Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
14
мінорнае нахілснне ў залежнасці ад всрхняга гуку тэрцыі (у дадзеным выпадку сіі дае мажорнае нахіленне, сібемоль1 — мінорнае);
— лады з цэнтральнай тонікай, якія ўтварыліся з тэрцыевых ладоў з субквартай у працэсе запаўнепня субкварты паслядоўнасцю гукаў (чатыры гукі ніжняга тэтрахорду, напрыклад: рэі — мі1 — фаі — сольі) і дабаўленнем верхпяга гуку да тэрцыі (чатыры гукі верхняга тэтрахорду, напрыклад: сольі — ля1 — сі1 — до2), тоніка ў якіх застаецца ў цэнгры (у разглядаемым выпадку — сольі), а крайнія.гукі (ладавая рамка) утвараюць малую сэпціму {рэі — до2);
— лады з ніжняй тонікай, якія ўзніклі ў выніку пераасэнсавання ладавых узаемаадносін у ладах з цэнтральнай тонікай, сярод якіх вылучаюцца лад з ладавай рамкай малая сэпціма, квінтовы лад (пяць ступеняў у межах квінты гукаў), актаўныя лады (мажор і мінор);
— пентатоніка (пяць ступеняў у межах актавы), якая з’яўляецца эпізадычным ладам у беларускім фальклоры (сустракаецца толькі безпаўтонавая пеіітатоніка, якую могуць утвараць, напрыклад, наступныя гукі: доі — рэ1 — мі — сольі — ляГ, рэі — міі — сольі — ляі — до2; міі — сольі — ляі — до2 — рэ2 і г. д.). Пентатанічныя абаротьі дастаткова распаўсюджапы ва ўзорах розных жанраў (веснавых песнях, жанрах дзіцячага фальклору) і надаюць гэтым творам незвычайную выразнасць і каларыт.
Характэрныя нацыянальныя рысы існуюць і ў рытмічнай арга нізацыі твораў беларускага фальклору. Для нас найбольш цікавыя наступныя:
піыповыя рытмічныя малюнкі ва ўзорах абрадавага фальклору, папрыклад: два чатырохдольніка (JJJJ I J J J J) — у вяснянках, купальскіх песнях; характэрныя рытмічныя схемы Q .h J ? I J J1 J1 J ) “ У калядках, шчадроўках; схема з распевам пятага гуку Q ^ ф J) ~ У калядных, жніўных, восеньскіх, лірычных песнях;
— разнастайныя рэфрэны (прыпевы, запевы, устаўкі, эмацыянальныя выгукі, выклічнікі і інш.), якія звычайна рытмічна адрозніваюцца ад іншых музычных фраз твора і жагірава азначаюць характар (напрыклад, выклічнікі «А!», «У!» — у веснавых песнях, «ааа» — укалы,ханках, «Каляда!» — у калядках і інш.).
Усведамленне акрэсленых спецыфічных рыс музычнага фальклору, ладавых і рытмічных асаблівасцей беларускага музычнага фальклору дазволіць больш свядома арганізаваць працу па далучэнні да яго дашколыіікаў, лепш зразумець выкладзеныя ніжэй метадычпыя рэкамендацыі, выкарыстаную ў іх тэрміналогію і агульныя падыходы да адбору твораў, метадаў і форм дапясення фальклорнага матэрыялу, больш глыбрка асэнсаваць яго магчымасці ў музычным развіцці і фарміраванні кампанентаў музычнай кулыуры дашкольніка.
15
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНД.АЦЫІ
ПА ДАЛуЧЭННІ СТАРІПЫХ ДАШКОЛЬНІКАў ДА БЕЛАРуСКАГА МуЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРу
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СІСТЭМЫ ЗАНЯТКАЎ
Пры аргаыізацыі сістэматызаванага вывучэішя беларускага музычнага фальклору з дашкольнікамі неабходна ўлічваць супярэчнасць паміж заканамернасцямі працэсу выхавання і аб’ектыўнымі асаблівасцямі фальклору. Логіка навучання і развіцця патрабуе паступовага ўскладнення вывучаемых з’яў, замацавання і супрацьпастаўлення вядомага матэрыяла з новым. У той жа час, спецыфіка фальклору, значную частку якога складае каляндарнаабрадавы фальклор, патрабуе дакладпага суаднясення вывучэння твора з пэуным сезонам. Таму ўвесь прапанаваны для вывучэння старшымі дашкольнікамі фальклорны матэрыял неабходна аб’яднаць у пэўныя тэмы, у межах якіх паслядоўна вырашаць як агульныя задачы музычнага развіцця дзіцяці, фарміравання кампанентаў яго музычнай культуры, так і задачы, спецыфічныя для кожнай тэмы.
