Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага  Зміцер Сасноўскі

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
32.3 МБ
У XVII—XVIII стст. Беларусь стала своеасаблівай «сталіцай» кантавай культуры Усходняй Еўропы. У Беларусі канты набылі ярка выяўленыя нацыянальныя рысы дзякуючы спалучэнню зтрадыцыйнай народнай музыкай. Вылучаюць свецкія канты (уласна канты) і рэлігійныя канты (псалмы). У XVII—XVIII стст. большасць свецкіх кантаў на Беларусі мела любоўна-лірычны змест — пра каханне, сустрэчы, смутак у разлуцы, здраду, супрацьдзеянне бацькоў і г. д.
Росквіт кантавага жанру паўплываў на тое, што шмат беларускіх паводле мовы і матываў песняў трапіла ў замежныя зборнікі XVIII ст.: «Варшаўскі зборнік», «Курніцкі зборнік», розныя маскоўскія зборнікі. Сярод замежных збораў беларускіх кантаў найбольш вядомыя «Куранты» (1733) — рукапісны зборнік вакальнай лірыкі цалкам свецкага зместу. Зборнік «Куранты» ўпершыню апісалі і надрукавалі ў 1970 г. англійскія прафесары Макмілін і Дрэйдж. Публікацыя адбылася на старонках «Oxford Slavonic Paper» (5 жніўня 1970 г.) [37, с. 39, 208]. Змест зборніка складзены ў ВКЛ у пачатку XVIII ст. расійскім купцом, які праязджаў з Украіны праз Беларусьу Расію і па дарозе запісваў папулярныя песні. Болывасць песняў прысвечана тэмам кахання, здрады і расстання. У зборніку змешчаны тэксты на царкоўнаславянскай і старабеларускай мове.
Капэаы музьічныу еу|САу «зу
Акрамя беларускамоўных песняў, зборнік змяшчае папулярныя ў той час у ВКЛ украінскія, польскія і французскія творы.
ітлу
Важную ролю ў выхаванні дзяцей дробнай шляхты, а таксама ў музычным аздабленні магнацкіх урачыстасцяў адыгралі музычныя школы ордэна езуітаў — бурсы. Яны існавалі пры ўсіх езуіцкіх калегіях і звязаны з асветніцкай дзейнасцю езуітаў. Некаторыя з музычных бурсаў з’яўляліся ўстановамі са стогадовымі традыцыямі. Дзейнасць музычнай бурсы Полацкай езуіцкай калегіі можна прасачыць з 1597 г. да 20-х гадоў XIX ст., Аршанскай — з 1634 г. да першых дзесяцігоддзяў XIX ст., Віцебскай — з 1676 г. да канца XVIII ст.
Бурсы былі дабрачыннымі ўстановамі, дзе моладзь з беднай шляхты мела поўнае ўтрыманне, а ўзамен павінна была навучацца музыцы і ўдзельнічаць ва ўсіх касцёльных цырымоніях, школьных тэатральных пастаноўках, працэсіях і прыёмах. Аркестры бурсаў ігралі па дчас набажэнстваў не толькі ва ўласных касцёлах, але і ў касцёлах іншых ордэнаў, у тым ліку і ўніяцкіх. Музычныя бурсы забяспечвалі прафесійнымі кадрамі нетолькі касцёльныя аркестры, але і свецкія, і вайсковыя калектывы. Некаторыя з выпуснікоў атрымлівалі музычныя пасады ў палкавых аркестрах.
На думку Т. Ліхач, ніводны магнацкі аркестр не мог параўнацца з гэтымі сталымі калектывамі па працягласці існавання ці па актыўнасці музыкавання. Па колькасці і разнастайнасці інструментаў бурсацкія капэлы не саступалі лепшым свецкім калектывам свайго часу. Яны мелі скрыпкі, басэтлі, клавікорды, габоі, валторны, квартвіолы, трубы і інш. Царкоўныя ўлады дбалі аб камплектаванні ў бурсах і касцёлах нотных бібліятэк, пра што сведчаць архіўныя дадзеныя аб нотных бібліятэках жыровіцкага кляштара базыльянаў (1772) і гродзенскага касцёла езуітаў (1773) [50], В. Дадзіёмава піша: «В этнх каталогах фнгурмруют не только культово-обрядовые, но н светскне пронзведення. Последнме скорее всего нсполнялнсь на торжествах секулярного характера вне
храма...» [38], Напрыклад, у рэпертуар Віцебскай езуіцкай капэлы ўваходзілі канты, сімфоніі, оперы і нават танцавальная музыка.
