Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Казакі на тэрыторыі Беларусі — вольныя дробныя зямельныя ўладальнікі, якія складалі асаблівае ваеннае саслоўе на землях, што былі не абаронены ад нападзення татар. Слова «казак» губляе ў ВКЛ свой першапачатковы сэнс, бо рэальныя ўмовы жыцця ператварылі казакоў у звычайных вольных сялян, якія акрамя сваіх асноўных заняткаў складалі рэгулярныя атрады лёгкай кавалерыі [66]. Наяўнасць такіх казакоў сярод беларусаў пацвярджае А. Сержпутоўскі: «У былых Мглінскім і Суражскім паветах Чарнігаўскай губерні сярод сялян жывуць былыя вольныя людзі, якія называюць сябе казакамі. Яны былі вольнымі і ніколі не былі ў прыгонніцтве. Яны гавораць па-беларуску і ў сваім хатнім побыце нічым не адрозніваюцца ад мясцовых сялян-беларусаў» [75],
3 дакументаў, якія датуюцца 1530-м годам, бачна, што на тэрыторыі сучаснай Смаленскай вобласці жылі казакі — вольныя хлебаробы, якія збеглі з маскоўскай дзяржавы «ў Літву». Колькасць такіх казакоў была даволі значная, пра што сведчаць наступныя факты: у час вайны Польшчы з Маскоўскай дзяржавай у 1580 г. ваявода Смаленскі Філон Кміта дзейнічаў супраць маскоўскіх войскаў, маючы 2000 казакоў, набраных на Смаленшчыне. У XVI ст. згадваюцца таксама і полацкія казакі: яны таксама былі дробнымі зямельнымі ўласнікамі, а ў час неабходнасці выконвалі ваенную службу. У 1579 г. полацкія казакі авалодалі маскоўскай крэпасцю Няшчэрдаю.
У гэты час беларускія збяднелыя сяляне і маргінальныя жыхары гарадоў (пераважна з паўднёвых і цэнтральных раёнаў Беларусі) збягалі «на ніз», на Украіну, і ўступалі ў атрады казакоў. Асабліва вялікая колькасць беларусаў уступіла ў казацкія атрады ў час паўстання пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595). Але найбольшага размаху рабаўніцкія казацкія напады на Беларусь дасягнулі з пачаткам «Патопу» — грамадзянскай вайны ў Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVII ст. У 1649 г. Хмяльніцкі паслаў у Беларусь атрад казакоў пад кіраўніцтвам Іллі Галоты. Тады шматлікія казацкія песні былі занесены ў Беларусь з Украіны, але разам з тым ствараліся арыгінальныя беларускія казацкія песні. Беларускіх казацкіх песняў значна менш за ўкраінскіх і яны менш разнастайныя па тэматыцы. Але разам з тым у беларускіх казацкіх песнях выявіліся нацыянальныя асаблівасці беларускай песнятворчасці. Зыходзячы з тэматычнага прынцыпу, гэтыя песні можна класіфікаваць па тэмах: адыход казака на службу і на вайну; развітанне казака з маці, жонкаю ці нявестаю; казак у бітвах; вяртанне дадому або смерць казака на полі бою.
У песні «Эй, у Слуцку-горадзе» гаворыцца пра гібель маладога казака. Песня мае маршавы характар, па характары мажорная, хаця спяваецца ў ёй пра трагічныя падзеі. Гэта прыклад Тйго, што не заўсёды ў вызначэнні віду песні галоўную ролю адыгрывае вобраз. Пра захоп казакамі Налівайкі Магілёва ў 1595 г. гаворыцца ў песні «Ой, у горадзе Магілёве дымом поцягнуло». У розных варыянтах
вядома на Беларусі песня пра смерць казацкага есаула Нестара Маразенкі [63]. Песню пра Маразенку ўкраінскі даследчык А. Бандура адносіць да гістарычных і налічвае каля 40 варыянтаў яе ва ўкраінскім фальклоры [8],
У шматлікіх варыянтах бытавалі песні пра ўзаемнае каханне маладога казака і дзяўчыны. 3. Мажэйка адзначае, што «лірычныя песні з казацкай тэматыкай вельмі характэрны для Палесся», ён падкрэслівае старажытныя вытокі любоўных песень з казацкай тэматыкай і выяўляе іх сувязі з ранняй музычна-паэтычнай традыцыяй, у прыватнасці, з каляндарна-абрадавай паэзіяй [55]. Слова «казак» тут асацыіруецца з смелым, знаходлівым і прыгожым маладым хлопцам. Шырока распаўсюджаны ў казацкіх песнях баладны матыў пра смерць героя-казака. У казацкай песні «Ты не пей, салавей» гаворыцца: «Паіў жа мяне турэцкі князёк / Трамя півамі, да ўсё разнамі: / Первая піва — куля быстрая. / Другая піва — шабля вострая,/Трэцяя піва — ружжо чыстае». Тут вельмі важна адзначыць, што беларускія песні падобнай тэматыкі, у адрозненне ад рускіх і ўкраінскіх. не моцна прывязаны да казака як героя. Разам з казаком у нашых песнях прысутнічаюць малойчык, хлопец, жаўнер, рыцар і інш. Таму песні з пералічанай тэматыкай на Беларусі — толькі часткова казацкія. Адэкватней іх было б аднесці да агульнага тыпу гістарычных песняў.
