Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
Зміцер Сасноўскі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 136с.
Мінск 2010
Мал. 19. Найстарэйшы вядомы зараз беларускі тэкст гімна «Багародзіца», 1529 г.
На пачатку XVI ст. нарадзілася легенда, якая звязвала ўзнікненне гімна «Багародзіца» з асобай біскупа і пакутніка св. Войцеха (каля 956-997), а праз яго — з падмуркамі візантыйскай гімнаграфіі. Легенду гэтую распаўсюдзіў польскі пісьменнік Фабіян Біркоўскі (1566-1636), апісаўшы яе ў сваім ваяўніча-эмацыйным творы «Bogarodzica abo Kazanie obozowe». Пасля Ф. Біркоўскага аўтарства «Багародзіцы» шмат стагоддзяў прыпісвалі св. Войцеху. Але гэтая легенда ў XX ст. была раскрытыкавана: чэшскі біскуп Войцех знаходзіўся ў Польшчы вельмі кароткі час, а параўнанне «Багародзіцы» з падобнымі ёй чэшскімі песнямі сведчыць не на карысць чэшскага паходжання. Апроч св. Войцеха ў якасці легендаргана аўтара называліся імёны св. Яцка Адроважа (каля 1200-1257) ці францысканца Багухвала (XIII ст.), а таксама св. Альберта Вялікага. X. Фэйхт пісаў: «Бяспрэчна, што мелодыя абодвух старэйшых слупкоў — справа аднаго кампазітара і, значыць, напісана тады, калі кампазітар меў абодва слупкі перад сабой. Творца мелодыі быў, безумоўна, прафесійным музыкам, таму не варта браць пад увагу нават найвыдатнейшых дзеячаў тых часоў, але не абазнаных у якой-небудзь музычнай дзейнасці (св. Войцех, св. Яцэк і г.д.)» [90],
Тэалагічны змест, кампазіцыя, вершасклад і мелодыя «Багародзіцы» адзначаны беспрэцэдэнтнымі інтэлектуальнымі і артыстычнымі хадамі. He ўдалося дагэтуль адшукаць непасрэднага літаратурнага ўзора «Багародзіцы» ў сярэднявечнай гімнаграфіі (хоць можна знайсці многія аналагі), што дазваляе прызнаць гэтую песню арыгінальным творам, аўтар якога быў чалавекам духоўным, атрымаў высокую тэалагічную адукацыю і меў літаратурны талент. Калі б гэты гімн быў створаны па-за межамі нашага рэгіёну (Польшча ВКЛ), былі б і іншыя ўзоры «Багародзіцы» — у іншых народаў. Даследванні Я. Біркенмаера, Т. Легр-Сплавінскага, Э. Астроўскай, Я. Варончака не змаглі адшукаць літаратурных адпаведнікаў «Багародзіцы» ў грэцкай, лацінскай, чэшскай ці нямецкай гімнаграфіі. Знойдзены падабенствы толькі ў адзінкавых радках.
Адзін з самых знаных польскіх даследчыкаў «Багародзіцы» Раман Мазуркевіч прыйшоў да высновы, што размовы аб напісанні
літаратурнага падмурка гэтага гімна польскім аўтарам гучаць вельмі неверагодна на тле невысокага ўзроўня польскай літаратуры таго часу [102]. Іншыя гісторыкі таксама адзначалі, што паэтычнасць «Багародзіцы» вельмі перавышае ўзровень тагачаснай польскай паэзіі [90; 120]. Параўнанне мовы «Багародзіцы» з мовай захаваных польскіх фрагментаў так званых «Kazan swi^tokrzyskich», напісаных у XIV ст., даводзіць, што два старэйшыя слупкі песні ўключаюць словы і граматычныя формы, якія нідзе ў польскай літаратуры ні таго часу, ні пазней не сустракаюцца. Гэта такія словы, як «Bogu rodzicza» (зараз па-польску «Bogarodzico»), «dzela» (зараз папольску «dІа», «za przyczyn^») і «boszicze» (зараз па-польску «Synu Boga»). Польскія даследчыкі называюць гэтыя словы ўнікатамі альбо архаізмамі. Раман Мазуркевіч пісаў, што дакладнае прачытанне старых слупкоў песні «прынесла польскім філолагам нямала клопатаў» [100; 101; 102]. У той жа час гэтыя словы натуральна тлумачацца з царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў.
