Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
32.3 МБ
31.1
31.2
Мал. 31. Скамарохі на мініяцюрах Радзвілаўскага летапісу XV-XVI спгст.
32.1
32.2
Мал. 32. 32.1 — «Літоўскія скамарохі-мядзведнікі» (гравюра 1555 г.); 32.2 — блазан з дудой перад гандляркай (мініяцюра 1505 г.)
шаць у важныя моманты прыдворнага жыцця — піры, прыёмы, перамовы, нарады. 3 блазнамі раіліся, бо толькі ім дазвалялася ў жартоўнай форме беспакарана выказваць непапулярныя думкі, крытыкаваць і нават абражаць. Часта менавіта блазан выказваў рашэнне, якое не здольны быў агучыць кароль ці магнат.
3 іншага боку, блазны валодалі музычнымі інструментамі і аздаблялі прыдворнае жыццё сваім граннем. На мал. 32.2 — блазан з дудой перад гандляркай (польская мініяцюра «Blazen z dudami przez кгатагкф>, 1505) [110]. Дуда па канструкцыі ідэнтычная той, якую намаляваў Олафс Магнус у беларускіх скамарохаў у 1555 г.
Клрллсу СКІЯ	КАПЭЛЫ
Рыцарска-шляхецкае асяроддзе было асноўным фундатарам, ініцыятарам і спажывальнікам свецкай інструментальнай і вакальнай музыкі, якая была важнай складаючай прыдворнага жыцця і рыцарскага побыту.
Развіццё свецкай музыкі ў ВКЛ XIV-XV стст. можна прасачыць па актыўнаму экспарту яе ў Польшчу. Увогуле, складаецца ўражанне, што музычнае насычэнне польскага каралеўскага двара стваралі тры плыні: 1) чэшская і нямецкая; 2) польская; 3) музыка з ВКЛ. Польскія музыкі прысутнічалі стала. У адрозненне ад іх, выбар між чэшска-нямецкімі музыкамі і літоўскімі музыкамі-эмігрантамі залежаў ад прысутнасці ў каралеўскім сямействе выхадцаў з нашых земляў. Напрыклад, польскі князь Збігнеў, вяртаючыся з выгнання з Чэхіі, меў пры сабе музычны гурт, які складаўся з чэшскіх музыкаў [121. с. 18]. А калі жонкай польскага караля Казіміра Вялікага стала літоўская князёўна Альдона (дачка вялікага князя Гедыміна), яна стварыла вакол сябе музычнае асяроддзе і была заўжды аточана спевакамі і інструменталістамі «cum sambucis, fialis et tympanis» («з жалейкамі, флейтамі i барабанамі»). У адрозненне ад ліцвінкі Альдоны другая жонка караля Казіміра Вялікага полька Ядвіга мела пры сабе лютніста з нямецкім імем Ульрык [там жа, с. 54],
Да шлюба з Ягайлам будучая польская каралева Ядвіга мела асабістага лютніста па імені Хадслік, які застаўся пры ёй і пасля.
Разам з дваром Ягайлы з ВКЛ у Кракаў прыехалі «cytarzysci», «tympanisci», «bajarze» і «Іігпісу» (лютністы, барабаншчыкі, распавядальнікі і лірнікі). X. Фейхт кажа, што пры двары Ягайлы прыдворная музыка «вельмі разраслася», а пад канец панавання Ягайлы пры каралеўскім двары арганізавалася сталая капэла і поліфанічны хор пры вавельскай катэдры.
Пры каралеве Ядвізе (якая далаЯгайлу каралеўскі тытул) імёны прыдворных музыкаў хутчэй нагадваюць чэшскія і польскія: згаданы вышэй лютністХадслік, флейтысты Лінча, Аўлёна, Неспэхы, Ліпчы, трубачы Бартламея і Бінчы. А вось калі Ягайла пасля смерці Ядвігі, будучы ўжо паўнавартасным каралём, а не «мужам каралевы», ажаніўся з Ганнай Цылейскай, сярод прыдворных музыкаў з’яўляюцца імёны, вельмі падобныя на беларускія: арфіст Hapanas (лацінская напісанне імені Апан), лютністы Андрэйка, Ходка, Кацка, Падалян, Сцечка, флейтыст Ківала і нават лютніст з цікавым імем Москва [там жа]. У дакументах згадваюцца таксама «русінскія гусляры» і каралеўскі барабаншчык «русін» Білява(1394 г.). Пасля смерці каралевы Ганны згадваецца лютніст Шудліч [там жа].
