• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Колькі год пасля — памёр і Антон Аўсянік. I сёння хіба жывы на свеце адзін я, што апошні з беларусаў
    бачыў жывога Алеся Гаруна. У 1922 г. у часопісе «Беларускі Сцяг», выдаваным у Коўне, з’явіліся ўспаміны аб Алесю Гаруну, падпісаныя крыптонімам А. А-к. Няма ніякага сумлеву, што аўтарам іх мог быць адно Ан,тон Аўсянік, што разам са мною выпраўляў Алеся Гаруна ў апошняе ягонае падарожжа таго, гэтак памятнага і па сараку год, ліпеньскага дня на станцыі ў Ваўкавыску.
    Падзеі тым часам не стаялі на месцы. Польская армія затрымалася адно пад самай Варшавай, дзе і разбіла нарэшце бальшавікоў. Прыйшло замірэпне. Польскае камандаванне вызначыла месцам дзеля рэарганізацыі і папаўнення БВК места Лодзь. Неяк увосень 1920 г. БВК атрымала ўрадавы ліст з вайсковага шпіталя ў Кракаве, у якім паведамлялася, што Аляксандр Прушынскі, сябра БВК, памёр ад дызентэрыі, і падавалася дакладная дата смерці ды месца паховінаў.
    Вестка аб смерці Алеся Гаруна вельмі цяжка нас уразіла. БВК пастанавіла дэлегаваць некага з беларусаў у Кракаў, каб дакладна даведацца аб абставінах Гаруновае смерці ды знайсці ягоную магілу, зазначыўшы яе так, каб заўсёды можна было яе адшукаць. Гэткім дэлегатам ахвоча згадзілася паехаць у Кракаў Паўліна Мядзёлка, тады жонка вядомага беларускага дзеяча Тамаша Грыба, які ў тым часе, як эмігрант, жыў у Лодзі. За тыдні два яна вярнулася з Кракава і расказала нам, што ў Кракаўскім вайсковым шпіталі ёй далі ўсю патрэбную інфармацыю аб смерці Аляксандра Прушынскага ды паказалі ягоную магілу. Магіла гэтая знаходзіцца сярод магілаў польскіх жаўнераў, і на ёй •стаіць просты дзервяны вайсковы крыжык з таблічкай, на якой напісаныя два словы: Аляксандр Прушынскі.
    Гэткая доля нашых вялікіх людзёў, нашых вялікіх паэтаў і нацыянальных прарокаў. Косці Максіма Багдановіча тлеюць «над сіняй бухтай» у далёкім Крыме. Янка Купала знайшоў быў дамавіну ў Маскве. Алесь Гарун супачыў навечна ў чужым польскім Кракаве... Але прайдзе час, і ўсе яны знойдуць вечны супакой на роднай зямлі, у велічным пантэоне беларускіх нацыянальных герояў*.
    * Конадні. Ныо-ІІорк, 1963. № 7.
    КВЕТКА ВІТАН
    «Наша ніва» і Іван Луцкевіч
    Колькі я памятаю, на з’яўленне ў продажы газеты «Наша ніва» віленчукі мала ўзялі ўвагі. Шмат з іх казалі з пагардай: «Ot chlopska gazeta». Але з часам яна, хоць і «хлопска», знайшла зацікаўленне сярод інтэлігенцыі, як польскай, так і расейскай. Некаторыя з палякоў глядзелі на гэта як на «хлопоманство» і выяўленне краёвага патрыятызму ды казалі, што прыпамінала гэта Яна Чачота з ягонай працай «Piosenki Wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny». Але бальшыня віленскіх палякоў-шавіністаў глядзела на з’яўленне беларускай прэсы варожа, бо гэта падрывала паланізацыю беларускага сялянства. А расейцы пабачылі ў беларускай прэсе праявы сепаратызму, што перашкаджала русіфікацыі гэтага краю.
    Такія пагляды я чула сярод знаёмых, калі, пачынаючы ад 1907 года, прыязджала з Пецярбурга, з Вышэйшых жаночых курсаў, дахаты на святы і вакацыі. Мы часта спрачаліся на гэту тэму, бо, як студэнтка філалогіі, я трымалася таго пагляду, што народ выяўляе свае здольнасці і творыць найлепш у сваёй роднай mo­bs. А што цяпер яшчэ мова гэтая мае адзнакі мовы «мужыцкай», дык гзта з’ява часовая, калі над мовай гэтай папрацаваць, яна станецца такой жа «панскай», я.к і іншыя мовы. Гэтым я злавала польскіх і расейскіх шавіністаў, бо наагул не прызнавала неталеранцыі што да іншай веры ці нацыянальнасці. Гэтак я прызнавала беларускаму адраджэнскаму руху raisond’etre*, але бліжэйшага сутыку з ягонымі прадстаўнікамі яшчэ не мела. Цётка, якую я знала з гімназіі, вярнулася ў Вільню, калі я была на курсах, дзеля гэтага мы і не спаткаліся. У часе вакацыяў я была занятая хатнімі справамі нашай вялікай сям’і, а ў Пецярбурзе знала толькі сваю навуку.
