• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Бунтавалі, баставалі ўсе сгудэнты, далучыліся работнікі і сяляне, самадзяржаўе скранулі з гранітнага фундамента. Дума... Народныя выбарныя...
    Энергія была ў нас каласальная, энтузіязм моладасці. Вера горы перасоўвала! Менск 1905—1906 г. Пасля першых маіх мітынгаў у Радашковічах, дзе я гаварыў страшэнныя штукі: «Цара не трэба» і т. п.,— я, як кажуць далікатныя местачковыя нашы яўрэі, «трошкі» ўцёк, уначы, зімой, абсаджаным бярозамі старым трактам у Менск. Селянін падганяў каня свайго з пашаны да пасажыра: «Гэй, пралетарый усіх старон... саедзіняйся!» У Менску я з Бурбісам і братамі Луцкевічамі і яшчэ з кучай моладзі арганізавалі забастоўкі шаўцоў, парыкмахераў, музыкантаў.... Стацкевіч (Аганёк) друкаваў пракламацыі; пускалі іх па вёсках і г. д.
    Я не меў кватэры, быў падпольнік. Начаваў кожны дзень у другім месцы, а пару разоў і на скверы, «пільнуючы ўсходу сонца»... Здароўе было жалезнае, энергія маладая! 3 паўгода так рыскаў, як воўк, але Іван Луцкевіч цэлы год у Вільні так бадзяўся. Гэта я пішу для характарыстыкі дэкарацыі таго часу.
    Раз на вуліцы спатыкаю Леаніда Канстанцінаўскага*, прыяцеля майго і друга са школьнай лаўкі ў Лібаве. Леанід ажаніўся, быў багаты, наймаў вілу ў Менску. Я знайшоў у яго і стол, і дом. Яго жонка была тыпам тургенеўскіх кабет. Зараз, мае чытачы, дабярэмся і да Якуба Коласа. Гэта я малюю фон абраза.
    Ехаў я — раней, чым тое дзеялася,— у трэцім клася. Раптам увальваецца лапцяватая грамада бе<іарусаў з Нёмана. Загналі плыты ў Коўну, едуць назад па Нёмане, каб ізноў гнаць дрэва. Мяне тады распірала, як кажуць цяпер, ад агітацыі; разгаварыўся скора, чытаў вершы Мацея Бурачка. Тады не было яшчэ пі Купалы, ні Коласа! Плытнікі з в. Мікалаеўшчыны. Гэта вёска дастаўляла не толькі «рачных ваўкоў», але і вучыцялёў народных, як м. Валожын — рабінаў. Мне гавораць: «А ў нас адзін настаўнік «смешна» чытае па-нашаму!»
    Праз нейкі час быў у Менску з’езд вучыцялёў, на дачы на Камароўцы. На гэтым з’ездзе я спытаўся: хто тут з вас з Мікалаеўшчыпы беларускія вершы фабрыкуе? Выходзіць лабаценькі, з чорнай маладзенькай ба-
    *Леанід быў ранены на вайне ў 1914 г. і цяпер недзе на
    Украіне. (Заўв. аўтара.)
    родкай. Від у яго быў не саўсім забіты семінарскай трафарэтнай вучобай.
    Я павёў гэтае жамчужнае зерне да Леаніда Канстанцінаўскага. Ветлівыя гаспадары, шыкарная вячэра. Мой вучыцель развярнуўся. «Но лншь божественный глагол до слуха чуткого коснется, душа поэта встрепенется, как пробуднвшнйся орел!» Хлапец пераабразіўся, вочы яго ззялі, твар адухатварыўся. Мілагучныя рыфмы спявалі ў яго.
    Мы ўсе зразумелі, што перад намі — узыходзячая зорка беларускай паэзіі.
    * * *
    Браце Якубе! Можа, прачытаўшы гэта, ты ўспомніш нашу залатую моладасць і моладасць беларускага адраджэння і наш стары «губернскнй город» Менск. Можа, пішучы аб Табе, я, адышоўшы ад актыўнай работы, стары, ужо не ўмею трымаць нос па ветру і не ўсім дагаджу: не прывьік я гэтага рабіць. Чуў твой голас, Якубе, праз радыё, чуў і гарачае прывітанне менскай публікі. Прайшоў Ты праз жыццё, зрываючы, як і маё пакаленне, мала кветак і многа церняў і турмы. Для мяне ўсё ж гэта гонар, што я першы Цябе расшукаў — не праз звесткі ў газетах, а празі лапцяватых мужыкоў! Я — твой хросны бацька. Нагародай мне было б, каб што-небудзь зрабіць для «Каласкоў» Беларусі, дзе я дажываю свой век! 3 маёй, цяпер нябожчыцы, радашкоўскай гімназіі выйшаў малады паэт Танк, і многа іх яшчэ выявілася б пры добрых варуніках асветы....
