Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Шатландцы-найміты служылі ў войску ВКЛ. Напрыклад, пры аблозе Смаленска ў 1634 г. пад камандаваннем рэферэндара ВКЛ А. Гасеўскага знаходзілася шатландская драгунская харугва ў 200 чалавек. Шатландцы пасяліліся ў многіх гарадах і мястэчках ВКЛ, але асабліва вялікія іх калоніі ў XVII ст. былі ў Слуцку і Кейданах. Яны паступова асіміляваліся мясцовым насельніцтвам і прымалі беларускія імёны. Так, у рэестры пінскіх купцоў у 1620-х гг. адзначаецца 4 шатландцы з такімі імёнамі, як Таміла Алешковіч, Пётр Шымковіч, Алешка Ахрэмовіч і Луцця Літвіновіч [там жа].
Магчыма ў той час з шатландскімі перасяленцамі і асабліва шатландскімі вайскоўцамі-наймітамі на Беларусь маглі патрапіць шатландскія валынкі. У беларускай іканаграфіі ёсць цікавы малюнак, які зрабіў каля 1725 г. на эміграцыі ў Расіі беларускі мастак Васіль Корань (фрагмент плаката «Мышы пахоўваюць ката», мал. 27) [20], Над левай мышкай надпіс: «Мышь весёлая в валынку нграет, песнн напевает, кота проклннает». Тут мышка ідзе наперадзе працэсіі і грае на трохбурдоннай дудзе, якая намалявана схематычна. Але наватза гэтай схематычнасцю заўважна, што тры бурдоны стаяць на плячы. Менавіта такія рысы, як гранне на хаду пад час шэсця на дудзе з трыма бурдонамі на плячы, дазваляюць выказаць меркаванне, што прататыпам для гэтай схематычнай выявы паслужыў шатландскі bagpipe.
У XVIII ст. духавыя вайсковыя аркестры (гарнізонныя замкавыя капэлы) часта выконвалі парадную музыку на вялікіх гарадскіх святах. Вайсковыя аркестры былі нязменным атрыбутам парадаў пад час вучэнняў і прыдворных святаў магнатаў. Прыбыццё караля, іншаземных паслоў, вайсковыя парады, святы ў гонар святых апекуноў горада і іншыя прадугледжвалі абавязковую прысутнасць замкавых вайсковых музыкаў, якія мусілі аздабляць урачыстасць гукамі барабанаў і труб, спалучаючы гэта са стрэламі з гарматаў.
У 1744 г. кароль Аўгуст III выдаў святару Валчанскаму грамату на пасаду праваслаўнага Епіскапа Беларускага, кафедра якога
.ШЖ € ДНТА HAhOAfUX»
HlOPMAHd ШНДЧЬ
всвн/члк'/мгсаггь лздст/пл ttWAKAxa дл
СМАДНМЦДЛННЛ бРУЛАХЙ
АЛДДУ І«ЗНА(ТЬ
ныша пшлда ььдды ^7НРА€Т'Л П€СНМ Н4 ХЬДСТЬ КОТА ПРОКЛй
Н4ГГ7і
ЛАЫШйМЫШ(1ШЗСТЗ
АПРОйОЗУ Н( кррта
МЫКАРН
ІТД HAIWP ДНЦЖІ
.ШСАКЛ МОГЦ
Мал. 27. Схематычная выява шатландскай валынкі ў левай фігуры (плакат «Мышы пахоўваюць ката», 1725 г.)
была тады ў Магілёве. Магілёўская хроніка Сурты і Трубніцкага так апісвае ўрачыстасці: «...як толькі дзень пачаўся, сталі біць у цэхаху барабаны і ў літаўры ў купецкай і ротмістрскай харугвах...» [38]. У 1793 г. у святочным шэсці ў Шклове ўдзельнічалі між іншых музыкаў «літавршік верхом... гренадер с барабаніцікамі» [там жа]. У 1795 г. у Гродна «музыкой і барабанным боем» ганаровая варта вітала былога караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага [там жа]. Трубы і барабаны гралі пад час сустрэчы пісараў польных літоўскіх у Слоніме (1761). У 1728 г. пад час кананізацыі св. Станіслава Косткі і Алойзія разам гралі замкавы аркестр і школьная капэла. У 1739 г. у Мінску ў імпрэзе ў гонар Удальрыка Радзівіла «як драгуны, так і пяхота стаялі парадам пры гуках вайсковай капэлы». У 1761 г. сустрэча чыноўнікаў і вайсковага кіраўніцтва адбывалася пад «гукі труб лёгкай харугвы і прыемнае гучанне гарнізоннай капэлы» [там жа]. У 1780-х гг. капэла суправаджала вайсковыя практыкаванні навучэнцаў Нясвіжскай школы (школа Камісіі народнай адукацыі). У 1784 г. музыка суправаджала паказальныя вучэнні нясвіжскага гарнізона. У 1793 г. у святочным шэсці ў гонар адкрыцця новага будынка Шклоўскага
корпуса ўдзельнічалі конны музыка з літаўрамі, 6 трубачоў, 24 музыкі ў парадных мундзірах і рота грэнадзёраў з барабаншчыкамі і флейтыстамі. У 1793 г. гарматныя салюты і гучанне вайсковай музыкі суправаджалі сеймавыя ўрачыстасці ў Гродна [там жа].
