• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная скарбонка дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі  Вольга Анцыпіровіч

    Музычная скарбонка

    дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
    Вольга Анцыпіровіч

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 94с.
    Мазыр 2007
    30.64 МБ
    Аўдыязапісы апрацовак фальклорных твораў: танцавалыіыя мелодыі «Лявоніха» [8] (цымбалы і баян), «Юрачка» [8] (сімфанічны аркестр), «Мікіта» [3] (сімфанічііы аркестр), «Крыжачок» [6] (сімфанічны аркестр), «Старажытны палескі вальс» [5] (скрыпка, цы мбалы, гармонь).
    Натаваныя творы:
    № 1 [30, с. 32; 21, с. 9],
    Зайграй жа мне, дударочку
    Умерана скора 
    Зайграй жа мне, ду  да  ро  чку, а я па танцу  ю, Ку  рка мне яй  ка знясець,	табе пада  ру  ю.
    76
    Зайграй жа мне, дударочку, А я патанцую,
    Курка мне яйка знясець, Табе падарую.
    Тумтум, тумта, тумта, Тумта, тумта, тумтум.
    Зайграй жа мне, дударочку Як сам разумееш, Зайграй, сівы галубочку, Тое, што ўмееш.
    Тумтум, тумта, тумта, Тумта, тумта, тумтум.
    Як іграюць без дуды, Ходзяць ножкі не туды, А як дуду пачуюць, Самі ножкі танцуюць. Тумтум, іумта, тумта, Тумта, тумта, тумтум.
    № 2 [30, с. 31; 21, с.11|.
    Іграў я на дудцы
    I  граў я на дуд  цы, ту  лю лю!
    5
    Ту  лю, ту  лю, ту  лю  лю,_______ ту  лю  лю!
    Іграў я на дудцы, тулюлю!
    Седзячы ў будцы, тулюлю'
    Тулю, тулю, тулюлю, тулюлю!
    Грае мая дудка: тулюлю!
    Пяе весялушка: тулюлю!
    Тулю, тулю, тулюлю, тулюлю!
    Як іграла дудка, тулюлю!
    Прыбег скакаць Юрка, тулюлю!
    Тулю, тулю, тулюлю, тулюлю!
    А за Юркам — Янка, тулюлю!
    А за Янкам — Танька, тулюлю!
    Тулю, тулю, тулюлю, тулюлю!
    Магчымая сюжэтная лінія і гульнёвыя сітуацыі
    Занятак 1
    Пачаць гэты цыкл заняткаў можна праз сувязь з папярэднім цыклдм, у якім дзеці знаёміліся з разнастайнымі відамі працы людзей і ўвасабленнем гэтай тэмы ў фальклорных творах. На гэты раз больш
    77
    увагі звяртаецца на «музыкаў», якія лепш за іншых спявалі, навучыліся іграць на розных інструментах. Дарослы прапануе пазнаёміцца з адным з такіх музыкаў, а праслухаўшы песню, здагадацца, на якім інструменце ён іграе.
    Пасля выкапання дарослым песні «Зайграй жа мне, дударочку» дзеці выказваюць свае здагадкі аб інструменце. Звяртаецца ўвага на тое, што дуда, на якой іграе іх новы знаёмы, пры падобнасці назвы на вядомую дзецям дудку, знешне значна ад яе адрозніваецца. Пры разгляданні малюнка або фотаздымка падкрэсліваюцца наяўнасць скуранога меха, які запаўняецца паветрам, і дэталі, якія нагадваюць ужо знаёмыя дзецям дудкі. Пасля гэтага «дударочку» згаджаецца зайграць на сваім інструменце — гучыць «Сола на дудзе». Далей зноў можна звярнуцца да песні, прапанаваўшы дзецям патанцаваць падчас прыпеву і падпяваць так, як гучыць дуда. На склады «тумтум», якім адпавядаюць больш доўгія гукі (чвэрці), дзеці выконваюць невялікі падскок на дзвюх нагах, на склады «тумта, тумта», якім адпавядаюць кароткія гукі, — на адной назе.
    У мэтах параўнання гучання дуды і дудкі існуе наступны паварот сюжэту: спачатку паведамляецца аб тым, што музыка ўмее іграць не толькі на дудзе, але і на дудцы, а вельмі любімы ім танцавальны найгрыш можа нават падказаць яго імя. Пасля ўспрымання найгры ша ^Мікіта^ на дудцы ў выпадку, калі дзецям ён яшчэ не знаёмы, дарослы павінен назваць імя музыкі, а пры паўторным успрыманні падпявае яго спачатку адзін, а потым разам з дзецьмі:
    Мі  кі  та!