Калі ў 1422 г. Ягайла ажаніўся з беларускай князёўнай Соф'яй Гальшанскай, зноў, як і ў выпадку з князёўнай Альдонай, музычнае жыццё каралеўскага двара ажывае — пры калареўскім двары была арганізавана вакальна-інструментальная капэла і «трохгалосы акапэльны вакальны гурт». Кіраўніком каралеўскай капэлы ў гэты час быў прыдворны капелан Ян Следзь. Цікава таксама тое, што менавіта ў год шлюба Ягайлы і Соф'і (1422) у дакументах згадваецца «клавіцымбаліст» Nicolaus [там жа]. Але лацінскае напісанне імені Nicolaus у лацінамоўным дакуменце, хутчэй за ўсё, з’яўляецца транскрыпцыяй імені Нікалай (Мікалай), што дапускае і X. Фейхт [там жа].
Назіраецца сталая заканамернасць — музычнае жыццё каралеўскага двара становіцца больш актыўным з прыездам у Кракаў чарговага літоўскага князя ці князёўны: Альдона, Ягайла, а потым Ягайла вольны ў выбары новай жонкі, Соф’я Гальшанская. У час каралявання Ягайлы і каралёў Ягелонскай дынастыі беларускія музыкі пастаянна прысутнічалі не толькі пры каралеўскім двары
на Вавелі. Каля 1441 г. пры двары кракаўскага мечніка Мікалая Сэрафіна працаваў музыка і жанглёр «русін» Рафал Трапашка.
Менавіта ў час каралявання Ягайлы беларускімі мастакамі пад кіраўніцтвам майстра Андрэя былі зроблены роспісы Троіцкага касцёла ў Любліне з выявамі музыкаў. Прататыпам гэтых фрэскавых вобразаў маглі паслужыць беларускія музыкі, які прысутнічалі ў Польшчы пад час каралявання Ягайлы. Капэла музыкаў з фрэскі «Хрыстос у прыторыі» капліцы Св. Тройцы XV ст. паказана на мал. 33 [32, с. 175]. Тут прадстаўлены музыкі, якія граюць на лютні, рэбеку, трохкутнай псалтыры, вялікім рогу, барабане, вялікім шалмеі, а таксама 3 спевакі і 4 танцоры-акрабаты.
Мал. 33. Капэла музыкаў з фрэскі «Хрыстос у прыторыі», XV cm.
У XV-XV1 стст. становіццатрадыцыйным мець пры каралеўскім двары літоўскага лютніста. На мяжы XV і XVI стст. кароль польскі Аляксандр меў пры двары «літоўскага» музыку і спевака з імем Чурыла, якога кароль зрабіў кіраўніком каралеўскай капэлы (паволе звестак, знойдзеных Э. Зайкоўскім). Той жа Чурыла спяваў «пра Літву» пад акампанемент лютні і каралевічу Жыгімонту (будучаму каралю Жыгімонту I Старому). У сярэдзіне XIX ст. былі знойдзены фінансавыя дакументы караля Жыгімонта II Аўгуста, сярод якіх значыліся выдаткі на аплату «літоўскага лютніста» (тады, у XIX ст., знаходка натхніла мастака Войцеха Герсана на стварэнне карціны, дзе народны музыка грае каралю на лютні-бандуры).
Як і па ўсёй Еўропе, у ВКЛ XVI-XVII стст. адбываецца росквіт ансамблевага выканальніцтва, чаму значна пастрыяла выбуховае павелічэнне камернага інструментарыя. У XVI 1-й палове XVII ст. на Беларусь патрапіў тагачасны заходнееўрапейскі інструментарый: скрыпка, віёла-дэ-амур, лютня, цымбалы, клавікорд, клавесін (клавесін упершыню ўпамінаецца ў 1586 г. у інвентары музычных інструментаў Гродзенскай замкавай капэлы С. Баторыя) і інш.
Развіццё музычнага мастацтва патрабавала ўсё большых мастацкіх кадраў. Таму разам з замежнымі музыкамі ў капэлах працавалі мясцовыя таленты. Гэтыя людзі, трапіўшы ў палацы, апынуліся ў цэнтры высокай музычнай культуры. У 1543-1620 гг. у Гродна ў «Літоўскай капэле» працавалі мясцовыя музыкі М. Кавянчук, Я. Кулакоўскі, П. Лаўрэнцій, Я. Міхадовіч, Я. Пташкоўскі, С. Рагейскі і інш. М. Куліковіч заўважыў: «Гэтыя музыкі за кароткі час авалодалі замежным мастацтвам. Яны не толькі робяцца ўдзельнікамі розных хораў і аркестраў, але і вылучаюцца ў склад салістаў і кіраўнікоў» [46].
Цэнтрам камернай музыкі Рэнесансу была Італія, дзе музыка дасягнулавялікай вышыні;узоры італьянскіхкампазітараўабышлі ўсе дзяржавы Еўропы, трапілі яны і ў ВКЛ. Першыя крокі італьянская камерная музыка зрабіла ў прыдворным асяроддзі ВКЛ, дзе для засваення яе была ўжо створана спрыяльная глеба. Гэтаму значна садзейнічала жонка Жыгімонта I Старога (1467-1548) італьянка Бона Сфорца, якая была вялікай аматаркай музыкі і мецэнаткай,
пры яе двары працавалі знакамітыя музыкі, многія з якіх разам з ёю пераехалі ў Вільню. Паводле сведчанняў прыдворнай хронікі. двор каралевы Боны «гучаў музыкамі».
