• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

    Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

    Зміцер Сасноўскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 136с.
    Мінск 2010
    32.3 МБ
    38.1	38.2
    Мал. 38. 38.1-38.3 — варганы (дрымбы) з Друцкага замка, Мсціслава і Свіслачы, XII-XV стст.; 38.4, 38.5 — дудачкі з Верхняга замка Полацка, ХІ-ХІІ стст.
    выходзіць за рамку корпуса. Свіслацкі варган таксама знойдзены між рэчаў вайсковага ўжытку.
    Прыклады флейтавых інструментаў даюць раскопкі ў Полацку. Пры раскопках Верхняга замка Полацка ў 1959 г. была знойдзена касцяная свісцёлка X I—XII стст. з адной гукавой адтулінай (даўжыня корпуса 72 мм, мал. 38.4) [5]. Пры раскопках Верхняга замка Полацка ў 1962 г. была знойдзена паламаная касцяная свісцёлка з адной ігравой адтулінай (захаваная даўжыня корпуса 55 мм, мал. 38.5) [6].
    Інструментам для сольнага побытавага выканальніцтва ў сярэднявеччы былі таксама гуслі. Пра гуслі выказваўся яшчэ Кірыл Тураўскі ў «Сказанні на 19-ты тыдзень»: «15-е мытарство — всякая ересь... н еже баснн бают м в гуслн гудут...» [52, с. 385], Гуслі згадваюцца і ў Супрасльскім рукапісе ХШ ст.: «...сьсоуды своя, снречь гуслн...» [59, с. 218]. «Гусляры рускія» складалі асобную групу музыкаў пры двары караля Ягайлы і каралёў ягонай дынастыі [121, с. 54], Тэрмін «рускія» ў гэтым выпадку азначае, верагодней за ўсё, праваслаўных жыхароў ВКЛ.
    Найвядомым інструментам для сольнага выканальніцтва позняга Сярэднявечча і Рэнесанса была лютня. Зварот паэтаў XVI ст. да лютні не быў паказальна-фармальным і не быў рэмінісцэнцыяй з класічнай міфалогіі (як гэта стала ў наступным веку). У Польшчы і ВКЛ XVI ст. лютня — надзвычай папулярны інструмент хатняга музыкавання і ў прыдворных колах, і ў гарадскім асяроддзі [там жа, с. 153-154]. На мал. 39 — лютністяк сімвал услаўлення рыцарскіх учынкаў змешчаны на гравюры Конрада Гётке да кнігі Адама Сулінскага «Plausus epithalamicus inter nuptias...» (Вільня, 1644) [25], Ha мал. 40 паказана тытульная старонка зборніка Кшыштафа Клябона «Piesni Kalliopy slowienskiej» (з песнямі аб бітве пад Бычынай), дзе рэнесансная лютня — як сімвал мастацтва сольнага выканальніцтва [121],
    Паэзія і лютневае выканальніцтва ў XVI ст. былі настолькі знітаваныя, што вядомыя паэты часта паказваліся разам з лютняй. Так, напрыклад, адбылося з вядомым паэтам-рыцарам і храністам Марцінам Бельскім: калі ў 1564 г. быў створаны дрэварыт з ягоным партрэтам, ля ягоных ног стаяла лютня (мал. 41.1) [26, с. 309].
    Мал. 39. Лютніст як сімвал услаўлення рыцарскіх учынкаў (гравюра 1644 г.)
    Kalliopy Slovibnskiey.
    Ш ео'фі'ср^с/ pot» ^рфпй/
    s. g.
    C W Kre^wfc/ w fcrut; yitnba «еЬетуФспі/ aue» P^irg^/ M. D,LXXXVltl»
    Мал. 40. Рэнесансная лютня на тытульнай старонцы зборніка песняў Кшыштафа Клябона
    Мал. 41. 41.1 — лютня ля ног паэта-рыцара і храніста Марціна Бельскага (дрэварыт 1564 г.); 41.2 — шляхціч грае на лютні дома (малюнак 1644-1646 гг.)
    М. Бельскі ў маладосці працаваў сакратаром пры двары вядомага магната ВКЛ П. Кміты. Ваяваў з татарамі і валахамі, удзельнічаў у бітвах пад Мохачам (1526) і Абертынам (1531). Напрыканцы жыцця напісаў працу па гісторыі вайсковай справы «Sprawa rycerska» (Кракаў, 1569). На мал. 41.2 — шляхціч займаецца аматарскім музыкаваннем (малюнак з кнігі С. Банчальскага «Фартуна альбо шчасце», 1644-1646 гг.) [51]. Назва малюнка — Dobry towarzysz — характарызуе стаўленне шляхціча да свайго інструмента.
