Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Пінскі шляхціч Ян Пратасовіч у паэме «Inventores Rerum» (1608) параўноўвае замежныя «італьянскія» танцы і свае «польскія»: «Танцы розныя рымляне ад этрускаў узялі, але нашыя палякі, хоць пазней пачалі танцаваць, не саступяць італьянцам ні ў чым, пры гэтым італьянцы лічаць свае танцы прыгажэйшымі» [109],
Тут дарэчы будзе прывесці ўспаміны наваградскага шляхціча С. Маскевіча, асабістага ўдзельніка падзей, які адлюстраваў у сваім «Дыярыушы» побыт літоўскага войска ў Маскве ў 1611 г., дзе згадвае «нашыя танцы» і супрацьпастаўляе іх забавам, пабачаным у маскоўскіх баяраў: «Давялося мне бываць на маскоўскіх вечарынах у многіх важных баяр... Ніякай музыкі для забаў на вечарынах у іх няма і не бывае. Над нашымі танцамі яны смяюцца. Лічаць, што шаноўнаму чалавеку непрыстойна танцаваць, для гэтага ў іх ёсць фокуснікі, або блазны... а яны, седзячы за сталом, з таго пацяша-
юцца... Потым з дальняга пакоя ўваходзіць некалькі жанчын... і пачынаюць забаўляць іх сваімі жартамі. Спачатку баюць казкі, a потым спяваюць песні. Але ўсё, пра што яны вядуць размову і аб чым спяваюць, для прыстойных вушэй цяжка слухаць, бо нічога іншага знайсці для размоў і для спеваў яны не жадаюць, акрамя самага распуснага, самага брыдкага і самага бессаромнага. Аднак гэта ім вельмі пасуе, і на здароўе: няхай застаюцца пры сваіх забавах, не ведаючы лепшых» [7].
У Вільні пры каралеўскім двары працавалі кампазітары, якія пісалі танцавальную музыку ў форме камерных інструментальных п’ес — як музычнае суправаджэнне харэаграфічных кампазіцый. Напрыклад, кампазітар Дыямед Катон пісаў танцы, а таксама рабіў апрацоўкі такіх танцаў, як гальярды. Шмат разнастайных танцаў ўсходнеі заходнееўрапейскага паходжання змяшчае «Віленскі сшытак» (1600).
Часта танцы іншаземнага паходжання ў Рэчы Паспалітай выконваліся з пераробкай і падабенствам да мясцовых танцаў, і наадварот — танчылі свае танцы пад іншаземныя рытмы і музыку. Гэта адбілася на музычным апісанні танцаў у рукапісах. Напрыклад сапраўднай анталогіяй танцавальнай культуры ВКЛ XVII ст. з’яўляецца «Полацкі сшытак» («Астрамечаўскі рукапіс»). Гэты рукапіс утрымлівае папулярныя ў ВКЛ танцы славянскага і заходнееўрапейскага паходжання. Шэраг танцавальных мелодый зборніка можна знайсці ў тагачасных нямецкіх крыніцах.
У «Полацкім сшытку» згаданы танцы рознага паходжання: заходнееўрапейскія куранты (11 твораў), балеты (3 творы), «Інтрада» і «Пагамошка» (Бергамаска); польскія «Г’анены», «Менены», «Чапковы», «Вітаны», «Выхадзоны» і «Немец» (але пад назвамі схаваныя зусім іншыя танцы, напрыклад, павана, гальярда і сарабанда); беларускія «Тарапата», «Цызва», «Цюпа», «Трытон», «Дурнечэк» і «Гарволія»; невядомага паходжання, назва якіх звязана з пэўнымі рухамі, — «Дрыгула», «Служалец», «Шэрэмала»; а таксама 29 твораў проста пад назвай «Танец».
Часта сустракаюцца танцы з асаблівымі назвамі: «Танец Паненко слічна (чэбро)» (танец са спевамі), «Фаталія блазенска» (Доля
блазна), «Курант станчоно», «Станчоно», «Стаялец», «Отваржлась». Часам, як і ў некаторых еўрапейскіх зборніках, у «Полацкім сшытку» назвай «Польскі танец» абазначаецца паланез альбо мазурка.
Найлепей тут прадстаўлены танец «Курант», назва якога ў рукапісе пішацца па-рознаму — courante, curante, corranto, curant. Курант паходзіць з Італіі, на пачатку XVI ст. пранік у Францыю, а ў пачатку XVII ст. стаў папулярным у Іспаніі, Англіі і Германіі. Першы музычны запіс танца знойдзены ў табулатуры Attaignanta (1555). Курант ад самага пачатку быў прыдворным танцам, яго танцавалі толькі пры каралеўскіх і магнацкіх дварах, пазней ён сустракаецца ў асяродках простай шляхты і гараджан.
