Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
32.3 МБ
Музычнае жыццё кракаўскага каралеўскага двара з сярэдзіны XVI ст. віравала вакол трох груп музыкаў. Акрамя згаданай вышэй парадна-фанфарнай капэлы з труб і барабанаў (раздзел «Парадная музыка»), працавалі таксама пераважна інструментальная камерная капэла «салістаў-віртуозаў» (сюды ўваходзіў, напрыклад, лютніст Валянцін Бакфарк) і вялікая вакальная капэла, якая выконвала і рэлігійныя, і свецкія творы [121, с. 92].
Магнаі^кія л^і^бо^нмя КАЛЭАЫ
Прыдворнае музычнае жыццё каралеўскіх двароў у Гродна і Вільні стала прыкладам музычнага аздаблення для двароў магнатаў ВКЛ і Польшчы. Айчынная магнатэрыя дбала пра родавы гонар і ў прадстаўнічых мэтах утрымлівала багатыя двары з пышнай музычнай аздобай. В. Скарабагатаў сцвярджае: «Пад уплывам вялікакняскага двара мода на ўсё італьянскае ахоплівае замкі і палацы магнатаў — князь Слуцкі, князь Радзівіл (Нясвіж), гетман Хадкевіч, князь Сапега (Друя) і іншыя ладзяць у сябе канцэрты, танцавальныя спектаклі, балеты, прапагандуюць італьянскае мастацтва, акружаюць сябе італьянскімі музыкамі» [76]. У капэле канцлера ВКЛ Льва Сапегі (1557-1633) каля 1600 г. працаваўзнакаміты дырыжор і кампазітар Джавані Батыста Качыёла (Giovanni Battista Cocciola) [114], Прыдворныя капэлы становяцца прэстыжным элементам кожнага магната. У сувязі з гэтым Францішэк Сярчыньскі адзначаў: «Z panow mozniejszych nie bylo zadnego, ktory by kapeli nadwornej nie miab> [121].
Найстарэйшай з вядомых магнацкіх капэлаў была капэла пры двары князя Мікалая Радзівіла Чорнага (1515-65), для якой друкаваліся нотныя зборнікі («Брэсцкі канцыянал», «Нясвіжскі канцыянал») і дзе працавалі вядомыя кампазітары (Ц. Базылік, Вацлаў з Шамотул). В. Скарабагатаў піша: «Лепшыя беларускія кампазітары таго часу працавалі альбо пры двары Радзівіла Чорнага — у Вільні, альбо пры двары Стэфана Баторыя — у Гродна» [76]. Капэла пры двары Радзівіла Чорнага выконвала рэпрэзэнтацыйныя мэты, бо князь займаў высокія пасады: з 1550 г. — канцлер ВКЛ, а з 1551 — віленскі ваявода. У лісце папскаму нунцыю Ліпаману Радзівіл Чорны піша: «...наслухаюцца разнастайнага візгу, піску, брынчання ад званоў, ад арганаў, ад разнастайных пішчэляў...» [121], 3 гэтага відаць, што Радзівіл Чорны быў добра знаёмы з капэльным інструментарыем.
Наколькі камерная музыка ВКЛ эпохі Рэнесансу развівалася ў некаторых кірунках хутчэй за польскую, сведчыць той факт, што ўжо ў 1551 г. пры двары Мікалая Радзівіла Чорнага існавала
інструментальная група скрыпачоў італьянскага ўзору, а ў кракаўскай прыдворнай капэле Жыгімонта Аўгуста пра такіх музыкаў упершыню згадваюць на восем гадоў пазней — толькі з 1559 г. [105].
Зыгмунт Швэйкоўскі піша, што прыдворная капэла Радзівіла Чорнага мусіла аздабляць жыццё княскага двара і служыць рэпрэзентацыйным мэтам, бо двор Радзівіла ў той час быў «першым пасля каралеўскага» [121], Пры капэле служылі такія музыкі, як Вацлаў з Шамотул і Цыпрыян Базілік, пра якога ведаў нават Альбрэхт Прускі і называў яго «музыка ваеводы віленскага» [там жа]. Вакальнаінструментальную капэлу бачым на гравюры Лаўрэна Вілаца (Вільня, 1686), дзе прысутнічае вайсковая тэматыка ў выглядзе палонных і аховы, а таксама герба Георгія Сігізмунда Шпорціка, які багата ўдэкараваны зброяй (мал. 34) [25]. У руках удзельнікаў капэлы віола дэ гамба, дзве скрыпкі, горн, арфа, партатыў (партатыўны арган), справа ад інструменталістаў спявае вакальнае трыё.
