Мова эсперанта
Практычны дапаможнік
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1992
А.А.ПАЎЛЮКАВЕЦ
Ш МОВА ® ЭСПЕРАНТА
А.А.ПАЎЛЮКАВЕЦ
® МОВА
ЭСПЕРАНТА
ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА»
1992
ББК 81.8 П21
Эсперанто — международньій вспомогательный язык, предназначенный для актнвных межнацнональных контактов, языкового взанмопоннмання. Предлагаемое пособне впервые нздается в Белорусснн.
Рекомендуется для нзученяя языка эсперанто как в секцнях, кружках, так н самостоятельно.
Рэцэнзент намеснік старшыні па вучэбнай і навуковай рабоце Балгарскага саюза эсперантыстаў, канд. тэхн. навук Кірыл Вэлкаў
Паўлюкавец A. А.
П21 Мова эсперанта: Практ. дапам.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.—160 с.
ISBN 5-343-00763-5.
Павлюковец A. А. Язык эсперанто: Практ. пособне.
Эсперанта — міжнародная дапаможная мова, прызначаная для актыўных міжнацыянальных кантактаў, моўнага ўзаемаразумення. Прапануемы дапаможнік упершыню выдаецца на Беларусі.
Рэкамендуецца для вывучэння мовы эсперанта як у секцыях, гуртках, так і самастойна.
4602020500—060
М 316(03)—92 115—91 ББК 81.8
ISBN 5-343-00763-5
© A. А. Паўлюкавец, 1992
АД АЎТАРА
Штодзень, раніцай ці вечарам, беручы ў рукі газету, праглядваю перш-наперш рэкламу. I ў ёй, трэба адзначыць, даволі часта сустракаю такія абяцанні: «Незалежна ад вашых здольнасцей вы загаворыце па-англійску праз 2,5 месяца!» I калі б не быў рэалістам у жыцці, я б горка шкадаваў: «I чаму я, небарака, змарнаваў ажно пяць гадоў на вывучэнне французскай і англійскай моў у Мінскім інстытуце замежных моў, калі на гэта мне хапіла б усяго пяць месяцаў на звычайных курсах, на якія так гасцінна, хоць і не надта танна запрашаюць на кожным кроку?!»
I, сапраўды, прачытае іншы раз чалавек такую рэкламу і клюне, падумаўшы: «А чаму б і не паспрабаваць? He багі ж гаршкі абпальваюць!» I, магчыма, паспрабуе. Можа, тыдзень, можа, месяц. А можа, і ўвесь тэрмін неяк выцягне. I, магчыма, загаворыць. Толькі загаворыць далёка не кожны жадаючы, ды і то ў межах, вызначаных праграмай, тэматыкі, граматычнага і слоўнікавага мінімуму, што нават не дае падстаў сцвярджаць: / speak English (я размаўляю па-англійску). I справа тут не ў здольнасцях чалавека, а перш за ўсё ў незвычайнай цяжкасці вывучэння моў наогул.
I тым не менш ёсць шмат людзей, якія вельмі хацелі б валодаць хаця б адной замежнай мовай. Але ж так не стае часу! Ды і тыя ж курсы не кожнаму дасягальныя. I вось тут хочацца параіць: вывучайце міжнародную дапаможную мову эсперанта! Мільёны людзей ва ўсім свеце вывучаюць гэтую надзвычай простую, надзвычай лёгкую для вывучэння і даволі мілагучную мову. I яшчэ мільёны выкарыстоўваюць яе ў сваім паўсядзённым жыцці як хобі, як любімы занятак, лістуючыся з эсперантыстамі краін, якія іх асабліва цікавяць. Вельмі часта, вывучыўшы эсперанта, яны на гэтым не спыняюцца, a пачынаюць вывучаць якую-небудзь замежную мову, бо веданне эсперанта аблягчае вывучэнне той жа англійскай
або нямецкай мовы, і асабліва моў раманскай групы: французскай, іспанскай, італьянскай.
Прапануючы вам кнігу «Мова эсперанта. Практычны дапаможнік», хачу адзначыць, што такая кніга на беларускай мове выдаецца ўпершыню. Яна можа быць выкарыстана для вывучэння эсперанта як самастойна, так і ў секцыях ці гуртках.
У першым раздзеле «Эсперанта на Беларусі» чытач даведаецца аб распаўсюджанні эсперанта на Беларусі з пачатку існавання мовы і да апошняга часу.
