Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Ёсць дадзеныя пра існаванне песні ў гонар Грунвальдскай бітвы. У 1610 г. азначалася 200-годдзе бітвы пад Грунвальдам, для чаго пісаліся паэтычныя творы. Я. Кавальскі піша, што перад Другой сусветнай вайной у Бібліятэцы Красінскіх ў Варшаве быў знойдзены рукапіс літаратурнага твора пачатку XVII ст., прысвечаны 200-годдзю бітвы пад Грунвальдам. Польскія даследчыкі Станіслаў Лемпіцкі, Яцэк Весялоўскі, Ежы Зёмэк і Хэлена Капелус дапускаюць, што твор гэты напісаны нашмат раней, а ў XVI-XV1I стст. быў толькі апрацаваны.
С. Сарніцкі ў 1582 г. пісаў: «Звычай апявання ўчынкаўзнакамітых дзеячаў пры акампанеменце лютні захаваўся дагэтуль сярод палякаў, у чым пераконваюць шматлікія песні, як, напрыклад, аб Уладзіславе Ягелончыку, які загінуў пад Варнай, аб "Witoldzie і wojnie pruskiej”, аб братах Струсах, Шчэсным і Ежым, “О bitwie orszanskiej” і знакамітых чынах Караля Мацея». Верагодна, Сарніцкі пералічвае рыцарскія песні, якія бытавалі і ў Кароне Польскай і ў ВКЛ.
Зыгмунт Швэйкоўскі пра песні XVI ст. піша: «Сярод свецкіх песняў найбольш шматлікімі былі песні на гістарычныя тэмы і пра актуальня палітычныя падзеі, апошнія часта ў форме панегірыкаў, складзеных ў гонар знакамітых мецэнатаў... Песні гістарычнай тэматыкі ўзнікалі звычайна пад уплывам здарэнняў у краіне, у сувязі з войнамі, здарэннямі ў суседзяў, яны апявалі тагачасных рыцараў, a таксама падзеі ў каралеўскім двары (каранацыі, смерць, шлюбы)... як “Piesn о weselu krola Zygmunta wtdrego” (1553), “Pienie o ellectii krala Polskiego Sizmunta wtorego” (1531), песні “O krolach polskich” i “Piesn o smierci krola jego mitosci starego Zygmunta pierwszego” (1548)» [121],
Справа змагання за польскі трон Жыгімонта Вазы і Максімільяна Габсбурга вырашылася канчаткова ў бітве пад Бычынай (1588), што спарадзіла шмат песняў, з якіх захавалася сем. Шэсць з іх «скампанаваў» спявак і капельмайстар каралеўскай капэлы славуты кампазітар Кшыштаф Клябон пад назвай «Piesni Kalliopy slowienskiej na terazniejsze pod Byszyn^ zwyci^stwo». Песні гэтыя былі ў большай ці меншай ступені заснаваны на танцавальнай рытміцы і мелодыцы [там жа].
3 той жа нагоды перамогі пад Бычынай паўстала песня на вершы Ёахіма Бельскага «Piesn о szcz^sliwej potrzebie pod Byszyn^z arcyksi^ciem Maksymilianem». Як i песні Клябона, гэтая песня была створана ў «прыдворным характары» [там жа, с. 132], 3 нагоды перамогі пад Бычынай з-пад пяра Станіслава Грахоўскага выйшла таксама песня «Holubek», надрукаваная ў 1588 г. (3. Швэйкоўскі называў яе песняй-хронікай) [там жа, с. 149-150],
Ёсць звесткі пра бытаванне ў Рэчы Паспалітай «Piesni о zwyci^stwie Dymitra...» (над Шуйскім) 1608 г. Некалькі згадак у польскай літаратуры таго часу кажа, што песня пра Шуйскага і «Смутны час» у Масковіі -— не проста літаратурны твор, што гэтую песню спявалі [там жа, с. 150], 3. Швэйковскі: «Фактам з’яўляецца практыка выканання ў Польшчы пад акампанемент лютні эпічных, нават вельмі працяглых твораў. Дакументальна пацвярджаецца гэта першадрукамі твораў лацінскага паэта Яна Каханоўскага: “Еріпісіоп abo piesn zwyci^ska’' і “Epithalamion abo piesn weselna”, абодва
творы з рэмаркамі аб выкананні іх Клябонам, акампануючым сабе на інструменце» [там жа, с. 154].
