• Газеты, часопісы і г.д.
  • На абпаленых крылах Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    На абпаленых крылах

    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    78.05 МБ
    62
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    і не было імёнаў і прозвішчаў — іх называлі па нумарах. I вось падпольшчыкі паведамілі, што на наступную раніцу падлягае адпраўцы ў крэматорый нумар N. Менавіта гэты нумар насіў Разанаў. I тут жа новае паведамленне: памёр француз з нумарам вось такім, трэба хутка абмяняцца нумарамі жывому з мёртвым... Так да Сцяпана прыйшло выратаванне, і ён апынуўся ў ліку тых шчасліўцаў, якія былі вызвалены з канцлагера войскамі нашых саюзнікаў.
    Маці з дачушкай Любай у час акупацыі
    ...Надзея Крыпан, якая ўжо чакала дзіця, пасля арышту мужа доўга нічога не ведала пра яго лёс. Затым яна са сваёй маці Сцепанідай перабралася ў Сялец, дзе пасялілася ў хаце ксяндза, які з’ехаўу 1939 годзе ў Польшчу. Там у той час у школе размяшчаўся паліцэйскі ўчастак, дзейнічала — назавём яе так — участковая лякарня. У ёй і стала працаваць акушэрка Надзея Крыпан. Яна была незаменным чалавекам для парадзіх не толькі ў Сяльцы, але і ў навакольных вёсках і шматлікіх па тым часе хутарах. Больш пешшу, а часам на падводзе, што прыязджала па яе, яна дабіралася ў любую пару года і ў любы час туды, дзе патрабавалася яе дапамога. Была яна і акушэркай, і бабкайпавітухай, а ў іншых выпадках і хроснай маці. А ў лістападзе 1942га Надзея Крыпан і сама стала маці — яна нарадзіла дзяўчынку, якой далі ласкавае імя Люба, Любачка. Але і да родаў, і пасля іх Надзея Крыпан, выкарыстоўваючы сваю магчымасць перамяшчэння па вёсках, увесь час падтрымлівала сувязь з партызанамі. Добра вядомы на Пружаншчыне, ды і сярод былых партызанаў і падпольшчыкаў Бярозаўскага раёна Уладзімір Касьянавіч Гузаў, які ў шэрагах народных мсціўцаў знаходзіўся з ліпеня 1941 года, 19 кастрычніка 1984 года напіша: «Пацвярджаю, што Крыпан Надзея Іванаўна была сувязной партызанскага атрада імя Кірава брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкага злучэння з ліпеня месяца 1943 года па ліпень 1944 года. Будучы сувязной, Крыпан Н.І. перадавала ў атрад імя Кірава медыкаменты, перавязачны матэрыял для параненых партызанаў. Крыпан Н.І. мела сувязі з падпольнай арганізацыяй у в. Скорцы,
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    63
    дастаўляла медикаменты ў арганізацыю, а адтуль іх атрымлівалі партызаны. У падпольнай арганізацыі Крыпан атрымлівала ўлёткі пра станов ішча на франтах і распаўсюджвала сярод насельніцтва ў в. Сялец».
    Зразумела, маладую жанчыну што ні крок падсцерагала небяспека. Але бяда прыйшла наогул адтуль, адкуль яе не чакалі. Пасля забойства партызанамі пастаўленага нямецкімі ўладамі каменданта вёскі Малеч Аўгусціновіча пракацілася хваля арыштаў, якая дайшла і да Сяльца. Мабыць, у чымсьці была западозраная і Надзея Крыпан, якую таксама арыштавалі і разам з гадавалай дачкой Любай адправілі ў Бярозу для наступнага эта
    Надзея Крыпан з маці Сцепанідай і дачкой Любай. Сялец. 1943 год. Фота з сямейнага архіва А.С. Разанава
    павання на фабрыку смерці на Броннай Гары. Рыхтуючы сваю крывінку ў апошні шлях, Надзея, заліваючыся слязьмі, паспела яе прыбраць ва ўсё самае лепшае, што было ў сціплым гардэробе гэтага нявіннага стварэння. Бялявая, уся ў кудзерках, Любка не разумела, якая доля навісла над лёсам яе мамы і ёй самой. Яна цешылася сваім убраннем, увесь час штосьці лапатала і нават спрабавала прытанцоўваць на руках у маці. Гледзячы на дзяўчынку, міжволі святлелі тварамі асуджаныя на пагібель людзі. Таксама звярнуў увагу на яе і нямецкі афіцэр.
