Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
У працэсе фарміравання складаемых музычнаэстэтычнай свядомасці музычны фальклор паспяхова садзейнічае развіццю цікаўнасці дзяцей да музычнай дзейнасці. Злітнасць у адным творы шматлікіх элементаў (песні, танца, ігры на музычным інструменце, гульні) дазваляе кожнаму дзіцяці праявіць сябе ў найбольш цікавых
10
для яго відах музычнай дзейнасці і адначасова вымушае ўдзельнічаць у іншых.
Цесная сувязь фальклору са з’явамі жыцця робіць музычны матэрыял больш прывабным для дашкольніка, дазваляе выходзіць за рамкі выключна музычнай дзейнасці.
Складана весці размову аб ролі фальклорнага рэпертуару ў фарміраванні музычных пераваг дашкольнікаў. Цяжка ўявіць сабе дашкольніка, які будзе аддаваць фальклору перавагу перад сучаснай музыкай, вакальнымі творамі для дзяцей і інш. Але ўключанасць у музычную дзейнасць народных твораў зафіксуе ў падсвядомасці дзіцяці каштоўнасць фальклору, дазволіць вызначыць яго месца і ролю ў музычнай культуры грамадства. Усё гэта ў больш сталым узросце, магчыма, не вырасце ў асаблівую зацікаўленасць гэтым відам мастацтва, але дазволіць з павагай адносіцца да фальклорнай культуры, разумець і прымаць яе.
Спецыфічныя магчымасці фальклору ў атрыманні ведаў аб музычным мастацтве датычацца ўдакладнення і пашырэцня ўяўленняў дашкольнікаў аб жанрах музыкі пісьмовай традыцыі (песенныя, танцавальныя жанры), знаёмства з музычнымі фальклорнымі жанрамі (заклічка, забаўлянка, жанры каляндарнаабрадавага фальклору і інш.).
Знаёмства з гучаннем традыцыйных беларускіх музычлых іпструментаў. (скрыпкі, цымбал, дуды, гармоніка, балалайкі і інш.), іх назвамі і асаблівасцямі канструкцыі пашырае ўяўленні дзяцей аб музычных інструментах увогуле, актывізуе музычнае ўспрыманне і разумовую актыўнасць (напрыклад, пры параўнанні гучання аднаго твора ў выкананні розных фальклорных інструментаў і інструментаў сімфанічнага аркестра).
Разам з атрыманнем і пашырэпнем ведаў аб музычным мастацтве дашколыіік атрымлівае веды і пра канкрэтныя музычныя творы фальклору, што робіць гэтыя творы распазнавальнымі, стварае ў свядомасці своеасаблівы «каталог» агульнавядомых нацыянальных музычныхсімвалаў (мелодыі «Юрачкі», «Мікіты», «Лявоніхі», напеваў калыханак, калядак і інш.)
Такім чынам, нацыянальны музычны фальклор, пашырэнне выкарыстання якоі а ў выхаванні дашкольнікаў абумоўлена сучасным сацыякультурным становішчам, мае вельмі разнастайныя магчымасці ў музычным развіцці дашкольніка, фарміраванні кампанентаў яго музычнай культуры.
Выкарыстанне педагогам твораў музычнага фальклору ў працы з дашкольнікамі патрабуе спецыяльных ведаў пра асаблівасці фальклору як віду мастацтва, пра некаторыя асаблівасці ладавай, рытмічнай будовы твораў беларускага музычнага фальклору.
11
УЛІК СГІЕЦЫФІКІ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА I АСАБЛІВАСЦЕЙ БЕЛАРУСКАГА
МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ ПРЫ ДАЛУЧЭННІ ДА ЯГО ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ
Музычны фальклор як від мастацтва (незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасці) мае спецыфічныя рысы, якія значна адрозніваюць яго ад музыкі пісьмовай традыцыі і павінны ўлічвацца ў арганізацыі працы з дашкольнікамі. Звернем увагу на тыя з іх, якія можна лічыць найбольш значнымі з пункту гледжання метадычных аспектаў далучэння да фальклору.
