На абпаленых крылах
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 240с.
Мінск 2012
Цягнік ішоў вельмі марудна, доўга лрастойваў на станцыях. Страшэнна даймаў холад у неабагрэтым цялятніку. Хацелася есці. Успамінаўся той любы момант жыцця на хутары Гашчына Ляхавіцкага раёна, калі мама раніцай выцягвала вілкамі некалькі вялікіх чыгуноў з печы з духмянаю, сыпкаю бульбаю, высыпала яе ў ёмісты цэбар і гаварыла: «Вазьмі, сынок, у свіронку пасітак ільняной мякінкі, дасып у бульбачку і стаўчы свінкам»... Я з задавальненнем выконваў матчына даручэнне, але перш з’ядаў некалькі параных бульбін наватз шалупіннем...
4 снежня 1943 года нас прывезлі ў Асвенцім. Не даязджаючы да канлагера некалькі кіламетраў, эшалон прыпыніўся. У вагон зайшлі паліцэйскія, усе яны размаўлялі паўкраінску, закамандвалі нам скінуць верхнюю вопратку і абутак, усё склалі ў вялікія мяхі і панеслі з сабою, развітаўшыся: «У вас усё роўна ў лагеры вашыя транты адбяруць».
Распранутых і босых на марозе нас дапнулі ў канцлагер.
Паліцаі не памыліліся. Той астатак апраткі, які яшчэ ліпеў на нашым знявечаным целе, загадалі зняць «на захоўванне». Потым усіх пагналі ў лазню, вымылі гарачай вадою і выгналі на пляц на дзве гадзіны голых і босых, дзеля «загартоўкі». 3 апошніх сіл змагаліся з холадам: падскоквалі на месцы, рабілі ўзмахі рукамі
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
87
і нагамі, але не хапала сіл. Прапоўз час, а на плошчы з некалькіх соцен чалавек засталося жывых некалькі дзясяткаў. Першая проба на загартоўку скончылася. Хто застаўся жывы і мог рухацца, таго ўціснулі ў барак, выдалі паласатыя штаны, такі ж «мундур», паласатую шапкубесказырку і на ногі — драўляныя бахілы без ануч і шкарпэтак.
У бараку былі трохпавярховыя нары, без ніякага насцілу. На дошках паслана пацёртая цырата, цвёрдая як жалеза. Сціснуўшыся па шэсць чалавек на вузкіх нарах, мы правялі першую ноч. Раніцай лагерны звон (гонг) узняў усіх на апель (праверку). Хто марудзіў, атрымліваў моцны ўдар металічнай палкай па галаве. Гэта рабілі вязні Асвенціма аўстрыякі, яўрэйскага паходжання, якім гітлераўцы паабяцалі захаваць жыццё і вызваліць з лагера за іх адданую службу. Карнікі задаволена ўсміхаліся, хвалілі сваіх памагатых, а між сабою разважалі: «Хто можа ўпікнуць нас за здзекі з вязняў, мы — народ гуманны, зняволенныя б’юць адзін аднаго...» Нічога не скажаш, хітра прыдумалі душагубы... Толькі найміты памыліліся, вызвалення з канцлагера яны не атрымалі. Пасля года стараннай службы іх кінулі ў крэматорый.
Апель цягнуўся доўга. Карнікі некалькі разоў пералічвалі, выклікалі па спісе вязняў, злаваліся на тых, хто не адзываўся, а расшалопаўшы, што тэта прозвішчы памёрлых пасля лазні і загартоўкі, швергаталі між сабою: ах, дык яны ж — алее капут...
Урэшце апель скончыўся. Адзін з карнікаў загадаў: «У барак на сняданак!» Снеданне — паўлітра гарачай вады, хочаш — пі, хочаш — вылі. Пасля сняданку ізноў нас выстраілі на плацу. Доўга разглядалі кожнага паасобку, дужэйшых ставілі ў асобны рад, у які трапіў і я. Далі каманду нам ісці наперад, да вадасховішча, не надта вялікага, пакрытага тоненькім ільдом. Сярод карнікаў быў медык з нейкімі прычындаламі, сярод якіх мы заўважылі гадзінніксекундамер і нейкія манометры. Зразумелі, што дабра чакаць не прыходзіцца, і не памьшіліся. Адзін з карнікаў даў каманду: «У ваду!» Гэтая каманда неяк не адразу дайшла да нашага розуму. Пры тэмпературы ніжэй нуля — ды ў ваду! Аднак выбару не было: жалезная палка па галаве — таксама не мёд. Праз некалькі хвілін камандуюць: «3 вады! Выкруціць адзежу».