Аркестры бурсаў аздаблялі прыватныя ўрачыстасці магнатаў (падобная практыка была традыцыйнай для езуітаў усёй Еўропы). Гэтыя капэлы былі ўніверсальнымі музычнымі калектывамі і былі здольныя абслугоўваць свецкія ўрачыстасці. Напрыклад, у 1749 г. «выдатная і аграмадная капэла» Віцебскай езуіцкай калегіі ўдзельнічала ва ўрачыстым прыёме, які езуіты наладзілі Белазору, унуку М. Агінскага [там жа]. Каса Віцебскай езуіцкай калегіі рэгулярна атрымлівала ахвяраванні ад свецкіх асоб і ўстаноў за выступы капэлы віцебскай бурсы: «Ад пана Свярчэўскага за ігру да стала пад час палявання» (1752), «Ад пана Малішэўскага за Venii Creator (касцёльны гімн да Святога Духа) у час шлюбу» (1753), «Ад пана Мількевіча за ігру ў ратушы пад час уезду» (1753), «Ад пана абознага за кант пад час імямінаў» (1761), «За ігру на імянінах пана Шышко» (1764), «3 ратушы за ігру ў дзень каранацыі караля» (1764) і г. д.
Музычная бурса Гарадзенскай езуіцкай калегіі ўзнікла ў канцы XVII ст. У 1707 г. князь Галіцын, якога езуіты гасцінна прымалі ў калегіі, «выкраў з бурсы двух музыкаў і разам з гарматамі адправіў у Маскву». Такім чынам, у 1707 г. бурса ўжо мела прафесійныя кадры, якія выклікалі зайздрасць у расійскага саноўніка. У 1737 і 1738 гг. маршалак вайсковай камісіі Антоні Дусяцкі-Рудаміна частаваў удзельнікаў камісіі «пад прыемныя канцэрты» аркестра гродзенскай бурсы. Рэпертуар капэлы гродзенскай бурсы быў досыць багаты і разнастайны, у яго аснове — творы найбольш папулярных каталіцкіх кампазітараў XVIII ст.
У 1725 г. згадваецца капэла магілёўскай езуіцкай бурсы. Т. Л іхач дапускае, што магілёўскія бурсакі ўдзельнічалі і ў пастаноўках школьнага тэатра, якія адбываліся ў 1722, 1726, 1732 гг. [50]. В. Дадзіёмава апублікавала цікавы кантракт магілёўскай бурсы з бацькамі Фабіяна Жыркевіча ад 1794 г., дзе хлопчык абавязваецца на працягу 10 гадоў вучыцца ігры на розных інструментах [38],
У Оршы езуіцкія школы адкрыліся ў 1618 г., у той жа час адкрылася і музычная бурса. Паводле практыкі абмену музычнымі калектывамі, пры ўвядзенні абраза Дзевы Марыі ў аршанскі
езуіцкі касцёл (1754) у цырымоніі разам з мясцовымі бурсакамі ўдзельнічалі капэлы, сабраныя з бліжэйшых гарадоў.
3 1-й паловы XVII ст. існавала бурса пры Нясвіжскай калегіі. Школьны аркестр граў у Нясвіжы у 1642 г. пры ўрачыстым інгрэсе Аляксандра Людвіка Радзівіла: «...пасля набажэнства, пры гуках дзвюх музык, прыдворнай і школьнай, пры біцці ў званы і гуках гармат на валах, уехаў з жонкай у замак». У 1736 г., у час святкавання Радзівілам гадавіны каранацыі караля, «пасля імшы ў езуіцкім касцёле спяваўся “Те Deum" пры гуках труб, барабанаў і выдатнай капэлы з рознымі інструментамі».
Самая вялікая па колькасці ксяндзоў у ВКЛ была Пінская езуіцкая калегія, якая мела адпаведны музычны калектыў. Першыя ўспаміны пра яго датычаць сярэдзіны XVI ст. Паводле традыцыі, ансамбль бурсы ўдзельнічаў і ў свецкіх урачыстасцях: у Пінску ў 1784 г. пад час баляў у гонар караля Станіслава Аўгуста «капэла калегіі іграла да світання» [50].
Аб існавані ў Слуцку музычнай бурсы сведчыць той факт, што ў 1713 г. пад час Паўночнай вайны шведскі палкоўнік Мюлер забраў з калегіі двух бурсакоў-музыкаў, аднак іх адбілі студэнты. У 1744 г. адбыўся парадны ўезд у Слуцк Гераніма Фларыяна Радзівіла «са спевамі пры гуках музыкі» [там жа].
3 пачатку XVII ст. музычная бурса працавала і ў Слоніме. У 1732 г. Слонімская езуіцкая школа выступала пры двары Радзівіла: урачыстасць адбывалася «пад прыемныя канцэрты капэлы».
У 2-й палове XVII ст. «школьная музыка» (капэла бурсы) існавала і ў Навагрудку.