Распрацоўка сістэмы заняткаў
Тэма Тэрміп правядзсння
«Уводзіны ў фальклор» Верасенькасірычнік
«Кірмаш» Кастрычігіклістапад
«Калыханкі» Лістападснежань
«Зімовы фальклор» Снежа ньcrv дзень
«Заняткі нашых продкаў» Студзеньлюты
«Беларускія музычныя інструменты» Лютысакавік
«Веснавы фальклор» Сакавіккрасавік
У кожную тэму ўваходзіць 4 —6 заняткаў, аб’яднаных пэўнымі сюжэтамі і гульнёвымі сітуацьіямі, створанымі з данамогай лялек або батлеечных персанажаў.
Ад тэмы да тэмы запланавана ўскладненне музыЧнага матэрыялу (напрыклад, у ладавых адносінах), выканальніцкіх і творчых заданняў для дзяцей, пашырэнне іх ведаў аб жанрах і музычных інструментах. Так, пры вывучэнні тэмы «Уводзіны ў фальклор» музычны фальклорны матэрыял цесна звязаны з практыкай моўных інтанацый, гукаперайманнямі — дзеці знаёмяцца з жанрамі, якія іх найболып выразна адлкютроўваюць (былічка, прычыт, наетухоў найгрыш і інш.). Таксама прадстаўлены творы, пабудаваныя ў найбольш вузкіх ладах —
16
тэрцыевых, уключаючы і тэрцыевы лад з субквартай. У межах гэтых ладоў дзёці выконваюць заданні, звязаныя са спевамі і музіцыраваннем — найбольш даступнымі ім творчымі праявамі, якія носяць сінкрэтычны характар (заданні па агучванні былічкі і казкі). Пры выкананні музычнарытмічных рухаў дашкольнікі замацоўваюць свае ўяўленні аб танцавальных жанрах полькі і кадрылі, гучанні скрыпкі.
Пры вывучэнні тэмы «Кірмаш» акрамя тэрцыевых ладоў патрабуецца выкананне тэтрахордаў, у рэпертуары з’яўляецца пентатоніка («Ішоў Бай») і лад з цэнтральнай тонікай і ладавай рамкай «малая сэпціма» («Гойда, гойда, гайдамаш»), Вялікая ўвага надаецца жанру забаўляпкі, асаблівасцям рытмічнай будовы і выкладання тэксту, выкананню на аснове гэтых твораў музычнатворчых заданняў. Прапанаваныя ў тэме танцы — «Лявоніха», «Юрачка», «Мосцік», музычпыя інструменты — скрыпка, цымбалы, дудка, гармонік, ліра.
Тэма «Калыхайкі» дае магчымасць у працэсе спеваў, музіцыравання і вакальнай імправізацыі (ёй надаецца асобая ўвага) замацаваць уяўленні аб тэрцыевых ладах (у гэтым жанры тэрцыевы лад з субквартай прадстаўлены ў амаль што схематычным выглядзе), мажорным і мінорным нахіленні (на прыкладзе варыянтаў з розным ладавым нахіленнем), фарміраваць навыкі інтанавання ў квартавых ладах і пентатоніке, пазнаёміць з раўнамерным і пункцірным рытмічнымі малюнкамі. Праз супрацьпастаўлепне двух узораў — калыханкі і забаўлянкі з падобнымі вобразамі — замацоўваюцца ўяўленні дзяцей пра характар і функцыянальныя асаблівасці гэтых жанраў.
Заняткі тэмы «Зімовы фальклор» прызваны, папершае, пазнаёміць дзяцей з каляндарнаабрадавым фальклорам, некаторымі традыцыямі правядзення зімовых святаў беларусаў, падругое, вырашаць задачы музычнага развіцця дзяцей. У працэсе спеваў, рухаў, музіцыравання на шумавых інструментах, яны знаёмяцца з тыповымі рытмічнымі малюнкамі калядак і шчадровак (праз параўнанне варыянтаў твораў), з такой рытмічнай і меладычнай асаблівасцю, як рэфрэн («Гэй, каляда!», «Добры вечар!»). У гукавысотных адносінах з’яўляецца інтэрвал чыстай квінты, які інтаніруецца дзецьмі. Прысутн'асць ужо знаёмых дзецям ладоў (секундавы і тэрцыевы, тэрцыевы з субквартай, лад з цэнтральнай тонікай) дапамагае замацаваць уяўлейні аб ладавых адносінах, ствараць уласныя варыянты шчадровак. Папіыраюцца і веды пра жанры: акрамя спецыфічна фальклорных калядак і шчадровак адбываецца знаёмства з танцам «Жораў» (танцавальная Лексіка падобпа да «Мосціка»), калядным танцамгульнёй «Пакажьі* казелінька» і музычнымі інструментамі (парныя дудкі).