    У XVII ст. лютня заставалася асноўным інструментам аматарскага музыкавання. У сваім польскамоўным вершы «5 zmyslow nast^pujq» С. Полацкі піша: «Слых шляхетным аленем цягнецца да лютні грання, і вушы слухача цешацца мелодыяй». У польскамоўным вершы «Miesi^ci 12 nast^pujq» С. Полацкі піша: «Калі Воднік у студзені сцюдзёныя воды разлівае, людзі банкеты і піры ладзяць, пад лютню ўдзячную шалёныя думкі віруюць» [7]. Непарыўную сувязь паэзіі з музыкай эпохі Рэнесанса і ранняга Барока ілюструе наступная выява. На мал. 42.1 —дрэварыт «Poeta» з серыі Слупскага «Zabawy» (1618 г.) [25]. Тут паэт выконвае свае вершы пад лютню ці займаецца вершаскладаннем пад лютню.
    У XVIII ст. лютня гучала і ў школьных спектаклях, напрыклад, у пастаноўцы «Сонца ўнізе» (1733). Лютня гучала і ў Слонімскім аркестры Міхала Казіміра Агінскага. На мал. 42.2 — лютні з фрэсак XVIII ст. Нясвіжскага касцёла «Божага цела».
    Паралельна з лютняй у рыцарскім асяроддзі ад каралеўскга двара і да дробнай шляхты у XVI-XVII стст. была распаўсюджана і абнародненая лютня-бандура. Вядомы каралеўскі лютніст Войцех Длугарай за захапленне музыкай атрымаў у маладосці атрымаў мянушку «бандурыст Вайташак». Францішэк Сярчыньскі пісаў: «W lada szlacheckim domu dla zabawy bywal do bandurki kochanek, do lutni w^grzynek...» [121]. Прыклад бандуры XVIII ст. дае малюнак у творы Рыгельмана «Летапіснае апавяданне аб Малай Русі» 1785-1786 гг. (мал. 42.3) [80],
    3 сярэдзіны XVIII ст. у шляхецкім асяроддзі становіцца папулярнай сяміструнная гітара. У сваіх мемуарах вядомы расійскі літаратар Фадзей Булгарын (ураджэнец Міншчыны) пісаў, што
    Мал. 42. 42.1 — паэт выконвае вершы. пад лютню (дрэварыт 1618 г.); 42.2 — лютні з фрэсак Нясвіжскага касцёла «Божага цела», XVIII cm.; 42.3 — бандура XVIII cm. (малюнак 1785-1786 гг.)
    напрыканцы XVIII ст. на Міншчыне амаль кожная бедная шляхцянка іграла на польскай гітары з сямю жалезнымі струнамі [123]. Распаўсюджанасць гітары ў Беларусі паўплывала на тое, што заснавальнікам расійскай школы прафесійнай ігры на сяміструннай гітары стаў Андрэй Восіпавіч Сіхра (1773-1850), чэх па нацыянальнасці, які нарадзіўся і вырас у Вільні [24; 72]. Да 28 гадовага ўзросту ён жыў і працаваў у мястэчку Высокае (Аршанскі павет) [24], У 1790-я гг. (паводле іншых крыніцаў, у 1801 г.) А. Сіхра пераехаўу Маскву, апасля вайны 1812 г. — у Пецярбург, дзезаняўся выдавецкай, педагагічнай і кампазітарскай дзейнасцю [61; 124],
    XVIII ст. дае першыя выявы гітары на нашых землях. На мал. 43.1 — гітара на партрэце Крысціны Магдалены Радзівіл (мастак Д. Грасі, 1790-я гг.) [21, с. 29], На мал. 43.2 — гітара з фрэскі Слонімскай сінагогі XVIII ст. (здымак Я. Шыдлоўскай).