Іншы з роду Радзівілаў — канцлер і вялікі гетман Крыштаф Радзівіл Пярун (1547-1603) — трымаў уласную капэлу ў Вільні, дзе служылі як мясцовыя (у прыватнасці, Андрэй Рагачэўскі), так і італьянскія музыкі: Мікеланжэла Галілей і, магчыма, яго сын Вінчэнца Галілей (адпаведна брат і пляменнік славутага астранома Галілео Галілея). Вінчэнца Галілей, таленавіты лютніст і спявак, працаваў таксама ў капэле Януша Тышкевіча (1570-1642) і ўзгадваецца ў дакументах каля 1650 г. [90; 114],
У XVII ст. музычныя капэлы былі таксама ў Януша Радзівіла (1579-1620, сын РадзівілаПеруна)у Кейданах і Багуслава Радзівіла (1620-1669, сын Януша Радзівіла) у Біржах, дзе працаваў, у прыватнасці, скрыпач па прозвішчы Жылка. Паводле традыцыі, капэлы ў тых ці іншых мэтах часта абменваліся між сабою музыкамі.
Характар працы прыдворнай капэлы ілюструе папскі пасланец Баніфацый Ванозі, які наведаў двор польскага канцлера Замойскага: «Канцлер мае капэлу, складзеную з музыкаў і спевакоў, якая заўжды грае пры спажыванні ежы... неўзабаве прыйшлі музыкі і спевакі, якія прыемна некалькі гадзін стваралі забаву» [121], Склад інструментаў капэлы Замойскіх апісвае іншае паведамленне. Папскі
Мал. 34. Вакальна-інструментальная капэла ля герба Георгія Сігізмунда Шпорціка (гравюра 1686 г.)
нунцый пасля сустрэчы з Максімільянам Замойскім пісаў: «Мелі канцэрт музычных інструментаў: флейтаў, рагоў, скрыпак, басэтлі і арганаў» [там жа].
Паводле «Mi^sopustu polskiego» Каспара Мяскоўскага, у XVII ст. інструментарый карнавальных капэлаў, як магнацкіх, так і дробнашляхецкіх, складаўся з рэгалаў, памортаў, пузанаў, дудаў, а паводле опісу Клермонта — з цымбалаў, на якіх гралі яўрэі, з тэорбанаў, на якіх гралі казакі, і з іншых інструментаў [там жа, с. 199].
Польскі магнат Станіслаў Любамірскі пры выправе нават на недалёкую адлегласць раскладаў свой двор на пяць частак, дзе музыкі складалі асобную частку: у першы дзень выпраўлялася «міліцыя», у другі — стайня, у трэці — музыкі, у чацвёрты — паляўнічыя, у пяты дзень ехаў сам магнат са сваім дваром [там жа]. На польскай гравюры «Вясёлая кампанія» паказана застолле шляхцічаў, на пасах якіх вісяць шпагі і шаблі, а ў правым куце грае дудар (мал. 35.1). На гравюры «Кухня» паказана праца кухні, дзе працуюць слугі, a ўверсе гаспадары сядзяць за сталом, пад іх застолле граюць лютніст і скрыпач (мал. 35.2).
Прыдворныя музыкі суправаджалі магнатаў і на вайне. На мал. 36 — прыдворныя музыкі граюць пад час шыхтавання войскаў (фрагмент гравюры В. Гондыуса «Войскі Рэчы Паспалітай пад Смаленскам у час вайны з Расіяй 1632-1634», 1636 г.) [26], Сярэдні музыка грае на падоўжаным духавым інструменце, магчыма, на шалмеі ці нізкай флейце, злева ад яго музыка, павернуты да гледача спіной, магчыма, таксама з флейтай, справа музыка таксама павернуты спінай, трымае лютню. Цікава, што гэтыя прыдворныя музыкі ўзброены. Сам характар выканання, дзе ўсе трое музыкаў павернуты адзін да аднаго, вельмі практычны — для скардынаванага выканання камернай музыкі на свежым паветры неабходна добра чуць іншыя партыі.
XVIII ст. у ВКЛ адзначана дзейнасцю шматлікіх прыватнаўласніцкіх аркестраў — аркестры магнатаў Масальскага ў Ружанах (1752), Юдзіцкіх у Глуску (1790-я гг.), Сапегаў у Дзярэчыне (1762-1765), Любамірскіх у Дуброўне (1783) і інш.
35.1
35.2
Мал. 35. 35.1 — дудар грае пад час застолля шляхцічаў (гравюра «Вясёлая кампанія»); 35.2 — лютніст і скрыпач граюць пад час абеду (гравюра «Кухня» )
Мал. 36. Прыдворныя музыкі граюць пад час шыхтавання войскаў (гравюра 1636 г.)
Найраспаўсюджаным аркестравым інструментам становіцца скрыпка. У Слонімскім аркестры Агінскага (1770-1780-я гг.) былі 21 скрыпка, альты, віола, квартвіёлы і басэтлі. У аркестры графа С. Зорыча ў Шклове было 25 «скрйпйц», 6 «альтовой co смычкамй» і 3 «вйолончелй» [11; 58], Шырокай вядомасцю карысталіся беларускія скрыпачы Ян Цэнцыловіч і Ежы Бакановіч з Нясвіжскай капэлы Радзівілаў.
