• Газеты, часопісы і г.д.
  • На абпаленых крылах Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    На абпаленых крылах

    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 240с.
    Мінск 2012
    78.05 МБ
    У час акупацыі многія юнакі і дзяўчаты з Дрэбска (Лунінецкі раён) хаваліся ад прымусовага ўгону ў Нямеччыну, узяўшы шлюб з равеснікамі. Абвянчаліся і мае будучыя бацькі, але гэта не дапамагло. У 1942м маму запісалі на вываз. Яе слёз не мог перажыць бацька. Заявіў немцам: куды жонку забіраеце, там і мне з ёю быць. Так і апынуліся разам у баўэра паблізу Балтыйскага мора, на самай поўначы Германіі.
    Жылі ў стайні. Апрацоўвалі палеткі гаспадара. Я паявіўся на свет 12 красавіка 1944 года. Пасля народзінаў на працягу месяца маці дазволілі быць з немаўлём, а потым прымусілі працаваць. Пакідала мяне ў 6 гадзін раніцы, забягала ў абедзены перапынак, а потым зноў ішла да васьмі вечара. Калі было наканавана выжыць, так і адбылося... Прыгадвалі, што было цяжка, кармілі мала, але штодня. На суседнім жа хутары паднявольным парабкам баўэр даваў ежу праз дзень, здзекаваўся з іх. Калі тэрыторыю вызвалілі
    146
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    амерыканцы і спыталіся пра адносіны гаспадара, то пасля скаргаў паднявольных яго адразу расстралялі. Мае бацькі нічога дрэннага не сказалі пра свайго баўэра, які потым у ногі кланяўся беларусам за захаванае жыццё.
    У лагеры для перамешчаных асобаў бацькам прапаноўвалі выязджаць за мяжу, але яны імкнуліся да роднай зямлі. Калі трапілі ў савецкую зону, тату прызвалі ў Чырвоную Армію. Ён служыў у Германіі, дарэчы, дзякуючы валоданню нямецкай мовай, ардынарцам у афіцэра. Мама са мной дабралася да роднай вёскі. Працавала ў калгасе. Дачакаліся вяртання роднага чалавека. Бацька ўладкаваўся маставым раманцёрам у дыстанцыі пуці. Паявілася сястра Марыя, на 4 гады маладзейшая за мяне. У яе доме цяпер дажывае век 87гадовая мама...
    У сям’і захавалася яе арбайцкартка з фотаздымкам, адлюстраваўшым рабскі нумар, адрас. У 1990я мы напісалі ў Германію. Адказаў сын баўэра. Завязалася перапіска. Калі ж ён даслаў запрашэнне, папярэдзіў, што расходы па будучаму прыёму возьме на сябе мясцовая ўлада. Але ад бургамістра следам прыйшла афіцыйная папера, што візіт трэба адкласці па пэўных прычынах. Так наша «другое прышэсце» ў Германію не адбылося. Hi ў бацькоў, ні у мяне гэта не выклікала шкадавання. Не раз думаю аб іншым. Мама хацела дзіця і здолела выхадзіць мяне нават у няволі. Цяпер жа такія выдатныя ўмовы створаны для жанчын, але ў многіх жаданне нараджаць, на жаль, адсутнічае...
    На ўліку ў нашай арганізацыі летась налічвалася 259 былых непаўналетніх вязняў фашызму, на пачатак года — 245. Ідуць у нябыт шматпакутныя людзі... Па тэрытарыяльных адзінках колькасць розная: ад 1 чалавека ў Багданаўцы да амаль 80 — у Лунінскім сельсавеце, 60 — у Лунінцы.
    Апошнім часам быў удзельнікам ПІ (2004 г.) і IV (2010 г.) усебеларускіх з’ездаў асацыяцыі непаўналетніх вязняў. Вялікае ўражанне пакідае наведванне мемарыялаў. У Асвенціме (Польшча) жанчыны — члены нашай дэлегацыі — ад убачанага часам гублялі прытомнасць, а ў мяне так балела сэрца, што тыдзень не мог супакоіцца... Таксама ўсхваляваў помнік дзецям, загінуўшым у гады вайны. У 2007м ён адкрыўся ў пасёлку Красны Бераг
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 147
    Жлобінскага раёна (Гомельшчына), на месцы размяшчэння буйнейшага з 16 дзіцячых канцлагераў Беларусі. Тут пры акупацыі ў хлопчыкаў і дзяўчынак 814 гадоў гвалтоўна бралі кроў для гітлераўцаў...
