Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
«Белы Вецер»
МУЗЫЧНАЯ
СКАРБОНКА
Дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Ржамендавана Навукова метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі ''Рэспублікі Пеларусь
М.а з ы р.
ТАА ВД «Беліі Вецёр»' 2 0 0 7
УДК 373.21.036(075)
ББК 74.100.5
А74
Рэцэнзенты;
канд. пед. навук, дац. каф. методыкі муз. выхавання УА «Магілёўскі дзярж. унт імя A. А. Куляшова» Г. А. Нікашына;
нам. начальніка аддзела дзіцячых дашкольных устаноў РУП «Мінскі трактарны завод» Т. М. Марданава
Анцыпіровіч, В. М.
А74 Музычная скарбонка : дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / В. М. Анцыпіровіч. — Мазыр : ТАА ВД «Белы Вецер», 2007. — 94, [2] с. : іл.
ISBN 9789854868486.
Дапаможнік змяшчае тэарэтычны і практычны матэрыял, які раскрывае магчымыя накірункі арганізацыі работы па далучэнні дзяцей старшага дашкольнага ўзросту да беларускага музычнага фальклору.
Адрасуецца педагогам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
УДК 373,21.036(075)
ББК 74.100.5
ISBN 9789854868486
© Анцыпіровіч В. М., 2007
© ТАА ВД «Белы Вецер», 2007
Quod nova testa capit, inveterata sapit.
( Что малый понял, mo старыіі знает.)
УВОДЗІНЫ
3 моманту свайго з’яўлення на гэтым свеце Маленькі Чалавек непазбежна апыняецца ў свеце Культуры. У яе вялізным полі дзейнасці значную ролю адыгрывае культура эстэтычная, мастацкая, музычная. Немагчыма пераацаніць ролю музычнай культуры ў развіцці асобы, яе моцнае ўздзеянне на эмацыянальную і інтэлектуальную сферу, на фарміраванне эстэтычных і маральных якасцей дзіцяці. Значнасць і ўнікальнасць дзяцінства ў жыцці асобнага чалавека агульнапрызнана: закладзенае ў дзяцінстве, застаецца на ўсё жыццё.
Як гісторыкакультурны фенамен дзяцінства выступае адначасова і як «акумулятар» Існуючай культуры, і як «генератар», творца культуры будучыні. Па словах амерыканскага філосафа і паэта У. Эмерсона, дзеці гэта адвечныя місіі грамадства, увасабленне яго непазбежнай будучыні. I для гэтай будучыні не абыякава, якія з’явы іспуючай сёння культуры стапуць тым субстратам, на якім будзе развівацца культура.
Адукацыя і выхаванне — моцны канал трансляцыі ўсіх пластоў сучаснай культуры, уключаючы эстэтычную і музычную культуру грамадства, які ў сваім уздзеянні на чалавека на ўсіх ступепях адукацыі павінен улічваць не толькі з’явы ўжо існуючай культуры, але і тыя тэндэнцыі, якія больш яскрава праявяцца ў найбліжэйшай будучыйі.
Сучасную гісторыкакультурную сітуацыю, якую называюць «постмадэрнізмам», можна азначыць як эпоху «шматмернага дыялога», які павінен стаць усеабдымным спосабам існавання культуры і чалавека ў ёй. Для вырашэння шматлікіх супярэчлівасцей жыцця сучаснага чалавецтва без пагрозы яго існаванню не застаецца іншага выбару, акрамя пабудовы дыялагічных сувязей усіх культурных суб’ектаў. У мастацтвеўжо з сярэдзіны XX ст., а ў культуры ўвогуле ў апошнія дзесяцігоддзі, назіраюцца некаторыя тэндэнцыі, якія адлюстроўваюць ідэю дыялагічнасці ў культуры. Сярод іх — пераадоленнесупрацьпастаўлення элітарнай і масавай культуры, традыцыяналізма і наватарства; радыкальныя змены адносін паміж Захадам і Ўсходам; пошук шляхоў разумення паміж разнастайнымі культурамі і іх носьбітамі.
