Мова эсперанта Практычны дапаможнік

Мова эсперанта

Практычны дапаможнік
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1992
39.67 МБ
У студзені 1924 года ў Мінску ствараецца Цэнтральнае Бюро Беларускай арганізацыі СЭСР, старшынёй якога становіцца Ян Клыс, а сакратаром Змітрок Снежка. Пачалася актыўная работа гэтых двух таварышаў на ніве развіцця эсперанта-руху на Беларусі. Ужо да I Усебеларускай канферэнцыі СЭСР, якая адбылася 28—29 мая 1925 года ў Мінску, у БССР налічвалася 37 гурткоў эсперантыстаў: у Мінску, Віцебску, Гомелі, Рэчыцы, Слуцку, Талочыне, Жлобіне, Смілавічах і ў іншых месцах. К гэтаму часу ў рух эсперантыстаў прыйшлі новыя мала-
дыя энергічныя людзі, як, напрыклад, М. П. Мандрык (1921) і Б. Берын (1923) у Рэчыцы, Г. Бранзбург у Віцебску (у 1923—1924 гг. арганізоўвае курсы эсперанта для медыцынскіх работнікаў).
У Мінску ў 1924 годзе праводзіцца вялікая работа па арганізацыі курсаў і гурткоў па вывучэнню мовы эсперанта. Возьмем хроніку за адзін месяц гэтага года:
8	лістапада — арган'ізацыйны сход з дакладамі аб эсперанта ў Цэнтральным клубе ЛКСМБ імя КІМа. Прысутнічала 170 чалавек, запісалася на курсы 50 чалавек.
16 лістапада — урачысты сход ячэйкі эсперантыстаў Белдзяржуніверсітэта. 3 дакладамі выступілі намеснік рэктара універсітэта С. 3. Куценбоген (Пралетарыят і міжнародная мова) і прафесар В. Іваноўскі (Эсперанта і навука). Прысутнічала 300 чалавек.
20	лістапада — арганізацыйны сход у цэнтральным клубе ЦСПСБ імя Прафінтэрна. 3 дакладамі выступілі Кукелка і Самрыштэйн. Прысутнічала 200 чалавек. Запісалася на курсы 35 чалавек.
23	лістапада — даклад Яна Клыса ў цэнтральным партыйным клубе імя Карла Маркса.
У гэты час эсперанта на Беларусі была настолькі папулярнай мовай, што за яе вывучэнне браліся нават цэлыя калектывы. Часопіс «Международный язык» паведамляе сваім чытачам: «Віцебск. Ячэйка камуністычнага саюза моладзі пры станцыі Віцебск вырашыла вывучаць мову эсперанта».
На пачатак 1925 года ў Мінску існавала ячэйка эсперантыстаў пры БДУ (80 чал.), польскім педтэхнікуме (50 чал.), пры ЦК прафсаюзаў (45 чал.), існавалі ячэйкі эсперантыстаў пры цэнтральным партыйным клубе, цэнтральным камсамольскім клубе, цэнтральным яўрэйскім клубе, працаваў гарадскі камітэт эсперантыстаў, які налічваў 25 актывістаў. Працуе акруговы камітэт эсперантыстаў у Бабруйску 1 та.м жа ячэйка ў клубе імя Парыжскай Камуны (25 чал.). У Бабруйску працуюць агульнагарадскія курсы эсперанта, а ў Гомелі — 2 групы курсаў для дарослых (100 чал.) і адна для дзяцей і падлеткаў (35 чал.), працуюць курсы па вывучэнню эсперанта ў Новабеліцы пры рабочым клубе, ў Новазыбкаве (кіраўнік Кушняроў), у Віцебску і ў іншых гарадах і мястэчках. Вялікую дапамогу ў прапагандзе эсперанта аказвае друк. Для больш актыўнага выкарыстання друку
ў Мінску ствараецца Беларускае эсперанцкае газетнаінфармацыйнае бюро. Толькі за год работы гэтага бюро ў беларускім друку надрукавана больш як 400 нататак і артыкулаў пра мову эсперанта ці пра мерапрыемствы эсперантыстаў. Гэтыя матэрыялы ахвотна друкуюць газеты «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Мэот» (на польскай мове), «Вэкэр» (на яўрэйскай мове) і інш.
