• Газеты, часопісы і г.д.
  • Музычная скарбонка дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі  Вольга Анцыпіровіч

    Музычная скарбонка

    дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
    Вольга Анцыпіровіч

    Выдавец: Белы Вецер
    Памер: 94с.
    Мазыр 2007
    30.64 МБ
    Знаёмства з новым інструментам — балалайкай (якая ўвогуле з’яўляецца рускім народным інструментам, але дастаткова распаўсюджана ў познетрадыцыйнай музыцы беларусаў) можна пачаць з дэкламацыі лічылкі і дэманстрацыі малюнка. Гучанне балалайкі ва ўзоры жанру «полька» можна суправаджаць імітацыйнымі рухамі, а пры паўторным успрыманні  жанравахарактэрнымі танцавальнымі рухамі. Пры выкананні вакальнай імправізацыі на першае двухрадкоўе лічылкі дарослы можа прапанаваць спачатку свой узор. Пажадана, каб імправізацыя нагадвала гучанне балалайкі.
    81
    Напрыклад, гэта можа быць імправізацыя на двух гуках у інтэравале вялікай секунды:
    |uj j. м ^тй^лязді
    Цынцыбрынцы, балалайка, цынцыбрынцы, па  і  грайка.
    Заняткі 5, 6
    Замацоўваюцца ўяўленні дзяцей пра беларускія музычныя інструменты, танцы і музычнарытмічныя рухі да іх.
    Варыянт гульні «Сляпы музыка» аргапізуецца наступным чынам: пад гучанне музычнага фрагмента, у якім інструмент выконвае мелодыю сольна, удзельнік гульні (можа быць і дарослы), што выконвае ролю сляпога музыкі (яго вочы завязаны або заплюшчаны), павінен дакрануцца да кагонебудь з гульцоў, якія ў час гучання выконваюць танцавальныя рухі па жаданні. Той, да каго дакрануліся, павінен назваць музычны інструмент, які гучыць ва ўрыўку. Калі ўдзельнік не назваў інструмент, ён выбывае з гульні. Так працягваецца, пакуль не прагучаць усе ўрыўкі.
    Аналагічна выконваецца гульнёвае заданне «Скарбонка з танцамі»: паД гучанне знаёмага танца дзеці пачынаюць вЫконвйць адпаведныя танцу рухі або проста называюць танец. Затым танцавальныя рухі выконваюцца калектыўна. У арганізацыі гульнёвай сітуацыі можа ўдзельнічаць любы са «знаёмых музыкаў», або ўсе яны па чарзе могуць «адкрываць скарбонкў» і прапаноўваць пэўны танец. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымліваюць права да апошняга музычнага твора танцаваць з музыкай.
    Апісанне гульнёвага задання «Загадкі для сляпога музыкі» занятку 6 прыведзена ў тэме «Кірмаш» (занятак 4), астатнія заданні заняткаў 5 і 6 вядомы па папярэдніх занятках тэмы.
    Тэма «Веснавы фальклор»
    § 5 = 2 £ & Д 3 9«		“ ^'	і2* ^ 5 5	5 § 2  І ^ 111	£ 0 	:>. ^	9 3	"^ 5 ГО са >.
    a з £ я а •ч	3		I 	? ^	§	2 “	“	25	т»	S2^ І 2 5 3 S s S = v 2.	з 1			^ £ ^ =	п 3 f" 8 £“ £
    М	3	3		3		U a	1 £	
    АМШІІНЯ o\f					CN			
    83
    co											
    	3 t i X 5 a I	 5 r 3 		2			= = ii.	Z	£ § X 3 Si 5	5 — ^ 5  3 n 3	І I A Я
    5 S' £ s ~ = 5 5a “ o		§ Я	^ E ’= § X ^ 5 Й	1 ✓s c	S 3 3 5	<4	4	■— H	~ £ “ £‘§ a	3 . 1 § = i i	E
    £ ■ ■									Й		
    		—	3	3	—<		£ Z z	^	iS j	^1	^'F
    ЛМІКННР »V											
    		00				XT					
    84
    Абсталяванне: персанажы батлейкі або лялькі: людзі, птушкі і інш.; дзіцячыя музычныя інструменты: металафоны, бубен, трохвугольнік, званочак; фланэлеграф з адпаведным матэрыялам: «сумёты» рознай велічыні, «сонейка» і яго «праменьчыкі».
    Літаратурны фальклорны матэрыял:
    Тэксты: № 1	№ 2
    Згары, зіма, ты нядобрай была!	Прыйдзі, прыйдзі, вясна,
    Адыдзі, зіма, ты мокрай была!
    Згінь, зіма, ты нямой была!
    Пусці вясну на зямлю маю!