Калі параўнаць польскі варыянт «Багародзіцы» са «Statutow» Яна Ласкага 1506 г. і беларускі варыянт з Першага Статута ВКЛ 1529 г., становіцца відавочным, што беларускі варыянт паслядоўна захоўвае моўна-стылістычныя асаблівасці на працягу ўсяго тэксту, у той час як у польскім варыянце пасля другога слупка адбываецца рэзкая змена лексікі ў бок польскай мовы. I нездарма ў працэсе выкарыстання гімна ў Польшчы на працягу XV-XVI ст. да першапачатковай часткі дадалі больш за 10 строф каляднай, «пасійнай» і набожнай тэматыкі, а ў пазнейшых тэкстах і заклікі да розных святых. Як слушна заўважыў П. Амбрасовіч, першапачатковы тэкст «Багародзіцы» быў спольшчаны [3]. Калі прыняць гэтую версію, то трэба прызнаць, што беларускі варыянтзахаваў першасны від гімна.
У кнізе «Bogurodzica» (J. Woronczak, Е. Ostrowska, Н. Feicht) прабеларускі варыянт «Багародзіцы» 1529 г. чытаем: «Багародзіца напісана кірыліцай з вельмі дзіўнай польска-беларускай моўнай мешанінай» [120]. Сапраўды, у беларускім варыянце адны і тыя ж словы пішуцца ў розных месцах па-рознаму. У вуснай размове А. Дзітрых выказаў меркаванне, што той, хто напісаў тэкст «Багародзіцы» 1529 г., меў перад вачыма некалькі кірылічных версій
тэкста, чым і тлумачыцца рознаварыянтнасць напісання адных і тых жа словаў.
Э. Катарскі звярнуў увагу на сувязь зместу першых слупкоў з візантыйскай іканаграфіяй, а мовы твору — са «стара-царкоўнаславянскімі» і ўсходнееўрапейскімі ўплывамі [88]. I сапраўды, ва ўсходнеславянскай літаратуры знаходзім шматлікія прамыя аналогіі і літаральныя супадзенні зтэкстам «Багародзіцы»: «Слова пра закон і ласку» (XI ст.), 2 апошнія абзацы «Сказання пра Барыса і Глеба» (XI ст.), «Жыціе Феадосія Пячорскага» (XII ст.), «Хаджэнне Ігумена Данііла» (XII ст.), «Аповесць пра Меркурыя Смаленскага» (XIII ст.), «Жыціе Аўрамія Смаленскага» (XIII ст.), «Кіева-Пячорскі пацерык» (XII1-XV стст.), «Блуканне Багародзіцы па пакутах» і інш. [7],
Асаблівыя аналогіі тэалагічнага зместу «Багародзіцы» ўзнікаюць пры параўнанні яе з творчасцю Кірыла Тураўскага. Адзін з самых вядомых даследчыкаў «Багародзіцы» Р. Мазуркевіч адмыслова адзначаў падабенства ідэй заступніцтва Марыі і Яна Хрысціцеля ў гімне «Багародзіца» з ідэнтычнымі матывамі ў Казаннях Кірыла Тураўскага.
Кірыл Тураўскі нарадзіўся ў сям’і знаных жыхароў Турава. Як культурны цэнтр і сталіца Турава-Пінскага княства Тураў супернічаў нават з Кіевам. Кірыл Тураўскі атрымаў вельмі высокую па тых часах класічную візантыйскую адукацыю пры двары візантыйскай княгіні Варвары, якая была жонкай тагачаснага тураўскага князя. Суровы аскетызм і выдатныя творы Тураўскага хутка зрабіліся вядомымі. Яго творчая спадчына надзвычай вялікая і ўнікальная для ўсходнеславянскага аўтара. Яму належаць да 70 вядомых зараз твораў. Урачыстыя пропаведзі епіскапа Кірыла аж да XVII ст. траплялі ў склад зборнікаў-анталогій поруч з творамі найбольш вядомых візантыйскіх красамоўцаў.
У межах разгляду гімна «Багародзіца» найбольш важна, што Кірыл Тураўскі быў бліскучым паэтам-гімнографам, за што ўжо сваімі сучаснікамі быў названы «другім Іаанам Златавустам». К. Тураўскі — буйнейшы паэт усходн^й Еўропы 2-й паловы XII ст. У «Слове ў нядзелю кветную», «Слове на Сабор» і «Слове на Антыпасху» К. Тураўскага знаходзім лексіку, падобную да лексікі гімна «Багародзіца» [52].
