• Газеты, часопісы і г.д.
  • На абпаленых крылах Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    На абпаленых крылах

    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    78.05 МБ
    1»гісіймінай| ^ ShSSSSm
    
    Из выступления Председателя Советского детского Фонда имени В. И. Ленина А. А. Лиханова на первой встрече бывших малолетних узников фашизма 22 июня 1988 г. в Киеве.
    Братья и сёстры!
    Гростите нас,
    I V что о вас вспомнили только через 47 лет после окончания войны. Простите нас, что вы, в свои юные годы безвинно принявшие неимоверные страдания горестной войны, по сей день не признаны её участниками. Вы в ней участвовали свой кровью и страданиями!
    Альберт ЛИХАНОВ,
    писатель
    ГА «Беларуская асацыяцыя непаўналетніх вязняў фашызму» Брэсцкая абласная арганізацыя
    на /тмньк
    КРЬМАХ
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    Мінск, «Кнігазбор», 2012
    УДК 94(476)[1941/1945]
    ББК 63.3(4Беи)
    Н12
    Укладальнікі
    Л. Г. Філатаў, Л. П. Раманенка, I. В. Бараноўскі
    На абпаленых крылах : кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму / Н12 укл. Л. Г. Філатаў, Л. П. Раманенка, I. В. Бараноўскі. — Мінск : Кнігазбор, 2012, —240 с.
    ISBN 9789857007615.
    У кнізе сабраны ўспаміны, а таксама аповеды пра былых непаўналетніх вязняў фашызму, жыццё якіх звязана з Берасцейшчынай. Гэта другая на ліку кніга пра дзяцей вайны, якія зведалі разлуку і страту бацькоў ды сваякоў, голад і жах канцэнтрацыйных лагераў, знясільваючую рабскую працу. Яна — працяг першай кнігі ўспамінаў «Асколкі болю», ад выхаду якой у свет мінула ўжо шмат часу. 3 тых, хто пакінуў тут свае ўспаміны, многія ўжо не жывуць. Гэтая кніга — у памяць аб іх і для нашчадкаў, каб ведалі і помнілі.
    УДК 94(476)11941/1945]
    ББК 63.3(4Бей)
    ISBN 9789857007615	© Калекгыў аўтараў, 2012
    © Філатаў Л. Г., Раманенка Л. П., Бараноўскі I. В., укл., 2012
    © Афармленне. ПУЛ «Кнігазбор», 2012
    На абпаленых крылах
    Гэта, паважаныя чытачы, другая па ліку кніжка, створаная «падранкамі» II Сусветнай войны, лес якіх звязаны з Берасцейгичынай. Яна — працяг першай кнігі ўспамінаў «Асколкі болю», ад выходу якой у свет праімчала дванаццаць гадоў. Многія з амаль пяцідзесяці яе аўтараў на сёння, на жаль, ужо не жывуць. На абпаленых пякельным полымем крылах яны годна пранеслі свае чыстыя, цяжкія жыцці і дасягнулі вечнага выраю. Нізкі паклон ім ад нас, жывых. Мы з вамі, пабрацімцы, пакуль б ’юцца ў грудзях нашы скрываўленыя сэрцы. Ваш боль і вашы пакуты, адлюстраваныя ў «Асколках болю», таксама друкуем і ў новой кнізе.
    6
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    Алесь КАСКО
    Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў
    Сведкі вайны не маўчаць
    На шырокавядомую кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі» арыентаваліся колішні старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі непаўналетніх вязняў фашызму Пятро Салоха і цяперашні кіраўнік гэтай арганізацыі Людміла Раманенка, яе актывіст, пісьменнік Леанід Філатаў, збіраючы людскія ўспаміны пра зверствы гітлераўцаў падчас Другой сусветнай вайны.
    Героі новай дакументальнай кнігі «На абпаленых крылах» — сведкі глумления і здзекаў, што чыніліся над дзецьмі ў фашысцкіх канцлагерах. Нялёгкія ўмовы ўтрымання непаўналетніх вязняў, непасільная праца, голад, хваробы, медыцынскія эксперыменты эсэсаўскіх дактароў і, як вынік, чыгуначныя калейкі да газавых печаў — усё гэта ажывае на старонках кнігі. Амаль 50 яе аўтараў і праз гады не пераставалі здзіўляцца, якім цудам яны ацалелі ў тых умовах.
