Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Флейты актыўна выкарыстоўвалі ў войску ВКЛ і ў XVIII ст. Захаваліся імёны некаторых флейтыстаў, якія служылі ў пяхоце: Аляксандр Ляшкевіч, Фелікс Вайшвіда і Пётр Клейс служылі флейтыстамі ў 1780-1783 гг. у Гродна; Юзэф Фукс, Томаш Васілеўскі і Ануфрый Аляхновіч — у 1782-1783 гг. у Слоніме; флейтыст Козевіч служыўу 1776 г. у выбранецкай роце слуцкай крэпасці [38],
На мал. 14.1 — флейтыст польска-літоўскага войска са шпагай, які ідзе і грае за вершнікам; вершнік, магчыма, мае падвешаную на кані літаўру (фрагмент гравюры В. Гондыуса 1636 г. «Войскі Рэчы Паспалітай пад Смаленскам у час вайны з Расіяй 1632-1634») [26].
У «Хроніцы Быхаўца» пры апісанні Клецкай бітвы сказана, што для войска ВКЛ сігналам атакі паслужылі гукі трубы і свірэляў: «князь Ммхайло казал вснм полком обема гатьмн реку переходктн, н затрубнвшы во трубу н во свнрнлн загравшы пошлн за реку» [81], Цікава, што на трубе «трубілі», а на свірэлях «гралі». што можа сведчыць пра выкананне на трубе сігналаў, а на свірэлях — мелодый.
Іканаграфія — гербы, фрэскі і кніжныя мініяцюры — сведчыць пра выкарыстанне такога сігнальнага інструмента, як рог.
Выкарыстанне рога ў вайсковых дзеяннях ілюструюць мініяцюры Радзівілаўскага летапісу XV-XV1 стст. (мал. 14.2-14.4) [68, арк. 194, 234 адварот, 187 адварот].
У беларускім перакладзе аповесці «Александрыя» сустракаем згадванне ў вайсковых дзеяннях жалейкі пад назвай «пішчалка» [7],
14.3
Мал. 14. 14.1 — флейтыст польска-літоўскага войска пад Смаленскам (гравюра 1636 г.); 14.2-14.4 — выкарыстанне рога ў вайсковых дзеяннях (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, XV-XVI стст.)
плуодныя КАПЭЛЫ
Традыцыйна паходныя капэды складаліся з барабаншчыка і трубача (трубачоў). Сумеснае выкарыстанне труб і барабанаў, бубнаў згадваецца ў многіх творах старабеларускай літаратуры, напрыклад: «Потом колн услышал... трублене трубь бубнов брнмене, не боронячнсе невымовне утькалм» («Александрыя»), У 8-й частцы сваёй аповесці А. Рымша апісвае, як войска выязджае з лагера баявым парадкам з лунаючымі сцягамі і бярэ ў аблогу замак Лукі (Вялікія Лукі). Пад час гэтага «трубы гучныя граюць, чутны бубнаў стукі». У 17-й частцы пры выездзе войска з лагера «голас трубаў жахлівы па pace нясецца, бубны б’юць».
Паводле М. Стрыйкоўскага, сігналы «ў барабаны і трубы» азначылі непасрэдны пачатак Грунвальдскайбітвы [116, с. 128-138], Пад час Клецкай бітвы пад трубы і барабаны «паганых білі» [там жа, с. 333-338],
Наваградскі шляхціч С. Маскевіч, непасрэдны ўдзельнік падзей, адлюстраваў у сваім «Дыярыушы» выправу літоўскага войска на Маскву ў 1610 г.: «А сам тым часам пастроіў войска... і загадаў трубіць у трубы і біць у барабаны... спачатку на бітву выступіла некалькі рот, потым за імі пайшлі другія па парадку і іншыя... гетман загадаўтрубачу даць сігнал уступіць з немцамі ў перамовы...» (маюцца на ўвазе немцы, якія служылі наймітамі ў маскоўскім войску) [7],
На мал. 15.1 — музыкі літоўскіх гусараў унутры харугвы пад час аршанскай бітвы (фрагмент карціны «Бітва пад Воршай» невядомага мастака, 1530-1535 гг.). Тут трубачы граюць на вітых горнах, барабаншчык б’е па вялікай літаўры, падвешанай на баку каня. На дзідах традыцыйна лунаюць вымпелы з чырвоным крыжам на белым полі (папулярны агульнаеўрапейскі сімвал «хрысціянскага
воінства»), На мал. 15.2 — вайсковыя конныя музыкі: барабаншчык з дзвюма падвешанымі на кані літаўрамі-катламі і трубач. Побач праязджае харугва рыцараў з дзвюма граючымі трубачамі (фрагмент гравюры 1597 г. «Бітва пад Воршай» з «Хронікі ўсяго свету» Марціна Бельскага) [86], На мал. 16.1 паказаны вайсковыя трубачы і адзін барабаншчык войска ВКЛ пад час Хоцімкай бітвы (1621) («Plan Wojny Chocimskiey z 1621 r.», rytowal J. Lauro) [25]. Цікавую інфармацыю дае таксама гравюра В. Гондыуса 1636 г. «Войскі Рэчы Паспалітай пад Смаленскам у час вайны з Расіяй 1632-34» (мал. 16.2) [26], Тут конныя трубачы граюць на трубах з вымпеламі, побач конны барабаншчык. На мал. 16.3 — вайсковы барабаншчык і трубач пад час бітвы з татарамі; на кані барабаншчыка падвешаныя два катлы, побач сцяганосцы (фрагмент гравюры 1597 г. «Бітва з татарамі», «Хроніка ўсяго свету» Марціна Бельскага) [86]. На карціне 1630 г. Петэра Гнаерса «Бітва пад Кірхгольмам» (1605) паказана харугва войска ВКЛ, якую з двух бакоў атачаюць капэлы з барабаншчыкаў і трубачоў (мал. 17) [25].
