Мова эсперанта Практычны дапаможнік

Мова эсперанта

Практычны дапаможнік
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 160с.
Мінск 1992
39.67 МБ
28.13.	-ег	састаўная часцінка чаго-небудзь: sabІо — пясок, sablero — пясчынка; fajro — агонь, fajrero — іскра; polvo — пыл, polvero — пылінка; mono — грошы, monero — манета; его — часцінка.
28.14.	-estr	начальнік, кіраўнік: sipo— карабель, sipestro— капітан (карабля); urbo— город, urbestro — мэр, бургамістр; estro — начальнік, шэф; estraro — праўленне, начальства; estrado — праўленне, кіраўніцтва (працэс); estrarano—член праўлення; estri — быць за начальніка, начальстваваць, кіраваць.
28.15.	-et	памяньшэнне велічыні ці ступені якасці: filo — сын, fileto — сыночак; vojo — дарога, vojeto — сцяжынка; ridi — смяяцца, rideti — усміхацца; riverо — рака, rivereto — ручай; eta — малюсенькі.
28.16.	-id	дзіця, нашчадак: koko — певень, kokido — кураня; cevalo — к.онь, cevalido — жарабя; kato — кот, katido — кацяня; ido — нашчадак.
28.17.	-ig	рабіць якім-небудзь, прымусіць рабіць: akra — востры, akrigi — вастрыць; beta — прыгожы, beligi — упрыгожваць; ridi — смяяцца, ridigi — смяшыць; drinki — піць (алкаголь), drinkigi — спойваць; йпй —
адзін, unuigi — аб'ядноўваць; edzo — муж, edzigi — ажаніць; igi — прымусіць.
28.18.	-igi	рабіцца або стаць якім-небудзь: beta— прыгожы, beligi— (па)прыгажэць; blazka— белы, Ыапkigi — пабялець; раіа — бледны, paligi — пабляднець; sidi — сядзець, sidigi — садзіцца; igi — рабіцца.
28.19.	-іі	прылада, інструмент, сродак: tranci — рэзаць, trancilo — нож; flugi — лётаць, flugilo — крыло; plugi — араць, plugilo — плуг; pesi— узважваць, pesiІо — вагі; pezi — важыць, pezilo — гіра; ііо — прылада, сродак, інструмент.
28.20.	-in	азначае істоту жаночага полу: viro — мужчына, virino — жанчына; knabo — хлопчык, knabiпо — дзяўчынка; koko — певень, kokino — курыца; Ьоvo — бык, bovino — карова; avo — дзед, avino — баба.
28.21.	-ind	варты, які заслугоўвае чаго-небудзь: laudi — хваліць, laudinda — пахвальны, які заслугоўвае пахвалы; legi — чытаць, leginda — варты прачытання, inda — варты, indeco — вартасць.
28.22.	-ing	рэч, у якую што-небудзь устаўлена: plumo — пяро, piumingo — ручка (пісаць); kandelo — свечка, kandelingo — падсвечнік, жырандоль.
28.23.	-іпаказвае краіну, населеную народам, які названы ў корані слова: germa.no — немец, Germanio— Германія; franco — француз, Francio — Францыя.
28.24.	-ism	вучэнне, палітычная дактрына ці сістэма, рэлігійная догма ці напрамак у навуцы і мастацтве: komunismo — камунізм, kristanismo — хрысціянства, futurismo — футурызм.
28.25.	-istпаказвае на прафесію ці занятак або на прыналежнасць да якога-небудзь руху ці цячэння: esperantisto — эсперантыст; kanti — пець, kantisto — спявак; instrui — навучаць, instruisto — настаўнік.
28.26.	-njвыкарыстоўваецца для ўтварэння памяншальных жаночых імёнаў ці назваў: Maria — Марыя, Manjo— Маня; Sofia — Сафія, Sonjo — Соня; patrino — маці, patrinjo, pan jo — мама; avino — баба, avinjo — бабулька.
3 а ў в a г а: Суфіксы: -njі -cj(гл. пр. 28.6) па свайму сэнсу набліжаюцца да суфікса -et(гл. пр. 28.15), але ўжыванне апошняга больш шырэйшае: patrino — маці, panjo, patrinjo, patrineto — мама, мамка, мамачка.
28.27.	-оЫужываецца для ўтварэння кратных лічэбнікаў: duct — другі, duobla— двайны; tria — трэйі, triobla— трайны, triable — тройчы.
