Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
УДК 78.03(476)
ББК 85.31(4Бен)
C12
Аўтар выказвае шчырую падзяку Польскаму Інстытуту ў Мінску за падтрымку ў выданні кнігі
Сасноўскі, 3.
C12 Музычная культурарыцарскагасаслоўя ВялікагаКняства Літоўскага і Каралеўства Польскага / Зміцер Сасноўскі. — Мінск : Кнігазбор, 2010,— 136 с.
ISBN 978-985-6976-52-3.
УДК 78.03(476)
ББК 85.31(4Бен)
ISBN 978-985-6976-52-3
© Сасноўскі 3., 2010
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2010
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубамн повйты, под шлемамм взлелеяны, с копья вскормлены» [7],
Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да «Кнігі 2-га закону Маісеева» апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў труб: «Некое же право — рмцерское нлй военное, еже на войне соблюдаемо бываеть, яко справоватн полкй, знатн своя места, розуметн глас труб...» [там жа].
Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх войска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад’ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час.
Храналагічны перыяд, якому прысвечана гэтая праца, абмяжоўваецца часам утварэння Вялікага Княства Літоўскага — XIII ст. — і часам знішчэння «Рэчы Паспалітай абодвух народаў» — канцом XVIII ст., калі Рэч Паспалітая была знішчана ўзаемным нападам Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
У кожнай з прапанаваныху гэтым выданні ілюстрацый закладзены аўтарскі погляд на першапачатковы матэрыял, камп’ютарная апрацоўка ўсіх выяў выканана аўтарам. Таму пры выкарыстанні ў іншых выданнях іканаграфіі з гэтай кнігі неабходна спасылка на крыніцу і аўтара.
Аўтар выказвае шчырую падзяку Польскаму Інстытуту ў Мінску за падтрымку ў выданні кнігі.
узы К A
СІГНАЛЬНАЯ Му^ЬІКА
О ігнальныя інструменты нагэтуль трывала ўвайшлі ў вайсковы поД/ быт, што на ваенных пячатках, кніжных гравюрах, экслібрысах і шкляных вырабах сярод вайсковых атрыбутаў (сцягоў, гармат, парахавых бочак, шабляў і інш.) заўжды прысутнічаюць выявы музычных інструментаў, а ў панегірычнай паэзіі (напрыклад, у одах Казіміра Несялоўскага, выданыху Пінску) гучаннесігнальных інструментаў з’яўляецца алегорыяй ваярскага духа [112].
Вл^ФАБАЯ йГНААЬНАЯ М
Званарная музычная культура — адна з першых форм культавага інструменталізму. Але разам з абслугоўваннем культа званы выконвалі і функцыю сігнальную, папярэджваючы горад аб небяспецы. Да XIV ст. у Беларусі ва ўжытку былі званы толькі візантыйскага тыпу, дзе язычок разгойдваецца і б’е аб корпус звона. 3 распаўсюджаннем каталіцызму ў ВКЛ пашыраецца і каталіцкая традыцыя, у якой звон мае іншы чын гуказдабывання — тут хістаецца корпус звона і б’ецца аб язычок. На мал. 1.1 —званіца са званом заходнееўрапейскага тыпу на касцёле аднаго з гарадоў ВКЛ XV ст. [28, с. 302], Іншы прыклад каталіцкага звона на Беларусі — мал. 1.2 (гравюра з Арганнай кніжкі Тэафіліі Сапегі, 1626) [97],
Да званоў ставіліся вельмі асабіста, таму часамі ім давалі імёны. У касцёле Святой Тройцы ў Друі быў звон з імем у гонар Караля — «Жыгімонт» (1520 г.), а таксама некалькі меншых з імёнамі «Святы Францішак», «Свягы Антоній», «Анёл Божы». Самы вялікі звон меў імя «Казімір», ён званіў у выключных выпадках — калі паміраў папа рымскі ці кароль альбо калі пачыналася вайна. Гэты звон быў падараваны храму ў Друі К. Сапегам.