У 1924 годзе Цэнтральнае Бюро Беларускай арганізацыі СЭСР для сувязі з месцамі пачынае выпускаць «Інфармацыйныя лісты», што, зразумела, .спрыяла аб’яднанню эсперантыстаў у цэласную арганізацыю за мінімальна кароткітэрмін. Ужо на I канферэнцыі Беларускай арганізацыі СЭСР 28—29 мая 1925 г. прысутнічала 400 дэлегатаў і гасцей. Аўтарытэт Беларускай арганізацыі СЭСР і яе Цэнтральнага Бюро расце. Ужо на другім з’ездзе СЭСР, які адбыўся 26—30 ліпеня 1925 года ў Маскве, было канстатавана: па колькасці эсперантыстаў — членаў СЭСР Мінск знаходзіцца на другім месцы пасля Масквы. За Мінскам ідуць Ташкент, Уфа і Ленінград.
У гэты час не толькі пашыраецца сетка гурткоў і курсаў, на якіх мову эсперанта вывучаюць толькі ў 1925 годзе больш як 2000 чалавек, але становіцца больш разнастайнай і грамадская работа аб’яднанняў эсперантыстаў. Асаблівую папулярнасць і падтрымку партыйных і камсамольскіх камітэтаў набываё міжнародная рабочая сувязь (міжрабсувязь). Партыйныя і камсамольскія камітэты усё больш прыцягваюць для работы ў гэтай справе эсперантыстаў на прадпрыемствы і ў арганізацыі. Мінскія эсперантысты Зм. Снежка і П. Кірушын у часопісе «Международный язык» вядуць спецыяльную рубрыку «Каляндар эсперкара (эсперантыста-карэспандэнта)», a СЭСР выдае лістоўкі «Vero pri Sovetio» («Праўда аб Савецкім Саюзе»), Дзесяткі тысяч гэтых лістовак было пераслана за мяжу на працягу 1926—1935 гадоў у калектыўным і індывідуальным парадку. А ў 1934 годзе Беларускі камітэт СЭСР пачаў выпускаць і свой ПЭК-бюлетэнь «Soveta Blankrusio».
Вялікую ўвагу міжрабсувязі ўдзяляе і друк. Плённа працуе на гэтай ніве актыўны эсперантыст і рэдактар газеты «Беларуская вёска», а потым старшыня радыёкамітэта ў Мінску Р. Шукевіч-Траццякоў. Газета мае спецыяльную рубрыку «Сярод эсперантыстаў», ахвотна друкуе лісты і допісы замежных эсперкараў. Якое значэнне надавалася ім у той час, можна'зразумець хоць бы па
такой публікацыі: «Шырокае распаўсюджанне атрымала перапіска рабочых Беларусі са сваімі замежнымі братамі па класу. 3 пачатку забастоўкі шахцёраў Англіі ў розныя гарады гэтай краіны мінскія эсперантысты накіравалі каля 20 пісьмаў, у якіх віталі барацьбу замежных пралетарыяў з капіталам. У адказ яны атрымалі каля 60 пісьмаў, у якіх англійскія шахцёры расказвалі аб сваім цяжкім матэрыяльным становішчы, барацьбе з буржуазіяй за свае правы, выказвалі падзяку за дапамогу. Англійскі рабочы Тэйлар, напрыклад, пісаў: «Сардэчнае дзякуй рабочым СССР і асабліва вашай Беларусі за тую дапамогу, якую вы аказваеце нам і нашым сем’ям. He аслабляйце пакуль што вашай дапамогі. Прыйдзе час — і мы аддзячым вас за яе. Пішыце пісьмы: яны падтрымліваюць у нас бадзёрасць, умацоўваюць наш баявы дух. Няхай не забываюць нас вашы эсперантысты» (Савецкая Беларусь. 1926. 8 верас.).
Шырока карыстаецца паслугамі эсперкараў і павятовы друк. Так, часопіс «Международный язык» у № 4 за 1931 год допісам Ф. Буранкова паведамляе: «Сувязь з рабочымі Германіі і Польшчы ўстанавілі эсперантысты Лепеля. Частка атрыманых пісем выкарыстана ў мясцовым друку».
Лепшыя эсперкары рэспублікі ўзнагароджваліся ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі партыйнымі, камсамольскімі камітэтамі, адміністрацыяй прадпрыемстваў і арганізацый. Аб іх пісаў друк. У 1930 годзе эсперантыст з Мінска П. М. Кірушын выдаў у Маскве брашуру «Міжнародная рабочая сувязь на эсперанта», у якой расказаў аб лепшых эсперкарах краіны. За 10 год існавання Беларускага камітэта СЭСР (1924—1933) за мяжу адпраўлена 23 133 лісты, апублікавана 1234 артыкулы аб дасягненнях БССР у замежным друку, 1300 артыкулаў у заводска-фабрычным друку замежных краін. За гэты ж час атрымана 19 317 лістоў ад замежных эсперантыстаў, з іх 5786 апублікавана ў беларускім друку: у часопісах «Полымя», «Узвышша», «Маладняк», «Беларуская работніца і сялянка», у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», «Калгаснік Беларусі», «Рабочнй» і ў іншых выданнях.