88
НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
Выкруцілі. А яны зноў: «У ваду!» Увесь час гэтага купания катмедык глядзеў на гадзіннік і нешта запісваў у блакнот. Пасля трохразовага «хрышчэння» дазволілі апрануць нашу паласатку, але апрануліся толькі пяць зняволеных, а сорак пяць засталіся на «Чудскім возеры». Ніхтозкарнікаў не звяртаў увагі назнясіленых, паўжывых істот, што ляжалі на зямлі і ціха стагналі. Потым нас з горам напалам паставілі ў рад, і адзін з карнікаў вымавіў: «Вы будзеце жыць па дзвесце гадоў». Але нам было не да жартаў.
У снежні 1943 года на левай руцэ накалолі лагерны нумар. Пасля гэтага імя і прозвішча вязня не існавала, быў толькі нумар. Яшчэ і сёння, праз пяцьдзясят чатыры гады, на маёй руцэ «красуе» нумар 165596.
Пасля «водных працэдураў» я захварэў на плеўрыт. Мяне адправілі ў «бальніцу». Гэта быў такі самы барак, толькі трохі чысцейшы. «Лячылі» нас медыківязні: кожны дзень мералі тэмпературу і ржавым шпрыцам выцягвалі з левага боку гной. Сёння дзівую сам з сябе, як я змог перамагчы такую хваробу ў голадзе, холадзе, без аніякіх медыкаментаў? Мусіць, маладосць і Божая літасць узялі сваё...
Значна пазней, калі я працаваў перакладчыкам у савецкай ваеннай часці, якая займалася нямецкімі ваеннапалоннымі, адзін афіцэр мне растлумачыў, чаму нас тады купалі: маладому ўрачу трэба было напісаць навуковую працу адносна ўстойлівасці чалавечага арганізма.
Нянавісць да людаедаў узрастала з кожным днём. Я цвёрда вырашыў: што б ні стала, з лагера ўцяку, але як? Летам 1944 года гітлераўская авіяцыя несла вялікія страты. Тысячы разбітых самалётаў фашысты звозілі на вялізны пляц недалёка ад лагера. Адна каманда разбірала самалёты, другая, у якой быў і я, складала гэтыя абломкі ў вышэзныя ярусы.
У другой палове верасня 1944 года, пад вечар нашы лётчыкі бамбілі ваенны гарадок непадалёк ад лагера, дзе жылі карнікі. У час паветранай трывогі канвой уцякаў у бамбасховішчы, строга наказваючы вязням не разбягацца, іначай усіх расстраляюць. Нехта з лётчыкаў бухнуў бомбу акурат у гару абломкаў варожых самалётаў. Як маланка мільганула ў маёй галаве думка ўцякаць, і
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
89
я схаваўся ў абломках побач з катлаванам ад бомбы. Перапалоханыя карнікі пагналі вязняў у лагер, не пералічваючы, як гэта было раней, што спрыяла маім уцёкам. Вязні, сябры мае па няшчасці, палічылі, што я загінуў.
За ноч пашчасціла адысці ад лагера і схавацца ў лесе. Лес тэты, мусіць, быў не вельмі вялікі, але на ягоным ускрайку быў даволі вялікі груд ля рачулкі. На гэтым грудзе тры хлопчыкі пасвілі каровы. Пастушкі адразу змікіцілі, хто такі я.
Гутарылі мы папольску, яны палічылі, што я паляк. Трэба адзначыць, што польскі народ вельмі з’яднаны, палякі моцна стаяць адзін за аднаго. Я і сёння да глыбіні душы ўдзячны простым польскім грамадзянам. Менавіта бацькі гэтых пастушкоў накармілі мяне, далі магчымасць памыцца, пагаліцца, падстрыгчыся, адпачыць у надзейным месцы, далі вопратку і абутак. Я стаў непадобным да лагерніка, а выглядаў як сапраўдны вольнананяты работнік. Гэтыя добрыя людзі цераз некалькі дзён ноччу на коннай фурманцы завезлі мяне на дваццаць кіламетраў у накірунку Варшавы, дзе тады ўспыхнула паўстанне польскіх патрыётаў супраць гітлераўцаў. Мне хацелася быць бліжэй да лініі фронту, а палякі раілі пачакаць, прапанавалі надзейнае падполле. Калі б я іх тады паслухаў, то, магчыма, пазбегнуў бы тых пакут, якія былі наперадзе.