    Мемарыял беларускім дзецям — ахвярам фашызму ў пас. Красны Бераг Жлобінскага рна Гомелъскай вобл.
    148
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    КАЛЕШКА Марыя Іосіфаўна
    Нарадзілася ў 1933 годзе ў в. Лобча Лунінецкага рна. Была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Жывеў в. Лобча Лунінецкага рна.
    Дхвяравалі сабой, каб выратаваць вёску...
    Я была 8гадовай дзяўчынкай, калі пачалася вайна. У лютым 1943га акупанты спалілі суседнюю вёску Дубаўку Лунінецкага раёна. Яна гарэла цалюткую ноч. Мы, жыхары Лобчы, чулі крыкі і стогны ахвяраў трагедыі, бачылі гэты жудасны касцёр. Раніцай ад паселішча засталіся толькі дзве хаты, што стаялі наводшыбе...
    Было страшна. Асабліва калі акупацыйныя ўлады загадалі вяскоўцам рыхтавацца да вывазу ў Германію. Ніводзін чалавек не выратаваўся ў лесе. Баяліся ўцёкамі наклікаць бяду на вёску.
    У свята Сёмухі па вуліцах праехала машына з гучнагаварыцелем. Голас паруску з нямецкім акцэнтам загадваў тэрмінова сабрацца каля пераезду. На прыпыначным пункце расло многа слівовых дрэў. Уразіла: спелыя плады смачна елі немцы, выплёўваючы костачкі і зняважліва гледзячы на натоўп. Вяскоўцы збіраліся як маглі: хто — з рэчамі, хто — у чым стаяў. Немцы рабілі знешні агляд, выбіраючы фізічна больш моцных людзей.
    Да вывазу на прымусовую працу ў Германію вызначылі і сям’ю Юрко Іосіфа Андрэевіча і Настассі Фёдараўны, у якіх было пяцёра дзяцей. Калі высветлілася, што ў старэйшага сына цяжарная жонка, іх пакінулі ў вёсцы. Астатніх на цягніку давезлі да Лунінца. Тут пераначавалі ў казарме былой вайсковай часці. На наступны
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 149
    дзень пры загрузцы ў эталон Уладзіміру (у вёсцы яго ведалі пад мянушкай Ладзё) пашанцавала збегчы.
    Шлях у няволю ў таварняку, дзе ў вагонах для перавозкі грузаў былі змайстраваны нары, быў амыты слязьмі. Вымушаныя «пасажыры» плакалі, перажывалі, настройваліся на горшае. Дарога заняла некалькі сутак. Перабіваліся «сухім пайком». Вязняў высадзілі на нейкай станцыі ў Германіі. Загналі ў лазню, каб вымыліся, і ўсім абстрыглі валасы. Прайшоўшых і гэты здзек людзей выстраілі на пляцоўцы, адкуль кожны баўэр выбіраў сабе работнікаў, бы плантатар — рабоў...
    Мае бацькі і старэйшая сястра Праскоўя былі прызначаны на палеткі. Малодшай сястры, Надзеі, і мне знаходзілі занятак у маёнтку. Было цяжка, але звычайная сялянская праца крыху супакойвала «ўсходніх рабочых». На абед давалі баланду — не вельмі падсілкуешся, але і з голаду не прападзеш. Карацей кажучы, кармілі так, каб толькі работнікі выжылі. У нядзелю дазваляўся выхадны. Да дзяцей адносіліся нармальна, не забаранялі гуляць разам з нямецкімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Дарослым за працу плацілі некалькі марак, але катэгарычна забаранялі купляць прадукты харчавання. Некаторыя сем’і назбіралі па некалькі рукзакоў грошай. Але калі праз два гады нас вызвалілі, маркі нідзе не прымалі, тут яны сталі простымі паперкамі.
    Тэрыторыю, куды былі прымусова вывезены, занялі саюзныя войскі — амерыканцы і англічане. Запомніліся страшэнныя бамбёжкі гарадоў, асабліва Гамбурга. У. цягніку, ужо ідучым дамоў, бачылі руіны ўздоўж чыгуначных пуцей. Пераязджаючы раку Одэр па драўляным мосце, затаілі дыхание — такі ён быў ненадзейны. Перасяклі савецкую мяжу. Нарэшце ўсе выпрабаванні скончыліся.
