Музычная скарбонка
дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі
Вольга Анцыпіровіч
Выдавец: Белы Вецер
Памер: 94с.
Мазыр 2007
59
асобным дзецям (выбраным з дапамогай лічылкі) на музычных інструментах акцэнтаваць пяты гук кожнай фразы.
Далей «каза» знаёміць дзяцей са сваім сябрам «жоравам» таксама вельмі папулярным персанажам калядавання. Ён жадае навучыць дзяцей свайму танцу, які так і называецца — <<Жораў» (або «Журавель»), Разгорнуты харэаграфічны варыянт гэтага танца пададзены ў літаратуры [18], але ён дастаткова складаны, і некаторыя яго рухі могуць быць замснены на тыя, якія выкарыстоўваліся ў гэтых танцах традыцыйна [31]: наклоны корпуса з узнятымі і злучанымі наверсе рукамі, што нагадвае жураўля, які апускае да зямлі сваю дзюбу, і рухі, якія перадаюць хлопаннс крыламі, уздыманне і апусканне ног.
Існуе варыянт карагода: у цэнтры круга ходзіць хлопчык«журавель», а астатнія выканаўцы ідуць па кругу, павольна падымаючы то левую, то правую пагу; потым пары кружацца, а хлопчык імкнецца ўхапіць якуюнебудзь дзяўчынку і станцаваць з ёю; «жураўлём» становіцца хлопчык, які застаецца без пары.
Занятак 2
Сюжэтная лінія гэтага і наступных заняткаў тэмы будуецца на своеасаблівым «калядаванні» калялялсчнай хаткі, дзе «жывуць» знаёмыя персанажы.
Дарослы тлумачыць дзецям, што калядаванце, якое ўключае ў сябе ўжо знаёмы ім абрад «ваджэння казы», пачынаецца з прьівітання гаспадарам хаты, віншавання. Затым гучыць прывіталь ная несня сА ў лузе, лузе^ ў выкананні таго ж дарослага, а дзеці падпяваюць рэфрэн «Добры вечар!». Цікавым будзе для дзяцей выкананнс дарослым першых двух куплстаў непасрэдна для дзяўчынак групы. У гэтым выпадку імя Ганна замяняецца на іншае дзявочае імя. Дзяўчынка, для якой спелі прывітанне, таксама вітае спевака фразай «Добры всчар».
Акрамя калядак, у зімовым песенным фальклоры шырока прадстаўлены і шчадроўкі, якія выконваліся пад Новы год. Першую з такіх шчадровак (урывак) можна вывучыць разам з дзецьмі. Каб дабіцца больш дакладнага выканання рытмічнага малюнка, магчыма выкарыстаць яго мадэліраванне дзецьмі з дапамогай «крокаў» у адпаведнасці з пункцірным, рытмам. Аналагічны рытмічны малюнак прысутнічас і ў танцы «Жораў». Гэтая асаблівасць дазваляе звязаць шчадроўку з танцам: папершае, рытм шчадроўкі можа быць прамадэліраваны з дапамогай рухаў, імітуючых рухі дзюбы жорава (правая рука дзіцяці жораў з дзюбай, у левай руцэ
60
смачнае паднашэнне для яго); падругое, гэтая сувязь заахвоціць дзяцей да выканання танца, у які можна ўключыць новыя рухі.
Каб зрабіць «калядаванне» амаль што сапраўдным, дзецям прапануецца вывучыць песшо пра казу (другі варыянт песні «Каляда з казой»), Развучванне суправаджаецца рухамі ў адпаведнасці з тэкстам (паказваючы рожкі, хвосцік і г. д.).
Занятак 3
Дзеці працягваюць «калядаванне». На гэты раз ііерад імі зачыненая хата, і каб паклікаць гаспадара, неабходна спець знаёмую шчадроўку, пажадана некалькі разоў (хорам, ансамблямі, сольна).
Працягваючы сюжэтную лінію, дарослы паведамляе: «Гаспадар не чуе нашых спеваў, трэба пастукаць у дзверы, але зрабіць гэта неабходна з дапамогай новай шчадроўкі», — і спявае другі варыянт шчадроўкі, пасля чаго ўдакладняе разам з дзецьмі падобнасць і адрозненні варыянтаў. Раўнамерны рытм гэтага ўзору дазваляе мадэліраваць яго — «стукаць у дзверы». Дзеці па чарзе (магчыма з дапамогай лічылкі) выконваюць новы варыянт шчадроўкі.
«Бабуля» адчыняе дзверы і просіць калядоўшчыкаў «праспяваць казу», пасля чаго дзеці выконваюць другі варыянт песні «Каляда з казой» і дапаўняюць выкананне рухамі. Паўторнае выкананне можа суправаджацца ігрой на шумавых інструментах, адны з якіх будуць адлюстроўваць рытмічны малюнак цалкам, другія — акцэнтаваць пяты гук кожнай фразы. Пасля выканапня «бабуля» дае падарункі найбольш удалым выканаўцам.
