Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
якія з рознымі інструментамі, з шаблямі і сагайдакамі, на крывых ботах перад імператарам у касцёле прыгожа спявалі ўсю імшу да вялікага здзіўлення іншых народаў, і немцаў, і італьянцаў, якія перад гэтым лічылі, што народ у літоўскіх краях грубы» [19, с. 43-44]. Выступ стоасабовай «літоўскай» капэлы сведчыць пра высокую культуру параднай музыкі Княства Літоўскага. Наконт інструментарыя гэтай «гіперкапэлы» звернемся да думкі польскай музыказнаўцы К. Мараўскай: «...у вайсковай музыцы, якая выкарыстоўвалася ў часе прадстаўнічых імпрэз, парадаў ці ваенных выпраў, выкарыстоўваўся ансамбль духавых і ўдарных інструментаў [104, с. 142],
У сярэдзіне XVI ст. пры каралеўскім двары ў Кракаве працавала парадная капэла, у якой гралі розныя духавыя інструменты і некалькі відаў ударных — барабаны і літаўры. Гэтая капэла суправаджала караля ва ўсіх афіцыйных урачыстасцях і выездах, у падарожжах, атаксама пад час вайны. Выконвала гэтая парадная капэла галоўным чынам фанфарныя творы, агалошваючы і сігналізуючы прыезд ці выезд караля [121, с. 92],
Па ўзору кракаўскай параднай капэлы «дзеля выпраў ваенных» былі створаны і вайсковыя аркестры пры каралеўскіх двараху Гродна і Вільні, а таксама пры дварах беларускіх магнатаў. Асноўнымі інструментамі гэтых аркестраў былі флейты, шалмеі (жалейкі), барабаны і літаўры.
У 1583 г. у Кракаве святкавалася вяселле гетмана Яна Замойскага, дзе пасля рыцарскага турніра было арганізавана касцюмаванае шэсце, у якім бралі ўдзел літоўскія рыцары і магнаты. У святле пераможнага заканчэння Лівонскай вайны частка шэсця была ў выглядзе вайсковага параду з паказам здабытых трафеяў. Парад суправаджалі трубачы: «Князі Слуцкія з сукеніц выехалі разам... на возе ўсю вікторыю маскоўскую паказалі. Ехалі трубачы, за імі, у пазалочаных даспехах, сто рыцараў на конях, потым вазы...» [19, с. 54],
Удзел вайсковых аркестраў ва ўрачыстасцях апісаны ў творах беларускай літаратуры таго часу. У 9-й частцы сваёй аповесці А. Рымша апісвае, як пры ўрачытым выезде войска з Вільні Кароль
Мал. 20. 20.1 — адначасовае выкарыстанне трубы і рога (Радзівілаўскі летапіс); 20.2 — парадная капэла Радзівілаў (гравюра 1643 г.); 20.3 — парадны почт польскіх гусараў (роспіс «Rolka Stokholmska», пасля 1605 г.)
Стэфан Баторы «загадаў затрубіці гучна і ўдарыць у бубны, што на конях везлі» [7], Ва ўспамінах шляхціча С. Маскевіча («Дыярыуш», XVII ст.) чытаем: «А сам (гетман) тым часам пастроіў войска... і загадаў трубіць у трубы і біць у барабаны...» [39]. На мал. 20.2 паказана парадная капэла з трубачоў і барабаншчыкаў (гравюра Конрада Гётке да кнігі Казімера Вайшнаровіча «Fama Radiviliana» — «Генеалогія роду Радзівілаў», 1643 г.) [98. с. 173].
Віды вайсковых парадных аркестраў пачатку XVII ст. добра адлюстраваны ў роспісе, створаным пасля 1605 г., які атрымаў назву «Rolka Stokholmska» (іншая назва «Wjazd orszaku slubnego Konstancji Austriaczki i Zygmunta III do Krakowa») [122], Ha pocnice «Rolka Stokholmska» вайскоўцы розных дзяржаў прамаляваны з пільнай дбайнасцю, якая праявілася ў паказе дэталяў (вопраткі, узбраення, гербоў). На мал. 20.3 паказаны парадны почт польскіх гусараў, дзе за сцяганосцам едзе конны барабаншчык, які грае на літаўрах, а за ім шыхт конных трубачоў.