    Што датычыцца харэаграфічнага боку гэтага танца, то ён мае шмат варыянтаў, нярэдка з трукавымі, акрабатычнымі элементамі, болып нагадваючы гульню або спаборніцтва. Напрыклад, існаваў такі варыянт: некалькі чалавек (дзве дзяўчыны і два хлопцы) танцавалі па розныя бакі ад палкі (часцей качаргі), якая ляжала на падлозе, і адначасова (па дамоўленасці, у адпаведнасці з музыкай) пераскоквалі цераз яе, стараючыся не зачапіць. Другі варыянт: на падлогу паралельна адна адной клаліся тры палкі ў выглядзе лесвіцы, і рухам падэбаск танцоры пераскоквалі цераз іх. Яшчэ адзін варыянт выконваўся як пераскокі танцораў цераз палку, якая клалася на сагнутыя ступні выцягнутай нагі двух удзельнікаў танца і магла быць паднята імі вышэй або ніжэй. Любы з гэтых варыянтаў можа быць прапанаваны дзецям.
    ТТасля выканання рухаў дарослы здзіўлена паведамляе, віто Мікіта некуды знік і неабходна яго паклікайь. Для гэтага выкарыстоўваецца
    78
    ксілафон, на якім дарослы выконвае адзін (прыведзсны вышэй) або двойчы паўтораны такт мелодыі «Мікіты», а дзеці падпяваюць. Пасля жадаючыя з дапамогай дарослага могуць самастойна паклікаць Мікіту, прайграўшы яго імя на ксілафоне. Нарэшцэ з’яўляецца Мікіта і прыводзіць з сабою сябра, імя якога таксама неабходна пазнаць па музычным урыўку. Гучыць знаёмая мелодыя «Юрачка», пад якую дарослы, як і v танцы «Мікіта», падпявае разам з дзецьмі:
    ЙЙНЙ
    Эх ты, Ю  рач  ка!
    Пры пэўнай падрыхтаванасці дзяцей і наяўнасці часу ўжо на гэтым занятку можна паспрабаваць выканаць на ксілафоне і гэты ўрывак.
    Занятак 2
    Спачатку дарослы прапануе выканаць разам песню «Зайграй жа мне, дударочку», каб «сябрымузыкі» пачулі яе і зайшлі ў госці. На гэты раз песня выконваецца пад гучанне фартэпіяна, а жадаючыя дзеці па чарзе (на куплет або прыпеў) становяцца «музыкамі», мэта якіх — адлюстраваць на фартэпіяна гучанне дуды. Для гэтага дзіця павінна ў ніжнім рэгістры выконваць інтэрвал чыстай квінты ў гарманічным выкладанні (напрыклад, досоль), які можа гучаць толькі на першую долю такта, або і на першую, і на другую.
    Пасля дзеці з дапамогай ігры на ксілафопе клікаюць «музыкаў» — Мікіту і Юрачку (як на першым занятку). Як толькі з’яўляюцца музыкі, гучыць ужо знаёмая дзецям «Лявоніха». Пасля таго як будзе ўзгадана назва танца, з’яўляецца і сама Лявопіха, але пакрыўджаная, бо яе не паклікалі. Каб яе суцешыць, неабходна з дапамогай ксілафона і ўласнага падпявання яе паклікаць. Выкарыстоўваецца наступная папеўка:
    Ай, Ля  во  ні  хаі
    Звяртаецца ўвага на роднаспасць інтанацыі «Лявоніхі» з інтанацыяй «Юрачкі» (магчыма, персанажы Лявоніхі і Юрачкі таксама родныя паміж сабой) Далей пад гучанне «Лявоніхі» ў апрацоўцы можна паўтарыць асноўны танцавальны крок або паімправізаваць рухі пад гэтую мелодыю. Яшчэ раз звяртаецца ўвага на інструменты, па якіх выконваецца мелодыя (цымбалы і баян).
    79
    Наступны танец, з якім можна пазнаёміць дзяцсй, «Крыжачок». Спачатку ён гучыць на гармоніку (праводзіцца паралель з гучаннем баяна). Далей пад аркестровае выкананне мелодыі арганізуецца шумавы аркёстр. Пераходзячы да музычнарытмічных рухаў, неабходна паведаміць дзецям, што танец мае назву «Крыжачок» дзякуючы таму, што яго рухі пабудаваны на малюнку крыжа. Гэта могуць быць складзеныя танцуючымі парамі накрыж рукі, утварэнне крыжа з чатырох пар, якія рухаюцца па кругу, і інш.