28.28.	-onужываецца для ўтварэння дробавых лічэбнікаў: du — два, duono — палавіна, палова; tri — тры, triono — трэць, траціна; kvar — чатыры, kvarono — чвэрць, чвэртка; kvin sesonoj — пяць шостых.
28.29.	-оружываецца для ўтварэння зборных лічэбнікаў: duope — удваіх, triope — утраіх, triopo — тройня.
28.30.	-ujмае тры значэнні: а) паказвае на ёмістасць для чаго-небудзь: mono — грошы, monujo — кашалёк, партаманет; inko — чарніла, атрамант, inkujo — чарніліца; рірго — перац, piprujo — перачніца; б) азначае дрэва па пладах яго: рото — яблык, pomujo — яблыня; ріго — груша (плод), pirujo— груша (дрэва). У гэтым значэнні могуць выступаць і складаныя словы: pomarbo — яблыня, pirarbo — груша (дрэва), у якіх слова arbo выступае як частка складанага слова; в) азначае краіну, заселеную народам, паказаным у корані слова: hungaro — венгр, Hungarujo — Венгрыя. У гэтым значэнні выступае таксама больш інтэрнацыянальны суфікс -І-, а таксама складаныя словы са словам Lando (краіна): Germanio, Germanujo, Germanlando — Германія, Нямеччына; Polio, Polujo, Pollando — Польшча.
3 a ў в a r a: У сувязі з тым, што гэты суфікс мае тры значэнні, можа ўзнікаць сэнсавае супадзенне значэнняў: teujo 1: гарбатніца, чайніца (ёмістасць для чаю, гарбаты); 2. чайнае дрэва. Але пры неабходнасці гэтага можна пазбегнуць, замяніўшы слова з суфіксам на складанае слова: teskatoleto— пачак для чаю, tearbeto — чайнае дрэўца.
28.31.	-йіпаказвае на асобу, якая валодае якасцю, паказанай у корані слова: bela — прыгожы, belulo — прыгажун, belulino — прыгажуня: antau — перад, antauulo — папярэднік; labori — працаваць, labortdo — працаўнік..
28.32.	-amне мае акрэсленага значэння, таму адвольна карыстацца ім нельга. Словы з гэтым суфіксам звычайна паказаны ў слоўніках: aero — паветра, аегйті — праветрываць; buso — рот, морда, busumo — наморднік; bruli — гарэць, brulumi — запаляцца; folio — ліст, foliumi — гартаць; gusto — смак, gustumi — смакаваць, каштаваць; kalkano — пятка, kalkanumo — абцас; kolo — шыя, kolumo — каўнер; kolombo — голуб, kolombumi — буркаваць; kruco — крыж, krucumi — распінаць, раскрыжоўваць, крыжаваць; loti — кінуць жэрабя, lotumi —
5. Зак. 858
65
разыгрываць; malvarma — халодны, malvarmumi — прастуджвацца; mastro — гаспадар, mastrumi — гаспадарнічаць, mastrumo — гаспадарка.
29.	Складаныя словы
Утварэнне складаных слоў у эсперанта або іх пераклад асаблівых цяжкасцей не мае, хоць ужыванне складаных слоў у эсперанта больш шырокае, чым у беларускай мове: patro — бацька, lando — краіна, patrolando — айчына; multe — шмат, nombro — лік, multnombraj — шматлікія; skribi — пісаць, maniero — спосаб, skribmaniero — почырк. Аднак: kapo — галава, doloro — боль, kapdoloro — галаўны боль; mondo — свет, расо — мір, mondpaco — мір ва ўсім свеце; bona — добры, aspekti — выглядаць, bonaspekta — добры з выгляду.
Злучальныя галосныя ў складаных словах у эсперанта выкарыстоўваюцца пераважна для мілагучнасці.