    * * *
    По.мню, як я ў Менску хадзіў у турму да Коласа. За гэты самы вучыцельскі з’езд ён дастаў тры гады. Помню, недзе пад Брэсцкім вакзалам, у завулку, драўляную турму, тыпу павятовай турмы, досыць патрыярхальную. «Старшой» Пікулік, чалавек дабрадушны, убачыўшы мяне з дарамі прыроды, гаварыў: «Пазавіце Кінстанціна!» 3 нутра турмы выходзіць неяк баязліва наш паэт. Сядаем на лавачцы каля варот, «па-сямейнаму» неяк сядзяць Пікулік і стражнік...
    Я шмат разоў адведваў людзей у турмах. Ніколі не трэба пытацца: як маешся? а найлепш расказаць штонебудзь вясёлае, анекдоты. Іх любіў слухаць і Пікулік.
    Калі К. Міцкевіч адседзеў турму, Іван Луцкевіч, каторы ведаў увесь край — у кожным закавулку ён меў знаёмых,— намовіў адну сімпатычную старую паню Т. Гардзялоўскую (кабету тыпу Э. Аржэшчыхі) зрабіць беларускую школу тайную, і Якуба зрабілі вучыцелем яе. Ён быў першы беларускі вучыцель першай беларускай школы. Як гэта ўсё было там, я не памятаю.
    * н* *
    Цяпер пяройдзем да «Нашай нівы». Пачатак беларускай прэсы быў увесь на ахвярах і цяжкай начной працы. Паўтраця году мы з Антонам Луцкевічам пісалі ад вечара да раніцы. Як мы вытрымалі гэту работу, я не разумею. Моладасць, нязломная воля і энтузіязм! Трэба было вырабляць літаратурную мову. Пазней з’явіліся памочнікі. Прыходзілі да нас як у Запарожскую сеч. Помню, зайшоў да нас хлапец, з выгляду падобны да клерыка, каторы адразу сеў пісаць сотні адрасоў. Піша дзень, другі, трэці... Прыклеіўся да работы. Пытаюся, у Івана, як яго прозвішча. Іван кажа: «А чорт яго ведае!— але малайчына». Аказалася, ніхто яго не ведае, а гэты малец прыклеіўся надоўга.
    Так папаў да нас і «дзядзька Барадаты». Апрацоўваў матэрыял! Прыйшоў з сытым тварам, але, папрацаваўшы пару месяцаў, пабялеў, і нервы як скрыпка зрабіліся. Затое мысль, стыль зрабіўся лёгкі. Барадаты раніцай раз пісаў і кажа: «Я пасля абеду закончу, a цяпер бягу ў суд, як сведка». Няма яго ні на абед (тры абеды мы дзялілі на пяць чалавек), ні ўвечары. Іван паляцеў разнюхваць, дзе ён дзеўся. Барадатаму, што называецца, «пашанцавала»: тры сведкі зрабілі яго вінаватым, дастаў дзесяць гадоў ссылкі ў Сіб’р за с.-р. партыю... Праз месяц Барадатага ў кайданах павялі з партыяй на вакзал. Потым мы яму паслалі ў вокладцы кнігі «акуляры», г. зн. фальшывы пашпарт, і ён у Сібіры ажаніўся ды абсеў.
    6	. Зак. 1056.
    73
    * * *
    Прыбыў у рэдакцыю да пас урэшце і Якуб. Колас. Далі яму адпаведную работу.
    Прысылалі ў «Нашу ніву» многа вершаў, расказаў, карэспандэнцыяў. Колас меў многа працы. 3 благіх вершаў рабіў добрыя, і меатачковы вершаплёт, прачытаўшы свае вершы сваім знаёмым, дзівіўся разам з імі: якія пекныя вершы!
    Колас унёс многа гумару ў рэдакцыю; чалавек ён быў жыццярадасны, у жыццё нашае «багемы» ўносіў у вольныя хвіліны многа вяселля.
    Помніо, раз цэлую ноч працавалі ў рэдакцыі на рагу Завальнай і Троцкай у Вільні. Колас а гадзіне 3-й уночы кажа: «Вот бы выпіў гарэлкі!»— «На грошы і купі!» Колас за паўгадзіны вярнуўся з цёмнай вуліцы і кажа: «Няма, усё зачынена! Тут і генерал не дастане!» Я пайшоў. Пытаюся ў гарадавога: «Калі ласка, дзе тут можна дастаць гарэлкі?» — «Ды вось, у стоража пад № 58»...
    * * *
    Маладыя мае чытачы! Вашае жыццё ўсё ўперадзе. Вашая вера ў шчаслівую будучыню, яна недзе за ружовымі хмаркамі-летуценнямі,— там адкрываюцца новыя і новыя далі. Я ўжо прайшоў праз усе далі: жыццё іх мне адкрывала год за годам. Нашае пакаленне несла свае ідэалы вызвалення народаў пакрыўджаных, занядбаных, — пашанавання ўсіх цяжка працуючых, на карысць не сваю, а чужую. Mae равеснікі і аднадумцы клалі свае маладыя гады, сваё асабістае шчасце, сваё здароўе, сваё жыццё. Многа іх звалілася ў баразну, аддаўшы ўсе сілы да канца.