    3 XVIII ст. у шляхецкім асяроддзі становіцца папулярнай скрыпка. У Музычнай школе А. Тызенгаўза (1765-1780) для хлопчыкаў абавязковым было навучанне гранню на скрыпках і віолах (для дзяўчынак абавязковым было навучанне гранню на клавіцымбалах). М. Куліковіч удакладняе: «У канцы XVIII і пачатку XIX ст. у Беларусі ў карыстанні была яшчэ і сяміструнная скрыпка са струнамі-рэзанатарамі, якая ў шляхты мела назву ‘'вальдэмар”, а ў народзе называлася “гудзьбіцаю” (ад гучання струнаў-рэзанатараў)» [46], Паводле А. Грыцкевіча, скрыпачы ў гэты перыяд уваходзілі ў пералік галоўных музычных прафесій беларускіх гарадоў [35], Скрыпкі былі нават у вайсковых капэлах. Напрыклад, у 1764 г. у капэле пешага палка ВКЛ, што размяшчаўся ў Новай Мышы, былі прадугледжаны «скріпкі і струны к нім» [38],
    У 2-й палове XVII XVIII ст. у шляхецкім саслоўі была папулярнай арфа. Арфісты называюцца сярод асноўных музычных прафесій у прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі ў гэты час [35]. Мастацтва грання на арфе было на высокім узроўні ў ВКЛ, прыклад гэтаму — лёс выдатнага арфіста гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Свае творчыя здольнасці ён развіваў у Парыжы, калі першы раз наведаў яго ў 1750 г. Ён быў асабіста знаёмы з Д. Дзідро. якога ўразіў сваёй дасканалай ігрой на арфе: Д. Дзідро на працягу
    43.3
    Мал. 43. 43.1 — гітара на партрэце Крысціны Магдалены Радзівіл, 1790-я гг.; 43.2 — гітара з фрэскі Слонімскай сінагогі, XVIII cm.; 43.3 — арфа на клавесіне на партрэце Ізабэлы Чартарыйскай, 1777 г.
    трох гадзін слухаў ігру на арфе маладога М. К. Агінскага. Дзідро папрасіў Агінскага напісаць артыкул для славутай Французскай энцыклапедыі XVIII ст., дзе і зараз можна прачытаць артыкул «Арфа» з подпісам гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага. Ёсць меркаванне, што менавіта М. К. Агінскі вынайшаў падножку для арфы, якую пазней удасканаліў Эрард.
    Ілюстрацыяй выкарыстання арфы пры двары магнатаў Рэчы Паспалітай можа служыць «Portret Izabeli z Flemingow Czartoryskiej» Джузэпэ Марчы 1777 г. (мал. 43.3). Тут бачым, што арфа стаіць на іншым папулярным інструменце — клавесіне [89],
    «ПННЬ МІАОСНА»
    Часткай рыцарскай культуры было складанне, выкананне і культываванне лірыкі кахання. Гэтыя песні ў вялікай колькасці ствараліся з нагоды розных акалічнасцяў — «на розныя лакальныя аказіі», але рэдка якая з гэтых песняў была надрукавана, звычайна яны пасля першага выканання ішлі ў забыццё. Часам захоўваўся толькі іх тэкст. У XVI ст. песні пра каханне жылі ў вуснай традыцыі, і толькі з пачатку XVII ст. гэты жанр пакінуў досыць шмат слядоў у польскай музычнай, мастацкай і дакументальнай літаратуры [121, с. 151].
    Беларуская рыцарская лірыка мае вельмі няшмат крыніцаў. Некаторыя творы гэтага жанру дайшлі да нас у народнай традыцыі, як, напрыклад, «Песня пра Рыцара і Лявутаньку» (рыцар пераплывае кожную ноч раку дзеля спаткання з каханай, зайздросная асоба гасіць пуцяводны агеньчык, рыцар тоне). Інтрыга ў тым, што гэта сюжэт старафранцузскай балады, і невядома, як яна патрапіла ў беларускі фальклор.
    У 2-й палове XVI ст. ў Беларусі распаўсюдзіліся фрывольныя канты аб прыемнасцях і асалодах зямнога жыцця (кант — песнягімн). Так, у асяроддзі беларускай шляхты вельмі папулярнай у XVI ст. была песня «Пра Венеру і здрадніцкае каханне».
    Вялікую колькасць кантаў, найчасцей лірычных, утрымлівае «Полацкі сшытак» («Астрамечаўскі рукапіс»). Тут змешчаны
    папулярныя ў XVII ст. канты «Сардэчна дзяўчына», «Уражаны табой», «Цудоўная і вясёлая ўцеха», «Служыў табе доўга», «Дама», «Яшчэ сонца», «Каля вясёлага танца» і шмат іншых. Тэксты некаторых кантаў належаць вядомым польскім і беларускім паэтам Мікалаю Шажынскаму, Яну Морштыну, Ежы Шлыхтынгу і інш. Толькі чатыры канты «Полацкага сшытка» маюць падтэкстоўкі, астатнія ўтрымліваюць толькі інцыпіты (цытаты першых слоўных радкоў), што ілюструе шырокую вядомасць гэтых песняў. У гэтым жанры зліліся ў адзінае народная традыцыя лірычных балад і прыдворная высокасвецкая традыцыя сольных песняў. Некаторыя канты «Полацкага сшытка» маюць назвы з літаратурнага зборніка «Аршанскі сшытак». «Аршанскі сшытак» — рукапісны зборнік пачатку XVIII ст., у якім змешчана больш за 60 песняў і думаў на беларускай мове. Песні «Аршанскага сшытку» — лірыка кахання, якія прызначаліся для хатняга аматарскага выканання.