30.	Прынцып дастатковасці і неабходнасці
Правілы словаўтварэння і словаскладання ў эсперанта даволі простыя: timi — баяцца, timema — баязлівы, time­mulo — баязлівец. Новыя словы ўтвораны па правілах і памылкі тут не павінна быць. Аднак давайце больш уважліва прыгледзімся да новых утвораных намі слоў. У слове timema суфікс -етвыконвае сваю лексічную нагрузку. А вось у слове timemulo лексічная нагрузка пераходзіць на суфікс -ul-, а неабходнасць суфікса -етгубляецца. I хоць словаўтварэнне timemulo з’яўляецца і лексічна і граматычна правільным і памылкі тут няма, аднак слова timulo карацейшае, а значэнне ў абодвух слоў адно: баязлівец. Гэта значыць, што неабходнасці ў суфіксе -етняма, а дастаткова толькі суфікса -ul-. Вось так і праяўляецца адзін з асноўных прынцыпаў эсперанта: прынцып неабходнасці і дастатковасці. Ен і характарызуе ўжывальнасць тых ці іншых слоўных форм. Асабліва гэта датычыць такіх суфіксаў, як -ad-, -a'j-,-ec-. Вельмі часта неабходнасць ужывання таго ці іншага суфікса нам падказвае сам змест: La bono kaj la belo ciarn altiras nin.— Дабрыня i прыгажосць заўсёды прыцягваюць нас. Mian atenton altiris sia beleco.— Маю ўвагу прыцягнула яе прыгажосць. Post longa laborado опі devas ripozi.— Пасля доўгай працы грэба адпачыць. Post laboro mi revenas hejmen
per autobuso.— Пасля працы я вяртаюся дамоў аўтобусам. Al mi placas via kantado.— Мне падабаецца ваша спяванне. Mi volonte auskultus vian novan kanton.—Я 6 axвотна паслухаў вашу новую песню. Bonvolu ripeti la rekantajon! — Калі ласка, паўтарыце прыпеў. Oni elektis sinjorinon Marta Fischer prezidanto (замест: prezidantino) de la esperantista klubo.— Спадарыню Марту Фішэр абралі прэзідэнтам клуба эсперантыстаў.
Зыходзячы з прынцыпу дастатковасці і неабходнасці, трэба перасцерагчы пачаткоўцаў-эсперантыстаў ад абцяжарвання мовы складанымі формамі дзеяслова. Напрыклад, навошта гаварыць: Mi estas leganta (я чытаю), калі тое ж самае азначае простае і яснае словазлучэнне mi Le­gas? Зусім іншая справа, калі гэтага патрабуюць акалічнасці ці стыль мовы аўтара: mi ne povas tuj vent, mi estas min bananta — я не магу зараз жа прыйсці, я купаюся (мыюся ў ваннай); падвойнае ўжыванне паказчыка цяперашняга часу -а(у дапаможным дзеяслове esti і ў галоўным (сэнсавым) дзеяслове bani sin дае магчымасць падкрэсліць, што дзеянне праходзіць менавіта ў гэты самы час.
Такім чынам, мы бачым, што прынцып дастатковасці і неабходнасці датычыцца не толькі словаўтварэння, але і складаных граматычных форм. Трэба заўсёды мець на ўвазе, што, чым прасцей будзе пабудаваны сказ, тым болып зразумелым ён будзе для субяседніка; асабліва гэта важна таму, што эсперанта для ўсіх людзей свету з’яўляецца мовай не роднай, а другой, дапаможнай у зносінах з людзьмі іншых нацыянальнасцей.
31.	Некаторыя асаблівасці мовы эсперанта
Вы пазнаёміліся з усім, што павінен ведаць чалавек, які хоча свабодна гаварыць на мове эсперанта, у вобласці граматыкі. Але ў эсперанта, як і ў кожнай нацыянальнай мове, ёсць свае асаблівасці, якіх, скажам, няма ў беларускай мове, але якія ёсць у французскай ці наадварот. Таму неабходна аб некаторых з іх нагадаць тут.
Як і ў беларускай мове, ў эсперанта парадак слоў у сказе адвольны. Аднак трэба памятаць, што ад парадку слоў таксама залежыць зразумеласць, даходлівасць мовы ў цэлым. Таму неабходна аддаваць перавагу прамому парадку слоў у сказе — дзейнік, выказнік, іншыя члены
сказа: Mi promenis kun iu ciutage.— Я рабіў прагулку з кім-небудзь штодзень.
He перашкаджае паразуменню людзей ужыванне бадай-што толькі акалічнасцей перад выказнікамі: ciutage mi promenis kun iu — штодзень я рабіў прагулку з кімнебудзь.
Выклікае парушэнне прамога парадку слоў у сказе і неабходнасць выдзяліць ці падкрэсліць тое ці іншае слова ў сказе або тую ці іншую думку ў сказаным.
Асаблівасцямі эсперанта, якія вызываюць пэўныя цяжкасці для беларусаў, з’яўляюцца:
1.	Ужыванне артыкля Іа (гл. 8);
2.	Абавязковае ўжыванне дзеяслова-звязкі estas (гл. 12);