А і । н і ц к ія с п t в ы
Лірніцкія спевы — своеасаблівыя духоўныя вершы, якія нарадзіліся ў выніку зліцця царкоўнай паэзіі і народнай мелодыкі. Лірнікі былі вядомы ў гарадах Беларусі ўжо ў 2-й палове XVII ст. [35]. Многія папулярныя творы вандроўных лірнікаў прысвечаны рыцарскім учынкам абаронцаў хрысціянскай веры.
Сярод лірніцкіх спеваў па маштабнасці і ахопе часу (ад пачатку і да канца Сусвету) асабліва вылучаецца духоўны верш «Галубіная кніга». У. Мачульскі лічыў крыніцай стварэння значнай часткі «Галубінай кнігі» візантыйскі апокрыф «Гутаркі трох свяціцеляў» (Іаана Златавуста, Рыгора Багаслова і Васіля Вялікага) [56].
У беларускіх варыянтах князь стольнакіеўскі Уладзімір мае спадчыну ад Вітаўта і яго імя гучыць «Валадзімер цар, Вітаўцеевіч» [71],
У лірніцкіх спевах адлюстраваны і сюжэт пра Ягора Храбрага (Георгія Пераможцу). Беларускі лірніцкі спеў пра Ягора Храбрага складаецца з дзвюх частак, першая з якіх апавядае пра пакутніцтва народнага героя, другая прысвечана адлюстраванню яго подзвігаў. Адзін з распаўсюджаных сюжэтаў апавядае пра барацьбу Ягора з цмокам за жыццё царэўны. Тэкст пачынаецца з ахвярапрынашэння цмоку. Чарговай ахвярай павінна стаць царская (каралеўская) дачка. А. Марозаў піша: «Дракон, што дыхае полымем, выступае ў вобразе воднай стыхіі, а прадстаўлены матыў выкрадання дзяўчыны ўзыходзіць да абраду, у час якога прыносіліся ахвяры духу вады... Ягор забівае “паганага цмока”. У адным з варыянтаў апісаны акт язычніцкага абраду спальвання пачвары на кастры» [53],
Шанаванне св. Георгія ў Заходняй Еўропе непасрэдна звязвалася з вайсковай доблесцю абаронцаў хрысціянскіх каштоўнасцей. Калі на Захадзе папулярнасць св. Георгія (Ягора) пачынаецца толькі з ХПІ ст., з часоў распаўсюджання «Залатой легенды» пра выратаванне каралеўскай дачкі, то ў шматвяковай язычніцкай традыцыі беларусаў 23 красавіка адзначалася свята Юр'я — сезонная мяжа народнага календара: у гэты дзень упершыню жывёла выганялася на пашу. У шырока распаўсюджаных у беларусаў юр’еўскіх песнях Юр’я (Юрай) выступае як увасабленне жыццестваральных сіл Вясны. Фальклорная традыцыя звязала язычніцкую абраднасць веснавых жывёлагадоўчых і часткова земляробчых культаў з багатай сюжэтыкай хрысціянскай жыційнай літаратуры, у якой пра Георгія апавядаецца як пра сучасніка рымскага імператара Дыяклетыяна (284-305 гг.). Як і ў іканапісе, у духоўных вершах Ягор Храбры звычайна адлюстроўваецца непераможным коннікам, конь з’яўляецца баявым сябрам у бязлітаснай барацьбе з цмокам і нават цудоўным чынам дапамагае пры «транспартаванні» забітай пачвары: 12 пар валоў не скранулі з месца забітага цмока, а як «залажыў жа святы Ягора свайго каня сілнага» — павязлі цмока «па беламу свету» (Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5.). Да твораў пра Ягора Храбрага вельмі падобны лірніцкі спеў пра сына цара — маладога
хлопца Хведара Церына (Фёдара Цірона), які таксама змагаецца з цмокам.
