Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
Вы, кароўкі старыя, вы, цяляткі малыя, Вы хадзіце па траве: не мычыце, не бадайцс Ды ў шкоду не ўпадайце. Ой!
Эх, вы, коні мае, коні быстрыя, Вы хадзіце па траве: не іржыце, не брыкайце Ды ў шкоду не ўпадайце. Ой!
67
№ 4 [31, с. 56|.
Шастак
Умерана
1ІЙ^^^=ФФНЕМЙ^
Шэсць дзён малаціла, шас так за ра бі ла.
фёіІІІЙІІЙі^І^
Са ма сабе дзіва ва ла, што так мала зарабля ла.
№ 5 [31, с. 36].
Таўкачьткі
№ 6 [24, с. 36].
Коўкоў, кавалёк, Падкуй сапажок.
— Я не буду каваць: Mae ручкі баляць.
№ 7 [31, с. 58],
Млынок
68
Магчымая сюжэтная лінія і гульнёвыя сітуацыі
Занятак 1
Дзеці знаёмяцца з новым персанажам — сіўкайваронкай. Дарослы выконвае разам з ёю забаўлянку, пасля чаго задае дзецям ныганні аб жанры твора, прапануе згадаць вядомую ім забаўлянку з падобным спосабам выкладання тэксту («Іпюў казёл мастом»), якую можна таксама праспяваць. Пры паўторных спевах дзецям прапануецца падпяваць рэфрэн забаўлянкі.
Нарэшце ўсе ўдзельнікі разам з «сіўкайваронкай» апынаюцца ў «каваля», які расказвае ім аб сваёй працы і прыладах да яе, пасля чаго вучыць дзяцей свайму танцу і «каваць касу» (якая патрабуецца па тэксту забаўлянкі).
Танец выконваецца ў парах наступным чынам: танцоры размяшчаюцца насупраць адзін аднаго, стоячы на левай назс, а правую з сагнутым каленам выстаўляюць уперад на паўпальцы; на калене далонню ўверх ляжыць правая рука, а левая сціснута ў кулак. На працягу першых чатырох тактаў левая рука танцораў з размаху апускаецца на далонь правай, нібы молат на кавадла (пажадана адстукваць рытмічны малюнак); на пятышосты такты танцоры падэбаскамі мяняюцца месцамі і прымаюць зыходнае становішча (крок падэбаск дастаткова складаны, яго вывучэнне патрабуе дадатковага часу, таму яго з поспехам можна замяніць на іншы рух пераменйы або дробны крок); на сёмы і восьмы такты выконваецца рух, які ўзмацняе першы: удар па «кавадлу» робіцца ўжо не кулаком, а галавой, пры гэтым корпус рэзка нахіляецца ўперад, да калена правай нагі, якая адначасова падымаецца да галавы; далей мелодыя і рухі паўтараюцца.
«Атрымаўшы касу» пад выкананне забаўлянкі і падпяванне рэфрэну хорам, дзеці імітуюць дзеянні па тэксце забаўлянкі. Разам з «сіўкайваронкай» яны апынаюцца ў «пастуха», каб накарміць яго «сырцамі». Дарослы пры сустрэчы з «пастухом» звяртае ўвагу дзяцей на сумны настрой апошняга і прапануе даведацца, што паслужыла тамупрычынай, пасля чаго ад імя персанажа выконвае песню «Я табун сцерагу^. Дзеці выказваюць свае думкі пра настрой твора, вусна падбіраюць фарбы, якімі можна было б намаляваць пастушка, пасля чаго ім прапануецца паспрабаваць знайсці спосабы палепшыць настрой новага сябра. Свае меркаванні можа выказаць кожны (накарміць, даць цёплае адзенне, дапамагчы адшукаць жывёл і г. д.).
Павесялелы пастух прапануе дзецям успомніць і выканаць вядомыя ім «Пастухоў найгрыш на трубе* і гульню ^Воўк і авечкі».
69
Занятак 2
Спевы забаўлянкі «Сіўка варонка» арганізуюцца наступным чынам: першы раз яе выконвае дарослы, пры далейшай рабоце ён задае музычнае пытанне і спявае рэфрэн, а дзіця рэчытатыўна адказвае на гэтае пытанне, рэфрэн пасля якога таксама выконваецца дарослым. Выкарыстанне рэчытатыўнай манеры звязана з тым, што тэкставы рытм забаўлянкі не заўсёды супадае з рытмам першай фразы мелодыі, на якую будзе арыентавацца дзіця пры выканашіі свайго тэксту, і гэтая абставіна можа перашкаджаць. Але такая асаблівасць можа стымуляваць дзіця да стварэння адпаведнага рытму тэксту варыянта мелодыі. У гэтай працы неабходпа зыходзіць з уласных асаблівасцей дзіцяці, яго магчымасцей.
