Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
«...На землю храборскы того ннзверже, н всю его супостатную снлу убежатн сотворн. М се нн іцнтом, нн копіем, нн бронямн, нм шлемом но назем телом н знаменіем креста!
О снло креста!
Оружіа вополчаються, мечеве обнажаються, огнь претнть, коло дрьзаеть.
Скары огнем нзваряемы суть, все вонньство во подвнзе есць, — ннаго тела co знаменнем крестным вся препобеждаеть!..
Георгіе, нжэ в мученяцех светлый!
Георгіе, во бранех святлейшій храборннк!..» [4],
Аналагічныя па ваяўнічасці псалмы чытаем і ў «Псалтыры» Ф. Скарыны (1517 г.):
Бог препояса мя сшіою н положн непорочен путь мой. Свершая нозе моп яко еленн, научая руце мое на бранн. Пожну врагн моя н постнгну нх н не возмогут статн, падут под ногамн монмн. йстаню нх яко прах пред лнцем ветру. Жнв Господь н благословен Бог. Н вознесется Бог спасення моего...
(Псалом 31) [16].
...Аіце поострю яко молняю меч мой н прнмет суд рука моя Воздам месть врагам монм
н ненавмдяіцнм мя воздам н упаю стрелы моя ад кровн нх о меч мой снест мяса нх...
(Песнь В) [16],
У XVI-XVI1 стст. існаваў адмысловы жанр духоўных спеваў, што ў пратэстанцкіх канцыяналах Польшчы і ВКЛ называліся «Песні аб учынках Божых», якія пісаліся ў залежнасці ад акалічнасцяў — паводкаў, пажараў, марозаў і мораў. Але з часу турэцкага нашэсця на паўднёва-ўсходнія абшары Еўропы знішчальная выправа Салімана ў 1541 г., а таксама пазнейшыя напады туркаў гучным рэхам пракаціліся па ўсёй Еўропе і сталі імпульсам узнікнення «Piesni о posi^dzeniu Ziemie W^gierskiej», у якой маралізатарскі голас заклікае чуць усё, што адбываецца навокал (турэцкае нашэсце), і дбаць аб сваёй душы [121].
Вельмі блізкая па тэме і матывах да «Piesni о posi?dzeniu Ziemie W^gierskiej» песня ананімнага аўтара «Песнь а Будзінскай бітве», якая змешчана ў заходнеўкраінскім зборніку Й. Сабава (1686 г.), дзе гэты твор мае рэмарку «Песнь военска». Мова песні — змешаная
старабеларуска-польская (жывая мова беларускай шляхты XVII ст.), тры апошнія слупкі маюць выразныя ўкраінізмы, якія лексічна і стылістычна не супадаюць з асноўнай часткай тэкста.
Будзінская бітва адбылася ў Венгрыі ў 1676 г. Будзін — мясцовая назва адной з частак сучаснага Будапешта, які раней складаўся з двух гарадоў — Буда і Пешт. К сярэдзіне XVII ст. Асманская імперыя падначаліла ўсе Балканы і дайшла да Венгрыі. Быў абвешчаны крыжовы паход за вызваленне хрысціянскіх земляў ад мусульман (у песні — «паганых»), У паходзе ўдзельнічалі аўстрыйскія, чэшскія, польскія войскі і войска ВКЛ. Песня прысвечана штурму Буды (Будзіна) аб’яднанымі хрысціянскімі войскамі і вызваленню яго ад туркаў.
У «Песні а Будзінскай бітве» яркія рэлігійныя матывы супрацьпастаўлення: «меч хрысціяньскі» — «народ паганьскі». У жорсткіх формах распавядаецца, як білі, палілі, секлі і калолі туркаў, не «фалгуючы» (не беручы ў палон) нікога. Вінеты, згаданыя ў песні, — зборная назва славян. Канстанцін-Поле— Канстанцінопаль (натой час ужо Стамбул), хрысціяне спадзяваліся дайсці да яго і вызваліць з-пад улады туркаў, што, аднак, не ўдалося. У песні ёсць зварот да Багародзіцы па дапамогу ў вызваленні хрысціянскіх земляў ад туркаў і спадзяванне пакланіцца славутаму абразу Маці Божай у Сафійскім Саборы Канстанцінопаля (на той час Сафійскі сабор ужо быў пераўтвораны ў мячэць).
