На абпаленых крылах
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 240с.
Мінск 2012
Свершилось. Вермахт разгромлен. Депортированным оказывается гуманитарная помощь. В бывшем лагере снуют вербовщики, уговаривают уезжать в Канаду, Австралию, Америку. Пугают Сибирью. Мы принимаем решение: только на Родину.
Советский фильтрационный пункт. Относительно нас компрометирующих данных нет. Кто пособничал немцам, того отправляют в ГУЛАГ. Наша семья распадается. Дядю призывают в
56
НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
ряды Красной Армии, мы просимся в Брест. Там наша бабушка, коренная брестчанка. Но вот мама уходит за кипятком и отстаёт от состава. Нас, троих детей, ссаживают на перрон. Я — самый старший. Сестра всхлипывает, я растерян. Но, к счастью, вскоре появляется наша мама: догнала вслед идущим поездом. Несколько дней мы провели в заброшенном монастыре. С благодарностью вспоминаются безымянные люди, приютившие, окружившие нас заботой и вниманием.
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
57
НІКІЦІНА (Разанава) Любоў Сцяпанаўна
Нарадзілася ў J942 годзеў в. Сялец Бярозаўскага рна. Разам з маці была арыштавана, знаходзілася сярод смяротнікаў у турме ў г. Бяроза. Жывеўг. Бяроза.
Яўген СЯЛЕНЯ
3 самага краю Орацкай магілы
(Лёс бацькоў і сястры паэта Алеся Разанава)
Маці вядомага беларускага паэта Алеся Разанава Надзея Іванаўна Крыпан нарадзілася ў 1912 годзе ў вёсцы Задор’е Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння медыцынскага тэхнікума працавала ў Мінску. («Яна цудоўная сястра», — напісаў пра Надзею Крыпан у адной характарыстыцы, што захавалася да нашых дзён, славуты на ўсю Беларусь доктар Яўген Клумаў.) Пасля далучэння Заходняй Беларусі была накіравана ў армейскі шпіталь у Бярозу. Пасля таго, як Надзея ўладкавалася на новым месцы, да яе прыехалі маці Сцепаніда з малодшай дачкой Таняй, якая тут пайшла ў школу. Сярэдняя з траіх сясцёр Крыпан — Аня — вучылася ў Мінску, а з пачаткам вайны дабралася ў Бярозу, да сваіх.
Бацька паэта — ураджэнец Тамбоўшчыны, Сцяпан Іванавіч Разанаў, нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў сяле Вялікая Ржакса Ржаксінскага раёна. У 1929 годзе яго сям’я ўступіла ў арганізаваны ў сяле калгас «Сталь», а дзевятнаццацігадовы Сцяпан быў абраны членам праўлення гэтай калектыўнай гаспадаркі. У 1930 годзе ён з’ехаў у Маскву, дзе быў прыняты на фабрыку «Красная ра
58
НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
ботница». Там ён працаваў да прызыву ў 1933 годзе ў Чырвоную Армію. Пасля завяршэння вайсковай службы вярнуўся ў Маскву і з сакавіка 1936 года служыў у 3м стралковым атрадзе чыгуначнай аховы імя Ф.Э. Дзяржынскага. Са студзеня 1939га па снежань 1940га — загадчык гаспадаркі ў трэсце «Мосиндодежда». Далей — вучоба на курсах на бурыльнага майстра і камандзіроўка ў Заходнюю Беларусь. Накіравалі Сцяпана Разанава ў ваенны гарадок Слабудка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе ён пачаў працаваць змеиным буравым майстрам.
Потым была вайна, якая перавярнула і знявечыла лёсы мільёнаў людзей. Многае давялося перажыць і бацькам паэта Алеся Разанава. Але менавіта трагічныя падзеі вайны дазволілі сустрэцца і назаўжды звязаць сваё жыццё Сцяпану Разанаву і Надзеі Крыпан.
У першы ж дзень вайны нямецкія самалёты нанеслі бомбавыя ўдары па Чырвоных казармах у Бярозе, дзе размяшчаліся падраздзяленні 205й матарызаванай дывізіі, і па іншых важных аб’ектах, разбамбавалі яшчэ не дабудаваны аэрадром «Рыбнікі» (які з паваеннага часу носіць назву «Асаўцы»). I ўжо 22 чэрвеня ў ваеннапалявы шпіталь № 847 паступілі першыя параненыя, а ў горадзе адбыліся пахаванні забітых чырвонаармейцаў і мірных жыхароў. У той дзень, як распавядаюць яшчэ жывыя сёння сведкі, тыя, каму давялося займацца параненымі, хадзілі «па калені ў крыві».
