• Газеты, часопісы і г.д.
  • На абпаленых крылах Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    На абпаленых крылах

    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    78.05 МБ
    Однажды нас встретили польские девчата, отдали нам свои «знаки различия» с буквой П — поляки, благодаря чему нас взяли на работу хозяевабауэры. Две недели я пробыла у такого хозяина. Казалось мне, что я в рай попала, но хозяйка уговаривала меня много не есть, боялась, чтобы я не умерла с голодухи, а мне казалось, что она жалеет. Помнится, когда увидела человеческую еду, то слёзы сами полились из глаз, и я зарыдала.
    Немного отъевшись, опять вернулись в город, боялись преследований. Опять нас определили в какойто лагерь на территории Польши. Побыли в нём немного, ещё раз решились на побег и, слава Богу, добрались домой.
    140
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    ШАМРЫЛА Якаў Іванавіч
    Нарадзіўся ў 1926 годзе ў в. Хатынічы Ганцавіцкага pна. Быў вывезены з бацькамі на прымусовыя работы ў г. Кіль (Германія).
    Жыве ў в. Новыя Засімавічы Пружанскага рна.
    Мяне вы везлі ў Германію разамз бацькам, маці і старэйшымі сёстрамі. А два меншыя браты ўратаваліся — засталіся ў сваякоў.
    Перад вайной я вучыўся ў польскай 7гадовай школе ў Хатынічах. Школа была ў Хатынічах добрая, новая — двухпавярховы будынак. Як прыйшлі немцы, то напачатку дазволілі там вучыць дзяцей. А потым са школы зрабілі паліцэйскі гарнізон, абгарадзілі яго трохметровым плотам, каб не абстралялі. Пазней тую школу спалілі, калі частка паліцэйскіх перад самым адыходам немцаў надумала пайсці ў партызаны.
    Я ж думаў вучыцца далей і ў вайну. У 1943 годзе бацька паслаў мяне ў настаўніцкую семінарыю ў Ганцавічы. Вучылі нас там на беларускай, яшчэ дарэформеннай, мове, і нямецкай мове таксама вучылі. Тыдзень павучыўся я ў той семінарыі, дзе мне адразу далі напісаць заяву ў СБМ. Кіраўнік СБМ у семінарыі Баўдзей падышоў тады да мяне і кажа: «Ты ж беларус, прысягай Беларусі, будзеш у СБМ!» А я пажыў, паглядзеў ды збег дамоў адтуль...
    Немцам і паліцыі (а было іх у Хатынічах чалавек 40) кожны год трэба было здаваць прадукты, яйкі, мяса, сала. Мы былі суседзямі з хатай, дзе жыў камандзір аддзялення паліцыі ў Хатынічах Ярашэвіч. Жонка яго была палячка. Ён казаў, што яна германка, бо прывёз яе пасля таго, як пабываў у палоне, таму, мабыць, яна была з фольксдойчаў. Дык яна гатовіла заўсёды абеды, як немцы
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 141
    прыязджалі. Неяк прыйшлі да нас разам з ёй з паліцаі (яны ж прывыклі пабірацца — дай ім яйца, сала) і сказалі бацьку аддаць ім двое парасят. А бацька сказаў: «Я не дам задарма! Мне трэба сям’ю карміць. Хочаце, то купляйце».
    I вось перад Новым годам, 23 снежня 1943 года, прыйшлі да нас пад вечар у дом з пал іцыі. А мы на хутарцы жылі, за два кіламетры ад сяла Хатынічы. Прыйшлі да нас пяць чалавек — паліцэйскія былі з Выганашч, і загадалі: «Апранайцеся!» А мы кажам: «Куды?» Кажуць: «Зводзім вас у камендатуру нашу». Глянулі на малых хлопцаў нашых — Івана і Колю (адзін — з 1932 года, другі — з 1935га), а яны былі хворыя на тыф, ляжалі і былі нехадзячыя: «Можаце не апранацца. Хату — на замок». I хлопцаў нашых хворых мы там і пакінулі, зачынілі ў доме. А забралі тады мяне, маіх старэйшых сясцёр: Зою (яна з 1920 года), Маню (нарадзілася ў 1923м) і бацьку з маці. I так нашу сям’ю ды яшчэ шэраг сем’яў перад Калядамі забралі ў камендатуру. Сярод нас была і сям’я аднаго былога старшыні сельсавета, які сам хаваўся ў лесе. Нам сказалі, што ўсіх нас арыштуюць. I вось сядзім вечар, ужо і ранак, есці няма чаго, хата зачынена, што цяпер будзе — не ведаем. Праз адну жанчыну перадалі бацькаваму брату дзядзьку Тамашу пра нас і пра хворых нашых меншых, што засталіся ў хаце. Іх забралі нашыя сваякі, а дзядзька Тамаш пераехаў на наш хутар.