КАЯ рі
Ужо Кірыл Тураўскі ў «Слове на Сабор Святых» апісвае спеўнадэкламацыйнае мастацтва «песнятворцаў», якія ўшаноўваюць мужнасць ваяроў: «Якоже нсторнцн н ветня, рекше летопнсьцн н песнотворцн, прнкланяють своя слухы в бывшая межю цесарн ратн н вытьлчення, да украсять словесы н вьзвелнчать мужьствовавьшая крепко по своемь цесарн н не давьшнх в бранн плеіцю врагом н тех славяіце похваламн венчають...» [52],
Развіццё свецкай вакальнай музыкі ў свядомасці рыцара Сярэднявечча і Рэнесанса непарыўна і неад’емна павязана з мастацтвам
І^СКАЯ ПАЭ^ІЯ
музычнай дэкламацыі паэзіі. Пра папулярнасць культуры чытання вершаў у рыцарскім асяроддзі кажа існаванне літаратурных гурткоў пры двары Радзівіла ў Біржах і Кейданах, дзе збіраліся многія знаныя паэты, у тым ліку Ян Радван і Андрэй Рымша. Прыгадаем тут польскага музыказнаўцу Міраслава Пежа, які пры аналізе псалмоў Мікалая Гамулкі, піша пра фарміраванне ў XVI ст. мастацтва рэчытатыўнай музычнай дэкламацыі [92]. У панегірычным вершы паэта М. J. (дакладна невядома, хто гэта) пад назвай «Заклік да велічы славы рыцарскага стану» аўтар заклікае Арфея «загрымець арфай золатаструннай песню славы цнотам Радзівіла» (1585) [7].
Паэтычная дэкламацыя становіцца асаблівым відам свецкага вакальнага музычнага мастацтва. Нездарма беларускія паэты і пісьменнікі. пачынаючы з К. Тураўскага, называлі свае ўслаўляльныя творы песнямі. М. Гусоўскі назваў сваю паэму ў гонар «літоўскага бізона» «Песняй»: «Спеў свой стаўляю; няхай яго судзяць». У іншым месцы «Песні празубра» (1523) чытаем: «...стрэлы спяваюць, а лукі нібы хваляцца ўголас» [36], М. Гусоўскі верыў, што «вялікія таленты ўславяць звонкай лірай дасягненні высакародных». У тым жа святле разглядаюць сваютворчасць і іншыя паэты. У канцы 23-га раздзела А. Рымша называе сваю «Дзесяцігадовую аповесць» «пекнай песняй». Напрыканцы аповесці Рымша змясціў лацінамоўны верш. дзе піша, што хоча сваёй паэзіяй «апяваць» рыцарскія справы Радзівіла. У 15-й частцы аповесці Рымша словамі Славы кажа, што «веліч спраў рыцарскіх будзе апявацца песнямі» [7], Сярод тытулаў «Дзесяцігадовай аповесці» А. Рымшы (1585 г.) змешчаны верш Яна Козака «Аўтару шчыры сябра», насычаны ўслаўленнем творчых дасягненняў і вайсковых учынкаў паэтарыцара А. Рымшы.
У апошняй частцы ананімнай паэмы «Proteus» аўтар кажа, што паэты граюць на струнах і выяўляюць сябе «вучоным спяваннем»: «Kochanie wieku tego, bo strunami swymi / I uczonem spiewaniem tak si? popisuje...» («Proteus, abo Odmieniec», Брэст, 1564-1565) [там жа]. Пінскі шляхціч Ян Пратасовіч у сваёй паэме «Inventores Rerum» (1608) называе здольнасць даспеваў падарункам багоў: «Венера вучыць вершам... а іншага чалавека можа зрабіць выдатным
спеваком («spiewakiem wybornym»)... Дамон навучыў, як спяваць адначасова рознымі галасамі; зтых часоў маем гармоніюў згодным гучанні ўсіх галасоў...» [109], Магілёўскі навуковец Т. Яўлевіч у паэме «Лабірынт, або Заблытаная дарога» (1625 г.) піша: «Апяяў бы мяне пашаны хор натхнёны». Аршанскі кнігавыдавецСпірыдон Собаль у «Эпікраме на герб Статкевічаў» (1630 г.) так апісвае гучанне славы: «Прето ж нх слава в небо, як стрела, взноснтм, й на векн ся будет в людех голоснтн» [7],
У 1614 г. беларускі друкарПётр БластКміта надрукаваў зборнік панегірычнай паэзіі Саламона Рысінскага «Epitome», напісаны ў гонар роду Радзівілаў. Саламон Рысінскі (1560-1625) — вядомы беларускі лацінамоўны паэт-гуманіст канца XVI пачатку XVII ст., нарадзіўся ў сям’і дробнага шляхціча Фёдара Рысінскага ў в. Рысін на Полаччыне (зараз Себежскі р-н Пскоўскай вобл.). Быў настаўнікам дзяцей і прыдворным паэтам роду Радзівілаў. У зборніку «Epitome» С. Рысінскі змясціў панегірычны твор «Рэвель», які апісвае сустрэчу ў Таліне (Рэвель — старая назва Таліна) караля швецкага Карла, цара маскоўскага Івана, караля польскага Жыгімонта (Сігізмундуса) і літоўскага князя Радзівіла. Князь Радзівіл выступіў на сустрэчы каралёў як самастойны гаспадар і ўсім выглядам і паводзінамі паказваў высакароднасць і незалежнасць ВКЛ. С. Рысінскі апісвае мужны выгляд літоўскіх рыцараў, якім «Марс магутны мечы... з неба і шчыты ўручае» [там жа].
