Мова эсперанта Практычны дапаможнік

Мова эсперанта

Практычны дапаможнік
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1992
39.67 МБ
У 20—30-я гады СЭСР вёў вялікую выдавецкую дзейнасць. У Маскве выдаваліся часопісы «Международный язык» і «Sur posteno» («На пасту»), кнігі па гісторыі інтэрлінгвістыкі і эсперанта, па тэорыі міжнароднай мовы, падручнікі і слоўнікі па эсперанта. У гэтым напрамку вялася работа і на Беларусі. Як паведамляе часопіс «Полымя» (1929. № 3), «Супрацоўнік Беларускай акадэміі навук Міхалевіч склаў эсперанцка-беларускі слоўнік, у які ўвайшло звыш 15 тысяч слоў». Пазней М. Кац падрыхтаваў «Вялікі яўрэйска-эсперанцкі слоўнік, a Зм. Снежка склаў эсперанцка-беларускі і беларуска-эсперанцкі слоўнікі, падрыхтаваў да друку падручнік эсперанта на беларускай мове, пераклад п’есы «Гута» Р. Кобеца на мову эсперанта. Аднак выдаць гэтыя кніжкі не паспелі, і лёс іх невядомы.
Актыўнасць беларускіх эсперантыстаў, як, дарэчы, і эсперантыстаў у іншых рэспубліках, не ўсім была даспадобы. I самыя актыўныя з іх у 1936 годзе неяк адразу сталі «шпіёнамі і ворагамі народа» і не па сваёй волі
апынуліся далёка ад Беларусі. Толькі адзінкі змаглі вярнуцца на Беларусь пасля смерці «бацькі народаў».
У Заходняй Беларусі рух эсперантыстаў развіваецца ў лучнасці з Польскім саюзам эсперантыстаў, але адчувае на сабе вялікі ўплыў беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый. Менавіта ў Заходняй Беларусі да эсперанта далучыліся беларускія паэты Максім Танк і Сяргей НовікП’яюн. Так, напрыклад, у сваёй кнізе «Лісткі календара» (Мн., 1970) Максім Танк згадвае: «Каля Замкавай гары сустрэў Уладака. Пазнаёміўся я з ім яшчэ ў Віленскім студэнцкім гуртку эсперантыстаў, куды мы разам з ім хадзілі, каб стаць сапраўднымі інтэрнацыяналістамі. Мы тады лічылі, што нацыянальныя мовы з’яўляюцца перашкодай на гэтым шляху, бо які ты ў чорта інтэрнацыяналіст, калі прызнаеш толькі сваю мову і змушаеш на ёй гаварыць іншых» (С. 28—29).
У Вільні ў той час існавала некалькі суполак эсперантыстаў. Была нават вуліца Заменгофа, аб якой Максім Танк згадвае ў вышэй названай кнізе: «На бруднай, шумнай вуліцы Заменгофа купіў у кіёску «Ілюстрованы кур’ер цодзенны» — газету, заўсёды поўную сенсацыйных навін з усяго свету» (С. 115).
Цікава распавядае аб распаўсюджванні эсперанта ў Польшчы (а значыць, і ў Заходняй Беларусі) Алег Лойка ў сваёй прадмове да кнігі Сяргея Новіка-П’яюна «Заўсёды з песняй»: «Але мы не ўсё расказалі яшчэ пра юнака з Лявонавіч, закінутага ў высылку на Памор’е. Ен не хацеў заставацца адзінокім. Ен шукаў шырокага, вялікага свету 1 захапіўся эсперанта — захапіўся ім не толькі як модай міжваенных дзесяцігоддзяў, але як міжнароднай мовай, якую вывучалі вязні Лукішак, на якой перастукваліся ахвяры фашысцкіх засценкаў не толькі ў Польшчы».
Расказваючы аб эсперанта-руху ў Заходняй Беларусі, нельга не прыгадаць Л. К. Шапіру, члена нелегальнай КПЗБ, які, вывучыўшы ў 1923 годзе эсперанта, разгарнуў прапаганду мовы эсперанта сярод членаў партыі і прагрэсіўнай часткі насельніцтва Заходняй Беларусі. Ен стварыў вакол сябе моцны актыў эсперантыстаў, які займаўся агітацыяй за эсперанта, наладжваў выкладанне міжнароднай мовы ў гуртках, выдаваў лістоўкі. Асуджаны польскімі ўладамі за рэвалюцыйную дзейнасць, Л. К. Шапіра сабраў у турме групу камуністаў-эсперантыстаў, кіраваў гуртком па вывучэнню мовы эсперанта, выдаваў рукапісны часопіс «Ruĝverda stelo» («Чырвона-зялёная зорка»).