У сувязі з наяўнасцю шматлікіх фальклорных твораў, тэматыка якіх звязана з заняткамі земляроба і рамесніка, прыладамі працы, праііануецца тэма «Зачяткі нашых продкаў». Большую частку
17
музычнага рэпертуару складае танцавальная музыка, якая дазваляе дзецям праявіць свае творчыя здольнасці ў працэсе стварэння рухавых імправізацыйімітацый, пачуцце рытму ў працэсе музіцыравання на дзіцячых інструментах, фарміраваць навыкі выразных і дакладных рухаў («Шастак», «Таўкачыкі», «Мльшок», «Каваль»). ІІры вывучэнні гэтай тэмы дзеці знаёмяцца з познетрадыцыйным песенным узорам «Я табун сцерагу», які У. Ялатаў пазываў сапраўдным шэдэўрам песеннага фальклору. Прысутнічае жапр забаўлянкі, на аснове якога ў працэсе самастойнага дзіцячага выканання на ксілафоне замацоўваецца тэрцыевы лад з субквартай («Сіўкаваронка»), удакладняюцца ўяўленні дзяцей аб мажорных і мінорных ладах (імправізацыя на тэкст забаўляпкі «Коўкоў, кавалёк»).
Тэма «Беларускія музычныя інструменты» дазваляе абагульніць і пашырыць веды аб традыцыйных інструментах (скрыпка, цымбалы, дудка, парныя дудкі, пішчык, дуда, гармонік, балалайка), музыцы і рухах да танцаў («Лявоніха», «Юрачка», «Мікіта», «Крыжачок», «Старажытпы палескі вальс») у працэсе ўспрымапня, музычпарытмічных рухаў, музіцыравання, падпявання (песні «Іграў я на дудцы», «Зайграй жа мне, дударочку»). Пры выкананні на ксілафоне імёнаў танцораў (Лявоніха, Мікіта, Юрачка) дзеці практыкуюцца ў інтанаванні і ігры на інструменце мажорнага трохгучча і малой сэксты.
Тэма «Веснавы фальклор» зноў звяртаецца да абрадавага боку фальклору. У музычным матэрыяле тэмы прадстаўлены пентатоніка («Жавароначкі, прыляціце»), квінтовы лад («Дазвольце, людзі»), лад з ніжняй тонікай і ладавай рамкай «малая сэпціма» («Свяці, свяці, сонейка»), які засвойваецца ў спевах і выкананні на ксілафоне ладавай рамкі — інтэрвала малай сэпцімы. У рытмічных адносінах гэты матэрыял таксама дастаткова складаны — прысутнічаюць распевы гукаў. У іншых тэмах дашкольнікі не сустракаліся і з традыцыйным для веснавога цыклу карагодам «крывым танком», і жанрам заклічкі, на матэрыяле якой выконваюцца музычнатворчыя заданні.
У матэрыялах тэм рэкамендаваны і літаратурныя творы, сярод якіх галоўнае месца займаюць казкі і лічылкі. Адны казкі выкарыстоўваюцца непасрэдна з мэтай музычнага развіцця дзіцяці («Баранбок абадран», паданне «ІІра зязюлю», «Людзей слухай, а свой розум май», «Піліпкасынок»), другія — як дадатковы літаратурны матэрыял, які існуе ў адрыве ад музычнай дзейнасці («Як воўк калядаваць хадзіў», «Два камяні»). Большасць лічылак выкарыстоўваецца па іх непасрэдным прызначэнні: у гульні, пры выбары ролі, неабходнасці ўсталяваць чаргу ў час выканання пэўных заданняў.
Знаёміць дашкольнікаў з прапанаваным матэрыялам можна ў разнастайных формах арганізацыі музычнага выхаваішя. Шырокія магчымасці ён дае пры падрыхтоўцы розных відаў музычных заняткаў.
18
Пры правядзенні тэматычных заняткаў (на любую з пералічаных тэм) педагог будзе мець магчымасць адабраць з прапанаванага матэрыялу той, які палічыць пайбольш цікавым або мэтазгодным з пункту гледжання індывідуальных асаблівасцей дзяцей, ступені іх знаёмства з фальклорным мастацтвам.