Выканаўчая практыка куранта перыяду Рэненсансу і Барока была двух тыпаў: італьянская і французская. Аб’ядноўвае іх траісты музычны памер, але розняцца яны тэмпам выканання і харэаграфічным малюнкам. італьянскі курант лёгкі. з падскокам (адлюстраваны ў «Полацкім сшытку» пад № 69), а французскі (у «Полацкім сшытку» пад № 134 і № 136) больш павольны з пасоўным, плынным крокам. Распаўсюджанне гэтага танца ў Рэчы Паспалітай звязана з дзейнасцю жонкі караля Уладзіслава VI і жонкі караля Яна III Сабескага, якія прапагандавалі французскія звычаі і танцы пры каралеўскім двары. У XVII ст. курант стаў цырыманіяльным танцам з характарам паваны. У зборніках лютністаў ВКЛ змешчана шмат курантаў, толькі ў табулатуры В. Длугарая ўтрымліваецца ажно 38 [115]. Папулярнасць танца на Беларусі ў XVII ст. звязана з папулярнасцю любоўнай лірычнай песні «куранта», якіх пісалася і выконвалася мноства. Гэта пацвярджаецца фактам складання ў 1733 г. зборніка беларускамоўных і ўкраінамоўных кантаў пад назвай «Куранты».
Вялікая група танцаў «Полацкага сшытку» — гэта балеты (ballo, balletto, ballettordo ці ballet). Італьянскі ballo, balletto праніку XVI ст. у Францыю, атрымаў французскую назву «балет» і ў XVII ст. стаў элементам сцэнічнага відовішча. Гэта фігурны сцэнічны танец любоўнага альбо алегарычнага зместу, які не быў акрэслены музычна альбо абмежаваны танцавальнымі крокамі, ён меў толькі кампазіцыйную і харэаграфічную схему. Пад паняццем «балет» у ВКЛ аб’ядноўвалася шмат мелодый і танцавальных крокаў рознага кшталту. Толькі ў табулатуры В. Длугарая 36 балетаў.
На адвароце дзявятага аркуша «Полацкага сшытка» змешчаны танец над назовам «Тапсе М.В.». Сваёй музычнай стылістыкай ён нагадвае павольны танец-шэсце — павану. Мелодыя развітая, з характэрнымі танцавальнымі «выгінамі», з затрымкамі ў кожным чацвёртым такце. Танец напісаны ў тыповай квадратовай дзвюхчасткавай форме.
Танцы «Полацкага сшытка» польскага паходжання («Гонены», «Менены», «Чапковы», «Вітаны», «Выходзоны» і «Немец») сустракаюцца ў розных польскіх тагачасных музычных зборах. Найбольш апісаны ў тагачаснай польскай паэзіі танец «Немец» [115].
«Гонены»ўпершынюзгадваецй.аўтворы польскага паэтаМ. Рэя ў 1543 г. Мелодыя гэтага танцу згадваецца таксама ў кракаўскай лютневай табулатуры канца XVI ст., а таксама сустракаецца ў славацкіх і венгерскіх крыніцах пад назвамі «Прегманы», «Wechsel Taniz» альбо «taniec przejmowany», «zmieniany». Як вынікае з мастацкага агіісання ў літаратуры, гэта вельмі хуткі і жывы танец. Магчыма, ён калісыді быў гульнёй альбо часткай павольнага танцу, напрыклад, Хадзонага.
Назва танца «Менены» з’явілася пазней за назву «Гонены» — у пачатку XVII ст. Але дакладнага яго апісання не захавалася. Няма і апісання танца «Чапковы». Яго пад назвамі «Klobucky tanecz» і «Klobuckovy» змяшчаюць замежныя рукапісы XVII—XVIII стст., напрыклад, Vietoris Kodex, Szirmay-Keczer, Zbor uhroviecki 1730 r., але ix мелодыя адрозніваецца ад мелодыі «Чапковага» ў «Полацкім сшытку». Ва ўсіх згаданых зборніках паслядоўнасць пераліку танцаў супадае, значыць, існуе сувязь паміж «Полацкім сшыткам» і славацкім і венгерскім рукапісамі.
