Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
У межах разгляду гімна «Багародзіца» важна тое, што творы Грыгорыя Цамблака ядналі ў сабе дасягненні як усходнетак і заходнехрысціянскай традыцыі. Па сваёй ідэйнай накіраванасці, тэматыцы і жанрава-стылістычных асаблівасцях творчасць Цамблака добра ўпісвалася ў мастацкія традыцыі агульнахрысціянскага аратарскага майстэрства. Творчасць Цамблака расквітнела на Беларусі якраз у час першай фіксацыі «Багародзіцы» — у пачатку XV ст. Цамблак па паходжанню быў балгарынам, але доўга жыў на Беларусі (у Навагрудку), потым быў мітрапалітам кіеўскім. Г. Цамблак — знаўца грэка-візантыйскай літаратуры, аўтар шматлікіх
слоў і павучанняў — быў н,осьбітам візантыйскага паэтычнага красамоўства на нашых землях. Больш за тое, у ягоных творах можна знайсці аналогіі з гімнам «Багародзіца», напрыклад, у творы «Слова пахвальнае Георгію» [7].
Такім чынам, Беларусь ХП-ХІП стст. была цэнтрам візантыйскай кніжнасці на ўсходзе Еўропы, што стварала ўрадлівую глебу для напісання паэтычных малітваў, якія маглі служыць падмуркамі для рэлігійных гімнаў.
Матывы гімна «Багародзіца» сустракаем таксама і ў перакладной старабеларускай літаратуры. Аналогіі з гімнам «Багародзіца» мае твор «Пакуты Хрыста» (канецХУ ст.): «О сыну мой наймшіейшнй, узнай бедную матку свою а выслухай молнтвы моее, слушаеть бо на сына выслухатн маткн опуіценое! Выслухай мя, прошу тя... О сыну наймнлейшнй, о пресла(ст)ный нароженче! Молнтвы бедное матухны прннмн. Престан(ь) ннне матце быта окрутен н тверд, нж был есн усен(ь)кнм усегды мнлостнв» [там жа].
У «Пакутах» праз маналогі-плачы раскрываецца вобраз Багародзіцы-Маці: «Протож м(н)лстнвая матка плакала рекучн н говорнла плачучн: «Сыну мой, сыну мой наймнлейшнй! й кто мн дасть, нж бых я умерла за тебе. Беда мне бедннцн! Што учнню? Сыну мой мнлый, не опускай мене, але утягнн мене за себою, абых я умерла с тобою. Штобы ты сам не умерл, нехайть умреть тая твоя матка!... Сыну солодкостн еднненна, пнтомый пребыток мой, радость жнвота моего! Потехо душе моее, учннн то, што бых я умерла с тобою, которая на смерть породнла есмн тебе!.. Колнж есте моего еднного сына укрнжовалн, н матку укрыжуйте а лнбо которою нною смертью мене умучте... Да чемуж уже по сыну жнветь матка у такой жалостн. Возмнте да обейте матку н с сыном не препускайте нароженню... Беда мне, несчасняцн! Лепшей бы мн умретн было... Да, верне, мн нет ннчого горчейшого, тол(ь)ко жнтн по смертн твоей... О сыну мой наймнлейшнй, што далей буду чнннтн, бедная матка твоя? Беда мне! Кде пойду, наймнлейшнй, н кто мне далей дасть раду н помоць?» [7].
У працытаваным урыўку відавочна падабенства плача МарыіМаці з беларускімі народнымі галашэннямі маці над магілай сына.
Гэта падштурхоўвае да думкі пра глыбінныя сувязі між старажытным мастацтвам галашэння на магіле і матывамі, закладзенымі ў гімне «Багародзіца». Акрамя гэтага прасочваецца заканамернасць у традыцыйным беларускім пакланенні жаночым боствам і ў шанаванні ўсярэднявечнай Беларусі Багародзіцы: каменныя жаночыя стоды —► сакральныя Мар’іны горы —> паданні пра жанчынаўвояў —* «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» —> папулярнасць абразоў Багародзіцы —* Багародзіца на сцягах войска ВКЛ —* народныя замовы са зваротамі да Божай Маці —> гімн «Багародзіца».