Другі раздзел кнігі — асноўны. У ім граматыка эсперанта выкладзена даступнай нават школьніку мовай. Усе правілы падзелены на параграфы і пункты, што з’яўляецца дадатковай зручнасцю пры карыстанні кнігай.
Трэці раздзел «Вучэбныя практыкаванні і тэксты» вызначае характар кнігі: яна не з’яўляецца падручнікам, а толькі дапаможнікам. Асобам, якія вывучаюць мову эсперанта самастойна, рэкамендую працаваць з практыкаваннямі і тэкстамі метадам зваротнага перакладу: спачатку перакладаеце тэкст з эсперанта на беларускую мову, а потым (лепш на наступны дзень) з беларускай на эсперанта і правяраеце правільнасць вашага перакладу па кнізе. Пажадана, каб гэтак выконвалася адно і тое ж практыкаванне па некалькі разоў. Такім чынам лягчэй будуць запамінацца словы і засвойвацца граматычныя правілы на практыцы.
У чацвёртым раздзеле пададзены паэтычныя творы беларускіх эсперантыстаў і творы беларускіх паэтаў у перакладзе на мову эсперанта, большасць з якіх нідзе раней не друкавалася.
Апошні раздзел у кнізе — эсперанта-беларускі слоўнік, у якім пададзены словы для актыўнага засваення.
Хочацца пажадаць усім, хто возьме ў рукі гэты дапаможнік з мэтай вывучэння міжнароднай мовы эсперанта, поспехаў.
Р а з д з е л I
ЭСПЕРАНТА НА БЕЛАРУСІ
У ліпені 1887 года ў Варшаве выйшла кніга «Міжнародная мова. Прадмова і поўны падручнік. Для рускіх». Аўтар палічыў за лепшае выдаць кнігу пад псеўданімам «доктар Эсперанта». Само слова «эсперанто» ў перакладзе з новай мовы азначала «чалавек, які спадзяецца». Гэтым псеўданімам доктар-акуліст з Беластока Людовік Лазар Заменгоф выказаў сваё спадзяванне, што яго мова прыдасца для міжнародных зносін і будзе карыснай простаму люду, які не ў стане вывучыць некалькі замежных моў, каб мець зносіны (размаўляць ці ліставацца) з чужаземцамі. I трэба адзначыць, што спадзяванні аўтара міжнароднай мовы эсперанта спраўдзіліся: зараз мільёны і мільёны людзей ва ўсіх краінах свету выкарыстоўваюць мову Заменгофа для сваіх патрэб ці вывучаюць яе.
Аднак шлях да міжнароднага прызнання карысці новай мовы быў у эсперанта нялёгкі. Распаўсюджванне яе ішло даволі марудна. У тым жа 1887 годзе аўтар выдаў свой падручнік на нямецкай, французскай і польскай мовах, а ў наступным, 1888 годзе,— на англійскай. У гэтым жа годзе быў створаны і першы клуб эсперантыстаў, аматараў мовы эсперанта, у Нюрнбергу (Германія), а ў 1889 годзе ў гэтым жа горадзе пачало выходзіць і першае перыядычнае выданне на эсперанта «La Esperantisto».
У Расіі першая група эсперантыстаў узнікла ў Маскве ў 1889 годзе, а ў 1891 годзе была створана першая афіцыйная суполка эсперантыстаў «Espero» («Надзея») у Пецярбурзе. Але ў Расіі заўсёды панавала моцная цэнзура і ствараць такія суполкі было амаль немагчыма. А пасля апублікавання ў часопісе «La Esperantisto» артыкулаў Льва Талстога царская цэнзура наогул забараніла распаўсюджванне гэтага часопіса ў Расіі, як «служагцего органом лжеученяя» графа Льва
Талстога. Зразумела, што пад тайным наглядам паліцыі апынуліся і эсперантысты краіны. Аднак, нягледзячы на гэта, эсперанта заваёўвала ўсё новых і новых прыхільнікаў.
Аднымі з першых эсперантыстаў на Беларусі можна лічыць таленавітага даследчыка прыроды Уладзіслава Дыбоўскага (1838—1910) і яго брата Бенядзікта. Яны нават сабралі вялікую на свой час бібліятэку выданняў на мове эсперанта.
Аднак больш шырокае распаўсюджванне мова эсперанта набывае ў Расіі і на Беларусі на пачатку нашага стагодзя. Менавіта ў гэты час эсперанта пачынаюць вывучаць I. М. Фёдараў (1904), які пасля становіцца вядомым беларускім дзіцячым пісьменнікам Янкам Маўрам, Д. I. Выгодскі (Гомель, 1903), які потым стаў вядомым пісьменнікам і перакладчыкам з іспанскай і партугальскай моў, 3. X. Жылуновіч (1905—1906), больш вядомы як беларускі пісьменнік Цішка Гартны.