Апошняя тэндэнцыя, якая праяўляецца сёння ў працэсе сучаснай глабалізацыі, аб’яднанні краін з рознымі культурнымі традыцыямі, разам з усімі станоўчымі момантамі нясе і пагрозу для існавання этнічных культур, знікнення іх самабытных рыс, Складаныя пытанні ўзаемадзеяння нацыянальных культур можна вызначыць як адзінства разумення і непаразумення, імкненне да аб’яднання і адначасова
3
зберагання сваёй самабытнасці. Проста і выразна вызначыў гэтую пазіцыю М. Гандзі: «Я не желаю, чтобы мой дом был обнесен co всех сторон стеной, н чтобы мон окна былн наглухо заколочены: я хочу, чтобы культура всех стран свободно проннкала в мой дом. Но я не желаю, чтобы меня сбнлн с ног>>.
Пытанні захавання, трансляцыі і ўзнаўлення нацыянальнай культуры не толькі захоўваюць сваю актуальнасць, як гэта было ў папярэднім стагоддзі, але і набываюць яшчэ большую вастрыню. Роля адукацыі ў гэтым працэсе відавочная: яна павінна, паперіпае, ствараць сучасныя тэхналогіі выхавання, якія забяспечаць дастаткова вялікую для захавання і развіцця нацыянальнай культуры колькасць яе актыўных носьбітаў, падругое, выхоўваць талерантнасць, цярпімасць да носьбітаў іншых культур, жаданне разумець праявы іншых культур і існаваць, такім чынам, у глабальна дыялагічным свеце культуры.
Разам з сучаснай нацыянальнай культурай фактарам захавання нацыянальнай ідэнтычнасці выступае фальклорнае мастацтва. Музычны фальклор традыцыйна з’яўляецца тым універсальным матэрыялам, на аснове якога фарміруюцца першапачатковыя ўяўленні дашкольніка аб нацыянальных традыцыях, побыце, гісторыі, характары народа; кампаненты музычнай культуры асобы; назапашваецца слоўнік найбольш характэрных для нацыянальнай культуры музычных інтанацый, своеасаблівых «зталонаў» нацыяпальнай музычнай мовы.
Цікаўнасць да пошуку найбольш эфектыўных мадэляў далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай музычнай культуры сёння дэманструюць педагагічныя даследванні ў Расіі і краінах СНД, значнае месца музычнаму фальклору адведзена і ў айчыннай базіснай праграме выхавання і навучання дашкольнікаў «Пралеска». На жаль, каштоўны матэрыял зборнікаў фальклорных твораў часцей за ўсё не суправаджаецца неабходнай для педагога дашкольнай установы інфармацыяй аб музычных асаблівасцях прапанаваных узораў і пазбаўлены рэкамендацый па арганізацыі іх вывучэння. Акрамя таго, выкарыстанне музычнага фальклору ў практыцы дашкольных устаноў звычайна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем фальклорных свят, разавага мерапрыемства. У сувязі з гэтым развіццёвы патэнцыял фальклору выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна, парушаецца сістэматычнасць і паслядоўнасць далучэння да яго дашколыіікаў.
У дапаможніку змешчаны карысныя парады па адбору фальклорнага матэрыялу, прызначанага для фарміравання кампанентаў музычнай культуры дзяцей, удакладнення, пашырэння ўласных уяўленняў .пра асаблівасці фальклорных твора,ў; прапануюцца музычныя і літаратурныя творы, метадычныя рэкамендацыі па азнаямленню дашкодьнікаў з фальклорнымі з’явамі.
4
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ
БЕЛАРуСКАГА МуЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ ў МУЗЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ ДАШКОЛЬНІКАў
МУЗЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ МУЗЫЧНАЙ КУЛЬТУРЫ ДАШКОЛЬНІКАЎ
Адна з асноўных задач музычнага выхавання ў дашкольным узросце — фарміраванне асноў музычнай культуры асобы. Музычнаякультура асобы, якая з’яўляецца інтаграванай якасцю, трактуецца даследчыкамі як мера засваення музычнай культуры грамадства ва ўсёй яе разнастайнасці.
