезду. Сама я прыехала ў Лонг’ір на журналісцкую практыку позняй вясной 2004 года. Праз год я пераехала сюды на пастаяннае жыхарства, і мне ніколі не даводзілася перасякаць Ісф’ёрд ані на сабачай запрэжцы, ані на снегаходзе.
— Год да года не падобны. Людзі, што пабудуць на Шпіцбергене кароткі час, а тады пішуць кнігі пра яго, могуць жахліва памыляцца. Тутэйшыя надвор’е і клімат ніколі не былі нармальнымі і, я баюся, такімі і застануцца. Тут было, мусіць, каля сарака пацверджаных ледавіковых перыядаў. Чаму клімат змяняўся, калі ў свеце яшчэ не было людзей, якіх можна было б у гэтым абвінаваціць? Што скажа на гэта ААН, га? — задаецца пытаннем Солейм перад тым, як перайсці да тэмы вынішчэння лясоў, якая шмат абмяркоўвалася за часамі яго маладосці.
— Чула што-небудзь пра гэта? — пытаецца ён, гледзячы на мяне.
Я адмоўна кручу галавой.
— He. От ты жанчына, валасы доўгія, а розум кароткі, як той казаў.
Солейм называе квоты на СО2 афёрай і махлярствам і нагадвае, што Папа Рымскі прадаваў індульгенцыі, каб прафінансаваць будаўніцтва базілікі Святога Пятра і крыжовыя паходы. Грошы не пахнуць. Тое, што некалькі апошніх зім не было лёду, сведчыць пра тое, што ў ф’ёрдах поўна цёплай вады. I гэта мала звязана з выкідамі CO.,. Натуральны кругазварот вугляроду ідзе сваім ходам, і выкідаў CO, ад паліва выкапневага паходжання настолькі мала, што абсалютна бессэнсоўна вінаваціць яго ў глабальным пацяпленні.
Солейм затрымлівае на мне погляд, і мне ўдаецца ўплішчыць пытанне.
— Ці не думаеце вы, што выкіды вуглякіслага газу ўсё-ткі могуць зрабіць пацяпленне хутчэйшым за тое, якім бы яно было натуральным чынам, што яны могуць разбурыць баланс у сістэме?
— Прадказанняў канца свету ніколі не бракавала, — адказвае ён.
Я спрабую вярнуць Солейма да гутаркі пра лёд. Калі ён звычайна клаўся ў Кап Віку?
Лёд рэдка клаўся да Раства. За выняткам 1982 года, калі верталёт губернатара пацярпеў крушэнне на лёдзе перед стаянкай, як ляцеў на Раство.
Зімовыя ўмовы трымаліся, як правіла, да свята незалежнасці 17 мая. Губернатар звычайна прасіў рускіх не бурыць лёд да паселішча Піраміда ў Ісф’ёрдзе да нацыянальнага дня. Бо падчас свята быў вялікі трафік. Найчасцей рускія таго і трымаліся, але аднойчы прабурылі ход раней. Солейм з прыяцелем ехалі ў пасёлак і позна заўважылі, што лёд разбураны, то давялося паплёхацца ў ледзяной вадзе. Ён памятае, што стаяла 35 градусаў марозу. Пазней у горадзе ён пайшоў у кавярню. А як выйшаў назад на двор — у яго трэснула шкло ў акулярах.
— «Трэсь!», гляджу — зоркі пайшлі. Мусіць, пластыкавая аправа моцна сціснулася ад раптоўнага перападу тэмпературы з цёплага на халоднае. — Паляўнічы пасміхаецца. — Гэтак здаралася ў старыя добрыя часы да глабальнага пацяплення, выкліканага чалавекам.
У апошнія гады лёд раней з’яўляецца на зямлі, чым у ф’ёрдзе. У Кап Віку могуць ісці жудасныя дажджы, асабліва ўвосень. Раней дождж часта ліў на снег, але той потым яшчэ трымаўся. Цяпер найчасцей ліе проста на голую зямлю, ці пакуль увесь снег не змыецца. Тундра тады робіцца як зашклёная. Летам і ўвосень 2016 года
дажджыла пастаянна. Лодкі Солейма за суткі набралі 100 літраў вады. He было іншага выйсця, як вычэрпваць яе.