Найбольшай пашанай карысталіся тыя лірнікі, якія спявалі самабытныя малітвы і песні ўласнага стварэння, а не вывучаныя з малітоўнікаў ці спеўнікаў. Такія песні былі блізкія простым людзям, бо ў гэтых фальклорных творах святыя велікамучанікі акрамя хрысціянскіх якасцяў надзяляюцца такімі рысамі характару, якія супярэчаць рэлігійным дабрачыннасцям. У першую чаргу гэта датычыць праяў помсты, якую скіроўваюць героі на ворагаў-іншаверцаў. Напрыклад, жорсткая расправа Ягора Храбрага над Дзям'янішчам ці сюжэт пра тое, як Хведар Церын «парубіў сілу ўсю няверныю» і праліў так многа крыві, што ледзь сам не патануў у ёй.
AI TA J ЛТу | A
1. Александрыя // Анталогія даўняй беларускай літаратуры, XI першая палова XVIII ст. — Мінск, 2003.
2. Алексеев, Л. В. Древннй Мстнславль в свете археологнн // Гістарычнаархеалагічны зборнік. — 1995. — № 6.
3. Амбрасовіч, П. ГіМінск, які сьпявалі нашыя дзяды-ліцьвіны — «Багародзіца» // Krynica. Hazeta siabryny katalikoQ-bielarusaii SanktPieciarburha. — 1999. — № 5.
4. Анталогія беларускай паэзіі. Т. 1. — Мінск, 1993.
5. Раскопкі Верхняга замка Полацка 1959 г., раскоп I, кв. 32, гл. 2,15-2,35 II Археалагічныя фонды Музея Вялікай Айчыннай вайны. Інв. № 2841/1075.
6. Раскопкі Верхняга замка Полацка 1962 г., раскопкі А. Мітрафанава, В. Тарасенкі і Г. Штыхава//Археалагічныя фонды Музея Вялікай Айчыннай вайны. Інв. № 2831/975.
7. Арыгінальны тэкст літаратурнага помніка, атрыманы ад А. Дзітрыха.
8. Бандура, О. Теорія літературн. — Кнів, 1969.
9. Барока ў беларускай культуры і мастацтве. — Мінск, 2001.
10. Барыс, С. Беларускія гістарычныя песні/С. Барыс, В. Чаропка//Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2.
11. Барышаў, Г. I. Прыгонныя аркестры // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — №4.
12. Барышев, Г. 14. Театральная культура Белорусснн XVIII в. — Мннск, 1992.
13. Беларускае дударства : інтэрв’ю з Т. Кашкурэвічам П Радыё «Свабода». — 2000. — 11 траўня.
14. Беларускія летапісы і хронікі / уклад. У. Арлоў. — Мінск, 1997.
15. Беларусы : Дойлідства/Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ІМЭФ. — Мінск, 1997.
16. Біблія Скарыны: у 3-х т. Т. 3. — Мінск, 1992.
17. Беларуская народная творчасць : Сацыяльна-бытавыя песні. — Мінск, 1987.
18. Бохан, Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага, 1385-1576. — Мінск,2003.
19. Бохан, Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у X1V-XVI стагоддзях. — Мінск, 2008.
20. Бэрк, П. Народная культура Еўропы ранняга новага часу. — Мінск, 1999.
21. Бялявіна, В. Жаночы касцюм на Беларусі / В. Бялявіна, Л. Ракава. — Мінск, 2007.
22. Вертков, К. Атлас музыкальных ннструментов народов СССР / К. Вертков, Г. Благодатов, Э. Язовнцкая. — 2-е нзд. — М., 1975.
23. Внтебская старнна. Т. 1. — Внтебск, 1883.
24. Вольман, Б. Гнтара в Россіін. — Л., 1961.
25. Выява атрымана ад 3. Герасімовіча.
26. Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2-х т. Т. 1. —Мінск, 2005.
27. Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2-х т. Т. 2. — Мінск, 2006.
28. Гартман, Ш. Літва ў Хроніках свету : Нюрнберг, 1493 II Magni Ducatus Lithuanian = Кніга Вялікага княства Літоўскага: Да еўрапейскіхтрадыцый супольнасці. — Sejny, 2008.