Шырока выкарыстоўваецца міжнародная рабочая сувязь на эсперанта і для паслуг вытворчасці. Зм. Снежка ў часопісе «Международный язык» (1931. № 3) змясціў артыкул «Дзелімся вопытам прымянення эсперанта на службу тэхніцы», у якім на прыкладах Мінскага дрэва-
апрацоўчага завода і металургічнага завода «Энергія» паказвае, што пры дапамозе эсперанта рабочыя могуць атрымаць неабходныя чарцяжы і падрабязнае апісанне новых тэхналогій.
Міжнародная рабочая сувязь праз дзесяцігоддзі прайшла праверку на трываласць. У 30-я гады беларускія рабочыя калектывы пачалі абмен сцягамі з рабочымі калектывамі заводаў і фабрык замежжа. А аб тым, як гэтыя сцягі зберагаліся рабочымі-эсперантыстамі (напрыклад, Германіі), расказалі беларускія часопісы ў сваіх публікацыях ужо пасля вайны (Іванчанка Г. Пад сцягам еднасці. Беларусь. 1976. № 2; Нікалаеў А. Сімвал непагаснай дружбы. Вячэрні Мінск. 1977. 30 крас. і шмат іншых).
Вялікае значэнне для агітацыі за эсперанта мелі і прыезды на Беларусь прагрэсіўных эсперантыстаў з-за мяжы.
У 1926 годзе Мінск наведалі муж і жонка Міхалічка з Аўстрыі. Яны пабывалі на прадпрыемствах Мінска, у Мінскім польскім педтэхнікуме, у цэнтральным доме адпачынку. На адным са сходаў у рабочым клубе Міхалічка заявіла: «Калі б я не ведала, што знаходжуся ў СССР, я б па аднаму гэтаму цэнтральнаму рабочаму клубу сказала, што знаходжуся ў краіне, дзе ўлада належыць рабочаму класу». Прыезду Міхалічкаў вялікую ўвагу надало Беларускае радыё, гутаркі з імі друкаваліся ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка», у газетах «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска», «Чырвоная змена», што спрыяла ўзнікненню цікавасці насельніцтва да мовы эсперанта.
У 1927 годзе на святкаванне 10-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі быў запрошаны Эйнар Адамсон з Гётэборга (Швецыя). Э. Адамсон застаўся вельмі задаволены сваёй паездкай па краіне Саветаў і выдаў у 1928 годзе кнігу сваіх уражанняў «Пад чырвоным штандарам» на мове эсперанта. У кнізе Беларусі прысвечаны асобны раздзел «У Мінску, сталіцы Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі».
Цікавасць да мовы эсперанта сярод беларускіх пісьменнікаў выклікаў прыезд у Мінск японскага пісьменніка-эсперантыста Акіта Удзяку. У часопісе «Международный язык» (1933. №4) нават былі апублікаваны выказванні Я. Коласа, Я. Купалы, Зм. Бядулі, П. Галавача, Ц. Гартнага, Р. Кобеца і А. Кучара аб эсперанта.
Беларускія эсперантысты актыўна прапагандавалі беларускую літаратуру. У замежных часопісах на мове эсперанта друкаваліся артыкулы аб паасобных беларускіх пісьменніках і аб беларускай літаратуры наогул. Былі перакладзены паасобныя творы ЯКоласа, Я. Купалы, А. Александровіча, II. Галавача, Ц. Гартнага, Р. Кобеца і інш.
Прапагандзе беларускай літаратуры пры дапамозе эсперанта садзейнічала і беларускае радыё. А пачала мінская радыёстанцыя свае перадачы на эсперанта ў лютым 1926 года з урокаў міжна.роднай мовы (45 мінут па панядзелках) і раз на месяц перадачы на мове эсперанта па пісьмах замежных эсперкараў. Курс эсперанта па радыё вёў I. М. Фёдараў (Янка Маўр). Перадачы для замежных слухачоў паступова пачасціліся і сталі праводзіцца двойчы на тыдзень. Адказнай за перадачы стала Фіра Каганоўская, а выканаўцам рэвалюцыйных і беларускіх народных песень на мове эсперанта — вядучы саліст Беларускага радыёкамітэта Н. Пігулеўскі. Ужо ў 1935 годзе замежныя эсперантысты мелі магчымасць слухаць беларускае рыдыё на мове эсперанта дзесяць разоў на месяц, яго эсперкарамі сталі 542 эсперантысты з 48 краін свету. Пра перадачы беларускага радыё на эсперанта згадвае Кандрат Крапіва ў адным са сваіх апавяданняў.