Акрамя літаратурных аналогій і музычных падстаў на сувязь гімна «Багародзіца» з нашымі землямі паказвае і такі ўнікальны факт, як супадзенне часу найбольшага шанавання гімна ў Польшчы з праўленнем караля Ягайлы і Ягелонскай дынастыі. Будучы кароль польскі Ягайла паходзіў з Беларусі (дзяцінства прайшло на Віцебшчыне, яго бацька князь Альгерд 25 гадоў быў віцебскім князем) і, калі стаў каралём польскім, прывёз з сабой у Кракаў музыкаў і мастакоў (паводле «Хронікі» Длугаша). Больш за тое, дынастыя Ягелонаў была заснавана двума ўраджэнцамі Беларусі — каралём Ягайлам і Соф'яй Гальшанскай. Э. Катарскі, В. Шчурат і Ю. Крыжаноўскі сцвярджаюць, што «Багародзіца» з’яўлялася каранацыйным гімнам Ягелонскай дынастыі. Іх думка грунтуецца на «рутэнізмах» у першапачатковых тэкстах «Багародзіцы», а таксама на тым, што асаблівая папулярнасць гэтага гімна заканчваецца са знікненнем дынастыі Ягелонаў: «Багародзіца» страціла ў Польшчы сваю папулянасць ў канцы XVI ст.
К. Мараўска заўважае: «Элементы рускія і візантыйскія з’яўляюцца ў Польшчы ў многіх творах мастацтва, напрыклад, у архітэктуры, жывапісы, у літаратуры і музыцы. пра што можа сведчыць, напрыклад, песня “Багародзіца”, у якой, пачынаючы з першага слова, сустракаемся з моўнымі старацаркоўнаславянскімі ўплывамі. Песня гэтая. як троп да Кегіе, магла быць звязана з грэцкай акламацыяй. Трэба таксама згадаць аб літургіі, напрыклад, аб захаваных у Польшчы ўзорах царкоўнаславянскага календару з імёнамі святых і аб друках музычных, якія ўтрымліваюць спевы праваслаўнага абраду» [104, с. 80], Да найстарэйшых у Польшчы
выданняў з музычнымі запісамі належаць чатыры літургічныя царкоўнаславянскія кнігі: «Часослов» (1491 г.), «Октонх» (1491), «Трнод постная» (1490?) і «Трнод цветная» (1490?), прызначаныя да ўжытку ў праваслаўнай царкве, надрукаваныя кірыліцай з музычнымі знакамі (кручковая натацыя) над тэкстам. Выдаў іх Швайпольт Фёл, які прыехаў у Кракаў у 1479 г. з Франконіі [там жа, с. 104],
Тут варта згадаць тое, што акрамя імпарту ў Польшчу музыкаў Ягайла прывёз і мастакоў, якія прынеслі з Беларусі не толькі тэхніку жывапісу, але і матыў Дээсіс: у XV ст. беларускія майстры стварылі фрэску з кампазіцыяй Дээсіс у капліцы св. Троіцы ў Люблінскім замку [32, с. 174-175]. «Візантыйска-рускія фрэскі» К. Мараўска знаходзіць таксама ў катэдры на Вавелі, калегіяце ў Вісліцы, на замку ў Любліне (надпісы на кірыліцы тутбылі знішчаны), а таксамаў Сандаміры, Плоцку. Рагозне, Вроцлаве і іншых месцах [104, с. 364],
Аўтар гімна «Багародзіца» меў адукацыю візантыйскага ўзору і адначасова быў абазнаны ў лацінскім мастацтве гімнатворчасці. Адны даследчыкі мяркуюць, што аўтарам «Багародзіцы» быў адзін чалавек (Н. Feicht і інш.), іншыя — што іх было некалькі (Е. Los, Е. Ostrowska). Пры гэтым усё ж застаецца бяспрэчным фактам, што ў «Багародзіцы» гарманічна аб’яднаны дзве плыні хрысціянскай традыцыі: усходняя, якая нарадзіла і распаўсюдзіла ідэю Дээсіс (зварот да Хрыста праз пасрэдніцтва Марыі і святых), а таксама лацінская, якая дала аўтару метр і мелодыку верша. Зліянне візантыйскай тэалогіі і заходнехрысціянскай гімнатворчасці магло адбыцца тады, калі ўдзельнікі крыжовых паходаў пазнаёміліся з візантыйскай іканаграфіяй і ўсходнехрысціянскай дагматыкай. А ў XIII ст. на прускія землі з крыжовага пахода прыйшоў ордэн тэўтонаў, у якім была моцна развітая традыцыя спяваць пад час бітваў гімны ў гонар Марыі. Нездарма Э. Астроўска ўстанавіла ідэнтычнасць першых музычных выразаў «Багародзіцы» з творам нямецкага музыкі XIV ст. Ёгана дэ Брайна.