Tahiti
Да рыцарска-шляхецкай культуры мірнага часу аднясём таксама танцы. «Плясанне в пнру» згадваў у сваіх казаннях яшчэ К. Тураўскі [52, с. 384], У 1386 г., калі адбывалася ўзвядзенне Ягайлы на польскі трон, новаабраны кароль-літвін наладзіў у кракаўскім замку ўрачыстасці з турнірамі і танцамі. Пры гэтым прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі знаці ВКЛ [19, с. 39].
Увогуле назіраецца традыцыя ўчыняць танцавальныя вечарыны пад час арганізацыі рыцарскіх турніраў. У 1424 г. пад час каранацыі на полькі трон Соф’і Гальшанскай шмат дзён адбываліся турніры, а па начах між турнірнымі днямі наладжваліся танцы [там жа, с. 41^-2], Рыцарскія турніры арганізоўваліся ў Кракаве таксама ў 1426 г. пры нараджэнні Казіміра, сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, пры каранацыі Казіміра (1447 г.), пры нараджэнні ўнучкі Ягайлы Соф'і (1464 г.). Пад час усіх урачыстасцяў праходзілі піры з танцамі і іншымі «вясёлымі забавамі» [там жа]. На ўрачыстасцях прысутнічалі рыцары і магнаты ВКЛ.
Магнаты ВКЛ падарожнічалі па Еўропе, дзе знаёміліся з рыцарскай культурай. Напрыклад, Аляксандр Солтан у 1467-1469 гг. быў узнагароджаны каралем Англіі залатым ланцугом, а бургундскім герцагам — прэстыжным ордэнам Залатога Руна. Пры бургундскім двары А. Солтан займаў пасаду шамбяляна, а значыць, меў непасрэднае дачыненне да прыдворнага этыкету [там жа, с. 43], Князь Міхал Глінскі яшчэ юнаком накіраваўся ў Германію, дзе праявіў храбрасць на службе ў герцага саксонскага Альбрэхта, «засвоіў вытанчаныя манеры і рыцарскія звычаі, быў спрытны ў вайсковых практыкаваннях, скачках, а таксама ў забавах накшталт танцаў і ўсялякай куртуазіі, чым здабыў сабе вядомасць» [там жа, с. 43].
У XV1-XV11 стст. адпачынак удзельнікаў вайны ў міжваенны час меў эксцэнтрычны характар, што выклікала нараканні духавенства. У польскай літаратуры захаваліся некалькі падобных маралізатарскіх выказванняў, напрыклад: «Да прыдворных забаваў адносіцца танец, таму прыдворнаму чалавеку належыць мець пільнае вока, каб, калі давядзецца перад сваім панам танцаваць, здольны быў захаваць постаць, паважную прыстойнасць і меру, гэта значыць, каб ні залішняга шалення, ні залішніх пачуццяў, ні з надуманай павагай і непрыстойна не танцаваў» (Gornicki); «На гэтых пірах поўна жартаўлівых размоў, якія збольшага датычаць спраў дэлікатных. Бавяцца потым, танцуюць, скачуць, закручваюцца ў кола дзяўчыны і вакол іх завіваюцца/не саромеючыся лытак абнажаць, і ў абдымкі бяруць... He лічу аднак, што танцаў і плясаў трэба цалкам забараніць пабожным людзям, але яны мусяць
адбывацца па цвярозаму стану, і яшчэ каб асобна танчылі дзяўчыны і асобна мужчыны. He павінны такія танцы быць камедыянскімі, але умеркаванымі, цвярозымі, з прыстойнымі рухамі» (Modrzewski).
XVI ст. у Заходняй Еўропе называлі эпохай танцу. Рэнесанс прынёс узлёт побытавага музыкавання, якое, у сваю чаргу, моцна падштурхнула развіццё танцавальнай культуры. У шматлікіх зборніках фіксаваліся найбольш папулярныя творы, якія лёгка было не толькі граць, але і танцаваць.
У тыя часы ў Рэчы Паспалітай значная частка танцавальнай музыкі была ўжо занатаваная і шырока выкарыстоўвалася сярод розных слаёў грамадства. Айчынныя танцы традыцыйнага паходжання танцавала не толькі сялянства і гараджане, але і шляхта. У кнізе, выдадзенай у Брэсце ў 1570 г. Цыпрыянам Базылікам, згадваюцца танцы пад назвамі «мышы», «гусі», «скочны», «паморскі» і «хлопскі». У «Аповесці пра Трышчана» (XVI ст.) сустракаем цікавую назву танца — «Гарацінскі танец»: «Вндечы панны такое веселье, танцовалн горотннскнй танец за доброт(ь) пану Трыіцану» [48]. У дзённіку беларускага шляхціча з Ляхавіч Фёдара Еўлашоўскага ёсць нататка пра каралеўскую вечарыну з танцамі: «.. .рабіў яму (паслу) кароль і каралева вялікую ўрачыстасць і банкет вялікі зтанцамі чынены» [7],