    Калі я на пачатку лета 1915 года (быў другі год вайны) пазнаёмілася з Іванам Луцкевічам, дык заціка-
    * Права на існаванне (франц.).
    вілася ім не толькі як чалавекам, але і ягонымі ідэаламі і працай, у якой я пасля ўзяла жывы ўдзел. «Ha­ma ніва» тады яшчэ выходзіла, але я ў ейнай рэдакцыі не бывала, ды шмат каго з ейных колішніх прйцаўнікоў там не было ўжо, яны былі пакліканы ў армію або выехалі з Вільні дзеля ваенных падзеяў і пагрозы нямецкай акупацыі.
    Актыўны ўдзел у працы «Беларускага камітэта дапамогі ўцярпелым» я пачала толькі пасля прыходу ў Вільню нямецкага войска і таму магла пазнаёміцца толькі з тымі супрацоўнікамі «Нашай нівы», што засталіся ў Вільні: братамі Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім ды зноў спаткалася з Цёткай. 3 Аляксандрам Уласавым, мастаком Язэпам Драздовічам і праф. Вацлавам Іваноўскім я пазнаёмілася ў 1919 г., калі яны вярнуліся ў Вільню.
    Аб газеце «Наша ніва», ейнай ідэалогіі і фінансавых справах апавядаў мне Іван Луцкевіч. Утрыманне газеты ляжала вылучна на ягоных плячах. (Падаю тут тое, што апавядаў мне сам Іван Луцкевіч.) Па заканчэнні сваіх археалагічных студыяў у Вене Іван Луцкевіч варочаецца ў Пецярбург, дзе студыюе права. Але калі па рэвалюцыі 1905 года была скасаваная забарона беларускага друку ды паўсталі магчымасці пашырэння беларускае прдцы ў краі, Іван Луцкевіч, як і ягоны брат Антон, перапыняе сваю навуку і настала перабіраецца ў Вільню. (Антон Луцкевіч быў студэнтам універсітэта ў Дэрпце — цяпер Тарту ў Эстоніі, студыяваў прыродазнаўства.) Па смерці бацькі, калі браты Луцкевічы канчалі гімназію, на іхную долю прыпала невялікая спадчына па бацьку, што дала ім магчымасць вучыцца далей, але, яшчэ будучы студэнтамі, яны часта давалі грошы на беларускую справу. Калі ж яны перабраліся ў Вільню, дык арганізацыя беларускай працы, асабліва ж друку, неўзабаве праглынула рэшту іхнае спадчыны, і, каб не дапусціць да заняпаду гэтае працы, трэба было шукаць новых сродкаў. Параўнальна невялікая група беларусаў, што становіла фактычны актыў беларускага руху ў Вільні, была бедная і грошай на справу даць не магла. Апрача братоў Луцкевічаў, што былі фактычнымі рэдактарамі «Нашай нівы», да гэтае групы належалі: Аляксандр Уласаў — афіцыйны рэдактар «Нашай нівы», Янка Купала, Ядвігін Ш., Вацлаў Ласдоўскі, А. Чыж, Сяргей Палуян (памёр у 1910 г.), Mac-
    так Язэп Драздовіч ды яшчэ некалькі асобаў. Гэта былі маладыя ідэалісты, поўныя запалу і энергіі ў працы на адраджэнне Беларусі. Грошай яны не мелі. Мусілі не толькі дарма працаваць у газеце ці на іншых дзялянках беларускага руху, але і часам выціскаць з сваіх мізэрных заработкаў для гэтага руху. Адзін А. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак Мігаўку пад Радашковічамі, але з гэтага фальварка ён мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён памагаў аплачваць кватэру для ўсяго штаба «Нашай нівы». Мы бачылі, як грамадства Вілыіі, фактычна чужое, ставілася да «Нашай нівы», дык ясна, што хоць і заможнае, але падтрымаць гэтую газету яно не хацела. Выняткам быў Зыгмунт Нагродскі (собснік складу ралейных машынаў — сябра Францішка Багушэвіча), які часамі даваў хоць невялікае падтрыманне. Бальшыня ж віленчукоў глядзела на беларускі рух як на нешта варожае або недарэчнае. Гэтак нашаніўцы мусілі лічыць толькі на свае собскія сілы.
