Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
У працэсе далучэння дашкольнікаў да нацыянальнага музычнага фальклору фарміруюцца кампаненты музычнай культуры асобы, «складаецца» слоўнік найбольш характэрных для нацыянальнай культуры музычных інтанацый, своеасаблівых «эталонаў» нацыянальнай музычнай мовы, многія з якіх прысутнічаюць і ў сучаснай пісьмовай музычнай культуры, што палягчае ўспрыманне не толькі фальклорпых твораў, але і музыкі беларускіх кампазітараў, з’яў сучаснай нацыянальнай культуры.
6
Фарміраванне асноў музычнай культуры асобы дашкольніка ажыццяўляецца праз фарміраванне асобных кампанентаў музычнай культуры, такіх як:
— музыкальнасць, таму што пазнанне з’яў музычнай культуры патрабуе пэўнага ўзроўню развіцця адпаведных здольнасцей (эмацыянальнай спагадлівасці, музычнарытмічнага пачуцця, меладычнага слыху, рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага музычнага мыслення);
— музычнаэстэтычная свядомасць, якая ўключае ў сябе: цікаўнасць да музычнай дзейнасці і музычнага мастацтва, эстэтычныя перажыванні, музычныя перавагі (першапачатковыя праявы музычнага густу), веды аб музычным мастацтве і яго творах.
Развіццё гэтых кампанентаў адбываецца ў адпаведнай дзейнасці, такіх яе відах (даступных для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту), якуспрыманне музыкі, спевы, музычнарытмічныя рухі, музіцыраванне, музычнаадукацыйная дзейнасць, музычная творчасць.
У фарміраванні асобных кампанентаў музычнай культуры дзіцяці музычны фальклор мае свае спецыфічныя магчымасці, якія неабходна ўлічваць пры азначэнні зместу работы па далучэнні дашкольнікаў да музычнага фальклору.
Адной з яскравых праяў музыкальнасці з’яўляецца эмацыянальная спагадлівасць на музыку. 3 аднаго боку, яна звязана з тыпам нервовай сістэмы, выступае як непасрэдііая рэакцыя на настрой, характар гучання музыкі, а з другога боку, гаворыць аб эмацыянальнамаральнай спагадлівасці, уменні ўспрымаць музычны твор як зварот да слухача жывога суб’екта, уменні паставіць сябе на месца іншага, адчуць яго настрой. Фальклор не з’яўляецца выключэннем з агульных правілаў, якім падпарадкоўваецца музычнае мастацтва: з’яўляючыся мастацтвам выразным, музыка перадае разнастайныя пачуцці, настроі, эмацыянальнае становішча, праз «расшыфроўку» яе зместу і адбываецца развіццё эмацыянальнай спагадлівасці.
У шматлікіх фальклорных творах, якія захавалі найбольш архаічныя рысы музычнага мастацтва (вядомы даследчык беларускага фальклору У. Ялатаў называе гэты этап развіцця нацыянальнай музыкі «этапам эмацыянальнай тыпізацыі»), прысутнічаюць разнастайныя інтанацыіэмоцыі, якія змяшчаюць у сабе шмат біялагічнага і дэманструюць асноўныя модусы меладычнай выразнасці, якія застаюцца актуальнымі і для сучаснага чалавека. Гэта словы, заклікі, выклічнікі, уздыхі, імігацыі, якія страцілі семантыку і прысутнічаадь у веснавых і калядпых песнях, калыханках і забаўлянках, пастуховых песнях, галашэннях і інш. Шырокае выкарыстанне падобных першасных «музычных эмоцый» гаворыць аб іх важнасці для раскрыцця пэўнага зместу. Творы з такімі элементамі садзейнічаюць
больш глыбокаму разуменню дашкольнікамі вобразнага і эмацыянальнага зместу музыкі, усведамленню імі генетычнай сувязі паміж моўнай і музычнай інтанацыямі.
Асноўнымі музычнымі здольнасцямі традыцыйна лічацца музычна рытмічнае пачуцце (пачуцце рытму) і меладычны слых у адзінстве ладавага пачуцця і музычнаслыхавых уяўленняў.
Музычнарытмічнае пачуцце выражаецца ў здольнасці адчуваць выразнасць музычнага рытму і дакладна ўзнаўляць яго, г. зн. эмацыянальна адлюстроўваць рытмічны малюнак, метрычную аснову музыкі, тэмп і яго змяненні. Па дадзеным К. Тарасавай, пачуцце рытму ў дашкольнікаў фарміруецца паэтапна: спачатку — пачуцце тэмпу, потым — пачуцце метру.
Найбольшую складанасць у дашкольнікаў, безумоўна, выклікае дакладнае адлюстраванне рытмічнага малюнка. Менавіта гэты напрамак у развіцці музычнарытмічнага пачуцця патрабуе найбольшай увагі з боку педагога і павінен рэалізоўвацца шляхам засваення дзецьмі сістэмы рытмічных эталонаў. Фальклорны матэрыял дазваляе засвоіць пэўную колькасць такіх эталонаў, што звязана са шматразовым дубліраваннем у розных творах тыповых для фальклору пэўных рьттмічных малюнкаў.
ЭмацыяналЬны бок музычнарымічнага пачуцця дзіцяці найболып яскрава адлюстроўваецца ў выразнасці разнастайных рухаў пад музыку. Сярод узораў танцавальнагульнёвага фальклору шмат такіх, дзе выкарыстоўваюцца даступныя дашкольнікам імітацыйныя (танцы «Таўкачыкі», «Млынок», «Каваль» і інш.), вобразпыя («Мосцік», «Пакажы, казелінька», «Жораў»), традыцыйныя танцавальныя (крок полькі, элементы танцаў «Лявоніха», «Крыжачок» і інш.) рухі. Праз далучэнне дашкольнікаў да выразнага і дакладнага выканання музычнарытмічных рухаў на фальклорным матэрыяле не толькі развіваецца музычнарытмічнае пачуцце, але і фарміруюцца навыкі музычнарытмічнай дзейнасці.
Ладавае пачуцце здольнасць распазнаваць ладавыя функцыі гукаў мелодыі, калі ўсе яе гукі ўспрымаюцца ў іх адносінах да тонікі і іншых ступеняў ладу. Развітае ладавае пачуцце дазваляе адчуваць эмацыянальную выразнасць мелодыі. Для дзяцей дашкольнага ўзросту (і нават малодшых школьнікаў) асноўную інфармацыю аб характары музыкі нясе не столькі яе ладавая арганізацыя, колькі дынаміка, рэгістр, тэмп. Але, па дадзеным К. Тарасавай, меладычная арыентацыя пры ўспрыманні музыкі, якая сведчыць аб разуменні слухачом узаемазалежнасці гукаў, распазнаванне мелодыі незалежна ад змены тэмпа, рэгістра, дынамікі з’яўляюцца ўжо ў пяцігадовым узросце.
8
Станаўленню меладычнай арыентацыі садзейнічае сістэматычная работа па назапашванню дашкольнікамі слоўніка мелодыйінтанацый у працэсе ўспрымання музыкі і спеВаў. Традыцыйна ў музычным выхаванні дашкольнікаў шырока выкарыстоўваюцца творы, якія маюць у сваёй аснове мажор і мінор актаўныя лады, шырока распаўсюджаныя ўеўрапейскай музыцы пісьмовай традыцыі. Гэта значна збядняе слыхавы вопыт дзіцяці і накіроўвае развіццё ладавага пачуцця менавіта па гэтым шляху. Вузкааб’ёмныя лады (тэрцыевыя, квінтовыя і інш.) народнай музыкі болып даступныя для дзіцячага ўспрымання, і іх засваенне павінна быць неабходным этапам у музычным развіцці.
3. Кодай адзначаў, што для дзіцячага сада асабліва падыходзяць пентатанічныя мелодыі як больш даступныя і характэрныя для нацыянальнай музыкі (у дадзеным выпадку венгерскай). Наданне больш пільнай увагі ладавай разнастайнасці музыкі для дашкольнікаў дазволіць «акультурыраваць» іх у розных ладавых сітэмах, што станоўча адаб’ецца на якасці фарміруемага ладавага пачуцця.
Калі ладавае пачуцце перцэптыўны (адказны за ўспрыманне) кампанент меладычнага слыху, то музычнаслыхавыя ўяўленні — рэпрадуктыўны, г. зн. адказны за ўзнаўленне. Ён нспасрэдна звязаны з інтанаваннем дзецьмі гукаў мелодыі голасам або выкананнем іх на музычным інструменце. Чыстае інтанаванне гукаў мелодыі — апошні этап у развіцці гэтай здольнасці. Папярэднімі этапамі заваявання дзецьмі гукавой прасторы былі: гульня рэгістрамі голасу, прагаворванне слоў у рытме напеву, інтанаванне мелодыі на 1 2 гуках, узнаўленне аіульнага напрамку мелодыі з чыстым інтанаваннем большай ці меншай колькасці яе гукаў. У працэсе індывідуальнага паэтапнага станаўлення (антагенэза) гэтай здольнасці дашкольнік праходзіць амаль тыя самыя этапы, што і чалавек у сваім гістарычным развіцці (філагенэзе). Менавіта ва ўзорах фальклору зафіксаваны і захаваны этапы станаўлення музычнага мыслення чалавека, адлюстраваны характэрныя для розных перыядаў тыпы інтанавання мелодыі.
Такім чынам, шлях дзіцяці да чыстага інтанавання непазбежна ідзе праз засваенне першасных тыпаў інтанавання, зафіксаваных у фальклорных узорах розных жанраў. Гэтыя ўзоры прапануюць інтанацыйныя і ладавыя эталоны, паслядоўнае засваенне якіх з’яўляецца неабходным крокам у індывідуальным музычным развіцці.
Важная асаблівасць песеннага фальклору выканате музыч ных твораў переважна без акампанемента (a сареііа). Выкарыстанне такіх спсваў у працы з дашкольнікамі дазваляе больш плённа працаваць над фарміраваннем чысціні інтанавання, дае дадатковыя магчымасці ў развіцці меладычнага слыху дзіцяці.
9
Музычнае мысленне дашкольніка трактуецца як усведамленне выразнасці музычнага вобраза на аснове распазнавання музычных інтанацый, іх змены і развіцця. Рэпрадуктыўнае музычнае мысленне звязана з разуменнем успрынятага музычнага вобраза. Узровень яго развіцця ў дашкольніка ацэньваецца па выказваннях аб настроі і характары музыкі, уменні вылучаць жанр твора, разуменні яго функцыянальнага прызначэння. У развіцці гэтай здольнасці фальклор не мае асаблівых нераваг перад іншым музычным рэпертуарам, напрыклад, класічнай музыкай. Справа ў тым, што ў большасці выпадкаў асобны аўтарскі твор можа адлюстроўваць значна больш эмацыянальных адценняў, выкарыстоўваць больш яскравыя сродкі выразнасці. У фальклоры больш тыповасці інтанацый і рытмаў (за выключэннем позніх яго пластоў), эмацыянальныя адценні ў межах пэўнага жанру больш аднародныя. Прынцыповая розніца ў характары і вобразах фальклору назіраецца пры супастаўленні твораў, якія належаць да розных жанраў. Таму дзеля больш эфектыўнага развіцця рэпрадуктыўнага музычнага мыслення дашкольніка, пашырэння яго ўяўленняў аб характары музыкі неабходна дэманстрацыя жанравай разнастайнасці фальклору, знаёмства з розным функцыянальным прызначэннем гэтых жанраў. Вынікам гэтага стане разуменне дашкольнікамі настрою і характару фальклорных твораў менавіта ў сувязі з жанрам.
Фальклор мае вельмі шырокія магчымасці ў развіцці прадуктыўнага музычнага мыслення дашкольнікаў, якое праяўляецца праз стварэнне ўласных невялічкіх «сачыненняў», якія часцей за ўсё носяць імправізаваны характар — адначасова «мысляцца» і выконйаюцца, ствараюцца «з ходу». Тыповасць рытмікі, ладавай будовы розных узораў фальклору ў межіХ пэўнага жанру (напрыклад, калыханак) значна палягчаюць стварэнне сваёй імправізацыі ў гэтым жанры, якая ў дадзеным выпадку ствараецца па пэўнай «формуле» і робіць музычную творчасць даступным відам дзейнасці амаль для кожнага дзіцяці. Самі фальклорныя творы, як правіла, існуюць у вялікай колькасці варыянтаў, якія некалькі адрозніваюцца рытмікай, мелодыяй, тэкстам. Успрыманне дашкольнікамі такіх варыянтаў дазваляе ім усвядоміць магчымасць варыятыўнага выкладання музычнага матэрыялу, убачыць магчымыя варыянты змены твора і тым самым актывізаваць уласную творчасць.