Звяртаючыся да гэтага маштабу культуры — культуры асобы, неабходна звярнуць увагу на некаторыя асаблівасці засваення чалавекам мўзычнай мовы, значнасць ролі дзіцячага ўзросту ў фарміраванні асноў асабістай культуры чалавека. Разгляд музычнай мовы як семіатычнай (знакавай) сістэмы ставіць яе ў адзін рад з іншымі знакавымі сістэмамі (напрыклад, з вербальнай), што дапускае і падобныя механізмы іх засваення. Як маўленне, так і музычная мова засвайваюцца ў дзяцінстве дастаткова рана і інтуітыўна як сістэма ў адзінстве трох састаўных: семантыкі, лексікі і граматыкі.
Пры ўспрыманні асобай дастатковай колькасці аднастылёвых музычных узораў фарміруецца «пачуццё стылю». Менавіта наяўнасць гэтага пачуцця Дз. Кірнарская прапануе лічыць паказчыкам развітай музыкалЬнасці чалавека. Звязана гэта з тым, што разуменне стылістыкі пэўнага музычнага пласта патрабуе падсйядйМага разумення ладавай, меладычнай, рытмічнай будовы гэтых узораў, пэўнага ўзроўню развіцця музычнага слыху, музычнарытмічнага пачуцця, музычнага мыслення і памяці — тых здольнасцей, якія даследчыкі звязваюць з паняццем «музыкальнасць».
Назапашвапне музычных уражанняў фарміруе ў дашкольнікаў «вусны музычна інтанацыйны слоўнік* (тэрмін Б. Асафьева) і інтанацыйны вопыт, які з’яўляецца вынікам знаёмства з высокамастацкім і рознастылёвым музычным рэпертуарам. Неаднаразова ўспрынятыя музычныя інтанацыі становяцца ўсё больш знаёмымі, распазнавальнымі, звычнымі для слыху дзіцяці, што сведчыць аб падсвядомым пазнанні маленькім слухачом лексічных і структурных заканамернасцей
5
пэўнага пласта музычнай культуры. Распазнаванне знаёмых інтанацый, мелодый і твораў выклікае станоўчыя эмоцыі. Узнікненне такіх эмоцый і цікаўнасці да музыкі, заканамернасці якой у пэўнай ступені ўжо вядомы слухачу, звязана з узаемадзеяннем кароткачасовай і доўгачасовай памяці. У апошняй у закадзіраваным выглядзе захоўваецца слыхавы вопыт (найбольш часта дубліруемыя інтанацыі), а ў свядомасці ўтвараецца ўнутраная (не абавязкова ўсвядомленая) сістэма правіл, якая іх звязвае. У момант успрымання незнаёмай музыкі актывізуецца кароткачасовая памяць, атрымліваемая музычная інфармацыя параўноўваецца з той, якая ўжо існуе ў доўгачасовай йамяці. У выніку гэтага з’яўляецца прагноз бліжэйшай музычнай будучыні, і калі ёсць істотнае адхіленне паступаючага матэрыялу ад прагнозу, у эмацыянайнай ацэнцы музыкі адбываецца зрух у адмоўпы бок.
Такім чынам, станоўчыя эмоцыі ў слухача выклікае музыка, інфармацыя аб якой ужо існуе ў яго доўгачасовай памяці. Таму нельга здзіўляцца неўспрымальнасці дарослага слухача, які знаходзіцца ў адносінах да мовы пэўных музычных стыляў (фальклору, класікі і інш.) у становішчы «маўглі», якому ўжо вельмі складана (а часам і немагчыма) авалодаць своеасаблівай мовай музычнага стылю або эпохі. У сувязі з гэтым рэпертуар, які выкарыстоўваецца ў працэсе музычнага выхавання дашкольнікаў, мае прынцыповае значэнне для далейшага музьгчнага развіцця дзіцяці, фарміравання асноў яго музычнай культуры.
Фальклор універсальны матэрыял, які адказвае патрабаванням мастацкасці і даступнасці, з’яўляецца «азбукай» нацыянальнай музычнай мовы. Нездарма фальклорны рэпертуар ляжаў у аснове найвядомейшых сістэм музычнага выхавання, распрацаваных К. Орфам і 3. Кодаям. Значэнне музыкі ў развіцці «падсвядомых элементаў венгерскага» венгерскі кампазітар, фалькларыст і педагог 3. Кодай у працы «Музыка ў дзіцячым садзе» ацэньваў наступным чынам: «Первым краеугольным камнем подсознательного чувства венгерского является язык. Вторым краеугольным камнем подсознательного чувства венгерского является музыка».