На мал. 21.1 і 21.2 — шведскія харугвы з барабаншчыкамі і дударамі (на другой выяве дудар бачны не ўвесь). На мал. 21.3 бачым шведскую харугву з барабаншчыкам і флейтыстам. Шведскія вайскоўцы маюць шпагі і мушкеты з падстаўкамі, кіраўнік шведскай харугвы нясе даўгі аркестровы скіпетр; шведы апрануты ў панчохі, жылеты са звісаючымі рукавамі і капелюшы з шырокімі палямі. На мал. 22.1 — літоўская харугва на парадзе з пешымі музыкамі (дударом і барабаншчыкам) [там жа]. Вылучым музыкаў з харугвы (мал. 22.2). У адрозненне ад шведаў літоўскія вайскоўцы ўзброены шаблямі, алебардамі і рушніцамі, літоўскі харуговы старшына нясе булаву; ліцвіны апрануты ў кунтушы і шапкі з пер’ем. На барабане намаляваны герб ВКЛ «Пагоня», што дазваляе ідэнтыфікаваць гэтую групу як харугву ВКЛ. У гэтым роспісе — першы факт парадна-вайсковага выкарыстання дуды ў войску ВКЛ.
У 1552 г. у Гданьску быў наладжаны рыцарскі турнір, дзе прысутнічаў Мікалай Радзівіл Чорны і, верагодна, іншыя літоўскія рыцары [19, с. 46], He дзіўна, што ў Прускай хроніцы XVI ст. (перадрук XIX ст.) быў змешчаны малюнак «Уезд караля Жыгімонта Аўгуста ў Гданьск», дзе паказана літоўская вайсковая капэла ў
Мал. 21. Шведскія харугвы з музыкамі (роспіс «Rolka Stokholmska», пасля 1605 г.)
Мал. 22. 22.1— харугва ВКЛ з дударом і барабаншчыкам (роспіс «Rolka Stokholmska», пасля 1605 г.); 22.2 — дудар і барабаншчык харугвы ВКЛ
Мал. 23. Вайсковая капэла ВКЛ грае пры ўездзе караля Жыгімонта Аўгуста ў Гданьск («Пруская хроніка», XVI cm., перадрук XIX cm.)
складзе барабаншчыка, выканаўцы на шалмеі і дудара (мал. 23). Гэты малюнак ілюструе параднае ўжыванне літоўскіх дудаў у складзе вайсковай капэлы. Т. Кашкурэвіч піша: «Сыходзячы з шэрагу дэталяў, адпавядаючых рэаліям ВКЛ XVI ст., перадусім у адлюстраванні вопраткі музыкаў, можна зрабіць выснову, што мастак карыстаўся нейкімі ілюстрацыйнымі матэрыяламі згаданай
эпохі або меў нейкія літаратурныя крыніцы з апісаннем музычнага складу вайсковага аркестру ВКЛ. Сам факт выкарыстання дуды ў якасці вайсковага інструменту ў нашай краіне з’яўляецца надзвычай каштоўным... Тып дуды, прадстаўлены на малюнку, верагодны для тутэйшай традыцыі, ён уяўляе сабой двухбурдонную дуду з бурдонамі, якія тырчаць угару і маюць рагаўні, жалейка, на жаль, засланёная фігурай каня. У прынцыпе, гэткі інструмент можна лічыць аналагам двухбурдоннай дуды, вядомай на Беларусі з апісанняў Н. Нікіфароўскага, а таксама з малюнкаў Р. Жукоўскага, зробленых у XIX ст., з той розніцай, што бурдоны не звісаюць долу, а пастаўленыя ўгару. Гэтае канструкцыйнае адрозненне, бадай, цалкам заканамернае ў сітуацыі паходнага характару грання вайсковай музыкі, вісячыя бурдоны складалі бы нязручнасць пад час хады, але наяўнасць рагаўнёў на бурдонах дазваляе ўбачыць прататыпам гэтага інструменту менавіта дуды, апісаныя Н. Нікіфароўскім» [44].
У войсках ВКЛ і Кароны Польскай выкарыстоўваўся і іншы від аркестра — бубен і дуда з малым корпусам (неэластычным рэзервуарам). У кнізе Абрахама дэ Бруйна (de Bruyn), выдадзенай у Антверпене ў 1581 г., бачым гравюру «Музыкі-русіны», дзе паказаны барабаншчык і дудар войска Вялікага Княства (мал. 24.1) [117; 119] — За поясам у дудара зменная жалейка, на руцэ вісіць горн. Аналагічных музыкаў бачым на польскай рыціне канца XVI ст. пад назвай «Typanista Polonorum Equitum Die Trummelshlager bey die Polsche Reuter» (мал. 24.2) [13], Пэўна, адбываўся літоўскапольскі ўзаемаабмен у традыцыях вайсковай музыкі, як было і ў іншых сферах музычнага жыцця.