Прыкладна ў гэты ж час эсперанта пачынаюць вывучаць Э. В. Палсемен з мястэчка Холмеч каля Рэчыцы, браты з Рэчыцы М. А. Мнухін (1904) і Г. А. Мнухін (1911), якія сталі прапагандыстамі мовы эсперанта. А Георгій Дзешкін, які вывучыў эсперанта ў 1908 годзе, быў адным з арганізатараў суполкі эсперантыстаў у Вільні ў 1909 годзе. Праўда, група эсперантыстаў у Вільні існавала і намнога раней, яшчэ ў 1892 годзе, але арганізацыйна яна не была аб’яднана і праз некаторы час распалася. 3 цягам часу Георгій Дзешкін стаў вядомым сярод эсперантыстаў не толькі як актыўны прапагандыст мовы эсперанта, але і як паэт, які піша вершы на мове эсперанта. Яго вершы публікаваліся ў часопісах, выходзілі асобнымі кніжкамі.
У 1913 годзе пачаў вывучаць мову эсперанта Гірш Бранзбург, які жыў тады ў Віцебску. Тут да гэтага часу ўжо існавала невялікая група эсперантыстаў, якія час ад часу збіраліся на кватэры ў доктара Урбановіча.
Якасна новы штуршок развіццю руху эсперантыстаў даюць падзеі 1917—1918 гадоў. Увесь народ як быццам абудзіўся ад летаргічнага сну. Палітычная актыўнасць простага народа, асабліва моладзі, прага да ведаў аказалі найбольшы ўплыў і на развіццё руху эсперантыстаў. У рух уліваюцца свежыя, больш актыўныя сілы. A дзейнасць эсперантыстаў набывае новыя формы. Яны цяпер не толькі прапагандуюць мову эсперанта, але і
пачынаюць яе выкладанне на курсах і ў гуртках. Ужо ў 1919 годзе Э. В. Палсемен выкладае мову эсперанта ў школах Чэрвеня, а Грыгаровіч становіцца актыўным арганізатарам эсперанта-курсаў у Віцебску. Тут жа, у Віцебску, пачынае сваю дзейнасць і Е. М. Флейс як кіраўнік эсперанта-курсаў (1919—1921). I менавіта ў Віцебску праходзіць прыфрантавы з’езд эсперантыстаў, у якім прымаюць удзел эсперантысты з розных куткоў Беларусі і Смаленшчыны.
Яшчэ раней, у 1918 годзе, у Гомелі ствараецца група эсперантыстаў, у якую ўвайшлі А. Г. Юдзіцкі, Секірштэйн і інш. У гэтай групе пачынаў вывучаць эсперанта Змітрок Снежка, які пасля стане фігурай № 2 у беларускім руху эсперантыстаў даваеннага часу.
2—5 чэрвеня 1921 года ў Петраградзе адбыўся III Усерасійскі з’езд эсперантыстаў, які быў адначасова аб’яўлены і I з’ездам Саюза эсперантыстаў савецкіх краін (СЭСК), які пасля быў перайменаваны ў Саюз эсперантыстаў Савецкіх Рэспублік (СЭСР). У Цэнтральны Камітэт СЭСК быў абраны і эсперантыст з Віцебска Б. Шабер.
У 1923 годзе СЭСК выдаў першую сваю адрасную кнігу, у якой былі зарэгістраваны суполка эсперантыстаў у Віцебску (кіраўнік Б. Шабер), суполка «Verda lumo» («Зялёнае святло») у сяле Магільна (кіраўнік Ст. Пустошка), група эсперантыстаў у Кублічах на чале з М. Н. Смірновым, суполкі эсперантыстаў у Гомелі, Рэчыцы (кіраўнік М. А. Мнухін) і Новазыбкаве (кіраўнік Р. 1. Берэнштэйн). У Мінску працавала гарадская суполка эсперантыстаў (кіраўнік Зм. Снежка) і студэнцкі гурток эсперантыстаў пры Дзяржуніверсітэце. Былі таксама суполкі эсперантыстаў у Бабруйску (кіраўнік Е. Валкоўскі), Чэрвені (кіраўнік Е. Велітоўскі), Заслаўі (кіраўнік Р. Белавус).