Мал. 15. 15.1 — музыкі літоўскіх гусараў пад час Аршанскай бітвы (карціна 1530-1535 гг.); 15.2 — барабаншчык і трубачы войска ВКЛ пад час Аршанскай бітвы. (гравюра 1597 г.)
16.3
Мал. 16. Музыкі войска ВКЛ пад час Хоцімкай бітвы (рыціна 1621 г., 16.1), пад час аблогі Смаленска (гравюра 1636 г., 16.2) і пад час бітвы з татарамі (гравюра 1597 г., 16.3).
Мал. 17. Харугва войска ВКЛ з дзвюма капэламі барабаншчыкаў і трубачоў (карціна 1630 г.)
БАЯБАЯ ДууоуНАЯ Му^МКА
ПСАЛМЫ, ррлы, МАЛІТВЫ
Рэфармацыя ў ВКЯ з яе вялізным наборам навінаў ва ўсіх відах мастацтва не толькі дала вялікі штуршок развіццю духоўнай паэзіі, але і прынесла ўвесь пласт ваярскіх хрысціянскіх песнапенняў, напрацаваны пратэстантамі за час абароны сваёй веры. У канцы XVI ст. сярод пратэстанцкіх песнапенняў вялікую папулярнасць заваявалі гугеноцкія псалмы, перакладзеныя Амбросіем Лабвасерам з французскай мовы на нямецкую. У ВКЛ гэтыя псалмы былі перакладзены з нямецкай на польскую і выдадзены ў Вільні ў зборніку «Kateckizm» («Kateckizm... z modlitwami, psalmamy y piosenkami», 1600 r.). A. Рымша ў сваёй «Дзесяцігадовай аповесці» (1585) апісвае, як у баявых умовах рыцары гетмана Крыштафа Радзівіла Перуна спявалі псалм «Песнь Монаршэ вечнэму», і прыводзіць ягоныя словы:
Zacniciez juz now^ Moznemu
Piesn Monarsze Wiecznemu, wsz^dzie niechaj stynie Laska jego, az w morze wszelka rzeka wpfynie.
Bo to jest Bog nawi^tszy nad wszytkiemi Bogi, Pelen wszelkiej srogosci, peten grozy, trwogi...
Псалм «Песнь Монаршэ вечнэму» літоўскія рыцары заспявалі, калі выйшлі баявым парадкам з умацаванага табару. Яны чакалі сустрэчы з ворагам і былі гатовыя ў любы момант уступіць у бой —спявалі набаявым маршы. Пры гэтым вартайувагі падаецца акалічнасць, апісаная Рымшам: рыцарства разам з гетманам «песні Богу распявае». Таму, магчыма, акрамя псалма «Песнь Монаршэ вечнэму» быў цэлы набор баявых псалмоў, падобных да гугеноцкіх.
Пасля таго, як Мікалай Радзівіл Чорны абвясціў аб вызнанні кальвінізму і пачаў актыўна падтрымліваць пратэстанцкую культавую музыку, у ВКЛ маглі распаўсюдзіцца пратэстанцкія харалы чэскага ці нямецкага паходжання. Цікавасць Радзівілаў да пратэстанскіх харалаў выразна заўважная ў выданні Брэсцкага і Нясвіжскага канцыяналаў. Таму выкажам дапушчэнне, што пратэстанскія харалы маглі выкарыстоўвацца ў асабістым рыцарскім атачэнні і Мікалая Радзівіла Чорнага, і Крыштафа Радзівіла Перуна (мяркуючы па А. Рымшу, асабісты рыцарскі аддзел Крыштафа Перуна, куды ўваходзіў і сам А. Рымша, складаўся з пратэстантаў).
