• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

    Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

    Зміцер Сасноўскі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 136с.
    Мінск 2010
    32.3 МБ
    Пэўна, у гэты перыяд паўстала балада пра брата-воіна, што разбіў тры войскі (дружыны, палкі, роты), а на чацвёртым «галаву злажыў». Цікавымі з’яўляюцца песні «Каралевіч, зняможаны вайной» і «Вайтоўна». Да вайсковых песняў аднясём і навелічныя балады з сюжэтамі размоваў з канём («Пахвала каню», «Стайня вайскавая»), размоваў жаўнера з селянінам («Ратай і жаўнер»), Балада «Брат брата забіў» распавядае, як стаяць тры войскі, дзе конікі ржуць, шабелькі ззяюць, і выйшла сварка між братамі.
    HAp^H ЫЯ СААА^Ы
    Балада — гэта апавядальная ліра-эпічная песня з напружаным драматычным сюжэтам. На думку Я. Карскага, у беларускіх баладах лірычны і эпічны (апавядальны) элементы амаль раўназначныя [43]. I сапраўды, беларуская балада, як і балада заходнеславянская, і ўкраінская, не можа лічыцца чыстай эпікай, яна насычана лірычнымі элементамі, якія спрыяюць таму, што слухачы глыбо-
    ка суперажываюць баладным героям. Героі балад — і простыя людзі, і прадстаўнікі сацыяльных вярхоў: каралевіч, каралеўна, рыцар, пан, а таксама нейкія чужаземцы, казакі, жаўнеры, ваякі. Баладнае дзеянне даволі часта лакалізуецца ў месцах збору людзей: на рынку, у карчомцы, ля царквы, прытым прымяркоўваецца да гістарычных культурных цэнтраў: Полацка, Турава, Слуцка, Вільні, Брэста і інш. Балады прынята адносіць да пазаабрадавага фальклору, што ў адносінах да беларускіх балад не зусім слушна: значная частка беларускіх балад — каляндарна-абрадавыя песні (веснавыя, купальскія, поставыя і інш.), якія часта ўключаюць у сябе міфалагічныя матывы [62],
    Балады гістарычнай тэматыкі (татарскі палон) уключаюць у сябе міфалагічныя матывы пра метамарфозу жанчыны ў птушку (маці паланянкі перакідваецца зязюлькай і ляціць куваць у татарскі сад). Балады ваяцка-гераічнай тэматыкі ўключаюць міфалагічныя матывы пра галубоў, якія прыносяць удаве вестку пра забітага мужа. Найбольшай разнастайнасцю сярод навелістычных балад вызначаецца група твораў аб сямейных канфліктах, а таксама падзеях кахання. Ваярска-рыцарскі характар прыгод у каханні адлюстроўваюць балады «Ясь гіне, абараняючы сваю выбранку», «Хлопец гіне ў двубоі за дзяўчыну», «Хлопец гіне ў спаборніцтве задзяўчыну» і інш.
    Беларускія балады выяўляюць найбольшае падабенства з баладамі ўкраінскімі: тут і вобразная, і моўная блізкасць і наяўнасць шэрагу агульных сюжэтаў, і падабенства некаторых мелодый. У баладах беларусаў і ўкраінцаў заўважаецца вялікае падабенства матываў, вобразаў (туркі, татары, Бандароўна), а таксама паэтычных сродкаў, цэлых блокаў і цэлых тэкстаў. Л. Салавей піша: «Беларускі баладны матэрыял разам з украінскім і літоўскім мог бы прэтэндаваіць на літоўска-беларуска-ўкраінскі пояс, які займае цэнтральнае становішча паміж заходнімі (Славенія, Славакія, Польшча, Чэхія, Сербія Лужыцкая і інш.) і ўсходнім (Расія) славянскімі баладнымі абшарамі. Такі падзел абумоўлены гістарычным фактарам — шматвяковым пражываннем беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у агульнай дзяржаве — магутным ВКЛ...» [62], Менавіта таму
    так многа ў баладах названых народаў агульных тэм, сюжэтаў, вобразаў, матываў — часам аж да тэкстуальнага супадзення. Літоўскія балады значна больш сціпла выглядаюць у параўнанні з украінска-беларускім матэрыялам як па колькасці сюжэтаў, так і па разгорнутасці баладнага апавядання. Многія сюжэты літоўскіх балад нясуць сляды запазычання. У літоўскай баладзе агульныя сюжэты найбольш фіксуюцца ў шырокай паласе беларуска-літоўскага пагранічча.