    А нас тады, мусіць, чатыры дні проста так трымалі. Потым прыйшла машына з Ганцавіч і нас завезлі з Хатыніч у ганцавіцкую паліцыю. I там таксама ніякіх допытаў нам не рабілі. Мусіць, толькі бацьку раз выклікалі. Нас там было чалавек дваццаць, таксама сем’і. Карміць — нічога не давалі тыя паліцэйскія, але і не білі. Потым завезлі нас у ганцавіцкае СД. Хутка нам абвясцілі, што будзе ісці эшалон з Віцебска ў Германію з віцяблянамі, якіх з наступлением фронту немцы спешна вывозяць на прымусовую працу. Тады і паліцэйскія ў Ганцавічах сказалі нам, што не хочуць нас расстрэльваць. А бурмістар сказаў, што ўсім нам лепш будзе, калі нас вывезуць у Германію.
    У самую зіму прыехалі мы ў Германію. Недзе тры дні ішоў наш эшалон з Ганцавічаў. У тым эшалоне, што вёз людзей аж з Віцебска, было, можа, з трыццаць вагонаў з людзьмі. Былі сярод іх і дабра
    142
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    вольцы. А з Ганцавічаў тады забралі ў Германію каля трыццаці чалавек. У дарозе нас амаль не кармілі. Завезлі нас у горад Кіль на Балтыйскім моры, каля дацкай граніцы. Гэта недалёка ад Гамбурга, да якога ад Кіля ідзе канал шырынёю метраў дваццаць. Там нас усіх (і тых дабравольцаў зпад Віцебска) змясцілі ў лагеры ў вёсцы, пад горадам. Пасялілі ў бараках. Прыехалі мы ў суботу, і таксама ніхто нам нічога есці не даў у лагеры. Людзей — можа, тысячы дзве жыло нас там. У тых бараках у нас былі нары двухпавярховыя, матрацы з саломы ды падушкі, набітыя саломаю, яшчэ коўдра нейкая. Як мы там жылі? Толькі пераспіш — і ранкам у пяць гадзінаў: «Пад’ём!» Толькі бічы «мяўкаюць» — моладзь, якая спіць, на працу немцыахоўнікі падымаюць. Начальнік быў немец, чэх быў інструктарамперакладчыкам для нас, а жанчынынемкі варылі есці. Там раз на дзень нас кармілі, увечары, каля 9й гадз. Есці давалі адно міску баланды. Там — капуста, морква, бручка і жытняй мукой падкалочана ўсё трохі. А ў той муцэ (мабыць, са складоў была падмецена) — пясок... I еш як хочаш. Некаторыя працавалі на заводах. Там яны маглі трохі падкарміцца салам, калі скрадуць. Але гэта было небяспечна — маглі і забіць за гэта або ў канцлагер адправіць.
    А мы, хто без спецыяльнасці, працавалі шмат дзе — куды насылал!. Хапала рознай працы, бо кожную ноч (а потым і днём) у горадзе была бамбёжка. Мы працавалі на расчыстцы завалаў, прыбіралі ў горадзе пабітыя трамваі, каб праехалі аўтобусы, вазілі пясок. Рабілі ўсю чорную працу ў немцаў. Што немец раней сам рабіў — цяпер яму давалі для гэтага нас, па 56 чалавек. Кожны дзень нас вазілі за дваццаць кіламетраў у Кіль: шэсць кіламетраў ідзём пешкі, а астатнія чатырнаццаць — падвязуць. А падвязуць на прыгарадным цягніку так, што мог і задыхнуцца чалавек — так напхаюць людзей у вагон.
    Напрыканцы месяца нам плацілі чатыры маркі, на якія можна было купіць у немцаў буханачку хлеба. Цяжка жылі і працавалі. У турмы часам саджалі за любыя правіны. Медычнай дапамогі амаль ніякай не было нам. А аднойчы, як я быў хворы і мне было цяжка працаваць, мяне немец моцна пабіў ні за што. Ажно ў вачах
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 143
    мне тады пацямнела, і я асеў. Але ўсё роўна прыйшлося неяк працаваць тады. Так, у асноўным на расчыстцы ў горадзе, я працаваў да мая 1945 года, калі англічане з амерыканцамі і канадцам! нас вызвал ілі.