Замілаванне музыкай каралева Бона ўзгадавала і ў свайго сына Жыгімонта II Аўгуста (1548-1572), пад час каралявання якога каралеўскі двор у Вільні ператварыўся ў сапраўдны музычны цэнтр. дзе разам з мясцовымі — беларускімі і польскімі — музыкамі працавалі і замежныя: капельмайстар Аскрылі Патэльё, скрыпач Якуб Нідэрландскі, лютніст Галёт і іншыя.
Увогуле віленскі каралеўскі двор быў вялікім цэнтрам культурнага, палітычнага і дыпламатычнага жыцця. Пры віленскім каралеўскім двары арганізоўваліся рыцарскія турніры, піры, фейерверкі, маскарады і касцюмаваныя балі. 3 усяго ВКЛ у Вільню сцякаліся канатаходцы, фокуснікі, жанглёры, камедыянты, блазны і вандроўныя музыкі [46, с. 52],
У віленскім палацы Жыгімонта Аўгуста (Ніжні палац) была вялікая капэла, з якой супрацоўнічалі музыкі з Польшчы, Германіі. Італіі і Нідэрландаў [118]. Тут асабліва моцна праявілася мода на італьянскі Рэнесанс. Выкарыстоўваліся нават італьянскія назвы для асобных груп музыкаў, кшталту «musikus italicus», што вызначала не паходжанне музыкаў, а імітаванне італьянскай манеры выканальніцтва. Віленская капэла ў сярэдзіне XVI ст. складалася з 15 чалавек, яе ўзначальваў Мацей Чэмюрэк. У 1547 г. у капэлу ўваходзіла 5 лютністаў, 5 трубачоў, 2 барабаншчыкі і арфіст [19. с. 51]. 3 дапамогай віленскай капэлы кароль Жыгімонт Стары наладжваў багатыя прыёмы. Так, у траўні і ў жніўні 1546 г. у новым палацы за Віліяй былі арганізаваны абеды, якія суправаджаліся спевамі і інструментальнай музыкай [там жа]. У 1562 г. у Вільні святкаваўся шлюб фінляндскага княжыча Яна з польскай каралеўнай Катажынай Ягелонкай, прысутнічаў і сам кароль Жыгімонт Аўгуст: «Тыдзень цэлы тое вяселле трывала. Сутычкі на тупых і вострых дзідах, турніры нямецкія і гусарскія, музыкі там жа і ўсялякія забавы і пачцівасці адбываліся...» [там жа, с. 52],
У Гродна пры двары караля Стэфана Баторыя існавала адмысловая «Літоўская капэла», якая акрамя аздаблення прыдворных
цырымоній выконвала і ролю вайсковага аркестра. Гродзенская каралеўская інструментальная капэла пры двары Стэфана Баторыя («Літоўская капэла») у 1586 г. складалася з флейтаў, шаламаяў, помартаў (ці помэраў і бамгартаў — драўляных духавых інструментаў), трамбонаў, карнэтаў, барабанаў (літаўраў), клавіцымбала, скрыпак, рэгалаў і інш. Пры каралеўскіх дварах у Гродна і Вільні мелася пасада распарадчыка зводнай каралеўскай капэлы. Да 1592 г. гэты пост займаў Альбрыхт Радзівіл, пазней Леў Сапега, вядомыя сваёй дасведчанасцю ў музычным мастацтве.
Традыцыю вялікіх прыдворных капэл працягнуў і кароль Жыгімонт 111 Ваза (1587-1632). Н. Прывалаў піша: «Жыгімонт 111 трымаў пры сваім двары капэлу з лепшых замежных і краёвых музыкаў: спявак і музыка Антоні Фульвіо, музыкі Павал дэлля Бракко, Гораціяш Рунгерыус, Мікалай Клаус, Барташ Кірхар, Мікалай Абрэк, Павал Бадонскі, капэльмайстар Аскрылі Патэльё, венецыянскі кампазітар і спявак Дыямед Катон. He належалі да каралеўскай капэлы, але выступалі пры двары скрыпач Якуб Нідэрландскі, музыкі Сцяпан Будавінскі, Юры Радзімінскі і Іван Куроўскі, лютніст Галёт, флейтыст Андрэй Кулакоўскі, цымбаліст Крыштапор Правінскі, спевакі Соўка, Табіяшак (спевам перавышаў сірэны), Юры Вярбковіч (голасам заглушаў арганы і рэгалы і патрасаў шыбы ў вокнах), кампазітар і спявак Сымон Пятка, арганіст Адам Масяжкоўскі. Усе гэтыя музыкі разам з дваром бавілі часта ў Вільні» [67],