Нямала зрабіў для развіцця эсперанта-руху ў Заходняй Беларусі Ф. Стэцкевіч,. адказны рэдактар часопіса «Летапіс Таварыства беларускай школы». Яго артыкулы пра эсперанта з’яўляліся ў шмат якіх польскаі беларускамоўных перыядычных выданнях Польшчы. Займаўся ён таксама і перакладам з беларускай, польскай і рускай моў.
У Беластоку на ніве эсперанта плённа працаваў Якаў Шапіра. Былі суполкі эсперантыстаў таксама ў Брэсце, Баранавічах, Пінску і ў іншых гарадах. I што яшчэ характэрна: нярэдка можна было сустрэць эсперантыста і ў заходнебеларускіх вёсках.
Пасля вайны ўзнаўленне руху эсперантыстаў у нашай краіне, і ў тым ліку на Беларусі, пачынаецца ў 1955 годзе. Ініцыятарамі аднаўлення выступілі П. М. Кірушын, дацэнт Мінскага педінстытута імя М. Горкага, і I. М. Фёдараў (Янка Маўр).
Ужо ў 1956 годзе у шматтыражках БДУ, БПІ у рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Знамя юностн» (1956. 26 кастр.) з’яўляюцца першыя артыкулы аб эсперанта С. Гольдштэйна, Н. Васілеўскага і В. Мацкевіча, арганізоўваюцца гурткі. На першыя курсы эсперанта ў БДУ, напрыклад, запісалася 250 чалавек.
19 студзеня 1957 года ў Мінску ствараецца ініцыятыўная група, якая абрала часовае бюро з 5 чалавек: М. П. Кірушын (старшыня), Н. Л. Васілеўскі (сакратар), М. I. Бранцаў, С. М. Гольдштэйн, 3. О. Зімак. Вырашана праводзіць штотыднёвыя сходы па суботах у Палацы культуры Белсаўпрофа.
Газета «Літаратура і мастацтва» ў нумары ад 9 студзеня 1957 года паведамляе, што ў Мінску працуюць гурткі па вывучэнню эсперанта ў БДУ, БПІ, Інстытуце народнай гаспадаркі, Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Выкладаюць мову эсперанта ў гуртках дацэнт С. Гольдштэйн, пенсіянер М. Бранцаў, супрацоўнік Інстытута знешніх зносін К. Рыўкін, студэнт БДУ 3. Зімак. Арганізаваны гурткі таксама ў Маладзечна, Паставах, Барысаве, Оршы, Мазыры, Любані.
Цікавасць грамадскасці Мінска ў гэтым годзе выклікала арганізаваная эсперантыстамі выстаўка дзіцячага малюнка з Бельгіі. Аб ёй пісалі газеты «Звязда», «Чырвоная змена», «Беларускі універсітэт». Вялікую цікавасць чытачоў горада і вёскі выклікаў артыкул Янкі Маўра «Эсперанто» ў часопісе «Беларусь» (1957. № 5).
Ініцыятыўная група эсперантыстаў атрымала тады сотні лістоў з пытаннямі: дзе дастаць падручнікі і слоўнікі па мове эсперанта? Ці ёсць завочныя курсы па вывучэнню эсперанта?
8 студзеня 1957 года ў памяшканні Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава адбыўся рэспубліканскі сход эсперантыстаў, які прыняў рашэнне аб стварэнні Саюза эсперантыстаў Беларусі, прыняў Статут Саюза, выбраў Цэнтральнае Бюро і рэвізійную камісію, аб чым паведаміла «Звязда» (1957. 11 снеж.). У Цэнтральнае Бюро былі абраны Янка Маўр (ганаровы старшыня), П. М. Кірушын (старшыня), Б. Чачотка (сакратар), В. Д. Сташонак (кіраўнік секцыі міжнароднай сувязі), С. М. Гольдштэйн (кіраўнік секцыі прапаганды эсперанта), 3. О. Зімак, М. I. Бранцаў, Б. Элькінд, Ч. I. Цяўлоўскі.
У студзені 1958 года ЦБ СЭБ накіравала пісьмо ў Савет Міністраў БССР з просьбай аб рэгістрацыі Саюза і тлумачальную даведку. Адтуль матэрыялы былі перасланы ў ЦК КПБ. Адказу, аднак, беларускія эсперантысты не дачакаліся і па сённяшні дзень.
Аднак, нягледзячы на гэта, ЦБ працягвае сваю работу. З’яўляюцца новыя гурткі па вывучэнню эсперанта ў Магілёве, Віцебску, Полацку, Горках, Чэрвені, Старых Дарогах, Гомелі, Рэчыцы, Глуску, Ліпску.
У снежні 1958 года з ЦБ выведзены 3. Зімак і Ч. Цяўлоўскі і кааптаваны больш працавітыя таварышы: М. П. Мандрык (Мінск), М. А. Мнухін (Рэчыца), М. А. Кавальскі (Віцебск) і Н. 3. Назарэнка (Магілёў). 29 лістапада 1959 года М. П. Мандрык выбіраецца намеснікам старшыні Саюза эсперантыстаў Беларусі.