Пасля аказання дапамогі параненым персанал шпіталя спрабаваў сысці на ўсход разам з адыходзячымі армейскімі групамі, але з гэтай задумы нічога не атрымалася. Большасць працаўнікоў шпіталя, у тым ліку і Надзея Крыпан, вярнуліся ў Бярозу і сталі выконваць свае прафесійныя абавязкі ў акупаваным горадзе.
У ліку аб’ектаў, на якія той нядзельнай раніцай пасыпаліся фашысцкія бомбы, апынуўся і ваенны гарадок у Слабудцы. Менавіта тут атрымаў тады асколачнае ранение ў шыю буравы майстар Сцяпан Разанаў, які займаўся свідраваннем артэзіянскіх свідравін. I ўжо праз некалькі дзён, адыходзячы на ўсход, каля Бярозы, ён апынуўся ў групе палонных. Немцаў насцярожыла яго чорная форменная адзежа з рамянём, а таксама адрозная ад мяс
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
59
цовага насельніцтва стрыжка. I яны чамусьці прынялі Разанава за камісара, а з гэтай катэгорыяй савецкіх вайскоўцаў у фашыстаў гутарка была кароткая — расстрэл. Іх ужо прывялі да месца, дзе гэта і павінна было адбыцца. Але непадалёк абазваўся кулямёт, і гэта адцягнула ўвагу канваіраў, чым і скарыстаўся Сцяпан — ён сігануў у высокае жыта, каля якога спынілі палонных, і ўдала ў ім схаваўся. Чэргі, якія прагрымелі ўслед, не прычынілі ўцекачу ніякай шкоды.
Ён дабег да самой Бярозы, забег на чыйсьці падворак і, выхапіўшы ў гаспадара гачку, пачаў замест яго абрабляць агарод. «Ты мне пасёк ўсе буракі», — наракаў потым гаспадар. У яго і затрымаўся на некалькі дзён уцякач. А калі лінія фронту адсунулася на ўсход, вырашыў наведацца ў былы ваенны шпіталь, дзе яму апрацавалі рану, якая выявілася не цяжкай. У сувязі з недахопам дапаможнага персаналу Разанаву прапанавалі працу санітара. У яго становішчы асаблівага выбару не было, і ён пагадзіўся, бачачы ў гэтым магчымасць вычакаць, а затым зарыентавацца ў сітуацыі. Дзякуючы такому збегу акалічнасцяў адбылася сустрэча Надзеі Крыпан і Сцяпана Разанава. I яна ў іх лёсе сталася знакавай — маладыя людзі сталі мужам і жонкай, нягледзячы на ўсю складанасць і непрадказальнасць будучыні, якая іх чакала.
Яны працягвалі працаваць у цяпер ужо грамадзянскай лякарні. Якім чынам, праз каго менавіта на сувязь з імі выйшлі партызаны, цяпер, на жаль, практычна ўстанавіць немагчыма. Але тое, што, натхнёныя пачуццём доўгу, яны здолелі перадаваць у лес медыцынскія матэрыялы і лекі, — факт бясспрэчны. Яны, вядома, разумелі, што ходзяць на краі прорвы, але паступіць паіншаму проста не маглі.
Ад Свінэмюндэ да Маутхаузена
Так працягвалася да красавіка 1942 года. 3 прыходам вясны Сцяпан вырашыў, што яму трэба пераходзіць да больш актыўных дзеянняў супраць акупантаў, дзеля чаго неабходна сысці ў лес, да партызанаў. Па неасцярожнасці падзяліўся гэтымі думкамі ў сваім
60
НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
Сцяпан Разанаў. Свінэмюндэ. 1943 г. Фота з сямейнага архіва А.С. Разанава
асяродку, пасля чаго на наступны дзень быў арыштаваны. Здавалася — канец. Аднак немцы, мабыць, не вельмі паверылі даносчыку, а можа, проста вырашылі, што тэты здаровы мужык можа яшчэ паслужыць рэйху, і адправілі Разанава ў Паўночную Нямеччыну на прымусовыя работы, дзе былы санітар быў прызначаны на прану да баўэра. Сцяпан вырас у сельскай мясцовасці і таму быў звыклы да сялянскай працы, але гнуць спіну на немца ў яго не было ніякага жадання, што гаспадар заўважыў, і адмовіўся ад такога рускага. Пасля гэтага мясцовыя ўлады адправілі Сцяпана Разанава ў горад Свінэмюндэ, што на Балтыйскім узбярэжжы.