— Я ж пераехаў на Шпіцберген не ў апошнюю чаргу таму, што мяне дасталі залевы ў Бергене. А тут я даведаўся, што Шпіцбергенскі архіпелаг — гэта арктычная пустыня, дзе за год выпадае столькі ападкаў, як у сярэднім за месяц у Бергене.
Ён пасмейваецца ў бараду.
Некалькі гадоў таму на Кап Віку ляжаў паўметровы слой лёду. Там, дзе ўлетку балота, утварыліся грабяні, лёд спрэсаваўся ў невялікія таросы. Такога Солейм ніколі раней не бачыў. Палярнай зімой ён ехаў на снегаходзе і раптам — бах!
— Трэба дзякаваць, што троху пенсію маю. Бо ты ж залежыш ад лёду на ф’ёрдзе, калі табе трэба ездзіць па ваколіцах правяраць пасткі на пясца, не важна на чым: на сабаках, лыжах ці снегаходзе. I пароцца ў такіх коўзкіх умовах у маім стане роўна самазабойству.
Солейм пазірае ў акно. Ніжэй за будынкам пасвіцца пара гусей, ад’ядаючыся пасля доўгага пералёту праз мора. Улетку на балоце Кап Віка было поўна гусей.
— Троху смешна, што яны прылятаюць менавіта да мяне, для каго паляванне на гусей — асноўная крыніца прыбытку. Нядаўна раніцай гляджу ў акно тут, у Бломіра, і бачу, што ўнізе селі гусі. Мабыць, дужа па мне засумавалі, дык убачылі мой снегаход, праверылі на ім шыльду з нумарам і такія — ага, тут ён.
У першыя гады Солейм пастаўляў па 200 гусей, караткадзюбых гуменніц, у мясцовы рэстаран. Шэф рэстарана прадаваў іх далей у гасцініцу «Кантыненталь», што ў Осла. Гусінае паляванне раней адбывалася так: паляўнічы на невялікай лодцы плыў уздоўж берага. Гусі, убачыўшы лодку, кідаліся ў ваду. Паляўнічы кружляў вакол, каб яны збіліся разам, потым нёсся кругамі на ўсёй хадзе і біў усіх запар з драбавіка. За першыя чатыры дні можна было настраляць да двухсот пяцідзесяці гусей. Пазней трэба было ўжо завабліваць іх у ваду. Часта яны ляцелі ад яго, толькі ўбачыўшы. Палову з іх, у якіх яшчэ не адрасло пер’е на крылах і якія не ўмелі лётаць, ён патрапляў здабыць. Астатнія ўцякалі.
Паводле падлікаў Солейма, раней толькі палова гусей станавілася на крыло да пачатку паляўнічага сезона 20 жніўня. Цяпер да гэтага часу — збольшага ўсе, і паляваць стала нашмат складаней.
Першы час, калі Солейм выходзіў карміць сабак, то абавязкова надзяваў на сябе маскітную сетку. Іначай гнус набіваўся яму ў рот, за акуляры, у нос, паўсюль. Адзін сабака настолькі змучыўся, што паляўнічаму давялося пусціць яго ў дом. Сабачыя ашыйнікі шмалыдаваліся ад старога тлушчу. Як ад лыжнай змазкі, ад яго выціралася поўсць на шыі. Абараняючыся ад заедзі, сабакі скручваліся абаранкам. Hoc і вочы яны закрывалі хвастом, але шыя, дзе не было поўсці, заставалася безабароннай перад крывасмокамі. Яна ператваралася ў адну суцэльную крывавую рану. Цяпер гнус амаль знік. Солейм лічыць, што праз меншую колькасць снегу і карацейшы снежны сезон. Гнус вылупляецца ў лужынах на балоце. Калі снегу так мала, што лужыны высыхаюць раней, чым у камароў адрастаюць крылы, яны паміраюць разам з лічынкамі. Калі так здараецца некалькі гадоў запар, то камарэчы робіцца меней.
