• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная скарбонка дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі  Вольга Анцыпіровіч

    Музычная скарбонка

    дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
    Вольга Анцыпіровіч

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 94с.
    Мазыр 2007
    30.64 МБ
    — Нашто табе сена?
    — Каровачак карміць.
    Нашто табе каровы?
    —	Буду малачко даіць. Нашто тое малачко?
    —	Буду дзетак паіць.
    1 Радок паўтараецца пасля кожнага пытання або адказу на яго.
    34
    № 4 [18, с. 32],
    Ішоў Бай па сцянс
    Умерана скора
    Ішоў Бай па сцяне, нёс сямё  ра лапцей:
    з|ё|Й|=^ІІІ11|^^
    і дзіцёнку па лапцёнку, і са  6е, і жане.
    Ішоў Бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей: 1 дзіцёнку па лапцёнку, I сабе, і жане.
    Ішоў Бай па сцяне, У чырвоным каптане Нёс сямёра лапцей: I сабс, і жане.
    I ці бавіць, ці не?
    Магчымая сюжэтная лінія і гульнёвыя сітуацыі
    Занятак 1
    Знаёмства з новай тэмай пажадана пачаць з музычнай загадкі. Дзецям прапануецца па музычным урыўку паспрабаваць здага'дацца аб месцы, куды яны «накіроўваюцца» разам з іх новай сяброўкай — дзяўчынкай Надзейкай. Маляўнічы ўрывак «Кірмаш» дапаможа лёгка адказаць на пытанне і дазволіць стварыць атмасферу зацікаўленасці, пазітыўны эмацыянальны настрой.
    Далей дзецям прапануецца «паехаць на кірмаш» пад часТку за баўлянкі «Гойда, гойда, гайдамаш», якую выконвае дарослы. Мелодыя забаўлянкі дастаткова складаная, таму развучваць яепажадана па частках, тьім больш, што тэкст кожнай часткі добра суадносіцца з агульным сюжэтам занятку. Маторны характар забаўлянкі неабходна падкрэсліць рухамі, рытмічны малюнак магчыма мадэліраваць праз прытупы. Пры паўторных спевах дзеці могуць рухацца па кругу або ў розных напрамках, каб «шукаць дарогу».
    ІТа «кірмашы» дзеці сустракаюць свайго знаёмага — «дзядулю». Ён прапануе ім паслухаць невялічкую казку пра чалавека, які таксама адправіўся на кірмаш, каб прадаць пеўня. У час чытання казкі дарослы выразна, з адпаведнай інтанацыяй меладызуе фразу «Купіце зайца! Купіце зайца!» Пасля размовы пра змест і сэнс казкі дарослы звяртае ўвагу дзяцей на тыя тавары, продаж якіх адлюстраваны ў казцы, і прапануе ўявіць, як гандляры маглі рэкламіраваць
    35
    свой тавар. Можна прапанаваць наступныя тэксты: «Купляйце патэльні, лепшыя патэльні ў свеце!», «Купляйце косы — вострыя ды звонкія!»
    «Дзядуля», працягваючы размову з дзецьмі, прапануе ім самім выступіць у ролі гандляроў праз гульнёвае заданне «Латок гандляра» (арганізуецца па прынцыпу гульні «Цудоўны мех», у якім «хаваюцца» розныя рэчы, добра вядомыя дзецям). Першы гулец вылучаецца з дапамогай лічылкі №1. Ён выцягвае з меха рэч і меладызуе сваю «рэкламу», потым перадае гэтую рэч наступнаму гульцу, каб той знайшоў у ёй яшчэ якуюнебудзь прывабную рысу і таксама зрабіў «рэкламу». Так працягваецца да таго часу, пакуль «дзядуля» не вырашыць набыць гэтую рэч, пасля чаго гульня пачынаецца зноў.
    Далей працягваецца развучванне забаўлянкі «Гойда, гойда, гайдамаш». Увага дзяцей звяртаецца на змену характару твора ў апошняй фразе. Каб развесяліць персанаж забаўлянкі дзяўчынку Надзейку, «дзядуля» прапануе патанцаваць. Для гэтага выкарыстоўваецца танецгульня «А ў нашага Трыхвана семера дзяцей». Дадзеная гульня дапаможа развучыць асобныя рухі, якія ў далейшым могуць быць уключаны ў любую таццавальную кампазіцыю.
    На гэтым занятку пажадана вывучыць або ўдакладніць адзін з рухаў да танца «Лявоніха». Гэта можа быць традыцыйны для сцэнічнай практыкі асноўны крок «Лявоніхі»: памер 2/4, зыходнае становішча — шостая пазіцыя ног; на «раз» — крок правай нагой з выцягнутым наском і лёі кім скачком на нізкія паўвальцы; на «і>> — такі ж крок левай нагой; на «два» — такі ж крок правай нагой; на «і» — левую нагу вынесці ўперад з выцягнутым паском; на другі такт рух паўтараецца з левай нагі.
