Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Мал. 45. Баль у суправаджэнні капэлы (малюнак канца
XVII cm.)
Мал. 46. 46.1 — «паланез пад адкрытым небам» (карціна XVIII cm.); 46-2 — тытульны аркуш рукапісу паланезаў Мацея Радзівіла, 1788 г.
Мал. 47. 47-1 — малюнак «Польскія танцы» (зборнік «Sloane Handschrift», XVIII cm.); 47.2 — дрэварыт «Вясковая забава ў карчме», 1675 г. (перавыданне 1693 г.)
с. 240-241]. На мал. 47.2 —дрэварыт «Вясковая забава ў карчме» («Wiejska zabawa w karczmie» з кнігі Яна Гаўра «Oekonomika ziemianska generalna», Кракаў, 1675 г., перавыданне 1693 г.), дзе паказана інструментальная народная польская капэла і пара танцуючых сялянаў [89]. Гэты дрэварыт, на першы погляд, не мае дачынення да шляхецкай культуры, але на заднім плане паказана бойка з выкарыстаннем дзіды і сякеры, што ілюструе прысутнасць дробнай шляхты.
Жааосныя ЦЫ^ІЛЮНІІ
Часткай рыцарскай культуры было асаблівае музычнае аздабленне пахаванняў. Жалобныя цырымоніі пад час пахавання вайсковых начальнікаў, на якія збіраліся шматлікія вайсковыя фарміраванні, суправаджалі ў асноўным вайсковыя музыкі. У 1746 г. на пахаванні навагрудскага ваяводы Мікалая Фаустына Радзівіла грала капэла драгун. Картэж з 600 уланаў і 500 конных стральцоў рухаўся пад гукі жалобнай музыкі ў першы дзень пахавання ротмістра кавалерыі падкаморыя ВКЛ Гераніма Радзівіла. У другі дзень 800 уланаў і 2 эскадроны ў даспехах са сцягамі ехалі на конях пад гукі «шматлікай духавой музыкі» трох батальёнаў. В. Дадзіёмава лічыць, што на такіх цырымоніях гучала сігнальная і маршавая музыка [38], У 1763 г. пешыя і конныя палкі пад гукі труб і барабанаў аддавалі апошнюю пашану вялікаму гетману літоўскаму князю Міхалу Казіміру Радзівілу.
У XVIII ст. пахаванне знатных вайскоўцаў часта суправаджалі музычныя капэлы езуіцкіх бурсаў, дзе навучаліся дзеці дробнай шляхты — будучыя вайскоўцы. У 1731 г. «жаласныя гукі капэлы» Віцебскай езуіцкай калегіі суправаджалі пахавальнае набажэнства ў езуіцкім касцёле. У 1749 і 1750 гг. капэла гродзенскай бурсы суправаджала пахаванні і пахавальныя набажэнствы. Езуіцкая капэла пры Нясвіжскай калегіі грала таксама пад час пахавальнага абраду ў Нясвіжы ў 1763 г. Мінская бурса грала ў 1751 г. на пахаванні ў Віцебску, што вынікае з запісу ў расходнай кніжцы віцебскіх езуітаў [50].
Правядзенне рыцараў у апошні шлях адбывалася ў касцёлах пры гуках арганаў, таму магнатэрыя ВКЛ і Польшчы клапацілася пра адправеднага ўзроўню кадры і пра фінансаванне пабудовы арганаў. У 1545 г. прыдворны арганны майстар Жыгімонта Аўгуста «Joseph, organorum structor et magister organorum» быў накіраваны ў Вільню для працы пры віленскім каралеўскім двары. У канцы XVI ст. князь Альбрэхт Радзівіл аплаціў працу па будуванню першага аргана ў касцёле Св. Яна. Фундатар Адам Францішак Кісель у канцы XVII ст. прафінансаваў віцебскім езуітам пабудову іх першага аргана. У 1640 г. Станіслаў Бяганскі заклаў у Паставах касцёл і кляштар, праз нейкі час там быў пабудаваны арган. Найвялікшы арган Беларусі XVIII ст. быў у бернардынаў Будслава — ён меў 80 рэгістраў [38].
ПАДСуМАБАННС
Рыцарскае саслоўе ВКЛ і Польшчы мела разнапланавую і разнажанравую музычную культуру, якая развівалася ў шчыльных кантактах з моднымі павевамі ў еўрапейскай музыцы і ў сувязі з музычнай культурай іншых пластоў грамадства «Рэчы Паспалітай абодвух народаў». Рыцарства — тая частка нашых продкаў, якой належыць гонар абароны незалежнасці на працягу пяці стагоддзяў, таму культура рыцарства, і ў прыватнасці ягонае музычнае жыццё, патрабуе павагі і дбайнага вывучэння.
