• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная скарбонка дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі  Вольга Анцыпіровіч

    Музычная скарбонка

    дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
    Вольга Анцыпіровіч

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 94с.
    Мазыр 2007
    30.64 МБ
    Далей «пастух» арганізуе знаёмую дзецям гульню <<Воўк і авечкі». Затым звяртаюцца да былічкі. На гэты раз замест інструментальных эпізодаў, якія блізкія па сваі.м сэнсе жанрам прычыту і настухова найгрыша, дзеці выконваюць адпаведныя эпізоды голасам, ужываючы, напрыклад, такі тэкст: «А кароўка мая, дзе жа ты?» і песню «Пастухоў найгрыш на трубе» голасам або на ксілафоне. Напрыканцы былічкі замест заключнага танцавальнага найгрыша на скрыпцы гучыць «Полька» ў выкананні дзвюх скрыпак і бубна. Пасля ўдакладнення ўяўленняў дзяцей аб жанры і характары полькі прапанусцца вывучыць (або замацаваць) характэрны крок танца. Калі гэта заданне будзе складаным для дзяцей, можна прапанаваць вольную пляску ў адпаведнасці з характарам музыкі. Неабходна звярнуць увагу дзяцей на гучанне бубна, яго ролю ў наданні маторнасці танцу і радаснага настрою. Напрыканцы пажадана аркестраваць мелодыю
    26
    танца, ужываючы бубны і іншыя шумавыя інструменты (адна група дзяцей аркеструе, другая — выконвае танцавальныя рухі, некаторыя дзеці могуць імітаваць выкананне на скрыпках).
    Занятак 4
    Занятак пачынаецца з сустрэчы з «дзедам», які раптам захварэў і просіць пазваць «бабулю», якая можа дапамагчы: яна ўмее лячыць з дапамогай розных раслін і нават ведае спецыяльныя словы (замовы), якія дапамогуць прагнаць хваробу. Неабходна растлумачыць дзецям, што нашы продкі верылі, што з дапамогай замовы можна не толькі палепшыць стан хворага, але і пашкодзіць чалавеку або жывёле. Таму людзей, якія маглі гэта зрабіць, лічылі ведзьмакамі. Дарослы ад імя бабулі імправізуе замову і «дае патрэбныя лекі». Потым кожны з дзяцей таксама выконвае ролю бабулі, адлюстроўваючы адпаведную інтанацыю (можна ствараць уласныя варыянты тэкстаў). Для ўсталявання чаргі можна выкарыстаць лічылку № 2.
    Далей дарослы паведамляе, што правільна надабраныя «бабуляй» лекі і пашы добрыя пажаданні дапамаглі «дзеду», які так узрадаваўся, што запрасіў да сябе сяброў, каб тыя павесялілі яго музыкай. Дзецям прапануецца запіс танца «Кадрыль», перад успрыманнем якога можна даць заданне: здагадацца, колькі сяброў у «дзеда» (столькі, колькі гучыць музычных інструментаў — чатыры). Потым праз ДЗманстрацыю адпаведпых фотаздымкаў або малюнкаў удакладняюцца ўяўленні дзяцей аб цымбалах. Пры паўторным успрыманні танца дзеці могуць імітаваць ігру на цымбалах або рухацца ў адпаведнасці з характарам музыкі.
    Дарослы нагадвае дзецям, што яньт знаёмы з дзіцячым музычным інструментам, вельмі падобным на сапраўдныя цымбалы, але іграюць на ім не з данамогай дзвюх палачак, а медыятарам. На цымбалах дзеці па чарзе спрабуюць сыграць песшо зязюлі, а потым выконваюць гульню танец «Зязюля».
    Пасля гульні «дзед>> прапануё дзецям паслухаць казку ^Баранбок абадран^. Чытаючы казку, дарослы павінен вельмі выразна падаць словы дзеючых асоб з інтанацыямі пагрозы, запалоханасці, звароту. Потым «з’яўляецца» галоўная дзеючая асоба казкі баран — і просіць дзяцей зрабіць казку больш цікавай — музычнай. Ён паказвае карткімімічныя мадэлі і запрашае астатніх дзеючых асоб дапамагчы дзецям скласці казку са спевамі. Разглядаючы карткі, дзеці павінны суаднесці мімічную мадэль з дзеючай асобай і ўдакладніць, якім голасам будзе выконвацца кожная роля. Далей ролі размяркоўваюцца паміж дзецьмі па жаданні. Па ходу чытання казкі
    27
    дарослым кожны ўдзельнік спрабуе меладызаваць тэкст сваёй дзеючай асобы, які пры дапамозе дарослага можа быць скарочаны.