1. Вуснасць. Менавіта вуснасць абумоўлівае спецыфічнасць форм і характар фальклорнай музыкі і з’яўляецца галоўнай якасцю, якая супрацьпастаўляе фальклор пісьмовай культуры. Існуючы ў музыказнаўстве семіатычны падыход трактуе музычную мову як знакавую сістэму, у яКой існуе прынцыповая розніца паміж непасрэдным выказваннем і вьгказваннем кадыфіцыраваным. Гэта дазваляе гаварыць аб наяўнасці ў музычнай мове двух «суб’языкоў» — пісьмовага і вуснага. Пісьмовая культура сёння носіць дамінуючы характар. Таму з’явы вуснай культуры на ўсіх узроўнях музычнай адукацыі вывучаюцца праз прызму прынцыпаў культуры пісьмовай. Такі падыход да вывучэння фальклору крытыкуецца сучаснымі даследчыкамі. Суіснаванне двух «суб'языкоў» у межах музычнай мовы любой культуры з’яўляецца ўмовай жыццяздольнасці музычнай культуры ўвогуле, паколькі музычныя з’явы пераносяцца з аднага субпатока ў другі, узбагачаючы адзін аднаго. Для развіцця музычнай культуры важна захаваць дадзенае вуснапісьмовае «двухмоўе», а пры дамінаванні пісьмовай культуры гэта магчыма праз свядомы зварот да вусных форм музычных зносін і павелічэнне носьбітаў такога «двухмоўя».
Такім чынам, авалодванне вусным спосабам выкладання музычнай думкі (праз фальклор, джаз і іншыя вусныя відьі творчасці), прысваенне не столькі музычнага матэрыялу, колькі механізмаў яго стварэння праз вуснае музіцыраванне, станоўча адаб’юцца на індывідуальным музычным развіцці і стануць фактарам развіцця музычнай культуры дашкольніка. Гэты факт можа лічыцца дадатковым аргументам у пытанні аб значнасці далучэння да фальклору на ўсіх узроўнях музычнага выхавання і адукацыі.
Улічваючы спецыфіку дашкольнага ўзросту, няма нсабходнасці акцэнтаваць увагу на вусным «уваходжанні» ў фальклор. Прынцыповае значэнне гэта мае для тых узроўняў адукацыі, дзе слухачы больш знаёмыя з пісьмовай традыцыяй і дзе неабходна пазбегнуць адмоўнага нераносу навыкаў успрымання і выканання музыкі пісьмо
12
вай традыцыі. Уваходжаннс дзіцяці ў музычную культуру заўсёды вуснае. Непасрэдным вывадам, які мае метадычнае значэнне, будзе пераважнасць вывучэння песеннага фальклору «з голасу» без выкарыстання інструмента, што дае магчымасць выкарыстоўваць найбольш зручныя дыяпазоны, інтанаваць больш чыста.
2. Спецыфгчныя механізмы перадачы і ўспрьшання, абумоўленыя вуснасцю фальклору. Фальклор уяўляе сабой кантактны тып камунікацыі, натуральны тып мастацкіх зносін. Таму непасрэдны кантакт, натуральнае для фальклору бытавое і прыроднае асяроддзе з’яўляецца важнай умовай яго ўспрымання. Але знаёмства з фальклорам ва ўмовах дашкольнай установы непазбежна звязана з такой з’явай, як фалькларызм існаванне фальклору ў іншых відах культуры, дзе ён прапануецца слухачу ў другасных формах (у апрацоўках). Больш адэкватныя ўяўленні аб фальклоры могуць даць аўтэнтычныя запісы, якія дазваляюць паменьшыць супярэчнасці паміж неабходнасцю непасрэднага кантакту і яго немагчымасцю ва ўмовах адукацыйнай установы. Акрамя таго, дапамагчы стварыць блізкае да натуральнага бытавое асяроддзе можа выкарыстанне разнастайнага этнаграфічнага матэрыялу, адпаведнай інфармацыі і прадметаў матэрыяльнай культуры.
3. Варыянтнасць і варыятыўнасць фальклору, якія таксама з’яўляюцца вынікам вуснасці гэтага віду мастацтва. Варыянтнасць форма існавання фальклору, якая адлюстррўваецца ў варыянтах фальклорнага твора. Існуе агульная мадэль інварыянт, на аснове якога можа будавацца вялікая колькасць твораў, якія нязначна адрозніваюцца тэкстам або мелодыяй. Варыятыўнасць спосаб існавання фальклорнай традыцыі, які падкрэслівае імправізацыйны характар стварэння фальклорнага ўзору. Падкрэсліванне варыятыўнасці фальклору пры азнаямленні з ім і стварэнне ўласных варыянтаў на аснове зафіксаванага фальклорнага твора, які будзе выступаць своеасаблівым інварыянтам, дапамагае засвоіць сдм механізм вуснай музычнай творчасці.