Выдатным скрыпачом быў гаспа-
дар Слонімскага аркестра Міхал Казімір Агінскі. Амаль штодзённа ён выконваў першую скрыпку ўсваім аркестры ці сольныя канцэрты ў яго суправаджэнні. У яго рэпертуары былі канцэрты Гофмайстэра, ён удзельнічаў у выкананні квартэтаў Бетховена, Бакерыні і інш. Агінскі асабіста сябраваў з Ё. Гайднам. У Слонімскім аркестры М. К. Агінскага была багатая калекцыя скрыпак, зробленых знакамітымі майстрамі, у тым ліку Амаці і Страдывары.
Выдатным скрыпачом быў капельмайстар Гродзенскага аркестра Лявон Сітанскі (1745-1800), які паходзіў са старога беларускага шляхецкага роду. Яго браты Сымон і Барталамей таксама былі ўдзельнікамі Гродзенскай капэлы. Лявон Сітанскі стаў даверанай асобай гаспадара Гродзенскага аркестра Антонія Тызенгаўза. Урокі скрыпічнай ігры ён браў у Берліне ў знакамітага чэшскага скрыпача і кампазітара Іржы Бэнды. Пабываў Сітанскі і ў Патсдаме і Дрэздэне, дзе наведваў оперныя спектаклі, рабіў закупы музычных інструментаў і нотаў для капэлы. Потым ён накіраваўся ў Прагу і Вену, дзе працягваў закупку інструментаў, а таксама ўдасканальваў сваё выканальніцкае майстэрства. Потым ездзіўу Італію і Францыю, займаўся ў слыннага скрыпача Нардзіні. Тады ж ён запрасіў на працу ў Гродна італьянскага кампазітара Каміле Абатэ і двух спевакоў, атаксамазаключыў шматлікія кантракты з музыкамі-выканаўцамі і выкладчыкамі для музычнага цэнтра Тызенгаўза. У Лейпцыгу яму
давялося ўдзельнічаць у канцэрце аднаго з прадстаўнікоў мангеймскай школы, а ў Лондане ён браў урокі скрыпічнай ігры ў Вільгельма Крамера. У 1781 г. Л. Сітанскі выступаў з канцэртамі ў Італіі і, на думку сучаснікаў, быў найвыдатнейшым музыкантам свайго часу.
Л. Сітанскі кантактаваў з італьянскім кампазітарам Нікола Пічыні, які потым падтрымліваў сувязі з тэатрам Тызенгаўза. У 1774 г. Сітанскі з 12 італьянскімі музыкамі вярнуўся ў Гродна. Яго падарожжа стала вельмі выніковым і для развіцця гродзенскага музычнага цэнтра. 3 гэтага часу Л. Сітанскі ўзначаліў Гродзенскі аркестр Тызенгаўза. У хуткім часе майстэрства капэлы дасягнула еўрапейскага ўзроўню.
Ілюстрацыяй невялікай прыдворнай капэлы можа быць малюнак канца XVIII ст., дзе паказаны выканаўцы на флейтах, скрыпках, кантрабасе, валторне і тамбурыне (мал. 37) [89],
Мал. 37. Прыдворная капэла канца XVIII cm.
ПОСЫТЛБАС СОЛЫШ fi Ы If A Н АЛ & Н І 6 A
Археалагічныя знаходкі дазваляюць казаць, што самымі папулярнымі хатнімі інструментамі ў асяроддзі князёў, дружыннікаў і іх сем’яў да XV ст. заставаліся варган і флейты-дудачкі. Варган (дрымба) — самагучальны інструмент у выглядзе жалезнай падкоўкі і прыпаянага ці прыклёпанага да яе каванага язычка. Корпус варгана прыкладаецца да зубоў, гуказдабыванне адбываеца пры зашчыпванні язычка, які вольна вібрыруе між верхнімі і ніжнімі зубамі, а поласць рта выступае ў ролі рэзанатара. Самы стары варган на тэрыторыі Беларусі знойдзены ў Друцкім замку і датуецца XII ст. (мал. 38.1) [58]. Інструмент знойдзены сярод прадметаў побыту княскай сям’і і ваярскай вярхушкі замка. Па меркаванню Л. Аляксеева, варган служыў для забаваў князя [64]. У Мсціславе сярод наканечнікаў стрэл, кручкоў ад спускавога механізма арбалета, частак ножнаў і іншага ваярскага рыштунку быў знойдзены жалезны варган XII-XV стст. (мал. 38.2), што пацвярджае здагадкі пра прыналежнасць варгана да вайсковай музычнай культуры [2]. Пры раскопках 2007 г. у Свіслачы таксама быў знойдзены варган (мал. 38.3) [70]. Заўважна, што ў адрозненне ад друцкага і мсціслаўскага варганаў свіслацкі варган мае іншую форму — акруглую. У ім праглядаецца мацаванне язычка, які