К XVII ст. склалася традыцыя напісання і выканання кантаў у гонар ваенных перамог. Вядома, што ў 1614 г. пры каралеўскім двары адзначалася 100-годдзе бітвы пад Воршай. Таму, некаторыя гісторыкі лічаць, што песня «Бітва пад Воршай» магла быць напісана да гэтага юбілею, а потым толькі трапіла ў беларускі фальклор. Песню пра Аршанскую бітву прыпісваюць стылізатарскаму генію Вацлава Ластоўскага. I сапраўды, гэтыя песні не зафіксаваны ў фальклорных зборніках і не адпавядаюць стылістыцы народнага вершаскладання. У гэтым сэнсе В. Ластоўскі, які выконваў свае нацыянальна-ідэялагічныя задачы, адыграў кепскую ролю — ён няўдала паспрабаваў даказаць беларускасць полькіх рыцарскіх песняў, што дало падставу скептыкам казаць, што гэтыя песні на Беларусі не гучалі. На самой справе, песні пра Аршанскую бітву і князя Вітаўта былі створаны ці ў асяроддзі польскіх рыцараў, ці ў асяроддзі польскамоўных літоўскіх рыцараў (а магчыма, і там, і там) і належалі свецкай шляхецкай культуры.
Частку рыцарскага эпасу складалі рыцарскія балады, напрыклад, балада «Ідзе жоўнер», вядомая ў розных польскамоўных варыянтах, большасць з якіх насычана беларусізмамі. Упершыню балада запісана ў 1584 г., але дажыла да XIX ст. у вуснай народнай традыцыі ў Беларусі і Польшчы (беларускія і польскія варыянты адрозніваюцца нязначна). Поўны варыянт быў занатаваны ў XIX ст. пад Навагрудкам фалькларыстам М. Федароўскім. Недарэмна гэтую песню згадвае А. Міцкевіч ў паэме «Пан Тадэвуш» (падзеі паэмы адбываюцца вакол Навагрудка). Сюжэтбольшасці варыянтаўбалады «Ідзе жоўнер» апавядае пра вяртанне параненага рыцара з вайны, зборы на новую вайну, у чым дапамагае ўся сям’я (сядлае каня. падае меч), далей спяваецца пра смерць рыцара на вайне, ягонае другое вяртанне дадому як героя і ганаровае пахаванне.
Унікальнай з'яўляецца народная песня, зафіксаваная Р. Шырмам — «Песня пра разбойніка Тундаля». Тундаль — ірландскі рыцар-герой, пра якога на Беларусі распавядае беларускі рукапісны помнік XVI ст. [85],
Калі казаць пра фарміраванне ў XVI-XV11 стст. у пэўнай ступені агульнага рыцарскага эпаса ўсёй Рэчы Паспалітай (Польскага Каралеўства і ВКЛ), варта назваць тры песні: «Ідзе жоўнер» (напэўна напісаная на Беларусі), «Пенкнэ ест коло рыцэрске» (польскага паходжання) і песня «Дума ўкраінна» рыцара з Галіцыі Адама Чагроўскага (напісана на Украіне). Усе тры песні належаць да рыцарскіх балад, маюць падабенствы ў сюжэце, музычных матывах і мастацкіх сродках, ва ўсіх захоўваліся дыялекты краін стварэння.
|Ы^А[СІП ЛО&ЫТ
Пааяканн(
працягу стагоддзяў у міжваенны час рыцарскае саслоўе заД Д ймалася паляваннем зсабакамі і загоншчыкамі. Гэтаадначасова была і захапляльная забава, і практычныя захады па назапашванню ежы, і спосаб падтрымання фізічнай формы. Галоўны сігнальны паляўнічы інструмент — рог ці ражок. Шматразова паляўнічы ражок згадваецца ў «Песні пра зубра» М. Гусоўскага, дзе ён падае розныя сігналы, напрыклад, абвяшчае аб пачатку палявання, аб забітым зверы, вітае пераможнага паляўнічага [36],
Ражкі былі нязменнай знешняй прыкметай паляўнічых. У 1555 г. выйшла кніга шведскага падарожніка Олафса Магнуса «Гісторыя паўночных народаў» (Magnus О. Historia de gentibus septentrionalibus, 1555), дзе ў раздзеле, прысвечаным ВКЛ, намалявана сцэна палявання. Тут на першым плане сядзіць дудар з двухбурдоннай дудой (за спінай мядзведзь), а на заднім — паляўнічыя, адзін з якіх грае на ражку (мал. 29.1) [99]. На мал. 29.2 паказаны паляўнічыя, у кожнага з якіх на поясе рог (гравюра М. Жукоўскага да трагедыі Уршулі Радзівіл «Золата ў агні») [93],
Напэўна, з-за надзвычайнай прыязнасці да палявання тры паляўнічыя ражкі сталі гербам розных беларускіх шляхецкіх родаў. На мал. 29.3 — герб роду Радзівілаў на вымпеле з гравюры Ф. Скарыны («Чацвёртая кніга Майсея») [47]. На мал. 29.4 — ражкі на адной з частак герба Хадкевічаў (тытульны аркуш зборніка панегірыкаў у гонар роду Хадкевічаў «Septem Chodkiewicii Heroes...», 1642 г.) [95; 96], На мал. 29.5 — тры паляўнічыя ражкі на васкова-мастычнай пячатцы Пінскага земскага суддзі Казіміра Габрыеля Войны (1692) [84].