Вайсковыя аркестры запрашаліся да ўдзелу і ў рэлігійных цырымоніях. Напрыклад, у 1671 г. у Полацку ў гонар кананізацыі Францыска Боргія адбылося агульнагарадское свята з вайсковым парадам у суправаджэнні «труб н капеллы» [107], Але гранне вайсковых аркестраў на царкоўных урачыстацях выклікала сур'ёзныя абурэнні з боку клерыкальных уладаў. У 1683 г. генерал ордэна езуітаў накіраваў Правінцыялу Літоўскаму патрабаванне не ўжываць трубы, барабаны і «іншую вайсковую музыку» [108]. Нягледзячы на гэта ў каталіцкіх цырымоніях працягвалі выкарыстоўвацца вайсковыя аркестры, асабліва для выканання маршавай музыкі [38].
У XVIII ст. вайсковыя капэлы былі ў Барысаве, Мінску, Гродна, Дзярэчыне, Нясвіжы, Слуцку, Слоніме, Кобрыне, Пінску і Мазыры (паводле мапы В. Дадзіёмавай) [там жа]. Аркестры вайсковых падраздзяленняў ВКЛ утрымлівалі, акрамя ўдарных, драўляныя і медзяныя духавыя інструменты — габоі, кларнеты, фаготы і трубы. Напрыклад, у Другім пешым палку Вялікай Булавы ВКЛ (Гродна, 1780) было 2 трубачы. Дакументы пешага палка ВКЛ у Новай Мышы (1764) згадваюць «венскія валторны і трубы» [там жа]. Па аднаму трубачу было ў кожным першасным звязе такіх вайсковых частак, як кавалерыйскі полк пярэдняй варты Вялікай Булавы ВКЛ (Барысаў, 1777, Мазыр 1782-1784), брыгадзе войскаў ВКЛ (Пінск, 1776-1778), гусарскай харугве (Мінск, 1776) і татарскім палку (Кобрын, 1765). Трубачы служылі галоўным чынам у кавалерыі. Вядомы нават імёны некаторых кавалерыйскіх турбачоў: Міхал Сташкевіч, Юзэф Паўловіч, Ян Грабоўскі, Міхал Манькоўскі, Міхал Кульвінскі (полк пярэдняй варты Вялікай Булавы ВКЛ), Казімір Даўкша, Ян Сісоўскі, Ян Сярніцкі. Францішак Навасельскі (Пяцігорская кавалерыйская брыгада войскаў ВКЛ). Акрамя кавалерыйскіх частак трубачы служылі ў артылерыйскіх і пяхотных ротах і палках [там жа]. Часам вайсковыя музыкі бралі
вучняў, як, напрыклад, адбылося ў пешым палку Вялікай Булавы ВКЛ (Гродна, 1782).
Расійскія «Прнказные дела старых лет» за 1669 г. утрымліваюць «челобнтную» «снпошных» майстроў Юркі Іванава і Шчасткі Шынкеева (паходзілі з-пад Гродна), якія ў Маскве ў адборным Агеевым палку Шэпелева вучылі «снпошному делу» і «выучнлн онн человек 30 н большн» [73, с. 62—63]. Пад тэрмінам «смпошное дело» трэба разумець мастацтва грання на шалмеі ці іншым язычковым інструменце, бо словы «сопель» і «снпошны» паходзяць ад агульнага «сапець/сіпець». Пэўна, «снпошное дело» азначала гранне на габоі, бо габоі былі распаўсюджанымі вайсковымі язычковымі інструментамі (поруч з фаготамі і кларнетамі). Габаісты служылі ў вайсковых аркестрах ВКЛ, а некаторыя з іх сумяшчалі службу з працай ў прыватнаўласніцткіх аркестрах. Напрыклад, у радзівілаўскай капэле ў 1751 г. гралі 8 гарнізонных габаістаў [ 103]. У Другім пешым палку Вялікай Булавы ВКЛ (Гродна, 1780) было 2 габоі і фагот. Вельмі багаты інструментамі вайсковы аркестр быў у пешым палку ВКЛ у Новай Мышы (1764). Тут, апрача «самшытавых габояў», венскіх валторнаў, трубаў і кларнетаў, выкарыстоўваліся і скрыпкі [38].