    I Ірыйдзі, прыйдзі, красна, Да нас у таночак, Прынясі нам збожжа, Прынясі яам красак, Каб пам звіць вяночак.
    Музычны фальклорны матэрыял: № 1 [22, с. 355].
    Ідзі, зіма
    Ідзі, зіма, да Кракава, Зноў ты прыйдзеш аднакава. Ідзі, зіма да Кіева, Ты нам лета пакінула.
    Ідзі, зіма, да крыніцы, Ды забірай рукавіцы!
    № 2* [19, с. 142, 156].
    85
    №3(17, с. 34], 119, с. 118|.
    Жавароначкі, прыляціце
    Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надасла, Нам хлебушак пераела.
    Жавароначкі, прыляціце, Зямлюматушку абудзіце 1 дожджыкам напаіце, Каб травачкі парасцілі, Каб волікаў накармілі.
    Жавароначкі, прыляціце,
    Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела, Нам хлебушак пераела.
    № 4* [21, с. 14],
    Свяці, свяці, сонейка
    86
    № 5 [22, с. 361].
    Ідзі, ідзі, дожджыку
    Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Ай, люлі, люлі, Люленькі, люлі.
    Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю.
    Ай, люлі, люлі, Люленькі, люлі. Сама пакаштую, Цябе пачастую. Ай, люлі, люлі, Люленькі, люлі.
    Кап! Кап! Кап! Кап!
    Кап  лі, кап  лі, кап  лі, кап  лі.
    Магчымая сюжэтная лінія і гульнёвыя сітуацыі
    Занятак 1
    Знаёмства з веснавым фальклорам пачынаецца праз стварэнне гульнёвай сітуацыі вакол выканання спецыфічнага ў музычных адносінах твора «Гдзі, зіма, да Кракава». Дарослы, карыстаючыся адной з лялек (па выбары) і фланэлеграфам, на якім размешчаны «сумёты», вядзе размову аб прыкметах надыходзячай вясны, гаворыць, што знаёмыя дзецям жыхары вёскі вельмі чакаюць яе надыходу. Але зіма звычайна не жадае адыходзіць, таму, каб прагнаць яе і паскорыць надыход вясны, спяваюцца спецыяльныя песні вяснянкі. Пасля дарослы спявае, асабліва выразна выконваючы апошнія гукі кожнай фразы, якія, аб’ядноўваючы інтанацыі замовы і прычыту, адлюстроўваюць асаблівы эмацыянальны накал, моцнае жаданне пазбавіцца ад дакучлівай зімы. Пасля першага выканання дарослы паведамляе, што першы вялікі «сумёт» ужо «растапіўся» (здымае яго з фланэлеграфа). Пры далейшым выкананні песні іншымі «жыхарамі вёскі», якім дзеці могуць падпяваць, «растаюць» яшчэ некалькі «сумётаў».
    Каб «растапіць увесь снег», дарослы заахвочвае дзяцей да выканання ўласных вакальных імправізацый, назначэнне якіх — адагнаць зіму. Для гэтага першапачаткова можна выкарыстоўваць прыведзены вышэй тэкст № 1: «Згары, зіма, ты нядобрай была...». У гэтым выпадку
    87
    кожны з дзяцей можа меладызаваць якуюнебудзь фразу. Пры ўзнікненні цяжкасцей у выкананні заДання дарослы прапануе ўласны меладычпы варыянт ла гэты тэкст (пажадана, каб ён іптанацыйна нагадваў твор «Ідзі, зіма, да Кракава»), а дзеці па чарзе паўтараюць яго з невялікімі меладычнымі змяненнямі. Кожпае выкананне дзяцей «растапляе» адзін з «сумётаў» на фланэлеграфе.
    Тэму гукаішя вясны працягвае песня «Дазвольце, людзі», якую першапачаткова выконвае дарослы ад імя адного з жыхароў вёскі. Пасля ўспрымання твора ўвага дзяцей звяртаецца на характэрную гукалыіую інтанацыю — гук «у» ў канцы твора, наяўласць якога тлумачыцца не толькі функцыянальным прызначэннем (патрэбнасцю гукаць, клікаць вясну), але і ўмовамі выкананпя такіх твораў у фальклорнай традыцыі. Звычайна падобныя вяснянкі спявалі на адкрытых месцах, на прасторы, пераклікаючыся з іпшай групай спевакоў (антыфонныя спевы), або ў лесе, каб пачуць рэха ад «загуканняў».
    У час наступнага выканашія песні дарослым дзецям прапануецца выканаць толькі гукальны гук «у». Потым група дзяцей падзяляецца на 2 —3 падгрупы, якія размяшчаюцца ў розных месцах залы («розныя вёскі»). Твор выконваецца яшчэ некалькі разоў са звяртаннем да розных падгруп, якія па чарзе выконваюць «гукаіше».