    — Якое прыгожае дзіця, шкада забіваць, — вымавіла перакладчыца, што стаяла побач з ім.
    — Чыё гэта дзіця? — пацікавіўся афіцэр.
    64
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    I гэтая жанчына, імя якой невядома, але да якой Надзея Іванаўна праз усё свае жыццё захавала велізарную нявыказаную ўдзячнасць, не задумваючыся, адказала немцу:
    — Гэта дачка нямецкага афіцэра, якога ўжо няма ў жывых, ён загінуў на Усходнім фронце.
    Такі адказэкспромт нечакана вызначыў лёс Надзеі Крыпан і яе дачкі — яны былі вызвалены і адпушчаны дахаты. Немец, аднак, праз перакладчыцу папярэдзіў:
    — Сёння я вас адпускаю, але наступны раз пры найменшым падазрэнні літасці не будзе.
    Так паводле збегу акалічнасцяў два, здавалася б, асуджаныя на смерць чалавекі вярнуліся да жыцця ад самага краю брацкай магілы.
    Надзея Крыпан пасля вяртання ў Сялец сфатаграфавалася са сваёй маці і Любай у мясцовага фатографа ў тым жа 1943 годзе, што і Сцяпан Разанаў. I гэтая фатаграфія таксама захавалася да нашых дзён. Ведаючы ўсё перажытае гэтымі людзьмі, міжволі прыходзіш да высновы пра нейкае містычнае супадзенне.
    Нягледзячы на папярэджанне, акушэрка Надзея Крыпан, працягваючы працаваць у Сяльцы, з не меншай рызыкай, чым раней, заставалася партызанскай сувязной. I зноў гэта ледзь не скончылася трагічнай развязкай.
    У адзін з летніх дзён Надзея Крыпан прыйшла ў названую Гузавым явачную кватэру ў вёсцы Скорцы, дзе сустрэлася з двума партызанамі з кіраўскага атрада, якія чакалі яе. Калі Надзея паднялася да іх на гарышча хаты, нечакана пачуўся ўсхваляваны голас гаспадыні:
    — Бяда, у вёсцы з’явіліся немцы і паліцаі!
    Ці была гэта планавая аблава, якія перыядычна праводзіліся ў вёсках, ці гэтым разам няпрошаныя «госці» з’явіліся тут выпадкова, сказаць цяжка. Але факт застаецца фактам: яны пачалі абыходзіць хаты, з аўтаматамі напагатове, правяралі хлявы, скляпы і іншыя пабудовы. Так чарга дайшла і да хаты, дзе была явачная кватэра, на гарышчы якой за пустымі бочкамі схаваліся два ўзброеныя партызаны і адна бяззбройная жанчына.
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    65
    I вось пачуліся гартанныя галасы, на ламанай рускай мове хтосьці пытаў пра партызанаў, а гаспадыня хаты, якая прадбачліва паспела пакласці поруч сцяны драбіну, усё катэгарычна адмаўляла. Але адзін з немцаў прыставіў драбіну і стаў паднімацца па ёй угару.
    Надзея Крыпан чула крокі немца, які ўздымаўся па драбіне, і біццё свайго сэрца.
    — Я ўжо развіталася з жыццём, — распавядала яна пазней. — Разумела, што партизаны, можа, і здолеюць адбіцца і знойдуць схованку ў блізкім лесе, а для мяне тут ужо сапраўды прыйдзе канец.
    На шчасце, нічога падазронага ён не заўважыў, на гарышча, каб абследаваць бочкі, паднімацца не стаў, і партизанам ужываць зброю не давялося. Пранесла! Неўзабаве аблава скончылася, немцы і паліцаі з’ехалі ў бок Пружанаў.
    А Надзея Крыпан, ачуняўшы пасля перажытага, накіравалася дахаты, у Сялец.
    Не раз успамінаючы потым той выпадак, яна распавядала, што, калі ішла, не адчувала пад нагамі зямлю. Здавалася, што за плячамі выраслі крылы, якія неслі яе па паветры. А навакольная прырода — незвычайна зялёная трава, дрэвы і хмызнякі, бяздоннае сіняе неба здаваліся казачна прыгожымі і адухоўленымі. Гэта быў нейкі гімн адраджэння чалавека.
    Доўгаядарогадамоў
    Такое, кажуць, бывае толькі ў кіно. Бывае, і ў жыцці здараюцца даволі займальныя сітуацыі.