Хроніка Літоўская і Жамойцкая сведчыць, што звон абвяшчаў аб вайне і збіраў апалчэнне: «А панове полочане, уфаючн в своей водностн суседов на войну... зараз казалн ударнтн в звон, зачнм все посполство зараз зобралося с посаду н волостей околннчнх» [82]. Званіцы выкарыстоўвалі і як назіральна-вартавы пункт. На мал. 1.3 царква са званіцай у Клецку XVII ст. (фрагмент гравюры XVII ст.) [15, с. 52],
Пачынаючы з XIV ст. званы пачалі ўсталёўваць і на гарадскіх ратушах. У гэтай ролі звон станавіўся сімвалам вольнага горада. Ратушны звон абвяшчаў значныя падзеі, паведамляў пра пажары, гучаў у святы, суправаджаў асуджаных на смерць. Адной з функ-
Мал. 1. Званіцы на касцёлах, царкве і ратушы, XV-XVII стст.
цый ратушнага звана было паведамляць аб вайне. На мал. 1.4 ратуша ў Нясвіжы (гравюра Т. Макоўскага «Нясвіж» 1-й паловы XVII ст.) [40],
Звон не толькі быў сімвалам вольнасці горада, нароўнай з сенатарамі і судзямі. але і паўнавартым удзельнікам гарадскіх бунтаў, у чым таксама адыгрываў сігнальную вайсковую ролю. У «Летопнсн Авраамкіі» чытаем: «14 позвоннша во вся колоколы, н створнша вече, н вьсташа вечем народ мятежнпцн» [83]. Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкага апісвае звон як сімвал вольнасці не толькі горада, але і асобных палітычных груповак: «1610 г. гэтыя бунтаўшчыкі са сваімі хаўруснікамі не ладзілі з магістратам... на рады і сходы асобам сваім на месцы, асобна, у свой уласны звонік біць загадвалі...» [14], Хроніка Сурты і Трубніцкага паведамляе таксама пра тое, што звон магілёўскага праваслаўнага брацтва ў 1661 г. падаў сігнал да гарадскога паўстання: «У год 1661 высекліў Магілёве гараджане маскоўскі гарнізон. I калі ўжо надыходзілі час і гадзіна, Пора, бурмістр, меўсхаваны пад адзеннем катаўскі палаш, а калі ўбачыў, што маскалі гвалтам адбіраюць пірагі ў гарадскіх пякарак, перахрысціўся і пачаў маскоўцаў секчы, а гэтым часам на гвалту брацкі звон ударылі...» [там жа]. Набатны новаадліты звон згадваецца таксама ў інвентары г. Віцебска за 1667 г. [23].
Званы як непасрэдныя ўдзельнікі падзей нароўнай з людзьмі неслі адказнасць за падзеі. Напрыклад, пасля падаўлення бунту ў Віцебску супраць епіскапа Кунцэвіча (1623) сярод асуджаных і пакараных паўстанцаў апынуўся і звон — ён быў зняты з ратушы і пераплаўлены.
Акрамя званоў у якасці вартавога сігнальнага інструмента выкарыстоўвалася таксама труба: «Колн ся зачнннла сторожа полночная, а побудмвшн сторожу, н нялн трубмт в трубы й глекь однн о другнй бмтн» (Ф. Скарына, «Кнігі Суддзяў»), 3 розных крыніц вядома таксама, што сігналы пад час варты падаваліся таксама свісткамі, манкамі, трашчоткамі і барабанамі.
СІГНАЛЬНЛЯ Ліу^ЫКА 6 A Н С К 0 6 А Г А ЛОСЫФу
Інфармацыя пра сігнальную музыку войска ВКЛ захавалася дзякуючы паэту-рыцару Андрэю Рымшу. Андрэй Рымша (каля 1550 пасля 1595) увайшоў у гісторыю як заснавальнік панегірычнай паэзіі на старабеларускай мове. Але самым вядомым творам А. Рымшы стала паэма «Dziesi^croczna powiesc wojennych spraw... Krysztofa Radziwila...» («Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў Крыштафа Радзівіла»), выдадзеная ў Вільні ў 1585 г. [7], «Дзесяцігадовая аповесць» прысвечана выправе войска ВКЛ углыб Маскоўскага княства ў 1580 г. пад кіраўніцтвам гетмана Крыштафа Радзівіла Перуна. Аўтар быў удзельнікам ўсіх апісаных падзей, таму ягоны аповед выклікае давер.