    Са станцыі Лунінец дабіраліся як маглі: хто — пехатою, за кім прыслалі коней. Пашчасціла тым, у каго захавалася хата. Большасць жа былі пазбаўлены жытла. Каб не прапасці з голаду і холаду, елі крапіву, на палях збіралі гнілую бульбу, прасіліся ў дамы. Калі ў гаспадароў не было месца, прапаноўвалі клуні ці хлявы... 3 цяжкасцю перазімаваўшы, на наступную вясну людзі пачалі адбудоўваць, рамантаваць дамы — наўкола хапала лесу.
    150
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    У пасляваенны час даводзілася перажываць голад і холад, але родная зямля мацавала сілы на пераадоленне бядот. Жыццё паступова стала наладжвацца...
    Дзеці ў лагеры для остарбайтараў. Германія, 1945 г.
    Кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму 151
    СЁМУХА Васіль Сяргеевіч
    Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся 18 студзеня 1936 годаў сям 'і лесніка на хутары Ясенец Пружанскага pна. Бацькі расстраляныя ў 1942 годзе за сувязь з партызанамі. Са сваякамі быў занісаны да вывозу на ирымусовыя работы ў Германію. Жыве ў Мінску.
    Філасофія дабра і даравання
    Насуперак войнам і розным міждзяржаўным калатэчам з кожным годам мацуецца на нашай зямлі збліжэнне і прымірэнне народаў. Нават тых, якія ў мінулым, падбухтораныя таталітарнымі тыранамі, вымушаныя былі варагаваць паміж сабою.
    Яркі прыклад такога збліжэння — жыццёвы і творчы шлях нашага знакамітага земляка, непераўзыдзенага перакладчыка Васіля Сёмухі з яго філасофскай канцэпцыяй даравання.
    Васіль Сёмуха ў 1959 годзе скончыў раманагерманскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве і выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1977 г. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. У друку пачаў выступаць у 1959 г. Перакладае з нямецкай, латышскай, польскай і іншых моў.
    У 1942 годзе васьмігадовага паляшуцкага хлопчыка ледзь не спалілі жыўцом разам з родным хутарам Ясенец, што на Пружаншчыне. Яго бацькоў за сувязь з партызанамі расстралялі фашысты. А ў 1991м ён стаў кавалерам ордэна «За асаблівыя заслугі
    152
    НА АБПАЛЕНЫХ КРЫЛАХ
    перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія». Так немцы ацанілі ягоныя шматлікія пераклады з твораў нямецкіх класікаў: Гётэ, Шылера, Гейнэ, Гофмана, Ніцшэ, Брэхта, Гесэ, Томаса Мана, Рыльке і іншых, а асабліва — яго пераклад на беларускую мову «Фаўста» Ёгана Вольфганга Гётэ. Таксама ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду Латвіі «Ордэн трох крыжоў».
    У 1992 годзе яго заслугі перад беларускім народам адзначаны званием лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. А ў 2002 годзе Васіль Сёмуха зрабіў каштоўны дар для беларускага хрысціянства і беларускай культуры — завяршыў сваю шматгадовую працу па перакладзе Бібліі на сучасную беларускую літаратурную мову.
    Яго жыццёвая філасофія дабра і даравання нараджалася яшчэ ў далёкім, апаленым вайною, дзяцінстве, насычаным трагічнымі падзеямі і цудоўнымі выратаваннямі, пра якія распавядае сам пісьменнік:
    «3 першых дзён вайны я ўжо ведаў, што немцаў трэба баяцца, фактаў хапала. — разважае пісьменнік. — Пазнаёміўся з імі ўзімку 1941 года. Маматчэ кроены. Я сяджу каля яе злева. Любіў пускаць чаўнок па нітках, сукаць цэўкі. I тут наехал і немцы з суседняй вёскі Смаляніцы (там была камендатура з гарнізонам, і там жыла мая цётка Ганна). Усчаўся гвалт. У пакой зайшоў немец і прыступіўся да мамы, пачаў распытваць, настаўляючы пісталет да скроні то ёй, то мне. Абое гаварылі панямецку.
    Я быў тадыташні, а не сённяшні, таму нічога не зразумеў. А на кухні тым часам білі тату, чуліся крыкі, потым стрэл — гэта застрэлілі сабаку Мэру. На тэты стрэл немец выйшаў і больш не вяртаўся. Гэта было першага разу, калі я пачуў нямецкую гаворку.