    «Наша ніва» — асабліва спачатку — мела мала платных падпісчыкаў, на вёску высылалася пераважна дарма, а ў самой Вільні разыходзілася мала. 3 гледзішча гаспадарскага гэта было моцна дэфіцытнае прадпрыемства, і каб утрымаць яго, трэба было шукаць нейкіх пабочных крыніцаў. I вось гэтае заданне ўзяў на сябе Іван Луцкевіч. Ен не мог пайсці на службу або заняцца нейкай сталай заработкавай працай, бо ўвесь час і энергію сваю мусіў аддаваць маладому беларускаму руху, будучы галоўным маторам і кіраўніком яго. Проста дзіву даешся, як успомніш, як гэты чалавек, заараны штодзённай грамадскай працай, знаходзіў часу і спосабаў здабывання грошай на ўсю беларускую справу. Ен кідаўся на ўсе бакі, пры гэтым ніколі не дбаў пра свае асабістыя патрэбы: што здабываў, тое ішло ў грамадскі кацёл. Ен бярэ прадстаўніцтва ад розных фірмаў, пасярэднічае ў трансакцыях з замежжам, мае шмат знаёмых сярод яўрэяў, у сваіх частых раз’ездах выконвае розныя гандлёвыя даручэнні, за што дастае пэўны працэв.тАле з усіх гэтых нясталых прыбыткаў ён не мог бы пакрываць выдаткаў на газету і іншыя грамадскія справы. Больш пэўны прыбытак прыносіў перапродаж антыкварных рэчаў. Іван Луцкевіч быў найлепшы знавец старасветчыны і мастацтва на
    ўвесь край. Усюды, дзе ён ні бываў, ягоныя вочы шукалі старасвецкіх і мастацкіх рэчаў: старой або народнай старасвецкай разьбы, мастацкіх абразоў, свецкіх і царкоўных, старых рукапісаў і друкаў ды іншых падобных рэчаў. Ен меў нейкі спецыяльны нюх ці здольнасці, каб вынаходзіць гэтыя рэчы там, дзе, здавалася б, зусім не месца ім. Ен знаходзіў іх на кірмашах, на падстрэшшах старых двароў, у букіністаў, перакупнікаў і рызнікаў або і ледзь што не на сметніках. Набываў ён іх пераважна як безвартасныя рэчы, за грашы. Тады ён ведаў, як гэтыя рэчы адрэстаўраваць, і калі яны мелі беларускую характарыстыку — пакідаў іх у сваіх музейных зборах, калі ж яны гэтай характарыстыкі не мелі — прадаваў за належную ім цану і гэтак здабываў сродкі на беларускую нацыянальную справу. Дзякуючы ягонай стараннасці беларуская справа расла і дужэла, разам з тым раслі зборы беларускай старасветчыны, з якіх пасля склаўся музей — адзін з найбагацейшых у Вільні,— музей пад ягоным імем. Больш вартасныя рэчы не беларускага значэння ён прадаваў у Пецярбургу, у Варшаве або і за межамі — у Кракаве ці Львове, дзе меў сталую сувязь з большымі антыкварыятамі. За некаторыя рэчы ён даставаў па колькі сот рублёў (раз нават за абраз якогась старога французскага маляра дастаў больш як тысячу рублёў). Такія большыя трансакцыі былі для яго святамі. Прыехаўшы ў Вільню, ён перш за ўсё плаціў даўгі за газету — за паперу і друк, і іншыя старыя даўгі; плаціў задаўненую пенсію хатняй наймічцы, купляў даўна пагледжаныя экспанаты для свайго музея і, канечна, патрэбныя рэчы для сябе. Калі боты былі ўжо да немагчымасці дзіравыя або вопратка занадта зношаная, дык купляў сабе ці брату Антону. Але неўзабаве зноў браў напавер паперу і рабіў іншыя даўгі, пакуль з?юў здабываў грошы перапродажам. Гэтак Іван Луцкевіч, жывучы вельмі сціпла з сваім братам Антонам, фінансаваў газету «Ha­ma ніва» ды бадай усю беларускую працу ў Вільні ў часе ад 1906 да 1919 г. (У гадах 1913—1915 Іван Луцкевіч выкладаў у прыватнай школе рысункаў Рыбакова мастацтвазнаўства, але зарабляў там вельмі мала). Ад іншых супрацоўнікаў «Нашай нівы» нельга было вымагаць грашовага падтрымання на газету. Досыць таго было, што яны ў ёй задарма працавалі ды так ці інакш самі сябе ўтрымвалі.