    Цікава, што беларускія балады маюць падабенства са скандынаўскімі баладамі. Л. Салавей сцвярджае: «Нягледзячы натое што багатыя баладныя жанры скандынаўскіх народаў фарміраваліся далёка ад нас, што існуюць моўныя бар’еры і што ў іх аснове ляжыць іншая гістарычная рэальнасць і адрозная міфалагічная сістэма, назіраецца вялікая колькасць супадзенняў... можна сказаць, што беларуская народная балада добра ўключаецца ў еўрапейскі кантэкст» [там жа].
    Назіраем таксама падабенства беларускіх і польскіх балад. Паводле каталога польскіх балад, каля паўтара дзясятка баладных сюжэтаў з’яўляюцца агульнымі з беларускімі [91].
    Л. Салавей лічыць: «Складана правесці нават папярэдняе колькаснае параўнанне сюжэтных тыпаў беларускіх балад з рускімі, бо тут адразу ўзнікае пытанне, за якой рыскай пачынаецца тая руская балада, бо ў выніку захопніцкай палітыкі маскоўскіх правіцеляў вялікія часткі беларускай этнічнай тэрыторыі апынуліся ў складзе Расіі, насельніцтва ў значнай ступені русіфікавана. Заходняя Смаленшчына — найбольш паказальна ў гэтым аспекце. Яшчэ ў XIX пачатку XX ст. яна лічылася абсалютна беларускім краем... Таму лічым нецікавай і лішняй работу па выяўленні руска-беларускіх сюжэтных супадзенняў у жанры балады. Трэба мець на ўвазе нашу гісторыю за апошнія хоць бы пяцьсот гадоў, частыя інвазіі з усходу, калі адбываліся вялікія ўлівы менавіта на карысць усходняга суседа як з Украіны, так і з Беларусі» [62],
    ГНФА^ІЧНЫЯ GAAAJM
    Прырода баладнага жанру не дазваляе даваць замалёўкі канкрэтных гістарычных падзей з постацямі гістарычных дзеячаў, кіраўнікоў паходаў і бітваў. Гістарычныя падзеі для балады — толькі фон, на якім вырашаюцца лёсы асобных людзей. Героі беларускіх балад вызначаюцца нязломнасцю характараў, вернасцю, чысцінёй маральных прынцыпаў, іх смерць — спосаб адстойвання сваіх ідэалаў. У адрозненне ад іншых відаў балад, у гістарычных баладах героі набываюць персанальныя рысы. Гістарычныя балады падаюць дзеючых асоб акрэсленага сацыяльнага стану і нацыянальнай прыналежнасці, што дазваляе паказваць рэальныя адносіны пэўнага гістарычнага перыяду (турэцкі цар, маскоўскі цар, каралевіч, княжыч, рыцар, каралеўна, панна, сёстры-падалянкі, татары і інш.).
    Беларусы-літвіны, якія займалі цэнтральнае становішча ў ВКЛ («як зярно ў арэху», па словах Ф. Багушэвіча), менш адчувалі ўдары татарскіх ордаў, чым паўднёвая частка дзяржавы — Украіна. Наш гістарычны лёс непараўнальны з лёсам рускіх (250 гадоў татара-мангольскага ярма) ці балгар (500 гадоў турэцкай няволі). Але тэма татарска-турэцкіх наездаў хвалявала грамадскую думку ўсёй Еўропы. Гэта праявілася і ў жанры балады, якая наогул мае схільнасць да пераадолення этнічных межаў дзякуючы займальнасці сюжэтаў і лёгкасці запамінання. Змест беларускіх гістарычных балад, таксама як і ўкраінскіх, і балгарскіх, у значнай ступені прадыктаваны рэальнымі калізіямі, што ўзнікалі ва ўмовах татарскіх (турэцкіх) набегаў.