3 кастрычніка 1958 года пачынае працаваць гурток эсперантыстаў пры Мінскім педінстытуце замежных моў, якім кіруе выкладчык гэтага істытута С. Станкевіч.
У 60-х гадах пры дамах і палацах культуры з’яўляюцца клубы па інтарэсах як новая форма культурна-масавай работы. Першым клубам эсперантыстаў на Беларусі стаў студэнцкі клуб «Amikeco» («Дружба»), арганізаваны пры Мінскім педінстытуце замежных моў у кастрычніку 1964 года. Аб рабоце клуба расказаў А. Крэпіч у сваім артыкуле ў газеце «Беларускі універсітэт» (1967. 13 кастр.).
У 1967 годзе савет клуба «Amikeco» вырашыў правесці работу клуба пад дэвізам «Беларускую літаратуру замежнаму чытачу», аднак вынікі аказаліся невялікія: перакла-
даліся толькі творы прозы: апавяданні ці ўрыўкі з больш буйных твораў. Таму ў 1974 годзе было вырашана правесці конкурс на пераклад беларускай паэзіі, які прынёс большы плён. У конкурсе прынялі ўдзел Пятрас Чэляускас і Ангеле Юдзіцкене з Літвы, Клара Рабіновіч з Украіны, Н. Даноўскі з Латвіі, Р. Грыншпан з Узбекістана і шмат іншых вядомых эсперантыстаў. Было падрыхтавана тры выпускі «Беларускіх паэтычных сшыткаў» (па 30 экз. машынапісу кожны). Пазней большасць з гэтых перакладаў была надрукавана ў часопісах Балгарыі, Чэхаславакіі, Венгрыі, ГДР.
У кастры,чніку 1967 года пры Палацы Белсавпрафа быў створаны інтэрнацыянальны клуб «Эсперанта» — другі клуб эсперантыстаў у Мінску, які хутка наладзіў сувязі з эсперанта-клубамі Прыбалтыкі, Расіі, Украіны і іншых рэспублік нашай краіны, а таксама з эсперантысцкімі арганізацыямі Балгарыі, Венгрыі, Чэха-Славакіі, Польшчы, ГДР, Японіі і іншых краін (Советская Белоруссня. 1968. 1 верас.). Першым старшынёй клуба стаў Б. Чачотка. Гасцямі клуба былі эсперантысты з Патсдама: старшыня рабочага эсперанта-гуртка Ана Шэфс і ветэран эсперанта-руху ў ГДР Карл Мюллер. А члены Мінскага клуба В. Р. Шышко (старшыня клуба) і М. А. Сташэўская (сакратар клуба) былі гасцямі эсперантыстаў ГДР.
Беларускія эсперантысты прымалі таксама ўдзел у міжнародных кангрэсах эсперантыстаў: у 63-м сусветным кангрэсе эсперантыстаў, які адбыўся ў Варне (Балгарыя) — В. Мацюшкоў, В. Шышко і М. Сташэўская (1978), у 68-м кангрэсе (Будапешт, 1983) — В. Баціеўскі, В. Мацюшкоў і М. Сташэўская.
У сакавіку 1979 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Асацыяцыі савецкіх эсперантыстаў у Маскве. У праўленне новай усесаюзнай арганізацыі эсперантыстаў быў абраны і мінскі эсперантыст В. Р. Шышко.
Асабліва актывізавалася работа клуба «Эсперанта» з пачатку 80-х гадоў, калі было вырашана знайсці магчымасці арганізаваць эсперанта-клубы ў абласных цэнтрах. Былі арганізаваны завочныя курсы эсперанта. I ўжо ў лістападзе 1981 года ў Брэсце пачынае работу клуб эсперантыстаў «Цытадэль» (старшыня клуба Віктар Ярашэвіч). У снежні 1982 года пачынае работу клуб эсперантыстаў «Vekiĝo» («Абуджэнне») у Віцебску (старшыня клуба Н. Манцэвіч), пазней зяўляюцца клуб эсперантыстаў у Магілёве «Перамога» (старшыня
клуба Н. М. Елісеева), эсперанта-клуб «Espero» («Надзея») у Гродна (старшыня клуба А. Д. Котава), клуб эсперантыстаў «Konkordo» («Згода») у Гомелі, а таксама эсперанта-клубы ў Лідзе (старшыня клуба Б. Ф. Кішкель) і ў Ваўкавыску (старшыня М. П. Стаў„бунік). Новыя эсперанта-клубы з’яўляюцца і ў Мінску, гэта эсперанта-клуб «Verda lumo» («Зялёнае святло») пры Доме культуры ВА «Прамбудмантаж» і эсперантаклуб «Bonvenon» («Сардэчна запрашаем») пры Доме культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання г. Мінска.