НAJОДНЫЯ СП66Ы П|А ўЫЦААу ^айсковыя падзеі і абставіны жыцця рыцараў знаходзілі адлюКйстраванне ў беларускім сялянскім фальклоры. Мы не маем дакладных звестак пра тое, што прадстаўнікі літоўскага ці польскага рыцарства спявалі народныя песні, але выкажам меркаванне, што прынамсі дробная шляхта не магла ў штодзённым міжваенным жыцці абмінаць багаты сялянскі песенны фальклор, які пастаянна атачаў дробнага шляхціча. Гэтае дапушчэнне выглядае яшчэбольш верагодным, калі звярнуць увагу на звычай «дзядзькавання», калі малога хлопчыка са шляхецкай сям’і аддавалі на некалькі год на выхаванне ў сялянскую хату. У святле гэтых разважанняў сялянскія фальклорныя жанры, прысвечаныя рыцарскай тэматыцы, мусілі выклікаць цікавасць у прадстаўнікоў шляхты.
Г І ( Т А | Ы Ч Н ЬІ Я П(СНІ
Беларускі фальклор не захавалі твораў тыпу рускіх былін альбо ўкраінскіх думаў. Болыласць гераічных подзвігаў былі адлюстраваны ў паданнях і легендах пра волатаў і герояў. 3 XVI ст. на падставе паданняў у Беларусі пачалі стварацца песні. Польскі храніст Станіслаў Сарніцкі, які ў XVI ст. пабываў у Беларусі, пісаў, што тут шырока бытуюць паданні і песні пра «герояў, якіх называюць волатамі або паўбагамі». Музычны матэрыял і тэкстава-паэтычная храналогія сведчаць, што старажытныя ваярскія сюжэты склаліся значна раней за канкрэтныя гістарычныя падзеі, акалічнасці ці прадметы, згаданыя ў тэксце. У музыцы гэта можна прасачыць на прыкладзе спалучэння архаічна-прымітыўнай музычнай структуры з тэкстамі позняга фальклору. У паэтычных тэкстах гэта заўважна на прыкладзе спалучэння рэалій розных эпох: тыпы ваяроў (ры-
цары, выбранцы, казакі, уланы, салдаты), тыпы амуніцыі (панцыр, шынель), зброя (стрэлы, мячы, шаблі, гарматы, стрэльбы).
Такім чынам, у XVI ст. у фальклоры беларусаў узнік новы эпічны жанр — гістарычная песня, галоўнай тэмай якога была барацьба з крыжакамі і татарамі. Гістарычная песня існуе як сума некалькіх жанраў розных эпох. У ёй пераважае не столькі змест, апавяданне пра гістарычную падзею, колькі яе эмацыйнае ўспрыманне і душэўнае перажыванне. Песні рыцарскай тэматыкі траплялі ў народнае асяроддзе і ў фалькларызаваным выглядзе культываваліся шмат стагоддзяў («Рыцар Байда», «Рыцар збройны» і інш.). Я. Кавальскі лічыць: «Гістарычныя творы не граліся ў той час выключна для выкшталцонай эліты, яны маглі мець шырэйшую публіку, што патрабавала спецыфічнай, эмацыйнай, тэатральнай інтэрпрэтацыі» [106].
У гістарычных песняў ёсць некалькі прыкмет паходжання з той ці іншай эпохі. Тэксты некаторых гістарычных песняў утрымліваюць звесткі пра пэўны перыяд: Гараслава (імя Рагнеды, XI ст.), князь Васілька (XII ст.), князі Барыс і Глеб (XII ст.), князь Вітаўт (XIVXV стст.), бітва з татарамі (ХІП-ХVI стст.), захоп казакамі Магілёва (XVI ст.), захоп царом і казакамі Вільні і Радзівіла (XVII ст.). Храналагічную прывязку дае таксама і апісанне акалічнасцяў падзей ці лёсу героя: рыцар Байда — гісторыя смерці гетмана Дз. Вішнявецкага ў 1569 г. На прыкладзе песні «Як паехаў сын Даніла на Русь на вайну» Г. Таўлай называе такую храналагічную рысу, як прыкметы княжацкай прыналежнасці і старажытнасць баладнага сюжэта [17],
Запісы беларускіх гістарычных песняў этнографы вядуць з пачатку XIX ст. Але іх дайшло няшмат, бо ў XIX ст. беларускі селянін баяўся спяваць фалькларыстам гістарычныя песні з антырасійскімі сюжэтамі. Напрыклад, песня пра Януша Радзівіла, які ўзначальваў войска ВКЛ у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1654-1655 гг. Гэтая песня распавядае, як пра Радзівіл (Радвіла) праспаў захоп Вільні казакамі (масквой) і трапіў у палон, але ён разрывае ланцугі (па іншай версіі яго будзіць маці) і выганяе захопнікаў з горада.