    Твор дастаткова складапы ў рытмічных адносіпах, таму яго развучванне павінна папярэджвацца шматразовым успрыманнем, арганізаваным пры дапамозе іншых відаў дзіцячай музычнай дзейнасці. Адной з такіх магчымасцей можа стаць выкананне ў час спеваў даррслага жадаючымі дзецьмі на металафонах гука «мі» першай актавы. Пры гэтым. выканаўцы могуць не абмяжоўваць сябе пэўным рытмічным малюнкам — меладычная будова твора дазваляе выконваць гэты своеасаблівы акампанемент ці на кожны гук, ці ствараючы рытмічны малюнак па жадашію. У любым выпадку гук, які выковваецца на металафоне будзе ўтвараць кансананс з гукам, які выкопваецца голасам (будзе гучаць малая тэрцыя, чыстая кварта або чыстая квінта).
    Другая магчымасць для ўспрыманпя і развучвання твора звязана з музычнарытмічнымі рухамі. У час выканання песні дарослым дзеці падпяваюць і адначасова знаёмяцца з традыцыйным карагодным малюнкам крывога танка (крывога танца). Спачатку прапанусцца паслухаць тэкст X? 2, у якім згадвасцца запрашэнне вясны «да нас у таночак». Праз аналіз тэксту раскрываецца сэнс слоў «таночак, танок».
    Крывыя танкі вядомы з глыбокай старажытнасці, выконваліся яны звычайна вясной пад суправаджэнне розных песень (часцей шлюбнай тэматыкі), але ў аснове кампазіцыйнага малюнка танца заўсёды ляжалі крывыя, асіметрычныя фігуры. Магчыма выкарыстаць такі
    88
    варыянт крывога танка: тры дзяўчынкі становяцца на некаторай адлегласці адна ад другой і ствараюць як бы вяршыні трохвугольніка; астатнія ўдзсльнікі карагода бяруцца за рукі, складаюць ланцужок і абыходзяць кру
    гом дзвюх дзяўчынак, якія знаходзяцца ў аснове трохвугольніка, агібаюць кожны раз з іншага боку (не абыходзячы кругом) дзяў
    чынку, якая стаіць у вяршыні ўяўнага трохвугольніка. Вадзіць такі танок можна да той пары, пакуль як мага болей дзяўчынак не пабудуць у яго сярэдзіне. У час ваджэння дзеці разам з дарослым выконваюць песню «Дазвольце, людзі».
    Занятак 2
    Занятак пачынаецца з узгадання таго, якім чынам праганялі зіму з дапамогай песні, выканання твора «Ідзі, згма, да Кракава^ і імправізацыі, выкарыстоўваючы тыя ж гульнёвыя прыёмы, што на папярэдпім занятку. Затым дзецям прапануецца стварыць уласныя тэксты з апорай на пэўную структуру сказа («..., зіма, ты ... была!»), у якіх павінны адлюстравацца розныя характарыстыкі зімы: злая, халодная, галодная, лютая і інш.
    Тэму гукання вясны працягвае выкананне (па падгрупах, з салістамі) песні «Дазвольце, людзі», якое суправаджаецца ваджэннем танка.
    Наступная вясновая песня — «Жавароначкі, прыляціце» — шырокавядомы ўзор, таму пажадана, каб дзеці развучылі яе цалкам. Разгорнуты тэкст песні адлюстроўвае зразумелыя дашкольнікам вобразы і пажаданні. Каб палегчыць засвасннс меладычнай лініі твора, можна выкарыстаць рухавае мадэліраванне з дапамогай перакрыжавапых рук, імітуючых рухі птушыных крылаў. У час падпявання дзецьмі першых двух радкоў куплета, якія будуюцца на чатырох гуках рознай вышыні, на ўмоўнай вертыкалі можна вылучыць своеасаблівыя кропкі (яны адпавядаюць вышыні гукаў), дзе птушкі «спыняюцца» ў час лёту. Мелодыя наступных трох радкоў будуецца на вельмі распаўсюджаных у беларускім фальклоры тэрцоваквартовых інтанацыях, якія пры сістэматычнай працы зфальклорам могуць быць «на слыху» і не выклікаць асаблівых цяжкасцей у інтанавашіі дзецьмі. На гэтым занятку можна абмежавацца толькі падпяваннем дзецьмі двух першых радкоў куплетаў.
    Матывы заклікання вясны, запрашэння прыроды да абуджэння працягваюцца пры знаёмстве з заклічкамі. Дзеці даведваюцца, што нашы продкі звярталіся да прыроды, як да жывой істоты, запрашалі яе «да супрацоўніцтва». Пераход да ўспрымання заклічкі «Свяці, свяці, сонейка» ажыццяўляецца праз стварэнне гульнёвай сітуацыі.