На выпадак сустрэчы з немцамі я прыдумаў наступную версію: прозвішча Альберт Новік, нацыянальнасць — украінец, год нараджэння — 1922, жыхар горада Роўна, дабраахвотна выехаў вясной 1942 года на работу ў Германію, працаваў каля горада Брэмена. Там ужо дзейнічаў Заходні фронт, нас адвозілі ў цэнтр Германіі, па дарозе пачаўся налёт варожых самалётаў, усе ўцякалі з эшалона і хаваліся, дзе хто мог. Калі мінула паветраная трывога, эшалон адышоў, а я адстаў, цяпер шукаю працу.
Ішоў я ноччу. Восень тады была сухая, ежы ў мяне трохі было, а вось вады па дарозе не знаходзіў. Мучыла смага. Заходзіць у паселішчы не адважваўся (сярод добрых людзей часам і дрэнныя сустракаюцца). Аднак нешта трэба было рабіць. Трапляліся часам невялікія, перасохлыя вадаёмы, яны яшчэ больш распальвалі смагу. Адчуваў, што трачу апошнія сілы. Неяк ноччу ішоў ляс
90
НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
ной дарогай. На паляне ўбачыў вялікі двухпавярховы дом і шмат гаспадарчых пабудоў. Гарадок тэты быў абнесены мураваным плотам. Пасярэдзіне ад дарогі ў плоце была брама і брамка з металу. Над брамай вісела шыльда з надпісам. Я зразумеў, што гэта лясгас, падумаў: тут ёсць студня, і не памыліўся. Пералез цераз плот і подбегам да вадакалонкі. Толькі дакрануўся да рычага, як з двух бакоў каля мяне бы зпад зямлі выраслісталі два вялікія сабакіаўчаркі, не брахалі і не кусалі, але калі я хацеў адысці ад калонкі, пераступілі дарогу, загырчэлі. Уцякаць не было сэнсу. Выручыў моцна кульгаючы на левую нагу вартаўнік. Паверыў у маю версію, паспачуваў, праклінаў вайну і сваё калецтва, гаварыў, што немцы народ працалюбівы, што ім не патрэбна вайна, а трэба праца, свабода і хлеб.
Амаль падобнае сказаў мне дырэктар лясгаса, які таксама выслухаў маю прыпавесць, параіў звярнуцца на дрэваапрацоўчы камбінат, які знаходзіўся недалёка ад лясгаса. Па дарозе туды сустрэўся легкавы аўтамабіль. Спыніўся побач са мною. 3 яго выйшлі тры карнікі, папыталі дакументы. Я выклаў ім сваю версію, дадаўшы што ўсе нашы дакументы засталіся ў начальніка эшалона. Яны спачатку паверылі, аднак адзін з іх вярнуўся і загадаў паказаць левую руку. Угледзеў мой нумар, ударыў па твары металічнай трасцінай, але другі ў званні палкоўніка спыніў яго: «Не чапай, даб’юць у штрафной камандзе без нас...»
Палкоўнікгестапавец не памыліўся. У штрафную каманду траплялі за ўцёкі і іншыя грахі. Адтуль не вярталіся жывымі. Цяжкая праца, палова пайкі, бясконцыя ўдары па спіне, цкаванне аўчарак, штогадзінны пад’ём ноччу і праверкі... Мне давялося там пабыць два дні. На трэці дзень у Асвенціме пачалася вялікая заваруха, змяшаліся штрафныя і нештрафныя, грэшныя і бязгрэшныя. Нас загналі ў вагоны і павезлі на Захад. Гэта было ў другой палове кастрычніка 1944 года. Некалькі дзён прайшло ў дарозе, і апынуліся мы ў канцлагеры ГросРозэн. Голад, холад, праца на земляных работах адбіралі апошнія сілы, але не адпускала думка: уцякаць, уцякаць, уцякаць. У лютым 1945 года ўсіх, хто быў прывезены з Асвенціма, павезлі на Захад, далей ад Усходняга фронту, потым завярнулі назад, таму што амерыканцы адкрылі другі
Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму
91
фронт. Вагоны былі старыя, без столі, верх заплецены дротам і накрыты цыратаю. Яшчэ ў час пасадкі нейкі польскі чыгуначнік усунуў мне ў рукі нажніцы для рэзкі дроту. Я іх схаваў у рукаве сваёй халатайкі і прынёс у вагон. За шэсць дзён падарожжа мы атрымалі па паўкілаграма хлеба з каштанавай мукі і па аднаму літру вады. У нашым і суседнім вагонах канваіраў не было. Шмат вязняў памерлі. Амаль усе абяссілелі. Прасілі тых, хто дужэйшы: уцякайце, хлопчыкі, а то ўсе загінем, і родныя не даведаюцца, дзе апошні прытулак знайшлі. А мо каму і пашчасціць вестку данесці...