Разанава прызначылі ў Свінэмюндэ рабочым на завод, які выпускаў грозную марскую зброю — тарпеды. Майстрамі на заводзе былі немцы, а асноўную работу выконвалі прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін, акупаваных Нямеччынай. Менавіта такая сітуацыя вызначала працоўны рэжым на гэтай вытворчасці, і ў работнікаў па спецыяльнаму дазволу была магчымасць выходзіць у горад. Падчас аднаго такога выхаду, які атрымаў Сцяпан Разанаў, ён змог сфатаграфавацца ў мясцовага фатографа. Дзякуючы гэтаму захаваўся здымак, датаваны 1943 годам, які быў пасланы ў Бярозу Надзеі Крыпан.
Аднак такі дабрабыт быў уяўным. Рабочыя ўпотай чынілі супраціў фашысцкаму рэжыму. Ім кіравала падпольная арганізацыя, у ядро якой уваходзіў і Сцяпан Разанаў. Падпольшчыкі паставіліперад сабой задачу выпускацьтарпедызтакімідэфектамі, каб яны не выбухалі пры дасягненні мэтаў — баявых караблёў ці іншых судоў рознага прызначэння. I гэтыя шасціметровыя серабрыстыя «цыгары» з зарадамі велізарнай магутнасці нярэдка паглыналі марскія глыбіні. Так працягвалася да таго часу, пакуль у працоўны асяродак не трапіў здраднік, пасля чаго за справу ўзялося гестапа.
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
61
Здарылася гэта ў 1944 годзе. Цяпер, без вывучэння неабходных дакументаў, цяжка сказаць, як дзейнічала падполле, ці былі ў яго нейкія сувязі з іншымі арганізацыямі Супраціву і якімі «аўсвайсамі» яно карысталася, але яшчэ ў тым жа 1944 годзе Сцяпан Разанаў наведваў забраных у Германію Таццяну і Ганну — сясцёр Надзеі Крыпан. якія працавалі ў баўэра ў раёне Шчэціна.
Былі допыты, катаванні, але найбольш пакутліва было пераносіць нічым не спатоленую смагу. «Пясчаны пошап смагі» — так вельмі ёміста назаве гэтае знясільваючае катаванне сын Сцяпана Разанава Алесь у «Паэме запаленых свечак», напісанай пад уражаннем аповедаў бацькі ў 1980 годзе. У сваіх аповедах Сцяпан Разанаў падкрэсліваў, што ён тады і сам не разумеў, адкуль браліся сілы вытрымаць, выстаяць, нікога не выдаць. Здавалася яму, што аднекуль звыш прыходзіла духоўнае заспакаенне.
* * *
Вытрымаў, выдужаў Сцяпан Разанаў. Але загрымеўтакі ў размешчаны каля Патсдама каннлагер Заксенхаўзен, які для яго стаўтолькі перавалачнасартавальным пунктам. Канчатковым жа месцам яго далейшых нечалавечых выпрабаванняў быў адзін з самых страшных нямецкафашысцкіх канцлагераў — Маўтхаўзен. Менавіта тут у 1945 годзе прыняў пакутніцкую смерць савецкі ваенны інжынер, выдатны навуковецфартыфікатар генерал Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў (у люты мароз голага чалавека палівалі вадой са шланга датуль, пакуль ён не ператварыўся ў ледзяную груду). «Менавіта ў Маўтхаўзене, — пазней казаў Сцяпан Разанаў, — я спазнаў, якімі нелюдзямі могуць быць людзі». Але нават там, здавалася б, у неймаверных умовах, былі сапраўдныя барацьбіты з фашызмам, якіх не маглі зламаць самыя жорсткія катаванні і здзекі. 1 хоць там працаваў бесперапынны канвеер смерці, людзі розных нацыянальнасцяў стварылі групу супраціву. Да тых, хто заставаўся ў жывых, прасочваліся радасныя паведамленні пра становішча на франтах, пра пераможны наступ Савецкай Арміі і саюзнікаў. У зняволеных у лагеры як бы