«Пагамошка» («Бергамаска») — танец італьянскага паходжання. вядомы з XVI ст., назву атрымаў ад назвы мясцовасці Bergamo ў Ламбардзіі. Першы раз яго апісаў Шэкспір у 1596 г. у творы «Сон у летнюю ноч». Мелодыя «Пагамошкі» з «Полацкага сшытка» — вельмі папулярная мелодыя таго часу.
«Інтрада» — двупамерны танец, набліжаны да паваны, але хутчэйшы і менш высакамерны, менш цырыманіяльны. Гэты танец, як і павана, нагадвае марш па залі. У Еўропе сустракаюцца музычныя
запісы інтрад ужо з XVI ст. Упершыню «Інтраду» згадвае ў сваіх вершах польскі паэт М. Рэй (1560). У польскай літаратуры таго часу назва «Інтрада» фігуруе не часта (часцей сустракаецца апісанне і спяванне паваны). Магчыма існаваў свой асаблівы від Паваны ў ВКЛ, бо сустракаецца згадка «рускай» паваны [115].
Звернем увагу на танцавальную песню «Падвана» (№ 120). Яе мелодыя блізкая па рытмічным малюнку да сарабанды. Сарабанда ёсць у музычных творах В. Длугарая і Я. Полака. У «Полацкім сшытку» рытмічны малюнак сарабанды маюць творы № 106, 115, 141 і 143 (тут нумарацыя твораў, прынятая сярод польскіх гісторыкаў).
Вясёлая, з падскокам гальярда побач з павольнай паванай была самым ўлюбёным танцам у Рэчы Паспалітай XVII ст. Гальярда патрапіла ў Польшчу ў XVI ст., пра што сведчыць Кракаўская табулатура. У рэестры танцаў, які захаваўся ў Кракаўскай табулатуры, гэты танец абазначаны як «Гальярда вялікая» і «Гальярда малая». Гэтыя дзве гальярды належаць кампазітару В. Бакфарку. Яму ж прыпісваецца яшчэ адна гальярда з табулатуры Heinhofera (1603). Усе тагачасныя кампазітары-лютністы пісалі гальярды, напрыклад, Я. Полак (4 гальярды), Д. Катон (17 гальярд) і інш.
Паводле сведчанняў Огера (1635), капэлы многіх магнатаў пад час піроў наладжвалі канцэрты, а пасля піру капэлы гралі танцы: «...калі загучыць музыка, мы ідзём у танец урачысты і паважны, які потым змяняецца зусім і пераўтвараецца ў вясёлыя плясы» [121, с. 199]. Папулярнасць танцаў была такая, што танцавальная музыка суправаджала рыцараў нават на вайне. На мал. 44 паказаны шляхецкі баль пад час перамогі з гравюры XVII ст. «Перамога войска Рэчы Паспалітай над маскавітамі» [40], дзе граюць трое музыкаў, а дзве пары танцуюць. Баль у суправаджэнні капэлы (кантрабас, скрыпка і кларнет) бачым на мал. 45 («Bal polski», малюнак Яна Пётра Норбліна, канец XVII ст.) [89],
У сферы свецкай танцавальнай культуры XVII—XVIII стст. на Беларусі атрымалі распаўсюджанне такія еўрапейскія танцы, як паваны, канцоны, куранты і бергамаскі. У XVIII ст. у гарадскім асяроддзі як бальны танец распаўсюдзіўся вальс. 3 сярэдзіны
Мал. 44. Баль пад час перамогі (гравюра XVII cm.)
XVIII ст. у шляхецкае асяроддзе трапіла і стала бальным танцам полька. Шырокае распаўсюджанне атрымаў паланез. Выкананне паланеза з мясцовымі харэаграфічнымі кампанентамі прысутнічае ў іканаграфіі (карціна К. Шлегеля «Паланез пад адкрытым небам», XVIII ст., мал. 46.1). На развіццё танцавальнай культуры плённа ўздзейнічала творчасць мясцовых кампазітараў, якія актыўна працавалі ўгэтым жанры. На мал. 46.2 — тытульны аркуш рукапісу паланезаў Мацея Радзівіла (1788 г.) [26],
Цікавым фактам з’яўляецца пранікненне ў шляхецкае асяроддзе народных музыкаў. У 1644 г. крайчы ВКЛ Тышкевіч запрасіў маршалка ў свой дом патанцаваць «пры дудах нашых сельскіх» [7], Сялянскія дуды згадваў і пінскі шляхціч Ян Пратасовіч у паэме «Inventores Rerum» (1608) [109], Ілюстрацыяй танцаў дробнай шляхты тых стагоддзяў можа быць малюнак «Польскія танцы» з рукапіснага зборніка «Sloane Handschrift» (мал. 47.1) [121,