Далей «бабуля» паведамляе, што яе малыя ўнук і ўнучка засумавалі, а яна ж ведае танецгульню «Пакажы, казелінька», які можа іх развесяліць, але ёй ужо цяжка скакаць і танцаваць. Таму яна просіць дзяцей дапамагчы: «Я буду спяваць, а вы павінны паказаць тых, пра каго спяваецца, у рухах. Той з танцораў, хто найбольш сапраўдна пакажа герояў, атрымае ад мяне падарунак». Так праводзіцца танецгульня «Пакажы, казелінька».
Напрыканцы занятку «бабуля» пытаецца, ці не забыліся дзеці пра жорава, і прапануе станцаваць яго танец.
Занятак 4
«Калядаванне» працягваецца. На гэты раз з «хаты» чуваць інструментальны найгрыш на скрыпцы. Каб даведацца, хто ў гэтай хаце гаспадар, неабходна зноў праспяваць шчадроўкі. Пасля спеваў чуваць голас гаспадара — ён згаджаецца пусціць калядоўшыкаў да сябе, калі яны разам з ім сыграюць на скрыпцы. Пад гучанненайгрыша дзеці імітуюць уласпае выканацне на скрыпцы, мадэліруючы
61
даўжыню гукаў з дапамогай выканальніцкага жэста — на больш працяглы няты гук фразы яны «выконваюць» працяглы гук «на скрыпцы».
Дзверы адчыняе «дачка гаспадара». Дарослы прапаноўвае выканаць для яе песню «4 ў лузе, лузе», у якой дзеці хорам падпяваюць рэфрэн. Пасля гэтага яны прывітаюцца з «гаспадаром» — выконваюць па жаданні на ксілафоне гэты ж рэфрэн («Добры вечар!») і падпяваюць сабе.
Пасля чарговага выканання «Казы» «гаспадармузыка» вырашае пазнаёміць дзяцей з новым інструментам, прапануе ім здагадацца, на які інструмент ён падобны. Гучыць найгрыш на парных дудках, пасля дзеці разглядаюць фотаздымак ці малюнак інструмента.
Перад развітаннем з «гаспадароммузыкай» дарослы паведамляе, што існуюць не толькі прывітальныя, але і развітальныя зімовыя песні, у якіх таксама выказваюцца пажаданні гаспадарам, пасля чаго выконвае песню «Будзь ваша здароў». Пры паўторным выкананні песні дарослым дзеці хорам падпяваюць рэфрэн «Гэй, каляда, калядзіца».
Занятак 5
Напачатку дарослы паведамляе: «У калядаванні можа ўдзельнічаць яшчэ адзін персанаж — мядзведзь. Але звычайна ўзімку ён спіць, таму трэба яго паклікаць. Больш за ўсё наш мядзведзь любіць вось такую шчадроўку...», — і выконвае «Шчодры вечор» (№ 9), мадэліруючы пры гэтым крокі мядзведзя, якія адпавядаюць рытмічнаму малюнку твора (чвэрць, дзве васьмыя, чвэрць). Далей усе хорам некалькі разоў выконваюць урывак шчадроўкі.
Але мядзведзь не задаволены. Ён жадае, каб яго шчадроўкупрывітанне праспявалі дзеці, каб упэўніцца, што яны сапраўды падрыхтаваны да калядавання. Варыянт можа складацца як калектыўна (разам з дарослым, з больш разгорнутым і складаньім тэкстам), так і імправізавацца сольна жадаючымі (у гэтым выпадку.варыянт можа нагадваць адзін з вядомых дзецям).
Далей «мядзведзь» жадае ўпэўніцца ў тым, што дзеці могуць не толькі прывітацца песняй, але і развітацца. Для спакою «мядзведзя» дарослы прапануе выканаць разам з ім развітальную песню, у якой рэфрэн выконваецца дзецьмі хорам і суправаджаецца плясканнем у далоні або тупаннем у адпаведнасці з рытмічным малюнкам, які вельмі падабаецца «мядзведзю».
Нарэшцэ «мядзведзь» згаджаецца сябраваць з дзецьмі і прапаноўвае ім гульню «У мядзведзя на бару». Паколькі сюжэт гульні не адпавядае зімоваму сезону, з’яўленне гэтай гульні ў цыклс зіmo
62
вых заняткаў дзецям можна данесці наступным чынам: «Наш мішка вельмі любіць гуляць у гэтую гульню ўлетку разам са сваімі сябрамі — ляснымі жыхарамі. Вы мішке вельмі спадабаліся, і ён жадае навучыць вас гэтай гульні».