Музыкі ваенных капэл ВКЛ часта паходзілі з ніжэйшых саслоўяў. У армейскіх інструментальных капэлах служылі ўраджэнцы розных рэгіёнаў Беларусі. Дакументы паказваюць паходжанне музыкаў коннага палка Агінскага (1766) з Пінскага, Слонімскага, Магілёўскага, Аршанскага і Навагрудскага паветаў. Барабаншчыкі Шостага пешага палка ВКЛ (Гродна, 1792) былі жыхарамі Мінску, Навагрудку і Брэсцкага ваяводства [там жа]. Пасля заканчэння службы яны вярталіся ў родныя мясціны, дзе ўзбагачалі народную музыку духавымі інструментамі.
У XVIII ст. сярод літоўскіх магнатаў папулярнымі відамі вайсковых аркестраў былі «янычарскія», ці «турэцкія». Яны складаліся з мясцовых музыкаў, апранутых ва ўсходнім стылі, і мелі стылізаваны пад усходні тып інструментарый. Янычарскія капэлы былі данінай модзе і выконвалі прэзентацыйныя функцыі: суправаджалі вайсковыя і гарадскія святы, а таксама забавы магнатаў.
«Янычарскія капэлы» ўключалі шматлікія духавыя (шалмеі, трубы, сурмы, флейты) і ўдарныя інструменты (барабаны, тулумбасы, талеркі). У янычарскай капэле Міхала Казіміра Агінскага (Слонім, 1788) былі сурмы, флейты, барабаны і тулумбасы; у янычарскай капэле Польнай Булавы ВКЛ (Гродна, 1768) было 6 барабанаў, 3 тулумбасы і 3 талеркі; у капэле янычарскай харугвы Вялікай Булавы ВКЛ (Высокае, 1764) было 5 сурм, 6 барабанаў, 3 тулумбасы і 2 талеркі. В. Дадзіёмава заўважае: «Данные о янычарской капелле за 1764 г., обнаруженные в Польше н опублнкованные 3. Ханецкнм, позволяют убеднться в относнтельной стабнльностн состава капеллы н в устойчнвоста традйцян бытовання этнх оркестров на восточных землях ВКЛ» [38].
Асабліва вядомымі ў ВКЛ былі янычарскія палкі і янычарскія музыкі пры двары князёў Радзівілаў. Аркестр янычараў выконваў чыста карнавальную ролю, суправаджаючы ўрачыстыя шэсці і выезды Радзівілаў [12, с. 86], Янычарскі аркестр Радзівіла паказаны на малюнку «Oddzial janczarow Radziwillowskich» (мастак A. Bassan, 2-я палова XVII ст., мал. 28.1). Тут трубачы-шалмеісты, барабаншчык і выканаўца на талерках (на сцягу герб Нясвіжа з родавым знакам Радзівілаў — трыма ражкамі, лічба 4 над харугвай, пэўна, азначае нумар гэтага фарміравання) [26],
Капэлы ва ўсходнім стылі ўXVIII ст. працавалі і пры каралеўскім двары. «Каралеўскія» янычары ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях у рэзідэнцыі караля ў Гродна і Вільні, а таксама пад час парадаў і наведвання каралём іншых гарадоў ВКЛ. Выгляд каралеўскіх музыкаў-янычараў падаюць мал. 28.2 (XVIII ст., медзярыт X. Бонарта) [89] і мал. 28.3 (малюнак «Dobosz janczarow krolewskich» Я. П. Норбліна, канец XVIII ст.) [25],
Разам з янычарскімі аркестрамі экзатычным антуражам для мясцовай шляхты былі рогавыя аркестры, якія ў XVIII ст. былі створаны ў Нясвіжы і Шклове.
28.2
28.3
Мал. 28. 28.1 — янычарскі аркестр Радзвіла, XVII cm.;
28.2, 28.3 — «каралеўскія» янычары (медзярыт і малюнак XVIII cm.)
ЫІШСКАЯ ПАЭ^ІЯ
ДууоуНАЯ | Ы U| Л | (КАЯ ПАЭ3ІЯ
ухоўнай апорай рыцараў-хрысціянаў заўжды былі малітвы і ^.^хрысціянскія вершы пра нябёснае заступніцтва пры выкананні высокамаральнага абавязку абароны веры і хрысціянскага народу. Таму найстаражытнейшым відам рыцарскай паэзіі трэба лічыць вершаваныя духоўныя творы, насычаныя матывамі ваярскай мужнасці і адданага служэння сваёй веры. Напрыклад, «Слова пахвальне Георгію» мітрапаліта ВКЛ Грыгорыя Цамблака (1364-1419) [4], На беларускіх землях Г. Цамблак развіваў традыцыі ўрачыстага красамоўства Кірыла Тураўскага. Абарона роднай веры і ўслаўленне нацыянальна-культурных дзеячаў і ваяроў ва ўмовах турэцкага нашэсця ўздымалі актуальнасць яготвораў. Георгій Пераможца, якому прысвечана «Слова пахвальнае», — заступнік рыцараў: