Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
«9
аналагічнай «растаплешію сумётаў» з дапамогай фланэлеграфа. На фланэлеграфе размяшчаецца «сонейка», «праменьчыкі» якога дадаюцца да яго па аднаму ў залежнасці ад колькасці і якасці выканання заклічкі. Пасля першага ўспрымання заклічкі ў выкананні дарослага дзецям прапануецца дапамагчы заклікаць сонейка, падпяваючы толькі Другую частку заклічкі на тэкст «Ай, люлі, люлі, люленькі, люлі».
Занятак 3
Далейшае развучванне заклічкі «Свяці, свяці, сонейка» дапаўняецца музіцыраваннем. Гэта можа быць своеасаблівы інструментальны рэфрэн на металафоне пасля кожнага вакальнага выканання чатырохрадкоўя. Выконваюцца толькі два розныя па вышыні гукі, якія ўтвараюць ладавую рамку твора («до» другой актавьі і «рэ» першай актавы). Тут магчымы розныя варыявты рытмічнага малюнка, але найбольш простым можа быць наступны рэфрэн:
Замацаванне заклічкі арганізуецца праз стварэнне імправізаванага карагода, у якім дзеці, узяўшыся за рукі, павольна рухаюцца па КРУГУ і адлюстроўваюць у рухах злучанымі рукамі напрамак мелодыі ў час спявання, утвараючы «сонейка» (само кола) і яго «праменьчыкі» (злучаныя папарна рукі). Для болыпай выяўленчасці карагода дзеці стаяць спіной да цэнтра кола — тады «праменчыкі»рукі апынуцца звонку карагода.
Пасля выканання песнг «Жавароначкі, прыляціце» можна зноў звярнуцца да карогодных рухаў. Пры замацаванні мелодыі песні «Дазвольце, людзі» атрымліваецца ўласны варыянт крывога танка, ствараючы незвычайныя графічныя малюнкі.
Занятак 4
Занятак прысвечаны далейшаму развучванню і замацаванню твораў, з якімі дзеці пазнаёміліся на папярэдніх занятках тэмы. Пры гэтым спевы і падпяванне суправаджаюцца рухамі і музіцыраваннем. Каб пашырыць уяўленні аб жанры заклічкі, прапануецца для азнаямлення варыянт тэксту заклічкі «Гдзі, ідзі, дожджыку». Яна выконваецца на мелодыю заклічкі «Свяці, свяці, сонейка», што дазволіць яшчэ раз замацаваць мелодыю, асэнсаваць варыянтнасць фальклорных твораў.
Паколькі веснавы фальклор вельмі лірычны па змесце і недае шырокіх магчымасцей для актыўных музычнарытмічных рухаў і аркестроўкі, каб надаць разнастайнасць заданням у гэтай тэме, цікавым
90
можа быць выкананне дзецьмі практыкавання «Песенка дожджыка» — інструменталвнае і вакальнае гукаперайманне, якое стварае своеасаблівы аркестр. Могуць выкарыстоўвацца як два прыведзеныя вышэй рытмічных малюнкі (№ 6), так і тры або чатьіры. Пры агучванні трох рытмічных партый дарослы з дапамогай званочка адлюстроўвае малюнак «капелькі» (паслядоўнасці трыоляў), большасць дзяцей выконваюць на металафонах або трохвугольніках малюнак «каплі», двоетрое дзяцей з дапамогай бубнаў малюнак «кап». Пры стварэнні чацвёртага рытмічнага малюнка можа быць выкарыстаны барабан або бразготка (малюнак будзе складацца з палавінных або цэлых гукаў, можа прагучаць такі інструмент і аднаразова у залежнасці ад жадання выканаўцы) і адпаведны гучанню навальніцы склад «бах». Паслядоўнасць уступу розных рытмічных партый абумоўліваецца жаданнем выканаўцаў у залежнасці ад таго, які дождж яны жадаюць уявіць (ён можа раптоўна пачынацца, хутка скончыцца і г. д_).
Занятак 5
Выконваюцца задашіі, якія выклікалі найбольшую зацікаўленасць дзяцей, замацоўваюцца творы, уключаныя ў праграму ранішніка або фальклорнага свята, прысвечанага гуканню вясны.
Занятак можа быць праведзены на пляцоўцы дзіцячага сада. Пры выкананні песень на свежым паветры адкрываецца больш магчымасцей, каб адчуць паэтыку веснавога фальклору, паспрабаваць выканаць творы антыфонна, далучыць да фальклору дзяцей іншых узроставых груп.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Вось і адбылося знаёмства з «Музычнай скарбонкай», у якой апынулася толькі невялічкая часціца сапраўднай скарбніцы — музычнага фальклору беларусаў, які можна выкарыстоўваць у працы з дашкольнікамі.
Першыя крокі ў засваенні культуры такія ж складаныя, як і сапраўдныя крокі маленькага чалавека. Але яны і не менш адказныя. Цудоўна, калі побач з малым будзе такі дарослы, які зможа не толькі падтрымліваць гэтыя крокі, але і пакажа шматлікія сцежкі, дарожкі і шырокія магістралі, працягнутыя з мінулага ў будучыню — усё багаоде музычнай спадчыны, неад’емнай часткай якой з’яўляецца нацыянальны фальклор. Калі Вы чытаеце гэтыя радкі (аўтар спадзяецца, што Вы не з тых, хто чытае кнігі з канца, а гэта значыць, змест «Мўзычнай скарбонкі» выклікаў у Вас сапраўдную зацікаўленасць), — Вы той самы дарослы.
Застаецца толькі пажадаць Вам поспехаў у стварэнні ўласных скарбонак з цікавым музычным рэпертуарам, метадамі і прыёмамі яго данясення да маленькіх слухачоў, скарбонак творчасці дзяцей і дарослых, радаснай сумеснай дзейнасці.
Літаратура
Да раздзела «Тэарэтычныя асновы выкарыстання беларускага музычнага фальклору ў музычным выхаванні дашкольнікаў»
1. Алексеев, Э. Е. Раннефольклорное лнтонлрованле / Э. Е. Алексеев. М.,1986.
2. Алексеев, Э. Е. Фольклор в контексте современной культуры / Э. Е. Алексеев. М., 1988.
3. Балашова, С. С. На повороте к аутентнчному фольклору / С. С. Балашова // Музыкальное воспптанле: опыт, проблемы, перспектлвы : межвузовсклй сборнлк научных трудов. Тамбов, 1994. С. 16 26.
4. Елатов, В. М. Ладовые основы белорусской народной музыкл / В. Н. Елатов. Мн., 1964.
5. Елатов, В. М. Мелодаческне основы белорусской народной музыкн / В. й. Елатов. Мн., 1970.
6. Елатов, В. М. Рнтмнческне основы белорусской народной музыкл / В. й. Елатов. Мн., 1966.
7. Каган, М. С. Фллософкя культуры / М. С. Каган. СІІб., 1996.
8. Каган, М. С. Эстетлческое н художественное воспптанле в развлтом соцлалнстпческом обтцестве / М. С. Каган. СПб., 1984.
9. Кйрнарская, Д. К. Современные представленля о музыкальных способностях / Д. К. Клрнарская // Вопросы пслхологлл. 1988. № 2. С. 129 137.
10. Кодай, 3. Музыка в детском саду : лзбранные статьп / 3. Кодай. М., 1982. С. 145192.
11. Кудрявцев, В. Дошкольное детство: культурнолсторлческмй аспект / В. Кудрявцев / / Унлверсальное м нацнональное в дошкольном дстстве : матерлалы международного семлнара ; под ред. Л. А. Парамоновой. М., 1994. С. 1013'
12. JIeeu, В. Вопросы пслхоблологля музыкл / В. Левл // Советская музыка. 1966. № 8. С. 37 — 43.
13. Радынова, О. П. Музыкальное восплтанле дошкольнлков : учебное пособле для студентов вузов / О. П. Радынова, A. Н. Катлнеле, М. Л. Палавандмшвллл. М., 1997.
14. Радынова, О. П. Музыкальные шедевры : авторская программа л методмческле рекомендацлл / О. П. Раддынова. М., 1999.
15. Tapacoea, К. В. Онтогенез музыкальных способностей / К. В. Тарасова. М., 1988.
16. Теплов, Б. М. Пслхологля музыкальных способностей : лзбранные труды. В 2 т. Т. 1 / Б. М. Теплов ; ред.сост. Н. С. Лейтес, й. В. РавлчШербо. М., 1985.
Да раздзела «Метадычныя рэкамендацыі па далучэнні старшых даіпкольнікаў да беларускага музычііага фальклору»
17. Анталогія беларускай народнай песні / уклад. Г. Цітовіч. Мн., 1975.
18. Беларускі дзіцячы фальклор / склад. : A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў, A. С. Фядосік, У. Д. Каструлёў. Мн., 1994.
93
19. Беларускі музычны фальклор / склад. : A. М. Агяхновіч. М. В. Рахчэеў, У. Д. Каструлёў. Мн., 1996.
20. Беларускі фальклор у школе. 1 клас : дапаможнік для настаўніка / [I. I. Сучкоў і іншД. Мн., 1996.
21. Грыневіч, А. Дзіцячы спеўнік / А. Грыневіч. Вільня, 1925.
22. Дзіцячы фальклор / АН БССР, інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мн., 1972.
23. Казкі для сцэны / склад. М. Федасеенка. Мн.,1992.
24. Калыханкі і забаўлянкі / склад. В. Ліцвінка. Мн.,1992.
25. Каток — залаты лабок : беларускія народныя казкі. Йн., 1986.
26. Людзей слухай, а свой розум май : беларускія народныя ка.зкі. Мн„ 1988.
27. Назіна, I. Д. Беларускія народныя музычныя інструменты / I. Д. Назіна. Мн., 1997.
28. Пралеска : хрэстаматьтя для дзіцячага сада і пачатковай школы. Мн., 1997.
29. Скарабагатчанка, А. Беларускія народныя музычныя інструменты 20 стагоддзя / А. Скарабагатчанка. Мн., 2001.
30. Ход.зіць жораў па таку / склад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1993.
31. Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў / Ю. М. Чурко. Мн., 1994.
Фонадакументы
1. Зачараваная мая : песні [Гуказапіс] / выконвае ансамбль «Песняры» ; кір. У. Мулявій. Л. : Всесоюзная студмя грамзапнсн «Мелодня», 1983. — 1 грампласцінка.
2. Купалінка [Гуказапіс] / выконвае гурт «Купалінка»; маст. кір. А. Цялькова. Мн. : Купалінка, 1998. 1 кампактдыск.
3. Мйкйта. Белорусскнй народный танец [Звукозапнсь] /' мсполняет снмфоннческнй оркестр Белорусской гос. фнлармоннн; длрнжер В. Дубровскнй. — 1 грампластлнка.
4. Музыкальный фольклор Белорусслл [Звукозапнсь] / сост. : 3. Можейко, Й. Назлна. Л. : Всесоюзная студмя грамзапнсл «Мелодйя», 1990.
1 грампластлнка.
5. Свята : ансамбль народнай музыкі [Гуказапіс] / маст. кір. В. Купрыяненка. — 1 грампласцінка.
6. Танцы народов СССР [Звукозапнсь] / ясполняет Государственный академлческлй русскнй народный оркестр нм. Н. Осліюва ; длрлжер В. Дубровскнй. Л. : Всесоюзная студля грамзапмсн «Мелодня», 1980. — 1 грампластннка.
7. Традлцлонное лскусство Поозерья : вечерлночпая музыка (Влтебіцлна) [Звукозапнсьі. 1 грампластлнка.
8. Фонохрестоматля по белорусской музыке для детскнх музыкальных школ [Звукозаплсь] / сост. : Г. Глушенко, К. Степанцевнч. Л. : Всесоюзная студпя грамзаплсп «Мелодня». — 1 грампластлнка.
9. Хорошкл : Белорусскнй фольклорнохореографлческлй ансамбль [Звукбзалнсь] / художественный рўководнтель В. Гаевая; музыкальный руководнтель С. Хвоіцмнскіій. — 1 аудлокассета.
94
Змест
уводзіны............................................. 3
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКАГА МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў МУЗЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ
ДАШКОЛЬНІКАЎ
МУЗЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ МУЗЫЧНАЙ КУЛЬ
ТУРЫ ДАШКОЛЬНІКАЎ................................... 5
УЛІК СПЕЦЫФІКІ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА I АСАБЛІВАСЦЕЙ БЕЛА
РУСКАГА МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ ПРЫ ДАЛУЧЭННІ ДА ЯГО ДЗЯЦЕЙ
ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ.................................11
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ДАЛУЧЭННТ СТАРШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ ДА БЕЛАРУСКАГА
МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ
АГУЛЫІАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СІСТЭМЫ ЗАНЯТКАЎ....... 16
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ІІА АРГАНІЗАЦЫІ ЗАПЯТКАЎ... 20
Тэма «Уводзіны ў фальклор»...........................20
Тэма «Кірмаш»........................................30