    У фальклорнай традыцыі выкарыстоўвалася самая розная лексіка ў «Лявоніхе» простыя, прыстаўныя і пераменныя крокі, простыя і трайныя врытолы і інш. Любы з гэтых рухаў можа вывучацца або замацоўвацца з мэтай далейшай танцавальнай імправізацьті пад скрыпічны найгрыш «Лявоніха».
    Занятак 2
    Занятак можна пачаць з паўтарэння забаўлянкі «Гойда, гойда, гайдамаш», ствараючы гульнёвую сітуацыю. Пасля спеваў дарослы арганізуе сустрэчу з «казлом», які таксама ідзе на кірмаш.
    Дарослы выконвае забаўлянкуЛыялог «Ішоў казёл мастом». Пры далейшым выконванні дзеці хорам падпяваюць рэфрэн. Затым «казёл» жадае навучыць іх танцукарагоду «Мосцік*. Пары дзяцей, стаўшы ў дзве лініі адзін за другім, пад музыку простым крокам рухаюцца ў любым напрамку. Злучаныя левая рука хлопчыка і праваярука дзяўчынкі падняты ўверх. Напрамак руху задае кожная
    36
    апошняя пара, якая, прабягаючы пад «мосцікам», становіцца спсраду, падымаючы злучаныя рукі.
    Пасля карагода можна звярнуцца да танцавальнага найгрыша «Ля воніха», узнавіць развучаныя на папярэднім занятку рухі.
    Вывучэнне наступнай забаўлянкі «Ішоў Бай па сцяне» магчыма арганізаваць з дапамогай спецыяльна падрыхтаванай гукавысотнарытмічнай мадэлі першай фразы забаўлянкі (папяровых слядоў Бая на сцяне), якая з’явіцца і сюрпрызным момантам. Увага дзяцей звяртаецца на roe, што нехта прайшоў па сцяне залы і пакінуў вялікія і малыя сляды, размешчаныя на трох высотах (памер следу суадносіцца з даўжынёй — восьмай або шаснаццатай гуку ў мелодыі, два сляды разам адпавядаюць чвэрці; вышыня следу адносна падлогі адпавядае вышыні гукаў). Затым дарослы выконвае твор, кранаючыся далонямі кожнага следу, ііраходзіць на «дарожцы Бая», прапяваючы першыя фразы ўсіх куплетаў забаўлянкі. Кожны з дзяцей можа паспрабаваць інтанацыйна і рытмічна прапець фразу «Тшоў Бай на сцяне». Далей развучванне забаўлянкі працягваецца, пры гэтым увага дзяцей звяртаецца на пытанне забаўлянкі «Ці бавіць, ці не?», тлумачыцца магчымасць выбару адказу на яго. Прапануецца паспрабаваць яго выканаць, выкарыстоўваючы розныя вырыянты адказаў. Неабходна паведаміць дзецям, што Бай з’яўляецца «казачным» персанажам беларусаў. (Паводле міфалогіі ўвогуле ён лічыцца першым прадстаўніком беларускага этнасу, своеасаблівым «бацькам» усіх беларусаў).
    Занятак 3
    Паўтараецца танец «Мосцік^. Далей прапануецца звярііуцца да забаўлянкі «Ішоў казёл мастом». Пасля спсваў дарослага разам з персанажам пажадана заахвоціць дзяцей да самастойнага сольнага прапявання пытанняў забаўлянкі, а дарослы ад імя персанажу будзе адказваць, астатнія дзеці — хорам падпяваць рэфрэн. Тэкст забаўлянкі дазваляе ствараць уласныя варыянты пытанняў і адказаў. У працэсе спеваў гэіай забаўлянкі галоўным будзе не столькі дакладнасць выканання мелодыі, колькі магчымасць праявіць актыўнасць, знаходлівасць, пачуццё гумару з боку дзіцяці. Усталёўваць чаргу можна з дапамогай лічылкі № 2.