Пасля замацавання зафіксаванага ў творы тэксту прапануецца стварыць свае варыянты, якія могуць змяняць тэкст арыгінала як у дэталях (замяніць «сырцы ляпіці» на «смятанку зрабіці» або «пастухоў карміці» на «дзетак карміці» і г. д.), так і больш значна (замяніць «косы каваці» на «каня падкаваці» або «чобаты падкаваці» і г. д.). Заданне выконваецца пасля дадатковага паведамлеішя дарослым аб сутнасці магчымых зменаў і пры яго актыўнай дапамозе.
Далей арганізуецца паўтарэнне танца <<Каваль», пры гэтым кожны танцор выбірае, што ён будзе «каваць», і расказвае, дзе гэтая рэч можа спатрэбіцца.
Пасля выканання танца дарослы «купляе» ў кавалёў іх вырабы, плаціць за іх «шастакамі» і расказвае пра гэту манету. Потым дзецям для ўспрымання прапануецца прыпеўка да традьіцыйнагатанца «Шастак», у тэксце якой зафіксавана назва мансты. Прыпеўка можа вьіконвацца ад імя персанажа «дзяўчыны». Пры паўторным выкананні дзеці імітуюць малацьбу. Далей выконваецца танец «Шастак». Дзеці. ўтвараюць адзін або два кругі (адзін у адным). Яны рухаюцца пад музыку, якая гучыць паскараючыся. Калі ў танцы ўдзельнічаюць два кругі, то яны рухаюцца ў супрацьлеглых напрамках. Танец лепш выконваць пад уласны акампанемент дарослага. Магчыма арганізаваць успрыманнс яшчэ аднаго варыянта выканання «Шастака» — у аўтэнтычным гучанні скрыпкі, цымбал, гармоніка і бубна. Перад успрыманнем дзеці падзяляюцца на каманды, кожная з якіх атрымлівае набор картак. У час успрымання дзеці павінны вызначыць інструменты, якія гучаць у аўдыязапісе, і выбраць адп'аведныя карткі. Пераможцы ўзнагароджваюцца «ійастакамі».
Працягваючы сюжэтную лінію, дарослы паведамляе: «Наша дзяўчына на свае шастакі купіла адну прыладў працы», — і дэманстрўе дзецям таўкач (невялікая цыліндрычная палка даўжынёй 20 30 см, прылады накіпталт таўкача і сёння вЫкарыстоўйаюіша ў хатняй гасйа
70
дарцы), разам з імі выяўляе яго прызначэнне. Затым пад спевы прыпеўкі «Таўкачыкі» дарослы імітуе працу з дапамогай двух уяўляемых таўкачыкаў. Пад паўторныя спевы тое самае выконваюць дзеці.
Занятак 3
Занятак пачынаецца з выканання забаўлянкі «Сіўка варонка». Асноўны тэкст выконваецца дарослым без змен, а рэфрэн не толькі падпяваецца дзецьмі, але і можа выконвацца імі на ксілафоне ансамблем ці сольна па чарзе.
Пасля дзеці зноў апынаюцца ў «каваля». Прапануецца творчае заданне па меладызацыі тэксту забаўлянкі «Коўкоў, кавалёк». Спачатку калектыўна дэкламуецца тэкст, пры гэтым абавязкова інтанацыйна і мімічна адлюстроўваецца змсна настрою. Пры паўторным выкананні дарослы меладызуе першыя два радкі ў мажоры, а дзіця наступныя два радкі, імкнучыся выканаць іх з мінорным нахіленнем, у больш павольным тэмпе. Магчымы і адваротны варыянт — дзіця пачынае, дарослы працягвае.
Улічваючы тое, што «каваль» вельмі стаміўся, дарослы прапануе дзецям самастойна «падкаваць сапажок» — выканаць танец «Каваль». «Каваль» хваліць дзяцей за выкананне працы і танца, але скардзіцца на тое, што ў яго скончыўся хлеб, а ёсць толькі зярняты, з якіх можна яго зрабіць.
