• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

    Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

    Зміцер Сасноўскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 136с.
    Мінск 2010
    32.3 МБ
    Паводле іканаграфічных крыніцаў, барабаны былі пераважна пяхотнымі інструментамі, у той час як катлы (літаўры) — інструментамі кавалерыі. У 1611 г. у Кракаве выйшла «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні, насычаная маляўнічымі партрэтнымі дрэварытамі. А. Гваньіні — гісторык італьянскага паходжання, які доўга служыў ротмістрам у войску ВКЛ і камендантам гарнізона Віцебска пад час Лівонскай вайны і з віцебскім гарнізонам удзельнічаў у многіх вайсковых экспедыцыях [26, с. 518-519]. А. Гваньіні як прафесійны вайсковецдобра ўяўляў выгляд пяхотнага барабана ВКЛ. На мал. 3 бачым два дрэварыты з «Хронікі» А. Гваньіні з выявамі барабанаў.
    Пяхотныя барабаны бачым таксама на мал. 4 (віленская гравюра 1688 г. — герб Міхала Храптовіча) [25], на мал. 5.1 (габелен нясвіжскай мануфактуры Радзівілаў «Узяцце ў палон Міхайлы Крычаўскага пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г.», каля 1752 г.), на мал. 5.2 (герб «Драгаслаў») [там жа] і на мал. 5.3 (герб «Ясеньчык») [31]. На мал. 5.4 — барабан «літоўскага» палка ў складзе расійскай арміі канца XVIII ст., тут герб «Пагоня» размешчаны паверх расійскага
    Мал. 3. Дрэварыты з «Хронікі» А. Гваныні з выявамі барабанаў,
    1611 г.
    ю
    Мал. 4. Пяхотны барабан у аздабленні герба Міхала Храптовіча, 1688 г.
    двухгаловага арла (захоўваецца ў Вайсковым музеі ў Беластоку, здымак 3. Герасімовіча).
    На мал. 6 — літаўры і барабан сярод вайсковага рыштунку і зброі ўаздабленні партрэтаЯна Караля Хадкевіча [74]. Намал. 7 — гравюра, прысвечаная Аршанскай бітве, дзе ў цэнтры поля грае на літаўрах конны барабаншчык (з брашуры Анджэя Крыцкага 1515 г.) [18]. На мал. 8 —дзве літаўры і барабан ля гармат (герб Караля Станіслава Радзівіла, гравюра невядомага аўтара, ВільняНясвіж (?), 1692 г.) [25], Барабаншчыка кавалерыі бачым на мал. 9 (ілюстрацыя «Practika» з выдання друкарні Віленскагаўніверсітэта XVII ст.) [113].
    Як адзначае ў сваёй кнізе «Polskie ustawy і artykuly wojskowe...» С. Кутшэба, вайсковы статут патрабаваў, каб кожны жаўнер і афіцэр ведалі сігналы, якія выконваліся на барабане [94], Часам барабаншчыкі выконвалі парламенцёрскую місію, як, напрыклад, пры аблозе Быхаўскага замка ў 1707 г.: «Першы раз ён здалёк барабаніў, другі раз — наблізіўшыся да брамы, а перад самой брамай — трэці раз» [54], Барабаны ўдзельнічалі не толькі ў буйных бітвах, але і ў шляхецкіх «наездах», напрыклад, у наездзе наймітаў брэсцкага скарбніка Людзвіга Зубоўскага на мястэчка Дарагакупава ў 1712 г. [41].
    3 XVIII ст. вядомы нават прозвішчы барабаншчыкаў. У 1776 г. у конным палку Агінскага ў Пінску служылі барабаншчыкі Ян Палеўскі, Ігнацій Баброўскі, Ян Клімовіч і Ян Міцкалеўскі. У 1780-1783 гг. у Гродна ў Другім пешым палку Вялікай Булавы ВКЛ служылі барабаншчыкі Казімір Рыбінскі, Тадевуш Рысік, Лукаш Навацкі, Фрыдрых Вінклер, Вінцэнт Катовіч і Антон Савіцкі. У 1782-1783 гг. у Першым грэнадзёрскім палку Вялікай Булавы ВКЛ у Слоніме служылі барабаншчыкі Адам Чаплінскі, Дамінік Асіповіч, Пётр Маразоўскі, Юзэф Чарнышоў і Юзэф Схатніцкі. У 1776 г. у выбранецкай роце слуцкай крэпасці служылі барабаншчыкі з прозвішчамі Стэвашэвіч і Грунтовы [38],
    Разам з барабанамі найстарэйшымі вайсковымі інструментамі былі трубы разнастайнага кшталту. Пра выкарыстанне трубаў у вайсковай практыцы паведамляе летапіс Рачынскіх: «Людзі тыя, што за Вяллёю паселі, ігрывалі на трубах дубасных» [49].