Цікава, што першая фіксацыя «Багародзіцы» адбываецца пад час шчыльных палітычных і нават музычных кантактаў з тэўтонамі князя Вітаўта (у 1408 г. крыжакі падаравалі жонцы Вітаўта Ганне
клавікорд нямецкага майстра Ульрына; па дзіўнаму супадзенню менавіта ў 1407 і 1408 гг. зафіксаваны першыя варыянты «Багародзіцы»),
Варта заўважыць, што аўтар (аўтары) гімна «Багародзіца» (да канца XIV ст.) і аўтар першага запісу гімна (1407) былі людзьмі розных культур і моў. Абставіны першай фіксацыі «Багародзіцы» ў Польшчы ў 1407 г. пераконваюць, што музыка, які вырашыў занатаваць гімн, быў знаёмы з яго рознымі варыянтамі. Ён зрабіў сваю аўтарскую версію, насыціўшы яе лінгвістычнымі «непаслядоўнасцямі».
Яшчэ больш загадак прынёс музыказнаўчы аналіз, зроблены X. Фэйхтам. Аўтар прыйшоў да высновы, што стваральнік музыкі быў паходжаннем з Польшчы, але меў французскую музычную адукацыю: «Багародзіца мае вельмі архаічную мелодыю з пентатанічнымі зваротамі. Відавочна, што скампанаваная ў XIII ст. Багародзіца страціла сваю пентатанічную чысціню праз прымяненне кадэнцыі, якая змяніла яе ў бок касцёльнага дарыйскага ладу. Ужо гэтая рыса можа паказваць на тое, што творца яе быў паляк, а не французы ці італьянцы, бо яны ў тыя часы былі ўжо цалкам вызвалены з-пад уплываў пентатонікі, якая тады мусіла быць для іх чужой...» [90].
Пры ўсіх разгледжаных версіях найбольш верагоднай бачыцца тая, паводле якой у стварэнні літаратурнага падмурка гімна, напісанні музыкі для яго, а потым фіксацыі гімна бралі ўдзел людзі рознага паходжання, розных веравызнанняў і розных моў. 1 вельмі верагодна, што сярод стваральнікаў «Багародзіцы» быў наш суайчыннік.
ПА|АДНЫЯ БАНСКОБЫЯ A^GCT^M f facia ў рэальным жыцці прыдворныя капэлы пераўтвараліся ў
Дпарадныя вайсковыя аркестры і наватудзельнічалі ў вайсковых выправах у межах двара караля, гетмана ці магната. Парадная і прыдворная музыкі былі нагэтулькі звязаны, што польскі даследчык Херанім Фейхт адносна музыкі ранняга сярэднявечча выкарыстоўваў тэрмін «вайскова-прыдворная музычная група» [121,с. 18].
У XV ст. у старабеларускай літаратуры ўпершыню згадваецца вайсковая капэла, якая складалася з трубаў, барабанаў і жалейкі: Аляксандр «в трубы велнль загратн, н в бубны н в пніцалкн co вснх сторон велель вдарнтн» [1]. Адначасовае выкарыстанне трубы і рога для музычнага аздаблення пры ўездзе князя ў горад паказвае мініяцюра Радзівілаўскага летапісу (мал. 20.1) [68, арк. 243 адварот].
У пачатку XVI ст. адбылася ўнікальная падзея ў гісторыі беларускай музыкі. У 1515 г. пад Прэсбургам (сучасная Браціслава) і ў Вене адбыўся з’езд каралеўскіх дынастый Габсбургаў і Ягелонаў — сустрэча імператара Максімільяна I Габсбурга, чэшскага караля Людвіка, польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і венгерскага караля Уладыслава. Пасольства ВКЛ на гэтай сустрэчы ўзначальваў ваявода віленскі і канцлер Вялікага Княства князь Мікалай Радзівіл (сын Мікалая). Ён разам з магнатам Станіславам Гаштольдам са сваімі прыдворнымі і прыватным войскам прывезлі з Літвы вайсковы аркестр, які меў фантастычную для таго часу колькасць удзельнікаў — 100 музыкаў [114]. М. Радзівіл і С. Гаштольд прыцягнулі ўсеагульную ўвагу і вельмі здзівілі немцаў і італьянцаў: «...мелі больш за сотню спрактыкаваных у музыцы юнакоў, па-маскоўску і па-татарску прыбраных,