    Страшную, горкую праўду гавораць іхнія вусны, вера ў непераможнасць чалавечага духу адчуваецца ў гэтай праўдзе. Дарэчы, змешчаны ў кнізе не толькі дакументальныя, але і дакументальнамастацкія творы — вершы Леаніда Філатава, Зоі Міцэвіч, Мікалая Прасмыцкага і іншых аўтараў.
    Каб ведалі, каб помнілі, каб не дапусцілі — такі наказ адрасуюць чытачам, найперш юнакам і дзяўчатам, аўтары.
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    7
    Леанід ФІЛАТАЎ
    Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў былы непаўналетні вязень канцлагера Потшыкаў пад г. Чанстахова (Польшча)
    Нашчадкам
    Ад Гібралтара, ад Берынгава праліва Да Заходняе Дзвіны
    Ідуць у вечнасць, у нябыт няспынна Апошнія ахвяры бязлітаснай вайны. Іх мала, што слова шчырае сказал і Пра скругны, страшны час. А колькі сціпла век маўчалі I неслі крыж свой сярод нас. Дык слухай, юны наш нашчадак, I сэрцам споведзь успрымай Пра фашыстоўскі той «парадак», Пра зверствы ачмурэлых зграй. Дык ведай, адчувай і помні, У новую вясну нясі Надзеі, Веры і Любові промні Па бессмяротнай матухнеЗямлі.
    8
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    • АўшвіцБіркенаў (Асвенцім] •
    (Konzentrationslager AuschwitzBirkenau)
    ТДомплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў якія месціліся ў \ 19401945 гадах на поўдні Польшчы, каля города Асвенцім, за 60 км на захад ад Кракова.
    Комплекс складаўся з трох асноўных лагераў: Аўшвіц I (Асвенцім, адміністрацыйны цэнтр), Аўшвіц II (Біркенаў, «лагер смерці») і Аўшвіц III (Мановіц, працоўны лагер).
    Аўшвіц I служыў адміністрацыйным цэнтрам ўсяго комплексу. Ён быў заснаваны 20 мая 1940 года. У 19411943 гадах на 40 кмпрылеглай тэрыторыі на месцы адселеных вёсак былі створаны падсобныя лагеры сельскагаспадарчага профілю: рыбныя гаспадаркі, птушкагадоўчыя і жывёлагадоўчыя фермы.
    Адзін з бункераў лагера быў пераканструяваны ў газовую камеру і крэматорый. Камера функцыянавала з 1941 па 1942 год, а затым яе перабудаваліў бамбасховішча СС.
    У аднапавярховых драўляных бараках Аўшвіц II (Біркенаў) утрымліваліся сотні тысяч яўрэяў, палякаў, цыган і вязняў іншых нацыянальнасцяў. Уласна гэта быў найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці. Колькасць ахвяр гэтага лагера склала больш замільён чалавек. Будаўніцтва гэтай часткі лагера пачалося ў кастрычніку 1941 года. Тут знаходзіліся 4 газавыя камеры і 4 крэматорыі. Вязняў канцлагера можно падзяліць на чатыры групы. Першую гРУпУ складалі прыкладна 3/4 усіх прывезеных, што адпраўляліся ў газавыя камеры на працягу некалькіх гадзін. У гэтую групу ўваходзілі жанчыны, дзеці, старыя і ўсе тыя, хто не прайшоў медкамісію па поўнай прыдатнасці да працы. Кожны дзень у лагеры маглі забіваць каля 20 тыс. чалавек. Другая група зняволеных адпраўлялася на рабскую працу на прамысловыя прадпрыемствы розных кампаній. 3 1940 па 1945 год у комплексе Асвенціма былі прыпісаны да фабрык каля 405 тыс. зняволеных. 3 іх больш за 340 тыс. сканалі ад хваробаў і нялюдскага абыходжання.
    Трэцяя група вязняў — у асноўным двайняты і карлікі — адпраўлялася на розныя медычныя эксперыменты, у прыватнасці да доктора Ёзэфа Менгеле, вядомага пад мянушкай «анёл смерці».
    Чацвёртую групу вязняў складалі пераважна жанчыны, якія адбіраліся для выкарыстання нацыстамі ў якасці прыслугі і асабістых рабоў а таксама для сартавання ўласнай маёмасці зняволеных, якія прыбываюць у лагер.
    Да 1943 года ў лагеры сфарміравалася група супраціву, якая дапамагла некоторым зняволеным бегчы, а ў кастрычніку 1944 года група вязняў разбурыла адзін з крэматорыяў. У сувязі
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    9
    Непаўналетнія вязні фашысцкага канцлагера ў Асвенціме
    з набліжэннем савецкіх войскаў адміністрацыя Асвенціма пачала эвакуацыю зняволеных у лагеры, размешчаныя на тэрыторыі Германіі. 25 студзеня эсэсаўцы падпалілі 35 баракаўскладоў, якія былі поўныя рэчаў адабраных у яўрэяў; іх не паспелі вывезці.
    Калі 27 студзеня 1945 года савецкія солдаты занялі Асвенцім, яны знайшлі там каля 7,5 тыс. вязняў якія змаглі выжыць.
    Аўшвіц Ш з ’яўляўся групай з прыблізна 40 невялікіх лагераў, створаных пры фабрыках і шахтах вакол агульнага комплексу. Найбуйнейшым з такіх лагераў быў Мановіц. які бярэ назву ад польской вёскі, якая размяшчалася на яго тэрыторыі. Ен пачаў функцыянаваць у маі 1942 года і быў прыпісаны да кампаніі IG Farben. Такія лагеры рэгулярна наведвалі дактары і адбіралі слабых і хворых для газовых камер Біркенаў.
    У лагерах Асвенціма каля 1,3 млн чалавек (з якіх 1 млн складалі яўрэі), падвяргаліся катаванням, каля 1,1 млн. з іх былі забітыя. Лагер з 'яўляецца сімвалам халакосту. На тэрыторыі канцлагера ў 1947 годзе быў створаны музей, які ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
    10
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    КАЛДУШКА Надзея
    Нарадзілася ў 1927 годзе, да войны жыла ў в. Стайкі Івацэвіцкага рна. Вывезена подлеткам на прымусовую працу ў Германію. Была непаўналетнім вязнем у канцлагерах Аўшвіц (Асвенцім) і Берген — Бельзен (Ггрманія).
    Жыла ў г. Івацэвічы.
    Дваццаць пяты барак
    Лета, 1943 год. Цёплае сонечнае надвор’е. Радавацца б жыццю! У мяне ж, шаснаццацігадовай дзяўчыны, на душы жах. Прайшла чутка, што з нашай вёскі Стайкі забіраюць на прымусовую працу ў Германію сорак падлеткаў, у тым ліку і мяне. А хутка гэтая чутка стала рэальнасцю.
    Як якую жывёлу, пагрузілі нас у таварныя вагоны на чыгуначнай станцыі Івацэвічы і павезлі на захад. Слёзы роспачы і адчаю: тым больш, што ў нейкі момант быў шанц застацца дома.
    Сям’я наша шматдзетная — пяцёра нас, і адзін аднаго не панясе. Я была самая старэйшая, таму бургамістр Івацэвічаў ужо хацеў задаволіць просьбу маіх бацькоў не забіраць мяне ў Германію, пакінуць дапамагаць ім па гаспадарцы. Аднак наш вясковы стараста дамогся, каб мяне забралі.
    Прывезлі нас у Варшаву, адсюль пачалі размяркоўваць на работу ў Германію. Разам з аднавяскоўцамі трапілі на фабрыку ў горад Вольфан. Выраблялі тут шчоткі. Мы ніяк не маглі змірыцца з нялёгкай, паднявольнай працай, таму дзесьці праз два тыдні разам з Зосяй Каліноўскай, Надзеяй Доўсцей, Вольгай Козік уцяклі з фабрыкі, спадзеючыся трапіць дамоў. Ды ў той самы дзень нас злавілі — апынуліся мы ў лагеры смерці Асвенціме.
    ...Атрымала і паласатае лагернае адзенне, і свой нумар 68975. Яго выпалілі на руцэ. Месяц — каранцін, потым — лагер, падня
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    11
    вольная цяжкая праца: капалі канавы «пад меліярацыю», як нам гаварылі. Жылі ў бараках, у поўнай антысанітарыі, жылі ўвесь час галоднымі. Кармілі два разы ў суткі: на палудзень паўлітра «баланды», вечарам 250 грамаў хлеба. Паўсюдна знямоглыя, нібы шкілеты людзі, невыносны пах згарэлых у печах.
    Дзень і ноч працуюць два крэматорыі, з іхніх комінаў валіць чорны дым. Паміж гэтымі злавеснымі печамі праходзіць чыгунка. Па ёй падвозяць сюды ддя спальвання людзей, перш за ўсё яўрэяў, хворых, знямоглых. Сюды, на смерць, забіралі звычайна падвячоркам ці ноччу, у асноўным з «рэвіра» (бальніцы), якая размяшчалася ў дваццаць пятым бараку — перадсмяротным...