    Занятак 5
    Спачатку яшчэ раз выконваецца заданне па меладызацыі дыялогаў дзеючых асоб казкі «Баран бок абадран^. Далей дарослы прапануе паказаць у рухах крокі розных дзеючых асоб, палёт пчалы, а потым адлюстраваць іх ігрой на ксілафоне. Напрыканцы выканання заданняў гучыць знаёмая дзецям «Полька» (дзеючыя асобы казкі святкуюць сваю перамогу над баранам), пад якую яны выконваюць адпаведныя рухі, аркеструюць яе, яшчэ раз удакладняюць назву жанру.
    Далсйшая праца падпарадкавана замацаванню ведаў аб іншых жанрах, з якімі пазнаёміліся дзеці. Дарослы ад імя аднаго з персанажаў выконвае або прапануе запіс знаёмых твораў, а дзеці павінны назваць іх жанры.
    Занятак 6
    Выкананне першага задання «Агучым малюнак» можна арганізаваць наступным чьшам: карткі з жанравай сімволікай размяшчаюцца малюнкам уніз, жадаючыя навінны выбраць адну з картак і назваць жанр, адлюстраваны на малюнку, па магчымасці выканаць знаёмы твор або імправізацыю ў жанры.
    Дзецям, найбольш актыўным у выкананні гэтага задання, прапануецца выбраць персанаж батлейкі або цацку, з дапамогай якой яны жадаюць удзельнічаць у стварэнні новай былічкіказкі. Каб накіраваць дзяцей і зрабіць калектыўны твор больш разгорнутым, дарослы яшчэ раз звяртае ўвагу на тое, што ўсе персанажы, з якімі дзеці пазнаёміліся на занятках, павінны ўдзельнічаць у былічцы. Астатнія дзеці выбіраюць персанажы, якія не ўдзельнічалі ў агульным сюжэце, але для іх магчыма знайсці ролю ў новай былічцыказцы (конь, сабака, суседзі, музыкі і іцш.). Словы аўтара належаць даросламу. Ён жа павінен прадугледзець магчымы сюжэт, каб падвесці дзяцей да неабходнасці выкарыстання ў калектыўным сачыненні вядомых ім вакальных твораў, інструментальных імправізацый, імітацыйных і танцавальных рухаў.
    Аіу'льны сюжэт, у якім прыс^тнічаюць матывы знаёмай дзецям былічкі «Цялушачка» і казкі «Баранбок абадран», можа быць наступным.
    Жылі ў адной хаце дзядуля і бабуля. Былі ў іх карова, конь, авечка і баран. Аднойчы забыўся дзед зачыніць вароты, і ўсе жывёлы ўцяклі са двара. Карова, конь і баран апынуліся ў лесе, а авечка прыбілася да стада, якое на лузе пасвілі пастух і пастушка (праврдзіцца гульняса спевамі «Цустух і авечкі», авечка вяртаецца дамоў).
    28
    Тым часам дзядуля і бабуля, калі ўбачылі, што жывёлы зніклі, вельмі засумавалі (выкойваюцца вакальныя імправізацыі на тэксты: «А, кароўка мая, дзе жа ты?>, «Мой ты конік, куды ж ты пайшоў?»). Вырашылі яны прасіць пастуха і пастушку, каб тыя ім дапамаглі (дзеці выконваюць голасам або на ксілафоне інтанацыі «зову» або спяваюць песню ^Пастухоў найгрыш на трубе», змяняючы тэкст на «карову згубіў» і «каня згубіў»). Карова і конь пачулі пастухоў і хацелі вярнуцца дамоў (дзеці адлюстроўваюць крокі жывёл з дапамогай ксілафонау), але кожны з іх параніўся, і пачалі яны храмаць (дзеці адлюстроўваюць адпаведны рытм крокаў). Баран не чуў пастуха, ён так бег праз лес (дзіця адлюстроўвае на інструменце), што абадраў сабе бок і схаваўся ў нару лісіцы. (Далейшы сюжэт пра прыгоды барана адпавядае сюжэту казкі «Баранбок абадран» з выкананнем роляў лісіцы, мядзведзя, воўка і пчалы).Калі баран уцёк ад пчалы, ён убачыў зязюлю. Тая ведала, дзе дзядуля з бабуляй жывуць. Яна паляцела (выконваюцца рухі пад мелодыю танцагульні «Зязюля») і сваім голасам (выконваецца гукаперайманне) дапамагла барану павольна дайсці (адлюстроўваюцца на ксілафоне крокі) да дзедавай хаты. У гэты момант і конь з каровай прыйшлі. Але гэтых трох жывёл трэба было падлячыць (дзеці выконваюць замовы і «даюць лекі» ад імя бабулі і дзядулі). Дзядуля і бабуля вельмі рады, што ўсё скончылася добра, яны пазвалі музыкаў, якія зайгралі вясёлы танец (усе ўдзельнікі выконваюць танцавальныя рухі пад гучанне полькі або кадрылі, а «музыкі» аркеструюць танец з дапамогай шумавых інструментаў або імітуюць выкананне на скрыпках, цымбалах).