Паводле «Дзесяцігадовай аповесці», для падавання ўсяго комплексу вайсковых сігналаў выкарыстоўваліся трубы: «труба медзяная запела і на гук станавіўся ў шэраг кожны вой умела»; гетман заклікае ротмістраў пільнаваць уважліва сігналы трубаў і адразу сядлаць коней; гетман просіць быць уважлівымі, бо з гукамі трубаў разнясуцца і іншыя моцныя гукі — пачнецца страляніна; «На світанні ў трубы тры разы трубілі»; хрыплы голас трубы пасылае войску вестку, што «час у шлях падавацца» [там жа]. У 12-й частцы аповесці згадваюцца гукі трубаў, калі войска ішло на маршы.
А. Рымша, апісваючы адпачынак літоўскіх рыцараў пад час вайны, малюе неўладкаванасць паходнага побыту: адпачынак коняў, змыванне бруду, рамонт зброі, пахаванне забітых, прыемнасць ад ежы і цяпла. Адзіны інструмент, які цікавіў А. Рымшу на адпачынку, была труба, якая магла ўначы зайграць трывогу.
Вайсковае прызначэнне трубных сігналаў зафіксавана ў беларускіх народных песнях: «Скуй жа мне, татачка, тры трубы / Медзяных, чацвертую залатую. / Да ў першую затрублю, коніка сядлаючы, / У другую затрублю, з двара саязджаючы, / У трэцюю затрублю, к войску прыязджаючы, / У чацвертую затрублю, сярод войска стоячы» [69].
&АЯБАЯ СІГНАЛЬНАЯ My^fcllfA
Найстаражытнейшым вайсковым сігнальным інструментам з'яўляецца барабан. Найбольш ранняя іканаграфічная крыніца адносна вайсковага барабана на тэрыторыі Беларусі адносіцца да XII ст. Гэта шахматная фігурка барабаншчыка (пехацінца-пешкі), знойдзеная пры раскопках Ваўкавыска (мал. 2.1) [60], На думку даследчыкаў, гэтая фігурка — выраб мясцовага майстра, а не прадмет імпарту. У «Кнізе Ісуса Сірахава» Ф. Скарыны знаходзім выяву цыліндрычнага вайсковага барабана з «пружынай» для выканання дробі (мал. 2.2) [34],
У старабеларускай літаратуры сустракаем розныя абазначэнні ўдарных інструментаў: «барабаны», «бубны» і «катлы». «Барабаны» і «бубны» — гэта літаратурныя варыяцыі для абазначэння рознай канструкцыі барабанаў, у той час як тэрмін «катлы» паказвае на канструктыўную асаблівасць і форму корпуса — гэта вайсковыя літаўры.
Паэт-рыцар ВКЛ Мацей Стрыйкоўскі пісаў у сваёй Хроніцы (1582 г.): пад час Клецкай бітвы польская падмога «ўдарыла ў барабаны, аж неба здрыганулася» [116, с. 333-338]. Паводле Хронікі Стрыйкоўскага, перад Грунвальдкай бітвай, калі Вітаўт аглядае
2.1
2.2
Мал. 2. Вайсковыя барабаны, XII-XVI стст.
сваё войска, з усіх бакоў гучаць трубы, а барабаны «грукатам гучным вушы заглушаюць» [там жа, с. 128-138].
У 3-й частцы сваёй «Дзесяцігадовай аповесці» А. Рымша згадвае, як войска ідзе на маршы і «б’юць бубны». У 19-й частцы аповесці Рымшы чытаем: «Трубы галосяць, бубен б’е мядзяны, гук пагрозны і страшны ворагу даносяць, а за гукам тым рушаць мужна і смела літоўскія воі» [7], У перакладной аповесці XVII ст. «Александрыя» чытаем: «Потом колн почато бмть в бубны н трубы военнын, а такь се заразом замешалн шнкн н почалнсе окрутне бнть» [там жа].
«Катлы» згадваюцца ў рыцарскіх песнях, напрыклад, у песні «Ідзе жоўнер»: «У катлы, у бубны ўдарылі, у вайсковы затрубілі». У «Атласе музыкальных ннструментов народов СССР» I. Благавешчанскі і К. Вярткоў даюць вызначэнне інструменту «катлы»: «В прошлом в Белорусснн былн нзвестны “катлы”... давно вышедшнй нз употреблення пнструмент тнпа лнтавр с металлнческнм корпусом н кожаной мембраной. Прнменялн катлы в качестве ратных воннскнх ннструментов, нграя в однночку нлн в nape с сурнамн» [22],