    Цікавая балада пра рыцара Байду, тэкст якой вядомы па публікацыі А. Рыпінскага [111]. Яе нельга цалкам залічыцьдатэмы палону, бо канфлікт тут узнікае паміж рыцарам і ўсеўладным турэцкім царом. А. Рыпінскі і сучасныя даследчыкі схільныя лічыць, што змест гэтага твора адпавядае трагічнай гісторыі Дзмітрыя Вішнявецкага, які, паводле хронікі Марціна Бельскага, у сярэдзіне XVI ст. вызначыўся паспяховымі паходамі на туркаў. Потым ён трапіў у палон і па загаду турэцкага султана прыняў пакутніцкую смерць: быў павешаны за рабро на жалезны гак [79], Л. Салавей мяркуе: «Зусім
    верагодна, што пагалоскі пра гэтую трагічную смерць і натхнілі невядомага народнага паэта, аднак наўрад ці ён мог і стараўся адлюстраваць вобраз арыстакрата Вішнявецкага. Балада пра Байду створана па законах вуснай паэзіі, вобраз Байды — гэта абагульнены вобраз рыцара, вольнага казака» [62]. Антрапонім «Байда» быў вядомы ў Беларусі, напрыклад, у Мядзелі. Дзеяслоў «байдаваць» (баёдаць, збаёдаць) значыць «псаваць, нішчыць, губляць». Вядома некаторая колькасць украінскіх варыянтаў балады, якія захоўваюць падабенства сюжэту з беларускім варыянтамі.
    Канфлікт у баладзе ўзнікае на глебе абразы, нанесенай турэцкім царом асабістай, рыцарскай і нацыянальнай годнасці Байды. Ніякіх батальных сцэн тут няма, твор пачынаецца з паказу традыцыйнага агульнага месца: «Да й у Слуцку на рыначку / Да піў Байда гарэлачку, / Турэцкі цар наяжджае, / Маладога Байду намаўляе...» Турэцкі цар робіць надзвычай ганаровую, з яго пункту погляду, прапанову: узяць замуж дачку-царэўначку і быць панам-гаспадарам (украінскі варыянт—панам на «ўсюУкрайначку»), Байда з пагардай адмаўляецца: «Твая ж дачка — паганачка! Яе вера праклятая!» За гэта турэцкі цар загадаў пакараць слаўнага рыцара тым пакутніцкім чынам, што і гістарычнага Вішнявецкага. Альтэрнатыва быць вялікім панам, зяцем цара, хай сабе і турэцкага, і быць пакараным смерцю ўжываецца тут народным песняром для ўзвелічэння свайго героя (гэты прыём назіраем і ў іншых творах). У адрозненне ад іншых балад, дзе ахвяры жорсткасці не змагаюцца, рыцар Байда помсціць сваім крыўдзіцелям. Павешаны на гак, ён просіць свайго цюру (слугу) падаць яму лук і стрэлы, каб забіць трох галубоў цару на вячэру, але страляе ў цара, царыцу і царэўначку. Мужны рыцар Байда помсціць не за сваю смерць, а за абражаную рыцарскую годнасць.
    3 эпохай татарскіх (турэцкіх) наездаў звязаны такія з’явы, як выкуп з няволі сваякоў. Весткі пра гэта даносяць да нас не толькі дакументы XVI-XVII стст., але і народныя песні [77]. Сабраныя ў ХІХ-ХХ стст. балады пра ваенныя сутычкі з татарамі — гэта фрагменты колішніх больш разгорнутых твораў. У «Размове каня са сваім панам» гаспадар хоча прадаць свайго вернага таварыша,
    а конь, папракаючы яго, нагадвае яму пра сумесныя вайсковыя прыгоды.
    Тэкстбалады пра каралевіча, зняможанага вайной, пераклікаецца з агульнавядомым сюжэтам пра дзяўчыну, якая пабуджае казака, папярэджваючы аб турэцкай небяспецы. Трэба адзначыць, што фальклорныя «татары» — гэта часам абагульнены вобраз ворагаўчужынцаў.
    Каза^кія пссні
    Паводле меркавання Л. Мухарынскай, у XVI-XVII стст. у Беларусі сфарміраваўся новы песенны пластз абсалютна своеасаблівай стылістыкай. Паэтыка-музычнае аблічча гэтых песняў істотна адрозніваецца ад земляробчых — гэта казацкія харавыя шматгалосыя спевы [57], Беларускія казацкія спевы маюць выразныя сувязі з формульнымі абрадавымі напевамі, але па-новаму ўвасабляюць старажытнуютрадыцыю — размашыстыя шырокія музычныя фразы, яркая воклічнасць і перавага мажорнай афарбоўкі. Для казацкіх песняў характэрны фанфарныя хады мелодыі, выразны аратарскі. дэкламацыйны пачатак, маршавыя рытмы і агульная барочная гукавая сімволіка. 3 пункту гледжання музычна-стылявых прыкмет казацкія песні складаюць адзіны магутны гістарычны песенны пласт са сваімі ўстойлівымі музычнымі сродкамі выразнасці [17],