Каб дапамагчы «кавалю» растаўкці зерне, дзеці клікаюць «дзяўчыну» з таўкачыкамі. На гэты раз мелодыя прыпеўкі «Таўкачыкі» гучыць на інструменце ў апрацоўцы, а дзеці выконваюць не толькі імітацыйныя, але і іншыя знаёмыя ім танцавальныя рухі. Апісанне харэаграфіі танца ёсць у літаратуры [18, с. 258], дзе яно дастаткова разгорнута і патрабуе спецыяльнага занятку для вывучэння. Але сярод рухаў да танца ёсць такія, што могуць быць адлюстраваны дзецьмі пасля дэманстрацыі іх дарослым: прытупы, павароты на 360°, прыстукі таўкачыкамі перад сабой, за спіной, над галавой і г, д. Пасля выканання танцавальнай імправізацыі дарослы паведамляе, што, нягледзячы на вельмі добрую працу і танец, усё зерне немагчыма растаўкці — патрабуецца млын.
Дзеці апынаюцца ў «млынара», які расказвае ім пра сваю працу (некаторыя звесткі пра млын можна знайсці ў казцы «Два камяні», якую трэба прачытаць дзецям у вольны час у групе) і прапануе «намалоць муку» самім праз танец «Млынок». У кампазіцыі ўдзельнічаюць пяць чалавек: чатыры выканаўцы злучаюць у цэнтры правыя рукі і бягуць па кругу, робячы імі ўзмахі над галавой (імітуючы лопасці ветрака), а пад злучанымі рукамі ваўчком круціцца пяты танцор («жорны»). Выбар удзельнікаў (або толькі пятага танцора) адбываецца з дапамогай лічылкі.
71
Занятак 4
Занятак можна пачаць з музычнай загадкі: «Здагадайцеся, хто з нашых сяброў прыйшоў да нас сёння першым». Пайгрыш на дудцы «Пастушок» вельмі выразна падказвае вобраз, які потым дапаўняецца ўспрыманнем ужо знаёмай песні «Я табун сцерагу». Знаходзяцца агульныя рысы твораў.
Каб «пастух», які «перамёрз, адубеў», меў магчымасцьабагрэцца, дарослы прапануе яму патанцаваць і паскакаць разам з дзецьмі. Пад гучанне «Таўкачыкаў» у апрацоўцы выконваецца новы варыянт рухаў. На падлозе крыжнакрыж размяшчаюцца дзве лучыны або кіі («вялікія таўкачы»), Танец выконваецца сольна наступным чынам: не кранаючы лучын, танцор робіць розныя рухі (імправізацыйна або па дамоўленасці) у правым ніжнім вугле, потым пераскоквае ў левы верхні, пасля— у левы ніжні, затым — у правы верхні, і зноў у тым жа
2 4
1
Пасля гэтага дарослы просіць дзяцей узгадаць яшчэ танцы, пра якія яны даведаліся на занятках. Танец «Шастак» інструментуецца з дапамогай шумавых інструментаў (абавязкова адстукваецца метрычная аснова, некаторыя дзеці выконваюць рытмічны малюнак). Напрыканцы занятку выконваецца танец «Млынок».
Занятак 5
Занятак прысвячаецца паўтарэнню і замацаванню матэрыялу, што можна арганізаваць праз серыю «загадак»; гучыць танцавальная мелодыя, а дзеці павінны здагадацца, які да іх зайшоў персанаж, выканаць яго заданні.
Тэма «Беларускія музычныя інструменты»
73
ЛЗНКПЕГ Of^
74
75
Абсталяванне: персанажы батлейкі або лялькі: людзі (Юрачка, Мікіта, Лявоніха і інш.); фотаздымкі або малюнкі з выявамі музычных інструментаў (скрыпка, цымбалы, дудка, парныя дудкі, дуда, пішчык, гармонік, балалайка, ліра); невялічкая скарбонка для гульнёвага задання «Скарбонка з танцамі»; гукавысогныя дзіцячыя інструменты (ксілафон або металафон), шумавыя інструменты.
Літаратурны фальклорны матэрыял:
Лічылка:
Цынцыбрынцы, балалайка, Цынцыбрынцы, паіграйка. Цынцыбрынцы, не хачу, Цьінцыбрынцы, спаць хачу. Цынцыбрынцы, хто стучыць? Цынцыбрьшцы, дзевачка.
Цынцыбрьшцы, як завуць? Цынцыбрьшцы, Евачка.
Музычны фальклорны матэрыял:
Аўтэнтычныя аўдыязапісы: найгрыш на скрыпцы *Лявоніха» [4, № 21], найгрышы на дудцы «Юрачка» і «Мікіта» [4, № 58]; найгрыш на парных дудках «Камарыцкая» (4, № 19]; найгрыш дляпішчыка «Лета» [4, № 7]; найгрыш нагармоніку «Крыжачок» [7]; найгрыш на балалайцы «Полька» [4, № 65]; «Сола на дудзе» [9].