    Збегчы з лагера было немагчыма. I куды бегчы? Бо гэта ж было так далёка, а паўсюль у вёсках былі ландвахты ўзброеныя. Часам у лагер траплялі збітыя амерыканскія і англійскія лётчыкі. Калі самалёт падбілі, іх немцы лавілі і прыводзілі ў лагер. Я бачыў нават ваеннапалонных неграў са збітых немцамі самалётаў. Але ім было лепш, чым нам, бо іх адзявалі, кармілі, лячылі. А нашых жа, усіх, хто быў у палоне, Сталін не прызнаваў, яны былі для яго здраднікі.
    Недзе ў 1945м да нас прыходзілі агітаваць, каб уступалі ва ўласаўскую армію, а потым і ўкраінцы яшчэ прыходзілі. Але ніхто не захацеў, бо ўжо ўсе ведалі — хутка канец вайне, крах Германіі.
    22 красавіка 1945 года мы прачнуліся, а нас ніхто не падымае, не крычыць на нас і не б’е. Тыя, што раней усталі і агледзеліся, кажуць, што ўжо ні ахоўнікаў у бараках няма, ні салдатаў, якія на вежах стаялі і за калючым дротам назіралі.
    А як вызвалілі нас, то пэўны час было невядома, як і што нам есці, дзе ежу шукаць. Тады англічане сказалі: каб быў парадак, трэба выбраць камандаванне. Украінцы былі актыўнейшыя, сказалі, што ў іх ужо ёсць камітэт свой, то і сталі ў асноўным яны кіраваць. Тады ўжо начальнікі паехалі ў горад даставаць прадукты нам. Потым ужо хадзілі прасіць у вясковых немак — а то ж нейкі час людзі баяліся, што яны патравяць нас. Пачало наладжвацца харчаванне, кармілі ўжо не так, як пры немцах, а тры разы на дзень. Два месяцы яшчэ мы правялі ў лагеры пад Кілем.
    Я жыў у вялікім пакоі на трыццаць чалавек, дык з нас адзін бацька з сынам, якія былі родам зпад Лунінца, сказаў: «Едзьце, людцы, як хочаце, а мы пакуль што не паедзем у СССР». I засталіся ў Польшчы. А мы з бацькам вярнуліся дамоў, бо ў мяне там былі два браты, дом...
    Потым прыехалі рускія салдаты, і ўжо не англічане, а яны намі пачалі камандаваць. Нас зноў адправілі на работы — на землі, якія Польшча атрымала пасля вайны ад немцаў у Познаньскім ва
    144
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    яводстве, дзе немцы ўсё пакінулі і зусім выехалі. Там спачатку ўсе праходзілі фільтрацыю ў НКВД. Кожнага доўга распытвалі, што і як, чаму патрапілі ў Германію, ці не дабравольна мы ўсе выехалі.
    У канцы 1945га вярнуўся дамоў. У 1946м мяне адправілі служыць у «стройбат». Як я быў граматны, то мяне хацелі былі накіраваць вучыцца насяржанта. Алетады як глянулі ў маю справу, то прыпомнілі мне, што я быў на работах у Германіі. Сказалі, што «ненадзейны»...
    Амаль 50 гадоў адпрацаваў бухгалтарам у Хатыніцкім лясніцтве. Жыву разам з жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай, якая да пеней працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. У Хатынічах прайшло амаль усё наша жыццё. Вырасцілі дзвюх дачок — Галіну і Людмілу. Галіна, як і маці — настаўніца беларускай мовы. А Людміла працуе выхавацелькай у садку, яе муж служыць у царкве. Апошнія 9 гадоў жывём у Новых Засімавічах, бліжэй да дачкі.
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 145
    РУДОВІЧ Іван Іванавіч
    Старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму». Нарадзіўся ў няволі ў 1944 годзе ў сям ’і, вывезенай на прымусовыя работы ў Германію. Жыве ў г. Лунінец.
    Шрамы на сэрцы
    /\ гадоў я хаваў тайну. Служыў у арміі, вучыўся ў інсты1 I Ітуце, кіраваў прадпрыемствам з «чыстай» біяграфічнай
    V/ анкетай. I толькі перабудова, якая аднавіла правы былых остарбайтараў — так званых «усходніх рабочых», дазволіла адкрыта змяніць назву бацькоўскай вёскі, што была пазначана ў пашпарце, на сапраўднае месца нараджэння — паселішча Хаге каля горада Эмдэн у Германіі.