    5.3
    Мал. 5. 5.1 — пешы барабаншчык у бітве пад Лоевам, 1649 г.; 5.2, 5.3 — барабаны ў аздабленні гербоў беларускай шляхты; 5.4 — барабан «літоўскага» палка ў складзе расійскаіі арміі канца XVIII cm.
    Мал. 6. Літаўры. і барабан у аздабленні партпрэта Яна Караля Хадкевіча
    Мал. 7. Конны барабаншчык грае на літаўрах пад час Аршанскай бітвы (гравюра 1515 г.)
    Мал. 8. Дзве літаўры і барабан у аздабленні герба Караля Станіслава Радзівіла, 1692 г.
    Мал. 9.
    Барабаншчык кавалерыі ў выданні Віленскага ўніверсітэта, XVII cm.
    М. Куліковіч лічыць, што тут апісаны трубы, зробленыя з бяросты [46], У Ф. Скарыны ў «Кнізе Суддзяў» чытаем: «П внегда так на трехь местехь трубйЛй около войска» («Кніга Суддзяў», арк. 17-6). Пад час бітваў трубы выкарыстоўваліся разам з барабанамі, літаўрамі. Хроніка Літоўская і Жамойцкая пры апісанні бітвы 1321 г. згадвае трубы ў спалучэнні з літаўрамі («бубнамі»): «А так немцы зброею, а лйтва хйбкостю перамагала, копйямй, мечамй, потйсклмй срогую бмтву з обу сторон ведучй, крнк людей, громот збройных, рзане коней, звук труб й бубнов» [82],
    Трубы згадваюцца ў многіх літаратурных творах батальнай тэматыкі. У XVI-XVII стст. была створана беларуская версія «Аповесці пра пабоішча Мамая» (захавалася ў рукапісе XVII ст.). Аповесць прысвечана Кулікоўскай бітве 1380 г., у якой важную ролю адыграў беларускі полк і сыны князя Альгерда Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі. Тут гучныя сігналы на трубах выглядаюць як сімвал будучай перамогі: «Почалй обой войска трубйтй на войну. Рускйй трубы грммелн, а татарскйй якь онемелй» [7], Можна вылучыць і іншыя прыклады літаратурнага згадвання трубаў у бойках: «Колй в трубы вдарат скачет на войну не лекаетса» («Сборнйк поученйй»); «.. .а полякй теж з Лйтвою зшйковэвшйся з обух сторон трубь знакн до бмтвы далй» [116],
    Часам у бітве сігналаў труб не хапала. Паводле А. Рымшы, гетман Крыштаф Радзівіл пры паўторным штурме замка Сокал «загадаў трубіць адступленне» (да ворага падышла дапамога і войска магло трапіць у акружэнне), але раз’юшанае ў бітве войска немагчыма было спыніць. Таму гетман мусіў пагнаць каня ў самае пекла бітвы і «не трубою, а голасам» камандаваць адступленне, асыпаючы лаянкай ротмістраў.
    У 19-й частцы аповесці А. Рымша прывёў, бадай, асноўнае правіла сігнальнай вайсковай музыкі: «Гучна трубы галосяць — час шукаці бою» [7], Тое ж чытаем і ў Лявона Мамоніча ў эпіграме 1595 г. «На герб его мнлостн пана Снмеона Войны»: «Яко досыт значне трубы нам оповедают, / Время бранн н время победы людне знают» [там жа].
    Вайсковыя сігналы трубамі адлюстраваў і іншы паэт-рыцар ВКЛ Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй «Хроніцы» (1582). М. Стрыйкоўкі больш за 10 гадоў (1563-1574) служыў у войску ВКЛ на маскоўскай мяжы ў якасці рыскуна (разведчыка), удзельнічаў у бітве за Улу (1568) і абароне Віцебска (1568). М. Стрыйкоўскі не быў удзельнікам ні Грунвальдскай (1410), ні Клецкай (1506), ні Аршанскай (1514) бітваў, але падрабязна апісаў іхход, пэўна, карыстаючыся нейкімі крыніцамі. У гэтай частцы «Хронікі» ўнікальны кавалак, дзе Стрыйкоўскі праз словы імітуе вайсковую каманду на трубах: «Taratan tara! taratan!» [116, с. 128-138]. Пасля бітвы кароль Ягайла загадаў трубам «выдаць знак пакою» [там жа].
    К XVII ст. самымі ўжыванымі вайсковымі трубамі становяцца трубы «з блях каваныя» (медзяныя). Ян Пратасовіч, апісваючы вайсковыя шыхты і спрытных жаўнераў, згадвае «трубу медзяную, якая знак дае да бою» [109], Расійскія дакументы XVII ст. згадваюць таксама пра шляхціча Юшку Стрыеўскага, што да пераезду ў Масковію служыў «прн воеводе мстнславском, казацкую службу в трубачах» [73, с. 78].