    Пры выкананні роляў большасці дзяцей можа спатрэбіцца некаторы час для разумення сваёй задачы, дапамога дарослага і нават неаднаразовая дэманстрацыяпадказка магчымага варыянта.
    СклаДанасць апошняга задання тэмы «Уводзіны ў фальклор» відавочна, але мснавіта яго выкананне дазволіць найбольш эфектыўна замацаваць атрыманыя веды, адчуць радасць ад сумеснай творчасці на аснове фальклорнага матэрыялу.
    Тэма «Кірмаш»
    = S = 3 2 S	2 to _	5	5	£ Е	”	^ Ё S _	"	Е х	х	х	9 ■ ^ ± S ^ ~ =	іШ S ^ ” Z z^ “ 2 £	^5^2 U 2 ? ? II :> | £ й >> *
    ІІ § .2 о к	❖ Л X з ■^ ^ ^ £  ^ s ё  § £ £ 2 2 С‘	2	 § о 3 • § 5 Й  ~ — з — ~ :S S ?	^'^ a 5 ^с з н ^ s" н Д || Ш3 е		2 £ ^	—г
    §1 5 § 2	= 2		II2	£1	
    ЛЯІКІЮТ о^					
    30
    '5	o fit ■ “ 5. Hi Ol	1/ x 1 f x ■^  X X x Э	^ X ^' ■  2 ?6 Й ^ * 2^ " £ x ? " 5 e '2 «' g 5 X ~ I) T ~ “ no — x e	5 § x n: 2 3 g g І = | £• | t S Si £ £ 4 5	? c 5 Ю x i 2 ? i S ^Х X, X ^»	P E ~ e k ■Я &'2 S x > — x 7 3 _ = $ X & S ^ >. 2 S л E § = I	Й “ < 3 * Й 5 S H E & ® * tl		E S ^ J Q Г * ®	g I Оч	E f ^s 1 § E X £ X Ms 5 ?
    м ^  з S ю X 2 3 І 1 ^ H * ® 5 _  ^ ^ 2   ^ e ё X g ~ Ц < | I £ ^ X .J к  x 5 i s a 	5 H X x x		x £	* ip E i 4 S ® ■2 X %. Pi S э Rs' 2 s 2 C ^ e X * J> K h ='S co fit 2 S.	1  4 0 p 2 =	2 2 s a > E * g. E x s C s '" s * e g I i І І J O1 3	3 x Si x	S	.s S t—4	H £ I ^	= 11. H '2 E is « S E 3 “ 3		X I =	p. ^ ■ Е' C* . H s .£ E x H £
    I 5 ? л ^ S x		S 	c 2 5 X >. x	h ? K 2 § z =	1/ 12	5 £	S 5 s	1 i			E ? 3 — Л E
    		CM				CO	. •: ;.					
    31
    32
    Абсталяванне: персанажы батлейкі або лялькі: людзі (дзяўчынка, дзядуля, музыка), казёл; дзіцячыя шумавыя музычныя інструменты; фотаздымкі або малюнкі музычных інструментаў (скрыпка, цымбалы, бубен, дудка, гармонік, ліра).
    Літаратурны фальклорны матэрыял:
    Казка «Людзей слухай, а свой розум май» [26].
    Лічылкі: № 1
    Йшла таргоўка міма рынку, Спатыкнулась на карзінку. У гэтай маленькай карзінцы Ёсць памада і духі, Лента, кружава, бацінкі — Што ўгодна для душы.
    № 2 Ішоў Ціхан па масту, Праваліўся ў ваду. Бульк!
    Музычны фальклорны матэрыял:
    Аўтэнтычныя аўдыязапісы: найгрыш на скрыпцы «Лявоніха» [4, № 21], найгрыш на дудцы «Юрачка» [4, № 58].
    Аўдыязапісы апрацовак фальклору: танцавальныя мелодыі «Лявоніха» (цымбалы і баян) [8], «Юрачка» (сімфанічны аркестр) [8]; інструментальная замалёўка «Кірмаш» [2],
    Натаваныя творы: танец «Мосцік» [18, с. 251].
    № 1 [18, с. 30]
    Забаўлянка
    Гой  да, гон  да, ган  да  маш, па  е  дзе  мо
    на кірмаш, на кір  ма  шы цукерачкі, булкі.
    33
    № 2 [18, с. 32|
    А ў нашага Трыхвана семера дзяцей
    Умерана
    А ў нашага Трыхвана семера дзяцей,
    семера дзяцей,
    дзелалі вось так,
    дзелалі вось гак.
    № 3 [24, с. 39],
    Іпюў казёл мастом
    Ішоў казёл мастом. Дудудудуду!1 Ківаючы хвастом.
    Дудуду!
     А куды ідзеш, казёл?
    — ІІа кірмаш пайду.
     А чаго на кірмаш? — Касу купляць пайду. — А нашто табе каса? — Буду сена касіць.