Такім чынам, варыянтнасць фальклору можа быць адлюстравана праз дэманстрацыю дашкольнікам розных варыянтаў аднаго твора, а варыятыўнасць праз пабуджэнне дзяцсй да стварэння ўласных імправізацый.
4. Наяўнасць тыповых напеваў. Як свосасаблівыя формулы, яны «вандруюць» з аднаго твора ў другі ў межах аднаго жанру (асабліва ў жанрах абрадавага фальклору). У выніку гэтага такія музычныя ўзоры маюць падобную ладавую або рытмічную будову, якая адчуваецца слухачом як нацыянальна спецыфічная, адлюстроўвае інтанацыйную самабытнасць беларускай народнай музыкі. Засваенне дашкольнікамі тыповых інтанацый з’яўляецца неабходнай
13
«школай» фарміраванпя навыкаў чыстага інтанавашія, глыбокага засваення найбольш характэрных для нацыянальнай музычнай мовы інтанацый.
5. Сінкрэтычнасць фальклору, якая выражаецца праз злітнасць шматлікіх элементаў (музыкі, спеваў, рухаў, гульні). Менавіта сінкрэтычнасць робіць музычны фальклор прывабпым і даступным для дашкольнікаў, светаўспрыманне якіх таксама сіпкрэтычпа.
Прыведзеныя асаблівасці фальклору дазваляюць вылучыць некаторыя рэкамендацыі па адбору музычпага фальклорнага матэрыялу і аргапізацыі працы па далучэнні дашколыіікаў да гэтага віду мастацтва. Асноўныя з іх наступныя:
— разам з зафіксаванымі пісьмовай культурай традыцыйнымі ўзорамі і апрацоўкамі фальклору пажадана выкарыстоўваць гуказапісы аўтэнтычнага гучання;
^ пры наяўнасці варыянтаў вакалыіага твора з акампанементам і без яго неабходна аддаваць перавагу выкананню a capella;
— адбіраць для дашколыіікаў узоры музычнага фальклору з найболый характэрнымі рытмічнымі і ладавымі формуламі;
— па магчымасці даносіць да маленькіх слухачоў некалькі аары янтаў аднаго твора з наступным развучваннем аднаго з іх і імправізацыяй дзецьмі ўласных варыянтаў,
— знаёміць з рознымі жанрамі музычнага фальклору і рознымі тыпамі інтанавання ў працэсе выканання вакальных твораў і ўласных імправізацый у розных жанрах;
— выконваць патрабаванне дастугінасці зместу фальклорнага твора;
— выкарыстоўваць усе віды дзіцячай музычнай (і не толькі) дзейнасці пры вывучэнні фальклорнага твора з уводзінамі слухачоў у качтэкст, у якім гэты твор іспаваў і існуе;
— аддаваць перавагу гульнёвай форме музычных заняткаў.
Коратка ахарактарызуем асаблівасці беларускага музычнага фальклору, якія могуць лічыцца, з аднаго боку, нацыяналыіахарактэрнымі, а з другога — быць даступнымі для засваення дашкольнікамі.
Адна з самых устойлівых прымет нацыянальнай характэрнасці — ладавы бок беларускага музычнага фальклору. Сярод разнастайных ладоў найбольш даступнымі для засваення дашкольнікамі з’яўляюцца наступныя:
— секуйдавыя лады (два суседнія гукі), якія распаўсюджаны ў жанрах дзіцячага фальклору і песнятворчасці;
— тэрцыевыя лады (тры гукі), спецыфічным нацыянальным варыянтам якіх з'яўляецца распаўсюджаны ў жніўных, дзіцячых песнях, калыханках тэрцыевы лад з субквартай (напрыклад: рэ1 — сольі — ляі — сі1),у якім да ніжняга тону тэрцыевага ладу дадаецца пезапоўненая кварта (у дадзеным выпадку рэ1) і які ўжо мае мажорнае або