Радзівіл Чорны і Радзівіл Пярун былі ўплывовымі палітычнымі і вайсковымі дзеячамі, таму, верагодна, войска ВКЛ магло зведаць моду на пратэстанцкую музыку, асабліва баявыя па сваім характары псалмы і пратэстанкія харалы. Гэта тым больш верагодна, калі ўлічыць, з аднаго боку, рэлігійную талеранцыю ў ВКЛ, а з другога — прыдатныя для паходных умоваў лёгказапамінальныя ваяўнічыя пратэстанкія харалы ў гонар Хрыста.
Рысы баявых гусіцкіх харалаў у Беларусі можна бачыць у такіх творах XVI ст., як духоўны кант «Алісахвій-царэвіч» і песня «Філамена» [45, с. 77], Прасочваюцца аналогіі між псалмом «Песнь Монаршэ вечнэму» і хараламі, змешчанымі ў Нясвіжскім канцыянале.
Ёсць і іншы прыклад выканання ў войску ВКЛ духоўных твораў у баявых абставінах: наваградскі шляхціч С. Маскевіч у сваім «Дыярыушы» апісаў спяванне войскам ВКЛ рэлігійных твораў і малітваў пад час бітвы і пасля яе [39].
ГІМН « К А ГА J І Ц A »
Найбольш папулярным баявым гімнам у ВКЛ і Польшчы некалькі стагоддзяў заставалася «Багародзіца». Найстарэйшы запіс тэксту і мелодыі гімна «Багародзіца» зроблены ў 1407 г. і змешчаны ў зборы лацінскіх казанняў, складзеным Матэушам з Грохава (зараз захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве; мал. 18)
Xх
Мал. 18. Найстарэйшы запіс гімна «Багародзіца», 1407 г.
[120] . На некалькі гадоў пазней у Кракаве запісана больш радкоў і крыху іншая мелодыя. Увогуле з XV ст. дайшло пяць запісаў «Багародзіцы». Найстарэйшы друкаваны варыянт «Багародзіцы», які ўтрымлівае 15 слупкоў, змешчаны ў «Статутах» Яна Ласкага (Кракаў, Ян Галер, 1506).
П. Амбрасовіч лічыць: «...ужытыя ў тэксце архаізмы (dzela. boszicze) могуць сведчыць пра аднясенне гэтага твора да XIIXIII стст. і нават да сярэдзіны XI ст.» [3], Прафесар Эдмунд Катарскі адносіць напісанне гімна на другой паловы XIII пачатку XIV ст., бо моўныя архаізмы («Богуродзіца», «дзеля», «бошычэ») «не сустракаюцца ў пазнейшых Казанях» [88], На падставе моўнага, версіфікацыйнага і зместавага аналізаў шмат даследчыкаў (J. Birkenmajer, J. Woronczak, Е. Ostrowska) адносяць паўстанне гэтага твора да сярэдзіны XIV ст. [87; 120],
Наяўнасць у «Багародзіцы» вершаванага тэкста выразна адносіць яе да гімнаў, а не да малітваў. «Багародзіца» заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага. Па гэтай прычыне X. Фейхт пачаў разгляд мелодыкі «Багародзіцы» з параўнання з народнай музыкай [90], Найстарэйшы вядомы на цяперашні час беларускі тэкст «Багародзіцы» змешчаны ў пачатку Статута ВКЛ 1529 г., дзе гэты гімн мае назву «Песнь о велебной девіцы панне Марыі». Выява старонкі Статута ВКЛ з тэкстам «Багародзіцы» — на мал. 19 [78],
Э. Катарскі сцвярджае: «Багародзіца пачаткова была звязана з імшой і працэсіяй, але ўжо ў XV ст. стала песняй рыцарскай» [88]. Дзякуючы Яну Длугашу (аўтару твора «Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae») ведаем, што «Багародзіца» спявалася пад Грунвальдам у 1410 г., а таксама перад іншымі бітвамі як баявая песня і народны гімн (Patrium carmen — песня Айчыны), што нагадвае выкарыстанне гусітамі сваіх гімнаў-харалаў.
Некаторыя даследчыкі (Эва Островска) заўважылі ў гімне «Багародзіца» «нязгоднасць з каталіцкай дактрынай» [90; 120], Паходзячы ад грэцкага Theotokos, паняцце «Багародзіца» трапляе на ўсход Еўропы праз пасрэдніцтва стараславянскага «Богороднца» і нясе ў сабе памяць палемік першых стагоддзяўхрысціянства вакол догмату аб боскасці Хрыста і аб праве Марыі натытул Божай Маці.