Правілы гульні: з удзельнікаў выбіраюць «мядзведзя»; усе астатнія дзеці робяць выгляд, што збіраюць грыбы, ягады і спяваюць папеўку, а «мядзведзь» выбірае зручны момант, каб кінуцца да іх. Першы злоўлены гулец становіцца «мядзведзем».
ГТасля таго, як «мядзведзь» убачыў поспехі дзяцей, ён прапануе на наступным занятку арганізаваць «сапраўднае калядаванне» у суседняй групе сада.
Далейшая праца на занятку падпарадкавана размеркаванню роляў, паўтарэнню твораў, неабходных для правядзення наступнага занятку.
Матэрыял, вывучаны ў гэтым цыкле заняткаў, можа быць карысным і пры арганізацыі фальклорнага свята або пастаноўцы каляднай казкі «Як воўк калядаваць хадзіў», у якой разам з дарослымі дзеці могуць ваконваць невялічкія ролі калядоўшчыкаў.
Тэма «Заняткі напіых продкаў»
9 В S з S £ & X 5 я I I ■ 2 5 3 ц jig £ 3 '9' Г ^ ~ 5 ^ Е 2 н^ Е е е д ® § L 5^ \о £ « = і ^ / 3 X >. — ^ х х X 1 >. і х х S v І = і 5 й' £ Ч 3 & я 6 ='5 й 3 g 5 3 5 Е х 4 s ■ ■’“ х § § § 1 ^ X р і П р § ^ .5 х і|$ 2 >. S. к ь a ^ S £ 9 2 § £ «о; '§ p O K ro P $ 2 • 3 3 § 5 * .* 9 S ® ^ c Л ^ rs ^ ^ ^9 i >^ is І5 2 G 2 x H я x '= ^ ^ 5 s Й := 3 3 S C 5 s u .S p 3 =^.^^ — r< X “ o ~ ~ * X a gx £ —3 = Ь й P :>. S X X
si S \с х « 3а А я с 2 н , ._ $ S н ао ЙО д ~ хр Г S *і? eg" ’§' д1 н His з •£ ^ Z ^ 1 ?х |1 н £ _ г 8 7 7 ■ 1 g 2 $ lh Н 3 І е е ? g g 1 с । ''^ ^ 17 ^ 9 = 6 $ м 7 3 g I *1 « S ^ О £ lUl E p c ❖ X 1 ? 2 i s S/g X. X 4 ~ $ .55 3 3 ? E ^ 4 Ь j; H , X H ? 2 S ■£ 5 ^:.^ 5 2 73 ” S^ g X .X :>. C ^' c’" s 5 ~ S ^ 2 i s 2 s £ § S § 3 S C ^ « ^ 3 ^ s iZ H 5 5 x. 5 S i й H X X “ x X
£ 5 2 3 2 F ю ^ g ^ с 5 г 5 S Е c 1 t Й ? s 3 '§ 3 — 5 K 2 E C " S X ■= a 3 H's
&ШШВС О^ — ГЧ
64
65
Абсталяванне: персапажы батлейкі або лялькі: людзі (пастух, каваль, млынар, дзяўчына), жывёлы (сіўкаваронка); прылады працы і малюнкі (два таўкача, млын, прылады каваля); прызавыя фішкі ў выглядзе манет («шастакі»); дзіцячыя шумавыя музычныя інструменты; камплекты картак з выявамі музычных інструментаў.
Літаратурны фальклорны матэрыял:
Лічылка:
Круціцеся, жорны,
З’едзен хлеб наш чорны:
Крысін і Марысін, Грунін і Анісін, З’едзен і Пятроў хлябок. Намалі для іх, дзядок.
Музычны фальклорны матэрыял:
Аўтэнтычныя аўдыязапісы: танец «Шастак» (скрыпка, цымбалы, гармонік, бубен) [4, № 72],
Аўдыязапісы апрацовак фальклору: інструментальны найгрыш на дудцы «Пастушок» [9].
Натаваныя творы: танцы «Шастак» [18, с. 263], «Таўкачыкі» [18, с. 258],
№ 1* [24, с. 37],
Сіўкаваронка
— Сіўкаваронка, Далі, гойда!6
— Куды ляцела?
— К кавалю на двор.
— Нашто табе каваль?
Косы каваці.
— Нашто табе косы?
— Траўку касіці.
— Нашто тая траўка?
— Кароў карміці.
— Нашто кароўкі?
— Млечка даіці.
— А нашто млечка?
Сырцы ляпіці.
— А нашто сырцы?
— Пастухоў карміці.
6 Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
66
№ 2 131, с. 58].
Каваль
№ 3 [17, с. 149; 19, с. 146],
Я табун сцерагу
Я табуп сцерагу, а ўсе людзі спяць, Я адзін на pace абмакрэў, акалеў, Перамёрз, адубеў. Ой!