    У 1939 годзе ў нямецкі палон патрапіў Мікалай Яцкевіч, які служыў у польскім войску. А быў ён родам з Сяльца. Хапіў былы салдат усякага за гады няволі ў чужой Нямеччыне, але лёсам яму было наканавана выжыць і выпадкова сустрэцца са Сцяпанам Разанавым у канцлагеры Маўтхаўзен ужо пасля яго вызвалення. I калі Сцяпан даведаўся, што Яцкевіч родам з Сяльца, што ён збіраецца вяртацца на радзіму, то папрасіў адшукаць у Бярозе
    66
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    медсястру Надзею Крыпан і, калі яна жывая, перадаць прывітанне ад мужа, гэта значыць ад яго — Сцяпана Разанава.
    Яцкевіч просьбу дзіўнага незнаёмца выканаў. Надзею Крыпан ён знайшоў не ў Бярозе, а ў яго родным Сяльцы і перадаў ёй прывітанне ад нейкага старога, які назваўся яе мужам Сцяпанам Разанавым. Гэтая вестка абудзіла нямала пачуццяў у душы жанчыны, ускалынула надзею, якая ў яе ніколі не праходзіла, на тое, што муж яе жывы, што ён усё ж адгукнецца. Але чаму ж стары? Бо Сцяпану ўсяго трыццаць пяць...
    Тым часам, пасля ўсяго перажытага Сцяпан Разанаў і сапраўды выглядаў старым. Стаўшы вольным чалавекам, ён так і не наважыўся ў такім змучаным выглядзе ехаць у Бярозу, а адправіўся на сваю радзіму ў Тамбоўскую вобласць. Гэтая пасляваенная, перагружаная дарога да бацькоўскага дому была і няпростай і доўгай, але прывяла да шчаслівага канца. Праўда, у Вялікай Ржаксе яго дачакалася толькі маці, а бацька пры нявысветленых акалічнасцях загінуў у Маскве. Сцяпан працаваў у калгасе, дапамагаў маці ў яе няхітрай гаспадарцы, аднавіў сілы, здабыў выгляд чалавека свайго ўзросту і адправіўся зноў на захад, у Беларусь. Сваю жонку і дачку Любу, якая нарадзілася без яго, ён адшукаў у Сяльцы ў снежні 1945 года і, здавалася, здабыў душэўны су пакой.
    Пад родным дахам
    Пасля ваеннай разрухі жыццё паступова ўваходзіла ў хоць і нялёгкае, але мірнае рэчышча. Гады акупацыйнага ліхалецця загартавалі характар Надзеі Крыпан, але не забілі лепшыя чалавечыя якасці. Яна з галавой акунулася ў свае акушэрскія клопаты ў Сялецкай участковай лякарні, балазе пасля вайны медпрацаўнікам яе профіля справаў у шмат разоў дадалося. Былы раённы акушэргінеколаг Валянціна Дзмітрыеўна Вяржбіцкая адзначае:
    — Надзея Іванаўна была вельмі адказным чалавекам, падчас праверак да яе практычна не было прэтэнзій. Жанчыныпацыенткі да яе ставіліся з вялікай павагай і з не меншым даверам, а гэта ў
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
    67
    такой тонкай справе, як акушэрства, мае немалаважнае, а часам і вызначальнае значэнне.
    А Сцяпан Іванавіч пасля прыезду ў Сялец адзін час працаваў прадаўцом у краме, затым стаў нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны. На запрэжаным у воз спакойным коніку ён аб’язджаў вёскі і хутары, збіраў у людзей рыззё, пакулле, стары алюмініевы посуд, косці, пяро, а наўзамен прывозіў ніткі, іголкі, грабеньчыкі, жаночыя хусткі, фарбавальнікі для тканін, іншыя вельмі патрэбныя ў паўсядзённым жыцці кожнай сям’і няхітрыя тавары. Але пасля ўсяго перажытага, асабліва ў нямецкіх канцлагерах, у яго было падарвана здароўе, яго пераследавалі настальгічныя відзежы ўсяго таго, што давялося зведаць, і нейкае пачуццё віны перад тымі сулагернікамі, якія скончылі свой жыццёвы шлях у крэматорыі. Думкі, якія бударажылі яго, назапашаныя ў душы перажыванні Сцяпан Разанаў давяраў спецыяльнаму сшытку, спрабаваў выказаць у вершаванай форме:
    Я видел свет, прорвавшийся сквозь тучи,
    Я видел свет,
    озаривший тьму,