    Дзе мае таварышы старыя? Большасць спіць у зямлі сырой. Праз іх трупы ідуць новыя барцы, утрымліваючыя заваяваныя папярэднікамі пазіцыі, смела імкнучыся далей — уперад. I як нашае пакаленне старалася вызваляць і дух народа з рабскае залежнасці ад чужынцаў, так і вы, маладыя, мусіце гэта рабіць і стварыць новы перыяд, які б адыграў не меншую ролю ў беларускім рэнесансе, як перыяд «нашаніўскі»*.
    * Калоссе. Вільня, 1936. № 5(9).
    IHA РЫТАР
    Ha суд гісторыі
    I прыйдзе новых пакаленняў На наша месца грамада Судзіці суд, ці мы сумленна Жыццё прайшлі...
    Я. Купала, «I прыйдзс...»
    У кабінеце на сцяне, у светлай дубовай рамцы,—вялікі партрэт Янкі Купалы. Побач, у такіх жа рамках,— Ф. Скарына і Цётка. Пад партрэтамі — нізкія шырокія шафы, поўныя беларускіх кніжак. На нашых сценах — беларускія краявіды.
    За вокнамі сад. Увечары, калі на нашай вуліцы паволі заціхае аўтамабільны рух і далёкі гул з цэнтра горада прыглушае шум дрэваў,— у гэтым пакоі забываешся, што паміж табой і Бацькаўшчынай ляжыць акіян.
    Над пісьмовым сталом — павялічаная фатаграфія літаратурнай арганізацыі «Полымя»: Я. Колас, Ц. Гар(гны, Я. Купала, М. Чарот, А. Гурло, М. Грамыка, У. Галубок, М. Зарэцкі, А. Дудар і іншыя. Якія цяжкія дазнанні выпалі на долю гэтых паэтаў і пісьменнікаў! Бальшыня з іх памерла не сваёй смерцю.
    У першым радзе, у цэнтры паміж іх,— Янка Купала. Наш нацыянальны геній, наша нацыянальная сведамасць, нашае нацыянальнае сумленне. Я гляджу на яго, і наплыў хвалюючых успамінаў ахапляе мяне. Янка Купала ласкавы, жартаўлівы, яшчэ малады — такім я пабачыла яго першы раз у 1921 годзе... I апошняя сустрэча ў Маскве — спачатку непраніклівы, застыглы твар, стомленыя вочы... і раптоўная цеплыня ў іх, калі ён даведаўся аб маіх нягодах.
    На Бацькаўшчыне пра смерць Я. Купалы пішуць наўздзіў лаканічна: «Трагічна памёр». Тут, на чужыне, кажуць: «Скончыў жыццё самагубствам» і разумеюць, што ён адышоў змораны, духова паранены, але не пераможны.
    * * *
    Мне прыгадваецца ранні цёплы вечар у садзе Грамыкаў, першае зжоўклае лісце на траве, Я. Купала, Я. Лёсік і М. Грамыка ля садовага стала. Прыгадваецца і гутарка паміж імі пра Міхася Гурына і нечаканы гарачы выбух ЯКупалы ў абароне гэтага чалавека.
    М. Гурын, ці Маразоўскі, як яго ўсе зналі ў Менску, у 1924 годзе быў пасланы ў падполле ў Заходнюю Беларусь. Увесну 1928 года на апошняй балонцы газеты «Савецкая Беларусь» петытам было набрана колькі радкоў, што ў Вільні забіты «правакатар» М. Гурын. Зацемка ў той самай газеце, у якой ён да 1924 года працаваў адказным рэдактарам. У. Ігнатоўскі і М. Чарот, блізкія сябры М. Гурына, мелі ў тым часе клопаты, бо яны абодва паручыліся за яго, калі ён ішоў у Заходнюю Беларусь. «Правакатар ці справакаваны?»— задумваліся людзі. Пра ўсё гэта гутарылі тады ў садзе.
    Я сядзела недалёка ад іх і чытала кніжку, але адразу кінула чытаць, як толькі ў гутарцы пачула імя М. Гурына. У нашай сям’і яго зналі ад маленства. Ен, як і мае бацькі, паходзіў з Ярэмічаў. У нас захавалася ягоная фатаграфія — студэнта псіханеўралагічнага інстытута з надпісам: «На добры ўспамін. Пецярбург. 1912 г.». Год, калі і Я. Купала жыў там. Моладзь, якая нелегальна, праз мяжу, прыходзіла ў Менск, каб вучыцца ў Беларускім універсітэце, шанавала М. Гурына: ён шмат ёй дапамагаў.