|Ы^А|СІП ЭПЛС
О лучэнне ў адной асобе ўдзельніка вайны і натхнёнага паэта было »3важным фактарам фарміравання такога свецкага вакальнага жанра, як рыцарскі эпас. Жорсткая рэчаіснасць бітваў, культславутых продкаў, рэнесансная рыцарская паэзія і пашырэнне камерных інструментаў спрыялі стварэнню рыцарскіх спеваў. НІматлікія бітвы, у якіх удзельнічалі на адным баку войскі ВКЛ і Польшчы, амаль ідэнтычная прыдворная музычная культура, распаўсюджанасць польскай мовы і супольная палітычная гісторыя спрычыніліся да фарміравання ў многім агульнага польска-літоўскага рыцарскага эпасу. Першыя польскія рыцарскія песні згадваюцца ўжо на мяжы XII і XIII стст. [121, с. 19],
На фарміраванне польска-літоўскага рыцарскага эпасу ўплывалі знакавыя падзеі вайсковай гісторыі, асаблівую ролю тут адыграла перамога ў Грунвальдскай бітве і, у прыватнасці, асоба князя Вітаўта. X. Фэйхт адзначае: «Грунвальдская перамога інспіравала шэраг як рыцарскіх, так і народных песняў. Пасля перамогі паўстала песня на польскай мове, а лацінскіх з’явілася з цягам часу каля 50. Яны былі запісаны ў розных рукапісах, а між іншымі ў казаннях доктара дэкрэталаў Мікалая з Блоня» [90]. Я. Кавальскі, X. Фейхт і іншыя гісторыкі кажуць, што Грунвальдскай бітве была прысвечана таксама і песня пра князя «Вітольда», прыводзячы яе першыя радкі: «Witold idzie ро ulicy, za nim nios^ dwie szablicy» [90; 106], X. Фейхт лічыць часам яе стварэння канец XV альбо пачатак XVI ст., Я. Кавальскі дапускае, што спачатку існавала адна вялікая песня пра Прускую вайну [там жа]. Адносна песні пра Вітаўта Я. Кавальскі прапануе «domyslic» сюжэт пра «дзве шабліцы» наступным чынам: гэта мячы, якія былі падараваны Ягайлу перад Грунвальдскай бітвай. Сапраўды, пры апісанні Грунвальскай бітвы
ў сваёй лацінскай хроніцы («Аб паходжанні і гісторыі палякаў», 1555) М. Кромер кажа, што кароль Ягайла меў два аголеныя мячы, адзін з якіх узяў у руку, а другі падараваў Вітаўту («De origine et rebus gestis Polonorum», Базэль, 1555). A далей Кромер піша, што пра гэта і песню склалі, якая «з часоў бітвы складзена і да гэтага часу добра распаўсюджана». Пра тое ж паведамляе ў «Хроніцы ўсяго свету» (1551) і Марцін Бельскі.
У XV ст. у гонар вялікага князя напісаны панегірычны твор «Пахвала Вітаўту». У XVI ст. Вітаўт становіцца найпапулярнейшым героем беларускіх летапісаў і твораў паэтаў. М. Гусоўскі ў «Песні пра зубра» піша пра яго: «Я пяю яму славу. Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню» [36]. У 14-й частцы сваёй аповесці А. Рымша напісаў, што пра подзвігі Радзівіла нашчадкі будуць «складаць песні» і будуць славіць, як і князя Вітаўта [7], У 1582 г. польскі гісторык Станіслаў Сарніцкі згадваў песню аб « Witoldzie і wojnie pruskiej», якую сярод іншых песняў выконвалі пад лютню. Пра польскамоўны варыянт песні пра Вітаўта пісаў у 1910 г. і ГІ. Гейсман і прывёў некалькі радкоў з яе, якія супадаюць з вышэйназванымі.