    Існуе (у сцэнічным варыянце) і асноўны крок «Крыжачка», які выконваецца наступным чынам: зыходнае становішча — шостая пазіцыя ног; на такт — падскочыць на паўпальцах левай нагі з прасоўваннем наперад, правую нагу падняць, сагнуўшы ў калене пад прамым вуглом; на «раз» рэзка пераступіць на паўпальцы правай нагі, левую злёгку прыўзняць над падлогай; на «і» — спружынны крок наперад на паўпальцы левай нагі; на «два»  спружынны крок наперад на паўпальцы правай нагі; на «і» — падскочыць на паўпальцах правай нагі з прасоўваннем наперад, левую нагу падняць, сагнуўшы ў калене пад прамым вуглом; на другі такт увесь рух паўтараецца з другой нагі.
    Занятак 3
    Занятак пачынаецца з выканання імёнаў на ксілафоне і іх прапявання, паўтарэння кроку да танца «ІОрачка» або танцавальных імправізацый на мелодыю «Мікіты».
    З’яўленне яшчэ аднаго «музыкі» звязана з гучаннем парных дудак, якія ўжо вядомы дзецям. Новы музыка выконвае песню «Іграў я на дудцы», а дзеці пад прыпеў імітуюць выкананне на дудцы, пры паўторы — падпяваюць гукаперайманні ў прыпеве. У мэтах параўнання гукапераймання дуды і дудкі цікавым будзе зварот да песні «Зайграйжа мне, дударочку».
    Наступны персанаж — Лявоніха — з’яўляецца пасля таго, як яе паклікалі (прапелі і адыгралі яе імя), і ўсе «музыкі» вырашаюць вучыцца разам з дзецьмі танцу «Крыжачок». Кожная пара (або дзіця) выбірае героя і разам з ім выконвае крок танца.
    Гульня «Крама музыкі» праводзіцца па наступных правілах. Першы варыянт: дзіця, што выконвае ролю гандлярамузыкі, называе любы з музычных інструментаў на картках, якія пакладзены малюнкам уверх, а «пакупнікі» па чарзе адшукваюць патрэбны іпструмент. Другі варыянт: «пакупнікі» самі па чарзе называюць інструмент, а «музьіка» павінен іх адшукаць і падаць «пакупніку». Трэці варыянт: дзейнічае хітры «гандлярмузыка», які, каб астатнія не бачылі, хавае «інструмент» за спіну, а «пакупнік», які першы здагадаўся і назваў гэты інструмент, становіцца на ягб месца.
    80
    Занятак 4
    Занятак пачынаецца з падпявання дзецьмі прыпеву песні «Іграў я на дудцы^, якое можа суправаджацца імітацыйнымі, гульнёвымі, танцавальнымі рухамі.
    У гэтым цыкле заняткаў пе ставіцца мэта развучыць дзве прыведзеныя песні. Яны з’яўляюцца свайго рода матэрыялам, які ілюструе асноўны змест тэмы. Таму падпяванне прыпеву, разнастайныя гульнёвыя і танцавальныя рухі будуць асноўнымі відамі дзейнасці пры знаемстве з песенным рэпсртуарам тэмы.
    «Музыка» расказвае дзецям, што дудкі бываюць самыя розныя і па памерах, і па выкарыстаным для іх стварэння матэрыяле. Ён прапануе паслухаць, як гучыць інструмент, калі ён зроблены з чароціны або саломіны (гучыць найгрыш на пішчыку). Пасля ўспрымання пажадана, каб дзеці вьіказалі свае меркаванні аб настроі твора і абавязкова звязалі назву інструмента зтэмбравай афарбоўкай гучання.
    Паколькі дзеці ўжо пекалькі даведаліся пра духавыя народныя інструменты, гульнёвае заданне «Якія інструменты падобныя? ^ дапаможа ім асэнсаваць адзінасць способу гукавылучэння ў іх. Сярод раскладзеных малюнкаў з выявамі музычных інструментаў гульцам патрэбна знайсці тыя, якія з’яўляюцца «роднымі». Нсабавязкова вылучыць толькі паслядоўнасць «пішчык — дудка — парныя дудкі дуда». Агульныя рысы могуць быць знойдзены паміж скрыпкай, цымбаламі і лірай, бубнам і барабанам і г. д.
    Пасля гучыць «Старажытны палескі вальс». Дзецям прапануецца вылучыць інструменты, якія ў ім гучалі. Заданне можа выконвацца і па камандах (пры наяўнасці некалькіх камплектаў картак з выявамі інструментаў). Пры далейшым гучанні можна прапанаваць дзецям стварьшь уласныя рухі пад музыку вальса, у якіх неабходна адлюстраваць характэрныя асаблівасці жанру. Гэта задацне будзе карысным зыходзячы з таго, што вальс — даволі рэдкі жанр і з’явіўся толькі ў познетрадыцыйным фальклоры; у дадзеным музычным матэрыяле ён прадстаўлены толькі аднойчы.