Звернем увагу надзейнасцьЕўфрасінні Полацкай і прысвечанае ёй «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» ХІІ-ХІП стст. Твор належыць да жанравай разнавіднасці жыцій-біясаў, якія выкарыстоўваліся ў набажэнстве або чыталіся на манастырскай трапезе. Царкоўнаслужбовае прызначэнне амаль цалкам падпарадкоўвае сабе змест і паэтыку жыццяпісу Еўфрасінні (аналагічна малітоўнаму выкарыстанню гімна «Багародзіца»), Аўтар «Жыція» невядомы, але тэкст дае падставы меркаваць, што ў яго складанні браў удзел «слуга» Еўфрасінні Міхаіл (ігумен мужчынскага манастыра, заснаванага падзвіжніцай у Полацку). Неаднаразова выказвалася гіпотэза, што ў «Жыціі» адлюстраваліся ўласныя малітаслоўныя і павучальныя творы самой Еўфрасінні, укладзеныя аўтарам Жыція ў вусны галоўнай гераіні як яе маналогі і роздумы. Тут зварот Еўфрасінні да сваёй маці вельмі нагадвае зварот да Марыі з гімна «Багародзіца».
У духоўным жыцці св. Еўфрасінні Полацкай Багародзіца адыгрывала асаблівую ролю. Асветніца заснавала «церковь камену Святей Богороднця», яна ўбачыла ў сне, як у яе царкве будзе стаяць абраз Багародзіцы. Еўфрасіння паслала слугу свайго Міхаіла ў Царград да імператара Мануіла і патрыярха Лукі з вялікімі дарамі, просячы даць для сваёй царквы абраз Багародзіцы, напісаны евангелістам Лукой. Мануіл падараваў абраз Багародзіцы, а патрыярх Лука блаславіў яго (як мяркуе А. Мельнікаў, Еўфрасіння атрымала разам з Эфескай таксама і копію Царградскай Адзігітрыі [52]; у 1239 г. дачка полацкага князя Брачыслава перанесла гэтую ікону ў Тарапецкую саборную царкву, дзе вянчалася з Аляксандрам Неўскім; існуе нават меркаванне наконт магчымасці атаясамліваць гэты абраз з Багародзіцай Чэнстахоўскай). Пад час вайго паломніцтва ў Іерусалім Еўфрасіння пасялілася ў манастыры «Святыя Богороднца», а пры Труне Гасподняй яна ў малітве згадвае «Прнснодеву Марню». Перад смерцю першая беларуская святая набыла труну «в комаре Святыя Богородмца».
У апошнім урыўку «Жыція» чытаем зварот па заступніцтва да святой Еўфрасінні, які вельмі нагадвае зварот да Марыі ў гімне «Багародзіца»: «Но, о преблаженая невеста Хрнста Бога нашего! Молнся к Богу о стаде своем, еже есн совокупнла о Хрнсте...» [7],
Праз усё жыццё Еўфрасіння імкнулася імітаваць жыццё Марыі, і аўтар «Жыція», аналагічна гімну «Багародзіца», звяртаецца да Еўфрасінні як да заступніцы перад Богам. Больш за тое, аўтар «Жыція» ў адным з урыўкаў укладае ў вусны Еўфрасінні словы Марыі: «Онаже, поклоннвншся, рече: “Амннь. Будн мне по глаголу твоему, владыко святый”» [там жа]. Гэта тыя словы, якія адказала Марыя анёлу Гаўрыілу, калі той прынёс вестку (Лука, 1-38).
Аўтар «Жыція» паслядоўна праводзіць аналогіі між Дзевай Марыяй і Еўфрасінняй Полацкай. Нараджэнне будучай святой прадстаўляецца ім як «плод малітвы» яе бацькоў, якія доўга былі бяздзетнымі ў шлюбе. Вядома, што па шчырай малітве нарадзілася ў састарэлай Ганны і Дзева Марыя. Пасля гэтага ўжо ні параўнанне з Еўфрасінняй Александрыйскай, ні са святой Фяўронняй не змяншае аналогіі між Марыяй і Еўфрасінняй Полацкай.
На мяжы XIV-XV стст. яркай успышкай малітоўнай паэтычнай рыторыкі на Беларусі была творчасць, і асабліва «пахвальныя словы», Грыгорыя Цамблака. Царкоўнае красамоўства Цамблака — старажытная візантыйская традыцыя высокай паэзіі. Выдатны пісьменнік, культурны і царкоўны дзеяч, аўтар больш як 40 твораў розных жанраў (жыцій, пахвальных слоў, пропаведзяў, палемічных слоў і канонаў), Цамблак у 1415 г. быў абраны мітрапалітам ВКЛ. На беларускіх землях ён працягваў і развіваў традыцыі ўрачыстага красамоўства Кірыла Тураўскага. Царкоўна-палітычная дзейнасць і літаратурная творчасць Цамблака сведчыла аб уздыме патрыятычнай думкі на Беларусі.