    Далсй сюжэтная лінія разгортваецца такім чынам, што дзсці на «кірмашы» сустракаюць «сляпога музыку». Ён наведамляе, што вельмі добра чуе музыку, але не можа бачыць, на якім інструменце яна выконваецца, таму просіць дзяцей раскласці карткі з выявамі музычных інструментаў у той паслядоўнасці, у якой будуць гучаць музычныя ўрыўкі. Арганізаваць выкананне задання магчыма па камандах або індывідуальна. Вобраз сляпога музыкі дазволіць больш
    37
    арганічна пазнаёміць дзяцей са старажытным музычным інструментам — колавай лірай, на якой ігралі музыкі з рознымі фізічнымі недахопамі, атрымліваючы такім чынам сродкі для існавання. Апавяданне дазволіць выклікаць у дзяцей не толькі зацікаўленасць, алс і эмацыянальнае спачуванне. Добра, калі будзе маічымасць паслухаць гучанне гэтага адроджанага інсгрумента ў сучасных запісах.
    Каб перайсці да наступнага задання, дзецям прапануецца «пазабавіць» свайго новага знаёмага выкананнем забаўлянкі ^Ішоў Бай па сцяне». Пры гэтым дарослы ад імя музыкі некалькі разоў на пьітанне «1 ці бавіць, ці не?» адказвае: «Бавіць», што забяспечвае замацаваннс твора.
    Далей прапануем зноў звярнуцца да танцавальнага фальклору. На гэты раз можна развучыць або замацаваць некалькі танцавальных рухаў да вядомага танца «Юрачка^, які гучыць у выкананні дудкі, на што таксама трэба звярнуць увагу дзяцей. У сцэнічнай інтэрпрэтацыі танца асноўны крок выконваецца такім чынам: памер 2/4; рух займае два такты; зыходнае становішча шостая пазіцыя пог; на «раз» — скокнуць на паўпальцы правай нагі, левую, сагнутую ў калене, падняць да ўзроўню лыткі; на «і» — скокнуць на паўпальцы левай нагі, правую, сагнутую ў калене, адарваць ад падлогі; на «два» — скокнуць на паўпальцы правай нагі, левую, сагнутую ў калене, адарваць ад падлогі; на «і» — паўза; на «раз і» — скокнуць на левую нагу ў лёгкае прысяданне, правую нагу, сагнутую ў калене, падняць пад прамым вуглом; на «два і»  правую нагу паставіць уперад на каблук.
    У фальклорным варыянцс гэты танецкарагод звычайна выконваўся так: усе рухаліся па крузе парамі, акрамя аднаго «лішняга» хлопца, ІОрачкі, які прытанцоўваў сола. Калі карагод абыходзіў круг, хлопец забіраў партнёрку з першай пары, і «лішнім» станавіўся іншы хлопец. Танец заканчваўся, калі ІОрачкай перабылі ўсе хлопцы.
    Напрыканцы занятку пажадана зноў выканаць забаўлянку «Гойда, гойда, гайдамаш».
    Занятак 4
    Напачатку паўтараюцца танцавальныя рўхі да «Юрачкі^, але на гэты раз можна выкарыстаць гучанне тапца ў аркестровым выкананні. Потым дарослы прапануе стварыць уласны аркестр (шумавы) і пад гучанне «Юрачкі» выканаць сваю кампазіцыю.
    Выкайанне знаёмых забаўлянак на гэтым занятку арганізуецца такім чынам, каб меладычны і тэкставы матэрыял стаў асновай для творчых праяўленняў дзяцсй і садзейнічаў замацаванню іх уяўленняў аб сродках музычнай выразнасці. Так, у працэсе выканання
    38
    забаўлянкі «Ішоў Бай па сцяне» дзсцям прапануецца стварыць уласныя тэкставыя варыянты. Змены тэксту могуць датычыцца колеру адзення персанажа або тых рэчаў, якія ён нясе, і г. д. Дарослы можа прапанаваць свой варыянт, у 'якім адбудуцца значныя змены. Напрыклад:
    Ішоў Бай п а сцяне,
    У зялёным жупане, Нёс цукерачкі ў руцэ, Для цябе і для мяне. Ці бавіць, ці не?
    Яшчэ адным варыянтам для імправізацыі можа быць замена слоў «ішоў Бай» на «бег Бай». У гэтым выпадку неабходна змяніць і тэмп выканання паскорыць яго.
    Далей ідзе ііаўтарэнне танцавальных рухаў да танца «Лявоніха». Яго можна арганізаваць пад гучанне мелодыі ў апрацоўцы для цымбал і баяна, звярнуўшы ўвагу дзяцей на гучанне апошпяга, і пазнаёміць іх з «братам» баяна гармонікам.
    Веды дзяцей аб музычных інструментах замацоўваюцца з дапамогай гульнёвага задання «Загадкі для сляпога музыкі». У ролі музыкі выступае дарослы або жадаючыя дзеці. Гулец, які складае загадку, можа карыстацца малюнкам або фотаздымкам. Апісваючы інструмент, неабходна звярнуць увагу на памеры, асаблівасці канструкцыі, спосаб ігры на інструменце.