    Іканаграфічныя крыніцы даюць багаты матэрыял па выявах вайсковых труб. На мал. 10.1 — конныя трубачы польска-літоўскага войска з гравюры Г. Келера «Аблога Смаленску войскамі Рэчы Паспалітай у 1610 г.» [26], На мал. 10.2 — вайсковы горн сярод рыштунку (партрэт Яна Караля Хадкевіча, XVII ст.) [74]. На мал. 10.3 — конны вайсковы трубач з гравюры XVII ст. «Бітва між шведамі і літоўцамі пры Сандаміры ў 1656 г.» [95; 96]. Горны як адзін з сімвалаў вайсковага побыту прысутнічаюць на гербах беларускай шляхты: на мал. 10.4 — «Herb Druck Domu Skorynow», тут сярод вайсковага рыштунку горн з аксельбантамі (здымак аўтара); на мал. 10.5 — герб «Яліта», дзе сярод вайсковага рыштунку
    10.3	10.4	10.5
    Мал. 10. 10.1 — конныя трубачы польска-літоўскага войска пры аблозе Смаленска, 1610 г.; 10.2 — вайсковы горн у аздабленні партрэта Яна Караля Хадкевіча, XVII cm.;
    10.3	— конны вайсковы трубач у бітве пры Сандаміры, 1656 г.;
    10.4	, 10.5 — горны ў аздабленні гербоў беларускай шляхты
    горн [25]. Трубы былі сімвалам вайсковага поспеху і мужнасці. На мал. 11 анёл трубіць над гетманам, які вядзе войска ў бітву, на трубах вымпелы з гербамі ВКЛ і Польшчы, а таксама гербы магнатаў ВКЛ (гравюра невядомага мастака, прысвечаная славе роду Агінскіх, ілюстрацыя да кнігі «Meta in porta virtutis & gloriae Oginscianae», Вільня, 1703 г.) [там жа].
    Вайсковае выкарыстанне трубы ілюструюць і мініяцюры Радзівілаўскага летапісу — мал. 12.1 (арк. 196 адварот), 12.2
    Мал. 11. Анёл трубіць над гетманам, які вядзе войска ў бітву (ілюстрацыя 1703 г.)
    (арк. 14), 12.3 (арк. 234 адварот, верхняя мініяцюра), 12.4 (арк. 236 адварот) [68], Цікавая акалічнасць: усе трубы Радзівілаўскага летапісу, створаныя ў XV ст., нагадваюць драўляныя сурмы, a трубачы, дамаляваныя на палях у XVI ст., трымаюць у руках медзяныя горны (мал. 12.5) [там жа, арк. 167, 168, 169, 169 адварот]. Магчыма, на мяжы XV і XVI стст. адбылася змена сігнальнага вайсковага інструментарыя — з роўных драўляных труб на гнутыя медзяныя горны.
    Горны застаюцца папулярным вайсковым інструментам і ў XVII ст. На мал. 13 бачым карціну ў гонар Вялікага гетмана
    12.5
    Мал. 12. Вайсковае выкарыстанне трубаў і горнаў (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, XV-XVI стст.)
    Мал. 13. Конны трубач з горнам у бітве (паводле рыціны XVII cm. у гонар Вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча )
    літоўскага Яна Караля Хадкевіча, дзе ў ніжняй частцы паказана бітва са шведамі (карціна са збораў М. Берсана, напісаная паводле рыціны XVII ст.). Туту правым куце знаходзіцца конны трубач з горнам. Найвышэйшым узлётам вайсковагаталенту гетмана Хадкевіча была перамога ў бітве пад Кірхгольмам (пад Рыгай), дзе ягоны 4-тысячны літоўскі аддзел разграміў 14-тысячную шведскую армію.
    У вайсковай практыцы ўжываліся і іншыя духавыя інструменты. Звесткі пра выкарыстанне флейтавых дае «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага (XIII в.): «1218 г. Рускія... сабралі разам сваё войска, ударылі ў літаўры (tympanis), затрубілі ў сваі дудкі (fistulas), і пачаў кароль Пскоўскі і кароль Ноўгарадскі, абыходзячы войска, падбадзёрваць яго перад бітвай» [30], Паводле той жа «Хронікі Лівоніі» вядома, што разам з пскоўскім і ноўгарадскім войскамі супраць немцаў неаднаразова выступалі і палачане. Гэтая акалічнасць дазволіла I. Назінай выказаць меркаванне: «Естественно предположнть, что в полоцкой дружнне нспользовалмсь те же музыкальные ннструменты» [58]. Але адзначым, што пад «fistulas» могуць хавацца не толькі флейтавыя, але і язычковыя інструменты.