Песню пра забойства Януша Радзівіла «белым царом» запісаў ад сваёй маці М. Гарэцкі. Ён жа паведаміў аб яшчэ адной песні пра
Я. Радзівіла: «Захавалася песня аб змаганні Радзівіла са шведам» [29], Сюжэт гэтых дзвюх песняў стаў зместам трэцяй, надрукаванай у зборніку Е. Раманава. Прыём, калі з дзвюх або трох частак песняў ствараецца новая, у фалькларыстыцы называецца кантамінацыяй і вядомы ў нашым фальклоры.
Сярод даследчыкаў разгарнулася дыскусія вакол гістарычных песняў «Быў на Русі чорны бог», «Із-за Слуцка, із-за Клецка» і песні «Ой, калі б, калі маскалі прыйшлі», у якіх апявалася вызваленчая роля рускіх войск. П. Уладзіміраў, М. Кастамараў, М. Янчук, Я. Карскі, П. Бяссонаў, Л. Васілеўскі і М. Гарэцкі лічылі іх псеўданароднымі песнямі антыпольскага характару. Калі верыць Каяловічу, то песня «Быў на Русі чорны бог» бытавала каля Нясвіжа і Слуцка, але сам ён яе не чуў і даведаўся пра яе толькі «па зробленых даведках» [10], Акрамя ідэалагічнага зборніка «Опыты в русской словесностн воспнтанннков гнмназнй Белорусского учебного округа» (Вільня, 1839), гэтая песня больш нідзе не сустракаецца, a яе прапагандысцкі характар відавочны.
Песню «Ой, калі б, калі маскалі прыйшлі» С. Барыс і В. Чаропка запісалі ў 1969 г. у Мінскім раёне [там жа]. У гэтай песні зафіксаваны рэальныя настроі часткі шляхты і сялянства, якія спадзяваліся вырашыцьунутраныя сацыяльна-палітычныя праблемы ВКЛ знешнім умяшальніцтвам Маскоўскага княства. Аналагічна з песняй «1з-за Слуцка, із-за Клецка», якую па рытміцы і мове цяжка аднесці да пазнейшай падробкі. У ёй адлюстраваны падзеі казацка-сялянскай вайны 1648 г. — штурм Пінска войскамі ВКЛ. Я. Карскі згадваў: «У 70-х гадах (XIX ст.) я сам чуў спяванне “Ізза Слуцка, із-за Клецка” [42]. 1 на самой справе, з часоў казацкасялянскай вайны XVII ст. у народным асяроддзі распаўсюдзіліся казацкія песні пераважна ўкраінскага паходжання, на падставе якіх ствараліся і беларускія.
Сярод беларускіх песняў у многіх варыянтах існуе салдацкая «У нядзельку раненька», дзе спяваецца: «Занясеш свае плечы пад турэцкія мечы». Той жа матыў у крыху іншым варыянце сустракаем у песні, запісанай у Вілейскім раёне: «Павязеш свае плечы пад нямецкія мечы». Гэта тлумачыцца тым, што продкі жыхароў
Вілейшчыны ваявалі не з татарамі ці туркамі, а з крыжакамі. У адным з варыянтаў песні «Спіўся казак, спіўся» з Вілейскага раёна ёсць «прывязка» да пэўнай тэрыторыі. Казак кажа каню: «А, косю, мой косю, / Залатая грыва, / Вязі мяне, косю, / Дзе мая радзіма. / А мая радзіма / На роўненькім полі, / На роўненькім полі, / На прускай граніцы» [10]. Вядома, што ў розны час заходнія землі Беларусі межавалі з Прусіяй.
Песня «Стэфан-ваявода» ўпершынюзафіксаванаў 1571 г. у граматыцы Яна Благаслова. Гэтая песня была вядома на Украіне, Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Малдавіі, але толькі на Беларусі знойдзена ажно 10 варыянтаў гэтай песні, у той час як у іншых краінах — 1 -2. Беларускія варыянты песні «Стэфан-ваявода» зафіксаваны пад назвамі «У каралеўскім войску» і «Дунаю-Дунаю» і насычаны архаічнымі вобразамі, што дазваляе даследчыкам казаць пра тое, што найстарэйшыя варыянты гэтай песні ўзніклі на Беларусі і толькі потым трапілі ў іншыя краіны. На думку некаторых гісторыкаў, гэтая песня прысвечана каралю і вялікаму князю Стэфану Баторыю [там жа].