На мал. 25.1 — літаўры, горн і духавы інструмент (шалмей?) сярод зброі і вайсковага рыштунку на гравюрным партрэце пачатку XVII ст. «Марс і Перамога спрыяльныя да нас» [9], Літаўры, барабан, горн і валторну бачым ў аздабленні герба «Шаліга» (мал. 25.2) [31]-
У XVII ст. сярод традыцыйнага інструментарыя вайсковых капэл (катлы, бубны (барабаны), трубы, шаламаі) польскія дакументы зафіксавалі і незвычайнае спалучэнне — сумеснае выкарыстанне трубаў і цымбалаў, якімі карысталіся музыкі вайсковых аддзелаў,
24.1
24.2
Мал. 24. 24.1 — вайсковая капэла ВКЛ (гравюра 1581 г.); 24.2 — вайсковая капэла Каралеўства Польскага (рыціна канца XVI cm.)
25.3
Мал. 25. 25.1 — вайсковыя інструменты сярод зброі і рыштунку (гравюрны партрэт пачатку XVII cm.);
25.2 — літаўры, барабан, горн і валторна ў аздабленні герба «Шаліга»; 25.3 — пасяджэнне павятовага сойміка ў суправаджэнні капэлы трубачоў і барабаншчыка, XVIII cm.
размешчаных насоймавым полі ў 1694 г. [121, с. 199-200], Вайсковыя музыкі традыцыйна агучвалі пасяжэнні соймаў. На мал. 25.3 бачым пасяджэнне павятовага сойміка, дзе ў правым ніжнім куце грае капэла з двух трубачоў і выканаўцы на літаўрах (XVIII ст.).
Самымі вядомымі прыватнымі вайсковымі капэламі былі аркестры пры асабістым войску князя Радзівіла. На мал. 26.1 — харугва лёгкай кавалерыі радзівілаўскага войска, дзе ў сярэднім шэрагу едуць трубачы (малюнак «Oddzial lekkej jazdy», мастак A. Bassan, 2-я палова XVII ст.) [26]. На мал. 26.2 — вайсковая капэла з почту князя Радзівіла, тут між шэрагамі трубачоў едзе барабаншчык з літаўрамі (XVII—XVIII стст.) [там жа]. На мал. 26.3 — музыкі лёгкай кавалерыі радзівілаўскага войска: выканаўцы на шалмеях, папярэчнай флейце і барабаншчык з літаўрамі (XVII-XVIII стст.) [там жа].
Застаецца інтрыгуючай загадкай бытаванне на тэрыторыі Беларусі шатландскіх валынак (bagpipe). Шматлікія шатландскія імігранты некалькі стагоддзяў жылі на Беларусі. Яшчэ ў 1503 г. Пётркаўскі сойм разглядаў праект засялення шатландскімі каланістамі замкаў на Дняпры. На працягу XVI ст. на землях ВКЛ з’яўляюцца шатландскія гандляры і вайскоўцы-найміты. 3 1563 г. соймавыя канстытуцыі згадваюць шатландцаў як сур’ёзных канкурэнтаў мясцовым купцам. Шатландцы манапалізавалі гандаль многімі дробнымі таварамі, якім нават далі назву «рэчы шкоцкія». У 1583 г. пад час паломніцтва ў Палесціну Радзівіл Сіротка пісаў пра ўбачаных ім вулічных гандляроў, што яны, «як нашы шкоты, у корабах розныя дробныя рэчы для продажу па вуліцах носяць» [27, с. 759-760]. Рассяленне шатландцаў па ўсёй Рэчы Паспалітай набыла такі размах, што англійскі драматург Дж. Уэбстэр у п’есе «Белы д’ябал» (1610) згадваў пра «40 тысяч шатландскіх гандляроў у Польшчы» [там жа]. Адным з найбольш вядомых прафесараў філасофіі Віленскай акадэміі ў 1570-1575 гг. быў езуіт з Шатландыі Джон Хэй. Медны шатландскі пені з 1640-х гг. быў прыняты ў манетнае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі. Як пісаў ва ўспамінах шатландзец П. Гордан, Януш Радзівіл і яго сын Багуслаў «мелі кампанію цалкам ці пераважна з шатландцаў» [там жа]. Некаторыя з іх пры
26.1
26.3
Мал. 26. 26.1 — харугва лёгкай кавалерыі радзівілаўскага войска (малюнак XVII cm.); 26.2 — вайсковая капэла з почту князя Радзівіла, XVII-XVIII стст.; 26.3 — музыкі лёгкай кавалерыі радзівілаўскага войска, XVII-XVIII стст.
фундатарстве Радзівілаў займаліся навуковымі даследаваннямі. Напрыклад, Януш і Багуслаў Радзівілы ў 1665 г. фундавалі выданне ў Амстэрдаме кнігі «Thaumatographia natural is» Дж. Джонстана.