Мал. 29. 29.1 — мядзведзь, дудар і паляўнічыя, адзін з якіх грае на ражку (малюнак 1555 г.); 29.2 — паляўнічыя, у кожнага з якіх на поясе рог (гравюра XVIII cm.); 29.3 — паляўнічыя ражкі на гербе роду Радзівілаў на вымпеле (гравюра Ф. Скарыны, XVI cm.); 29.4 — ражкі на адной з частак герба Хадкевічаў, 1642 г.); 29.5 — паляўнічыя ражкі на пячатцы Казіміра Габрыеля Войны, 1692 г.
Мал. 30. Парадная капэла на паляванні, XVIII cm.
Часам паляванне суправаджалі парадныя капэлы магнатаў, у такім выпадку ў іх інструментарыі злучаліся разнастайныя духавыя інструменты — трубы, ражкі, валторны, кларнеты. Ілюстрацыяй такой капэлы на паляванні з’яўляецца фрагмент гравюры М. Жукоўскага да камедыі Уршулі Радзівіл «Гульня фартуны» (пастаўлена ў Нясвіжы ў 1750 г., мал. 30) [93].
ClUMA^i
Важным месцам публічнай прысутнасці рыцараў, сродкам дыпламатычна-палітычных захадаў і месцам прыдворнай цырыманіяльнай культуры былі застоллі з музычна-тэатральным суправаджэннем. Артыстамі, якія выступалі на княскіх і магнацкіх пірах, былі скамарохі. Прыклады выступаў скамарохаў і выкарыстання імі розных інструментаў даюць мініяцюры Радзвілаўскага летапісу XV-XVI стст. На мал. 31.1 —фрагментмініяцюры «Пляскі і ігрышча паўночных плямёнаў» [68, арк. 6 адварот], дзе паказана капэла з выканаўцаў на барабане, на дудзе з малым рэзервуарам і на дудачцы [33, с. 60]. Большы набор інструментаў паказаны на мініяцюры Радзівілаўскага летапісу «Ігрышча бесаўу келлі манаха Ісакія» (мал. 31.2) [68, арк. 112], Тут бачым талеркі (кімвалы?), бубен, трубу, шлемавідныя гуслі, дуду з малым рэзервуарам, a таксама беса са званочкамі. М. Каладзінскі лічыць: «Многія элементы дазваляюць казаць аб тым, што намаляваныя чэрці робяць усё тое, што рабілі скамарохі ў час сваіх “глумаў”. 3 даўніх часоў скамарохі пераапраналіся ў адзенне чарцей і расфарбоўвалі твары. Усё гэта дае падставу меркаваць, што на гэтай мініяцюры паказана прадстаўленне скамарохаў з музыкай, танцамі і акрабатычнымі нумарамі» [33, с. 61].
Дзейнасць скамарохаў у XV1-XVII стст. набывае новы размах. Асабліва папулярнымі ў гэтых стагоддзях становяцца выступы скамарохаў з мядзведзямі. Увогуле, забавы з мядзведзямі былі традыцыйным спрадвечным баўленнем часу магнатаў і шляхты. У «Летапіснай аповесці Малай Русі» паведамляецца, што «лнтвякн медведей ученых по городам водят н на трубах прн этом нграют» [65]. Скамарохаў з інструментамі і мядзведзямі бачым на гравюры «Літоўскія скамарохі-мядзведнікі» з кнігі О. Магнуса (мал. 32.1) [99].
Прыдворнымі калегамі скамарохаўбылі прафесійныя клоўны — блазны. Для тых стагоддзяў блазан быў не простым забаўляльнікам, але вельмі патрэбнай асобай пры двары. Гэтая адказная пасада патрабавала ўдзелу ў палітычным і дыпламатычным жыцці двара: блазан мусіў быць разумным знаўцам этыкету і свядома яго пару-