На стале перад сямідзесяцісямігадовым Солеймам — ноўтбук са спісам нагадванняў. Наступнае свята — Святога Яна. Да таго дня ён спадзяецца трапіць на стаянку на летні сезон. Прыяцель яго туды падкіне. Раней лёд на Кап Віку рэдка сыходзіў да Святога Яна, і сябрам было цяжка наведвацца да Солейма. Лёд быў слабы і нетрывалы ані для таго, каб дайсці пехатой, ані каб даехаць на снегаходзе, а для лодкі, наадва-
рот, — затоўсты. Колісь барадаты паляўнічы сядзеў ля сажалкі з качкамі непадалёк ад лодачнага гаража ў Кап Віку і чакаў, калі зрушыцца лёд.
— Я раскладаў цяпельца і піў піва і гарэлку за сваё шанаванне. Цяпер лёд зусім не кладзецца, і я дагэтуль хаджу з барадой. Але ж яшчэ і не дзень Святога Яна, — кажа ён.
Жыццёва неабходны зорны пыл
I Харальд Солейм, і я на 18% складаемся з вугляроду. Вуглярод — гэта зорны пыл, старэйшы за Зямлю. Ён ёсць асновай усяго жыцця і ўваходзіў у склад зорак і хімічных злучэнняў да таго, як заняць сваё месца ў бактэрыях, дрэвах і ў нас, людзях. Магчыма, ува мне ёсць вуглярод, які колісь быў дыназаўрам.
Уся ежа, якую мы спажываем, у той ці іншай ступені — вугляродная форма. Крыніцы энергіі — вугаль і нафта — выкапні расліннага паходжання, то бок вуглярод. Пяць брыльянтаў у маім заручальным пярсцёнку на левай руцэ — чысты вуглярод. Графіт у алоўку ў той самай руцэ таксама складаецца з таго ж чыстага вугляроду, адно што атамы ў ім злучаныя інакш.
Калі вуглярод настолькі жыццядайны і з яго складаюцца бліскучыя брыльянты, як ён тады можа быць настолькі небяспечным?
Калі вуглярод злучаецца з двума атамамі кіслароду, атрымліваецца дыяксід вугляроду, альбо
СО2. Калі ён звязваецца з чатырма атамамі вадароду, атрымліваецца метан.
У канцы XVIII стагоддзя вучоныя пачалі дазнавацца болей пра прыроду, клімат і тое, як працуе баланс энергіі на планеце. Паколькі Зямля раскалілася б, калі б убірала ўсё цяпло ад сонца, і зрабілася б ільдзяной, калі б адбівала ўсё цяпло назад у космас, то, мусіць, тэмпература неяк рэгулявалася.
У 1859 годзе фізік Джон Цюндаль даказаў, што вадзяная пара, а таксама вуглякіслы газ з малым дадаткам метану стрымлівалі цяпло і не давалі яму пакідаць планету. Калі ён зрабіў гэтае адкрыццё, у Англіі была ў разгары індустрыяльная рэвалюцыя, якая трымалася на вугальнай энергіі. Вучоны ўжо тады зразумеў, што рост прамысловасці прывядзе да большага вызвалення СО2, што зробіць цеплавое покрыва планеты таўсцейшым.
Першы дакладны інструмент для пастаянных замераў вуглякіслага газу ў атмасферы быў усталяваны ў 1958 годзе на гары Маўна Лоа, вышынёй 3400 метраў, на Гаваях удалечыні ад чалавечага ўздзеяння. Прыбор быў распрацаваны хімікам Чарльзам Дэвідам Кілінгам. Па інфармацыі за год ён убачыў, што найбольш вуглякіслага газу было ў маі, а найменш — восенню. Тую самую